Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

I Жыд гэты плявузгае, як шарманка накручаная. Лухта. Панскай зямлёй надзялiлi: наце, налятайце, цешцеся. Людзi аджылi, узмужнелi, некаторыя навет радасьць песьнi прыгадалi. Аж пакуль увесь плён цяжкое працы гэнай ненажэрнай дзяржаве ўвавулiць загадалi. I вядзе далей уява: Косьцiк перад пабiтай iконай, прыгнечаны Сявенька-Амэрыканец, Захарук перад "прэмiяй" на стале, зьбiты бацька зь Перасечана, нямоглае жарабя, барадаты бязбожнiк у школе й чамусьцi Якаўлеў са сваей цудоўнай беларускай мовай...

Як тут разабрацца?

На якую мерку мерыць? Моташна, дыханьне забiрае. Трэба выйсьцi. Няхай там ззаду чмель гудзе. Янук працiснуўся да дзьвярэй.

– А сiчас, пасьля дакладу таварыша Цiмермана, цi ёсьць якiя вапросы? устаў Сабакевiч.

Людзi пазiралi адзiн на аднаго, пазяхалi. Падняўся Захарук.

– Вы, дзядзька, маеце якi вапрос?
– спытаў Косьцiк.

Захарук стаяў з краю, ля самага праходу. Быццам наўмысна марудзячы, ён кiнуў недакурак самакруткi пад ногi, плюнуў на яго й растаптаў лапцем, азiрнуўся на бакi. Правы рыжы вус вiсеў нiжй левага й гэта давала Захаруку шорсткi выгляд.

– Чаму-ж не, казаў той, каб ня меў...

Уласьнiк бадзёрага гнядога конiка, ударнiк, узнагароджаны за вываз лесу зь Перасечана азiрнуўся па бакох, падкруцiў правы вус уверх.

– Гэта-ж я хацеў пра каня спытаць, калi сам ты, цi гэты таварышч што можыць сказаць... Дык я хачу ведаць як гэта ў калхозя бiз свайго каня быць? Конi-ж заберуць, цi не?

Косьцiк вагаўся, пазiраў на Цiмермана.

– Конi ў калгасе належаць калгасьнiкам. Значыцца, калi вы ў калгасе, дык яны й да вас належаць, - упэўнена адказаў Цiмерман.

Усе Лiтоўцы ведалi Захаруковы конскiя iнтарэсы. Некаторыя яго цыганом называлi. У iншых, здавалася, лепшае масьцi конi вадзiлiся. Дзядзька-ж Захарук на конi, мусiць, спецыяльныя рукi меў. Глядзiш, здаецца, нядошлага якога прыдбаў. Калi-ж паходзiць ля яго, дагледзiць, дык той першаму й дзясятаму ня ўступiць.

– Значыцца тады, як вы, таварышч, кажаце, калi кахозныя конi нашы, дык тады можна каторага запрэгчы калi захочаш?
– паправiў цяпер ужо левы вус Захарук.

Цiмерман устаў.

– Як гэта запрэгчы? Паясьнiце.

– Ну значыцца, надта проста: калi каторы мне на што трэба дык пашоў i запрог, - бойка адказаў Захарук. Рука ягоная палезла ў правую кiшэню вынашанага кажушка, дастала адтуль скураны капшук. Захарук паволi адвязаў матузок, выцягнуў зложаную газэту, ды пачаў адрываць кавалак на самакрутку. Цэлы час Цiмермана з вока ня спускаў.

– Калi вам няясная такая драбнiца, дык я зараз паясьню, - пачаў Цiмерман, надзiмаючы шчокi i жывот, як iндык.
– Калгас - гэта ёсьць зямля, людзi i iнвентар, у тым лiку й конi. Як агульная гаспадарка, яна мае дбаць аб агульным дабры. Значыцца, пагэтаму старшыня калгаса глядзiць за ўсiмi мерапрыемствамi для карысьцi ўсiх членаў калгаса.

Сам задаволены з такога адказу, Цiмерман сеў. Але стаяў i спакойна насыпаў з капшука табаку ў кавалак газэты Захарук.

Ён языком пасьлiнiў адзiн беражок паперы, залажыў яго на другi й пагладзiў пальцамi. Увага ўсей залi цяпер сканцэнтравалася на Захруковай самакрутцы, бо ведалi пранырлiвасьць конскага гандляра.

– Ну дык як тады з канём?
– спытаў наўмысна паволi рыжавусы дзядзька.

Цiмерман зь няўцямнасьцю зiрнуў на Захарука.

– Я-ж вам сказаў!

– Вы мне нi сказалi!
– горача запярэчыў Захарук.
– Вы гаварылi аб агульным дабры i ўспомнiлi, што ўсiм загадваiць старшыня калхозу. Дык я тады магу пайсьцi i ўзяць каторага хачу каня й запрэгчы, цi не?

– Ня можаце!
– войстра адказаў Жыд.

– Чаму не?

– А таму, што конь нi ваш.

– Дык як-жа гэта так? Вы-ж во цяперака, - от нiхай мне Бог i ўсе гэтыя добрыя людзi будуць сьведкамi, - цяперака казалi, што конi нашы, - напiраў селянiн.

– Ну так, яны то вашы, занчыцца калгасныя, а там iмi i гаспадаркай загадвае старшыня, каторага вы выбярэце. От вас выбяруць старшынёй, дык вы будзеце загадваць.

– Значыцца, павашаму выходзiць, што конi нашы й ня нашы. Дык, каб запрэгчы свайго каня, я мушу йсьцi да старшынi й яго ласкi прасiць? насядаў Захарук.

– Дазвольце спытацца: па якой патрэбе запрэгчы?

Гэта выглядала на кручок. Захарук падумаў.

– Для сваей патрэбы.

– Нi калгаснай?

– Як гэта? Ды не. От я захачу, скажам, у Гацi чаго паехаць на сваiм гнядым. Дык як?

– Старшыню трэба пытацца, - суха адказаў агiтатар.

– От яно як. Адразу так сказаў-бы. Нейкi чорт забярэць ад цябе твайго каня, а ты йдзi яго чартоўскай ласкi прасi, можа яшчэ ягоныя рукi цалуй, няведама як пакланяйся, каб табе свайго каня даў... Цьфу!

Спорны плявок упаў побач раней растоптанага недакурка, а Захарук сеў. На залi пачуўся сьмех. Наступiла агульнае адпружаньне. Устаў Косьцiк.

– Здаецца мне, - пачаў ён, - што наш дзядзька Захарук зь яснага нiяснае зрабiў. Самi ведаеце, што ў каждай гаспадарцы трэба парадак. Так i ў калхозя. Панiмаiця? Каб гэта кажды пачаў якога хочыць каня запрагаць, цi рабiць што яму самому ўздумаецца, дык дзе тады парадак? Панiмаiця вы, цi не?

– Цi ёсьць яшчэ якiя пытаньнi?
– зьвярнуўся да прысутных Цiмерман.

Пытаньнi пра гэтак званыя працаднi, падаткi ды прыватную маёмасьць забралi шмат часу. Цiмерман спасьцярог, што i ў гэтай вёсцы ня знойдзеш на шляху ў кагас таго энтузiязму й вялiкага ўздыму, пра каторыя вечна плявузгаюць партыйныя газэты. Як i ўсюды раней, перад iм былi завязаныя языкi, вочы бяз блеску радасьцi, твары бяз жыцьця. I Цiмерманаў зрок затрымаўся на сiвенькiм, зморшчаным чашчавiку, што драмаў побач мажнага мужчыны збоку.

– Калi вы ня маеце да мяне больш пытаньняў, дык я тады да вас маю, урачыста заявiў Цiмерман.

Поделиться:
Популярные книги

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Черная стрела

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Черная стрела

Старый, но крепкий 7

Крынов Макс
7. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 7

Последний Герой. Том 1

Дамиров Рафаэль
1. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 1

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2