Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Укралі, — змрочна сказаў Чыўін. — Учора ля часці падмяталі, начаваць ішлі ў астрог — на вяроўцы. Сёння вось ля ўстаноў мятуць, а вечарам трапяць у спіскі зладзеяў і — на ўсе чатыры бакі. А куды ім цяпер?… Вось хаця б гэтая. Што яна магла ўкрасці? Булку, пэўна? Здарылася нешта з прыстойнай дзеўкай, работы няма. На вуліцу такой ісці — за смерць страшней.

— Дальбог, прыходзь, — пацяшаўся «сынок». — Што табе на мост ісці? Масква-рака цяпер халодная. У мяне — цяплей будзе.

— А пойдзе, — ціха сказаў Чыўін. — Пойдзе на мост. З такім тварам — пойдзе.

Твар у жанчыны, сапраўды, быў страшны. Змардаваны ганьбою і

сорамам, чорны ад сарамотнейшага здзеку.

— На Пятніцкай, — скаліў зубы «сынок».

Але не паспеў апамятацца. У паветры раптам мільганулі ногі сцяпенства. У наступны момант ён усім целам ляснуўся аб ліпучы брук. Чыўін зноў узняў яго і, з дыхаўкай — адкуль набраліся старэчыя сілы? — шыбануў, упоперак, аб мур. Той толькі вякнуў, як кацянё, выпускаючы апошні дух.

— Навалач, — сычэў Чыўін. — Б… і замаскварэцкія. Г…, душамі гандляры. Мразь масляная… «Сцы з убоінкай».

Твар яго быў чырвоны. Баючыся, каб старога не хапіў удар, Алесь адцягваў яго ад нерухомага цела. Адцягнуў. Трымаючы за рукі. шэптам сказаў «мяцельшчыцы»:

— Жанчына. Ты, калі выпусцяць, не ідзі на мост… не ідзі да гэтай свалаты… Ідзі ў гасцініцу «Дрэздэн». Спытай Загорскага… Мы табе месца знойдзем, работу.

Яна ўзняла вочы, але сказаць нічога не магла, бо калаціліся вусны. Толькі схіліла галаву.

А між тым ужо разануў па цішыні свісток. Нехта свідраваў натоўп: магчыма, будачнік. І тады Макар рашуча і даволі бесцырымонна ўзяў абодвух за плечы, штурхнуў у натоўп, прыкрыў, павёў.

— Давайце, давайце адсюль. Тут зараз не абярэшся.

Ішлі нібыта нават не сваімі нагамі, так спрытна ён іх вёў. Увесь час мяняў кірунак, як качка ў асацэ. Выпхнуў за рог белага будынка службовых устаноў, пацягнуў падапечных Васкрасенскай плошчай, паўз біржу рамізнікаў, да вадамёта. І толькі тут спыніўся, шумна перавёў дух.

— В-вось табе на… Цяпер давайце адсюль хутчэй… Дарэмна вы, барын, гэтай «мяцельшчыцы» прозвішча сказалі.

— Яна не скажа.

— Адна надзея… І тое: першы чалавек па-чалавечы… Не павінна сказаць.

Алесь ужо і сам лаяў сябе. Зноў наслядзіў, дурань. Уся гэтая паездачка такая: на рызыцы, на скоках над прорвай. Трэба будзе з тыдзень пасядзець ціха. Іначай быць бядзе. І, аднак, ён ведаў, што сядзець ціха — нельга. Усе яны ведалі, што ідуць на смяротную небяспеку. Ведалі так добра, што ў душы не спадзяваліся на тое, што ўсе выйдуць адсюль жывыя. Так было трэба, падставіць пад удар свае галовы, каб потым шматлікія сябры не падстаўлялі свае галовы пад кулі, не гінулі безабаронныя.

— Госпадзі, Госпадзі, — божкаў Чыўін. — Вось табе на. Грэх які на душу ўзяў, акаянны. Да смертазабойства дайшоў. Цяпер замаліць — не замоліш.

Макара прарвала:

— Кінь ты божкаць. Грэх мне яшчэ знайшоў. За поскудзь гэткую, за гніду… Ды яшчэ Бог табе за тое смертазабойства «дзякуй» скажа… Сто грахоў скіне, як за змяю… А во гэта адтуль чалавек ідзе… Гэй, барада, чаго гэта за «месцамі» народ крычыць?

— А чорт яго ведае. Купца нейкага свае памялі. Кажуць, два рабры і ключыца хрупнулі. Павезлі ў градскую.

— За што гэта яго?

— За харошыя, пэўна, справы. Відаць, было нешта на душы, бо проста так, з ляпу, падышоў ды шмякнуў. Кажуць, замаскварэцкіх лаяў. З таганскіх, відаць, купец-та. Яшчэ трохі — дух выбіў бы.

Пайшлі. Некаторы час Чыўін зітхаў з палёгкаю: абышлося, не папусціў Пан Бог, дзякуй яму. А Макар глядзеў-глядзеў

на рагожскага купца ды раптам і засмяяўся:

— Ну і жох ты, Дзяніс Авакумыч. З самім царом табе ездзіць прыстала. Я-ак ты яго! Я і апамятацца не паспеў — ляжыць. Ну і спрытняга.

Чыўін толькі крэкнуў, але і па ім было відаць: адлягло ад душы.

…Жанчына, аднак, не прыйшла да гасцініцы. Магчыма, сапраўды, пайшла ад ганьбы на мост… І доўга яшчэ Алесь пакутаваў гэтым і не мог дараваць сабе, што не пайшоў у той вечар да часці, калі «мяцельшчыкаў» будуць выпускаць.

РАЗДЗЕЛ ІV

Елі і пілі ў Маскве па-рознаму. Але словы «Масква любіць і ўмее паесці», «маскоўскі культ гастраноміі», «магістры наконт пад'есці» — датычыліся той Масквы, што трымала хатніх кухараў і ела ў рэстарацыях, а не той, што купляла на «царскім рынку» па тры капейкі флякаў, загортвала іх у брудную паперу і несла, у якасці закускі, у кабак.

Першую Маскву Алесь ведаў добра. Суботнія абеды Ангельскага клуба, ягоная юшка, якую варылі раз у год і якая лічылася лепшай на свеце (нічога яна не вартая была ў параўнанні з Азярышчанскай, калі два разы ў адной вадзе вараць тэрхаляў-акунёў ды насачоў-джгіроў, а потым кладуць, пакуль у рыбіны вочы не пабялеюць, у булён сцярлядак, ды перац, ды цэльную рэпчатую цыбулю, ды яшчэ з лазовым дымком, ды з блакітам над галавою або месяцам на вадзе); Купецкі клуб, які пачынаў біць славу Ангельскага; французская кухня рэстарана «Шэўрые» ў Газетным завулку, «Дюсо» і «Ангельшчына» на Пятроўцы; сціплы, але грунтоўны стол «Яра», тады яшчэ не сапсаванага раскошай; «Эрмітаж» — дзіўнае спалучэнне тракцірных парадкаў і вытанчанай французскай кухні.

Дзівосныя па кантрастах сталы ў «Дрэздэне» і «Брытаніі» — і крыкліва-безгустоўныя, але смачныя, сталы на купецкіх банкетах: «Кансаме а-ля Барацінскі», або «Бафер дэ Пядро» з піражкамі «Рысалішасэр», або з валаванамі «фінанс'ер»; Шафруа з перапёлак з таючым страсбургскім паштэтам і падлівай правансаль; асятры «а-ля Русь» (пісьменнасць купецкая кульгала) з падлівай «Аспергез» (абы падзівосней, абы не хатні барановы бок і дзве сотні ракаў пад піва). Да асятроў — мандарынавы пунш, а пасля іх смажаніна, таксама ўся нетутэйшая: «фазаны кітайскія», «рабчыкі сібірскія», «пулярды французскія». Сярод усёй гэтай заморскай камарылы сіратліва стаялі «курапаткі чырвоныя» і «сядло з касцявым мозгам па-сялянску». А потым зноў ішло буянства «салатаў рамэн са свежымі агуркамі» і «саварэнаў з французскай садавінай».

Гасцей пасля такога цягнула на капусту і квас, які распівалі ў задніх пакоях.

Тысячы гаспадарак працавалі на гэта: аранжарэі, гароды, жыварыбныя садкі ля Маскварэцкага моста (рака была яшчэ параўнаўча чыстая, так што аршынныя жывыя сцерлядзі маглі плаваць у садках месяц-два), грыбныя кірмашы, рынкі — чэрава вялікага горада, яго абжорная душа.

І тракціры, якія, што датычыцца кухні, пабівалі рэстараны: той жа «Наватроіцкі», «Цестаўскі» ў доме Патрыкеева ды «Вялікі Маскоўскі» Гурына. Зайсці туды свежаму чалавеку было страшнавата: затхлыя брудныя сходы з дрэнным вузкім дываном, затэрханым нагамі, і поручнямі, абцягнутымі чырвоным сукном, гардэроб, прылавак з гарэлкай і перастаялай закускай, зала са столікамі і канапкамі на чатырох, кабінеты, фартэпіяна. Але затое ежа была — не ўясіся. І танна. І многа, так што нават палову порцыі мог з'есці толькі прывычны.

Поделиться:
Популярные книги

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя