Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

Вочы грамады цяпер яшчэ ўважней сачылi Жыда.

– От вы, грамадзянiн, як ваша празьвiшча й па бацьку?
– зьвярнуўся агiтатар да дзеда Якуба.

– Тата, гэта ён да цябе, - зварухнуў лiтоўскага патрыярха Васiль.

– Га? Што?
– паволi адчынiў вочы дзед.
– Каб яго макарэц, цi нi задрамаў во...

– Вы, грамадзянiн, будзьце ласкавы, - пачаў Цiмерман яшчэ лагадней, як вас зваць?

– Мяне гэта?
– упэўнiўся дзед.

– Так, вас.

– Усе завуць мяне дзедам Якубам.

– Добра, Якаў значыцца?

– Ды якi

там Якаў, каб яго макарэц! Кажу-ж, Якуб!

– Ну няхай, - сказаў Цiмерман.
– Колькi вам гадоў будзе?

Дзед зiрнуў на сабраных, усьмiхнуўся.

– Дзеткам кажу, што ўжо капы са дзьве перавалiла, а так папраўдзе, мусiць даўно за сотню пайшло. Самi-ж вiдзiце, што нiмалады.

– Ну та, гэта вiдаць, - згадзiўся Жыд.
– Вы, мусiць, за свой век многа чаго цiкавага перажылi. Так, цi не?

– Чаму-ж не... Многа, браток, многа перажыў, - згадзiўся Якуб.

– Можа й прыгон помнiце?

– Ага, помню й прыгон, каб яго макарэц спапялiў. Помню, яшчо як помню...

– Вы мелi зямлю сваю, цi батрачылi?

– Яно на маiм даўгiм вяку ўсяк было, каб яго макарэц. Была й зiмля, была й бiзьзямелiца...

– А вы задаволены, што савецкая ўлада вас вызвалiла?
– прадаўжаў Цiмерман.

Сход слухаў зь вялiкай цiкавасьцю.

– Ад чаго гэта, кажаце, вызвалiлi?
– спытаў жвавей.

– Гэта што? Вы ня чулi?
– усхапiўся Цiмерман, устаючы.
– Ад памешчыкаў, паноў, экспуататараў, белапалякаў, ад тых, што з працы вашых рук жылi. Гэта што такое? Дзе вы былi? Таварыш Бурак, гэта што, у вашай вёсцы нiякай агiтацыi не праводзiцца? Нiхто людзям не паясьнiў аб тых вялiкiх дабрадзействах, якiя прынесла савецкая ўлада?

Зьбянтэжаны Сабакевiч пачырванеў, нiякавата пазiраў то на раённага агiтатара, то на сабраных.

– Чаму-ж не. Агiтацыя праводзiцца, разьясьнялi цэлы час i я сам сьцежкi пратаптаў ад вугла да вугла...

Цiмерман зноў сеў, заклапочана пазiраў на дзеда Якуба. У залi пачалiся шэпты. Косьцiк устаў i зьвярнуўся да дзеда Якуба:

– Я нi знаю, дзед Якуб, чаму ты так гаворыш. Цi ты гэта наўмысна, цi зьдзiцянеў?

Заля ацiхла. Косьцiк затрымаўся, набраў сьмеласьцi й прадаўжаў.

– Ты кажаш, што помнiш прыгон, многа сьвету вiдзiў, знаеш добра што было, як цяжка людзям было жыць пад нянавiсным царызмам i пад белапанскiм iгам. Знаiш як былi народ закабалiлi. Цяперака вiдзiш, што савецкая ўласьць усiм зямлю дала, асвабадзiла ўсiх ад прыгнёту, што прыйшло вялiкае шчасьце пад сонцам сталiнскай канстытуцыi. Можа табе болi, як каму вiдаць, як цяжка было людзям жыць i якое вялiкае шчасьце прышло. Можа табе самому трэба было-б пра гэта ўсё людзям у вушы ўводзiць... Дык ты што? Прыкiдваешся, што ня вiдзiш што сталася? Панiмаiш?

Косьцiк змоўк, але стаяў, быццам чакаў на дзедаву рэакцыю.

– От маладзец ты, Косьцiк, - сказаў дзед шорстка.
– Добра во ты мне ўсё расказаў. Цэлае во жыцьцё, каб яго макарэц спапялiў, я сьляпым быў, а цяперака ты мне вочы адкрыў. Помню твайго дзеда ў пялёнках i ўсю радню тваю помню. I скажу табе адно, сынок: як сьвет сьветам, дык

нiкога ў сям'i й раднi тваей такога разумнага нi было, як ты ўдаўся. Вырас, разумнiк, уздужэў так, што свайго роднага бацьку за горла схапiў. Маладзец, цаца зь цябе ого якая! Для цябе нiма нi бацькi, нi Бога, ты, мусiць, думаеш, штiо ты сам ёсьць бог. Ну што-ж... ведала вунь цэлая вёска, што ты сабак зводзiць умееш, нiякаму, каб цябе макарэц, сабаку праходу нi даваў. А цяперака во за людзей узяўся. Сын сабачы. Цьфу!

Паднечаны й злосны, дзед Якуб азiрнуўся.

– Iдзем, Васiль, дамоў, нiма тут чаго слухаць, - сказаў сыну.

У залi падняўся гоман.

– Ты вiдзiш во яго! Зьдзiцянеў стары!
– тросься Косьцiк, калi Васiль, падтрымлiваючы бацьку, кiраваўся да дзьвярэй.

– Я-ж цябе, такую тваю!

– Ты мне нi пагражай!
– адвярнуўся дзед.
– Пацалуй ты мне, старому калеку, знаеш у што... Я пражыў сваё, а ты яшчэ не. От пра сябе падумай, чалавекам будзь, калi можаш. Хадзi, Васiль!

39

Каля паўдня ў сыботу Янiк пачуў звон шорхавак з таго боку ад бальшака. Ля Кмiтавай хаты спынiлася санная брычка, людзi нешта распытвалi Аўдолю. Неўзабаве брычка рушыла й хутка зблiжалася. Добра дагледжаны буланы конь гуляючы ступаў па ўтоптанай дарозе. Дзяцюк, што сядзеў сьпераду на казьле, нацягнуў лейцы й голасна спынiў каня перад Бахмачовай хатай.

На сядзеньнi зь левага боку, апранутае ў чорнае сукно, развалiўся цёмны, даўганосы юнак гадоў пад сямнаццаць, побач яго - круглатварая сярэдняга веку жанчына ў падношаным пальце з футраным каўняром i вялiкай, белай, ваўнянай, махрысткай хусткай на галаве. З правага боку сядзеў мажны, у чорным чыгуначным адзеньнi, зь дзьвюмя чырвонаымi шпаламi на каўняры мужчына ў футранай шапцы. Калi-б навет i тых шпалаў ня было. Янук дадумаўся-б, што гэтыя людзi "адтуль". Штосьцi было ў iх выглядзе й вопратцы. Янук ня ўсьпеў iм добра прыглядзецца, як мужчына спытаў яго парасейску:

– Скажы, калi ласка, малады чалавек, цi тут Пракоп Бахмач жыве?

Янук рот разявiў. Адкуль гэты вялiкi ўраднiк, - абы хто-ж не насiў шпалаў чыгуначнiка на каўняры, - ведаў iмя й прозьвiшча бацькi?

– Так, тут, - адказаў Янук.

– А ты, малады чалавек, можа сын ягоны?

– Так, Пракоп Бахмач гэта мой тата. Зараз пазаву.

Янук шмыгнуў на ганак i ў хату. Посьпех быў лiшнi. Ледзь ня стукнуў бацьку ў лоб у цемнаватых сенцах.

– Стой, куды цябе гонiць?

– Тата, чалавек пра цябе распытваў... нейкi савецкi й цябе знаiць.

– Так? Вiдзiў iх праз вакно. Няўжо-ж гэта Хвёдар?

Шырака адчынiлiся пярэднiя дзьверы. Уважна прыглядаючыся, Пракоп паволi крочыў да брычкi. Чыгуначнiк вылез, затрымаўся, прыглядаўся Пракопу.

– Пракоп, няўжо-ж гэта ты?

– Хвёдар?

Доўга трымалiся ў вабдымках.

– Браток мой любы, якая радасьць, якое шчасьце, нiколi сьнiць ня сьнiў!
– захапляўся Хвёдар сустрэчай, цалуючы брата.

– Хвёдар, ты як з таго сьвету. Бог нi бязь мiласьцi, мусiць.

– Ну як жывеш?
– пытаўся госьць.

Поделиться:
Популярные книги

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Черная стрела

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Черная стрела

Старый, но крепкий 7

Крынов Макс
7. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 7

Последний Герой. Том 1

Дамиров Рафаэль
1. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 1

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2