Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Здрада

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ступаючы ў глыбокія ранейшыя свае сляды, яны перавалаклі яго на той бок, — далей трэба было паўзці.

8

Гэта быў страшэнна пакутны шлях, ён адабраў усе невялікія іхнія сілы. Невядома, колькі гадзін яны паўзлі праз завею, але калі дабраліся да сцірты, зімовае сонца ўжо садзілася за небасхіл. У вышыні праз падраную смугу неба блішчала падталая льдзінка месяца, а яны, ушчэнт выкачаныя ў снезе, мокрыя ад поту, ляжалі ля сцірты і сіпавата, знясілена дыхалі. Шчарбак вельмі пакутаваў. Твар яго ўвачавідкі схуднеў, стаў шэры, вочы запалі пад лоб, хлопец прыкрыў іх пасінелымі вейкамі і ціха стагнаў.

Цімошкін выцягся побач з сябрам, не здолеўшы нават запаўзці пад застрэшак, і не мог зладзіць з сэрцам, якое бяссільна калацілася ў грудзях. Навярэджаная яго параненая рука з разматляным бінтам нясцерпна торгала, бы нарывала. Змораны, прымоўклы, Блішчынскі сядзеў пад сціртай і атупела глядзеў на хутар. Яны ўжо не ведалі, як ім тут быць і як выбірацца далей — ісці ў іх не было ніякае сілы.

I ў такі вось час, калі ад знямогі мутнела ўваччу і ўсё на свеце было непатрэбна і абыякава, пачуўся спалоханы голас Блішчынскага:

— Немцы!!!

Гэта было самае горшае — іхняя пагібель, здаецца, падступіла ўпрытык. Але ўжо столькі было перанесена імі за апошнія дні, столькі выпакутавана, што гэтая страшная навіна не спалохам, а толькі самотнай тугою азвалася ў іх душы. Усё ж Цімошкін неяк устаў з долу і, перасільваючы ў сабе знямогласць, сеў на снезе. З-пад хутара, паўз дрэўцы, пэўна, па іхніх слядах, адзін за адным ішлі немцы.

Блішчынскі з нечаканым спрытам падхапіў аўтамат і падаўся за сцірту. У доле заварушыўся і прастагнаў Ваня. Ён прыўзняўся на руках, прыкусіў ад болю губу і ўгледзеўся ў звечарэлы прастор.

— Валодзя, — за сцірту! — пакутна моршчачыся, сказаў ён, і Цімошкін адчуў, што ім засталося адно — біцца.

I сілы яшчэ знайшлося. Цімошкін устаў, учапіўся адною рукой за Ваневу руку і сяк-так памог яму дацягнуцца да іх саламянага прытулку.

Але, кажуць, бяда не ходзіць адна. Не паспелі яны запаўзці ў застрэшак, як новая трывога — за маёра — зварухнула нутро Цімошкіна. Прыкрыты да паловы саломай, Андрэеў ляжаў, як і раней, і ягоны твар, прысыпаны снегавою мукой, здаваўся нежывы. Хлопец кінуўся да яго, крануў за плячо, трасянуў — ніводным рухам, ніводным знакам маёр не азваўся. Тады ён, вырываючы гузікі, расшпіліў ягоны шынель, прыпаў вухам да шырокіх нерухомых грудзей і хутка зразумеў, што ў іх ужо не засталося жыцця. Ён сказаў аб тым Шчарбаку, але той, спакучаны сваім болем, толькі курчыўся на саломе і маўчаў.

Немцы між тым таропка шыбавалі па ўзмежку — усяго іх было дванаццаць. Адзін адстаў нечага, прыгнуўся, пакорпаўся над сваім абуткам, пасля бягом даганяў пярэдніх. Далей і з боку ад іх, за хутарам, абыякавае да людское бяды, заходзіла чырвонае, патухлае сонца. Вецер патроху цішэў, і завея ў полі спакайнела. Ваня прыціснуўся да саломы ў доле, ён яшчэ болей збялеў і, пэўна, каб не стагнаць, моцна сціскаў сківіцы. У Блішчынскага нервова дрыжала пашчэнка, увесь ён неяк прыціх і разгублена шныпарыў вачмі па снегавым прасцягу.

Трэба было рыхтавацца да бойкі, і Шчарбак, павярнуўшы да хлопцаў твар, на якім ляжала выразная грымаса болю, раздражнёна крыкнуў:

— Ну, што стоўпіліся? Цімошкін — пад каня!.. Ты, пісар, — на той бок, за сцірту! Адбівацца будзем!

Блішчынскі, прыгнуўшыся, моўчкі шмыгнуў за сцірту, Цімошкін выйшаў з-за рога і пачаў мясціцца ў снезе ля конскага трупа. Ваня ўсё ляжаў ніцма пад сціртай.

— Ат, чорт!.. Закурыць бы! — ціха прастагнаў ён. Заўжды ў хвіліну, калі насоўвалася небяспека, ён прагнуў курыць. Звычайна ў такі час Цімошкін згортваў цыгарку, прыкурваў і соваў сябру ў зубы, а ён, не адрываючыся ад прыцэла, наводзіў гармату

па пяхоце ці танках. Гэта памагала яму быць спакойным і роўна рабіць сваю справу. Цяпер жа курыва ў іх не было, і Ваня з болем і горыччу вылаяўся.

Яны пачалі чакаць. Каб ямчэй было ўцэліць, Цімошкін паклаў аўтамат на худы конскі загрывак, — страляць адною рукою было нязручна. Шанцаў выйсці жывымі з гэтага ліха ў іх было мала, калі б хоць удалося падпусціць ворагаў бліжэй. Наўрад ці будуць немцы атакоўваць іх, але агню зададуць, гэта хлопцы ведалі добра. Яшчэ кепска, што так мала было патронаў — па адным толькі дыску на аўтамат. Аднак прыдумаць што-небудзь другое ўжо было позна. Немцы павярнулі ад дрэўцаў і, абхопліваючы сцірту падковай, пачалі разыходзіцца ў полі. Яны пакуль што не стралялі, але, відаць, адчувалі, што будзе бойка, і, насцярожана ступаючы ў снезе, падыходзілі ўсё бліжэй.

— Ваня, бяры тых, што злева, а я — што справа, — сказаў Цімошкін сябру.

Шчарбак кіўнуў галавой. Яму, пэўна, гаварыць было цяжка, і выглядаў ён вельмі зняможана. У Цімошкіна балюча заныла ўнутры, не так за гэту бяду, як за Ваню, — чулася яму, што нямала пакут чакае хлопца з той яго ранай.

Тым часам паволі цямнела. Над хутарам расплылася ў небе лімонная жаўцізна з барвоваю паскай ля самай зямлі. Сінявая смуга залізвала, хавала далячынь, снегавую роўнядзь атулялі прыцемкі. На снезе, аднак, добра відаць была кожная постаць усіх дванаццаці немцаў, хоць падрабязней ніводнага з іх ужо нельга было разгледзець. Усярэдзіне яны радзей раздаліся ў бакі, а на флангах сціснуліся, — пэўна, фланговыя пабойваліся і не хацелі адрывацца ад астатніх.

I вось, не спыняючы хады, нехта даў першую аўтаматную чаргу — збоч у гурбіне штось гулка ляснула. Цімошкін здагадаўся — гэта па бочцы, і пасунуўся бліжэй да заснежанага каня. Праз дзесяць крокаў ад яго туліўся ў доле Ваня, вецер круціў над ім саламяную пацяруху і снегавы пыл.

Немцы пачалі лупіць з усяе зброі. Чэргі гулка калацілі звечарэлую ціш, кулі, бы палкамі, лупцавалі гэты канец сцірты. Яна церусіла ў падветраны бок саламянай трухой і мякінай, густа запарушвала белы свяжуткі снег. Цімошкін прыціснуўся галавой да конскага чэрава і напружана чакаў, калі ж урэшце пацішэе той іх першы агнявы напор.

I ён урэшце неяк раптоўна спыніўся зусім. Хлопец хапіўся за аўтамат — немцы былі зусім блізка, доўгім выгнутым ланцугом яны ахоплівалі сцірту. Адны беглі, другія таропка крочылі — у падаткнутых пад дзягі шынялях, у касках ці ў зімовых казыркастых шапках. Цімошкін зірнуў на Ваню — здаецца, той быў жывы, цярпліва ляжаў пад рогам сцірты і чакаў.

— Рус, здавайсь! — данёсся з поля далёкі, задыханы, чужы і вельмі варожы голас. Закрычалі і другія, і з паўхвіліны яшчэ хлопцы чулі:

— Рус, здавайсь!

— Еван!.. Капут!

— Рус капут, здавайсь!

Хто ведае чаму — не той іх шалёны агонь, а гэтыя нахабныя воклічы гарачымі абцугамі рванулі Цімошкіну душу. Здалося хлопцу, што сапраўды іншага ім выйсця няма, што ўратавацца яны ўжо не здолеюць і застаецца толькі адно — памерці ці здацца ў палон. Але ж палон! Колькі ўжо яны нагледзеліся і начуліся аб ім, — палон быў для іх горш за самую страшную смерць.

I тады, каб заглушыць у сабе безвыходную роспач і тыя варожыя крыкі, Цімошкін, не дужа старанна прыцэліўшыся, крамсануў па ланцугу чаргой. Пасля, упёршы магазін у змерзлую канячую лапатку, выпусціў запар некалькі кароткіх і частых чэргаў. Немцы страпянуліся, сёй-той кінуўся наперад, некаторыя пападалі ў снег, і зноў, хутка набіраючы лютасць, загрукацелі здаля іх аўтаматы.

Поделиться:
Популярные книги

Простолюдин

Рокотов Алексей
1. Путь князя
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Простолюдин

Память льда

Эриксон Стивен
3. «Малазанская империя»
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Память льда

Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Ромов Дмитрий
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Журнал «Если», 2002 № 08

Андерсон Кевин Джей
114. Журнал Если
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Журнал «Если», 2002 № 08

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Зодчий. Книга VIII

Погуляй Юрий Александрович
8. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Зодчий. Книга VIII

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Ее андалузский друг

Содерберг Александр
1. София Бринкман
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Ее андалузский друг

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23