Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Закрываўленае сонца
Шрифт:

– Маеце якую саломiну?
– спытала.

Янук дастаў з-за печы кавалак лучыны. Яна ўспыхнула вясёлым агнём. Дзяўчына запалiла кнот у лямпадцы, павесiла перад абразом напокуцi й перахрысьцiлася. Полымя лямпадкi чырваньню аблiло абраз Збавiцеля, пабiты й незашклёны абраз Сьвятой Прадславы й Маткi Боскай з Хрыстом на руках. Кут аздобiўся ўрачыстай таямнiчасьцю.

– Цi хто ўжо прыехаў, можа чула?
– спытаў Янук.

– Ды не. Да нас вунь Аксеня забягалася, дык казала, што яшчо нiма нiкога.

– Прыедуць. Як гуртам,

то нi заблудзяць. Толька от што дарогi пазамятала, дык даўжэй займiць, - спакойна разважаў Мiкола.

– Як-жа гаспадарка ваша? Усё ў парадку?

– А што маiць быць нi ў парадку?
– пытаньнем адказаў Мiкола.

– А што ў цябе ў школе, Янучок?
– падцягнула дзяўчына табурэцiк i села ля печы.

– Эт... што табе сказаць, - думаў Янук.
– Сягоньнiка нейкая абiзьяна прыхадзiла ў школу й казала нам, што Бог - выдумка, што мы ўсе ад абiзьяны вядземся...

Дзяўчына ўважна зiрнула на двуроднага брата.

– Як ён сказаў? Ха-ха!
– пырснула Надзя гулкiм сьмехам.
– Ад абiзьяны? Чалавек? Сьмяешся, цi што?

– Яй-божачкi, каб я з гэтага месца нi сышоў, от на Бога прысягну! спаважнеў Янук.

Хвiлiна маўчаньня. Вецер сьцёбаў канцамi галiнаў бэзу па вакне. Скрыпнулi вароты, што ад вулiцы.

– Цi-i-iха! Шшшшш!
– падняла Надзя палец.
– Не, нiхто ня езьдзiць, гэта вецiр. Дык хто гэта такi да вас, кажаш, у школу прыяжджаў?

– Дарэктар Якаўлеў прывёў яго да нас i сказаў, што ён прыехаў з адзьдзелу "народнага абразаванiя". Сам такi лысы, барада, як памяло, на цэлыя грудзi. Касмылi, вылiты поп. Нейкi чорт, мусiць, ад бязбожнiкаў.

– I што ён галдзiў?

– Ды от казаў, што жылi на сьвеце абiзьяны, першыя значыцца... людзей яшчо нi было. Тады, кажыць, за мiлiёны гадоў яны навучылiся карыстацца, як ён сказаў, "арудзiямi труда", Хадзiць пачалi на заднiх лапах, хвасты iм паадпадалi, бо ўжо нi было патрэбы хвастамi за дрэвы чапляцца. "Как абiзьянiна галава начала думаць, упатрабляць арудзii труда, тада начаўся працэс разьвiцiя чалавека, iба абiзьяна начала мазгi ўпатрабляць". Нешта во такое плёў. А як Богу дасталося ад яго, мамачкi мае! Ну i дасталося-ж усiм тым, што ў Бога веруюць.

– Ну а што вучнi на гэта?
– цiкавiлася дзяўчына.

– А што-ж вучнi... слухалi ды ўсё. Што хто думаiць, дык цi ты ў каторага на лбе прачытаеш?

– А ты што думаiш?
– ня спынялася Надзя.

– Алi-ж ты цiкавая, - упiкнуў Янук, - скора састарэешся.

– Ну алi-ж мне скажаш, - усьмiхнулася Надзя, таўхануўшы хлапца плячом.

– Якая ты сьмешная... Ну што я магу думаць? Першы во раз пачуў... Мне здаецца толька, што каб яно так было, як ён кажыць, дык чаму яшчо ў тых джунглях цяперака поўна абiзьянаў? Чаму яны ўсе нi перамянiлiся ў людзей, як ён казаў нiбы тое было?

– Бо можа гэтыя нi такiя абiзьяны? Можа яны дурнейшыя за тых iншых?

– А можа гэны пэйсаты гарыла з "народнага абразаванiя" найбольшы

дурань за iх усiх?
– адсек Янук i злосна плюную.

– А яго нiхто нi пытаўся, чаму ўсе абiзьяны людзьмi нi зрабiлiся?
– з усьмешкай спыталася Надзя.

– Нiхто нiчога нi пытаўся яго. Расшумеўся, як папоў самавар... Пад канец намякнуў, што яшчо ня скончыў. Званок абарваў. Можа яшчо раз прыедзiць.

– А як Бога няма, паягонаму, дык нi казаў тады ў каго нам верыць? спытала дзяўчына.
– Можа ў Сталiна?

– Яшчо да гэтага нi дабраўся. Алi калi другi раз прыдзiць дык тады ўжо, пэўня, даведаемся, - закончыў Янук з сарказмам у голасе.

– Ну чорт зь iм, - сказала дзяўчына.
– От што прыпомнiла: пазьбiрай Янучок, усё карэлае, найперш бялiзну, ручнiкi ды ўсякую ўсячыну, што памыць трэба. Заўтра забягуся, луг зраблю ды ўсё памыю. Добра?

– Мiкола-ж у нас гаспадар, дык яму лепi вiдаць. Сама гэта знаiш, адказаў Янук.

– Ты, Мiкола, дагледзiш?

– Добра, - адказаў Мiкола.

– Пабягу-ж я назад, - крутнулася Надзя.
– Тамака сама мама дома.

Скрыпнулi пярэднiя дзьверы й дзячына, кiнуўшы "дабранач" на разьвiтаньне, зьнiкла ў сьнежнай навальнiцы. Гадзiну пазьней ля варот пачуўся голас i Янук, хутка апрануўшыся, выбег паглядзець. Сьнег цярушыў у вочы, але, здавалася, палагаднеў. З вулiцы бацька намагаўся адчынiць высокiя дашчаныя вароты, навокал якiх намяло сугор сьнегу.

– Чакай, тата, я прынясу лапату, - пасьпяшыў Янук.

Зь сенцаў бегам хапiў шырокую лапатуды ўзяўся адчышчаць сьнег. Бацька трымаў за аброць кабылу, гладзiў яе па мордзе. Захутаны ў бурку, зь вялiкiм башлыком на галаве, сьпераду тарчэлi аблядзянелыя на канцох вусы. У сыпкай сьнежнай маньне нагадваў нейкую дзiўную зьяву.

– Сынок, адпражы кабылу, накрый яе коўдрай i падвяжы, каб ня ськiнула яе, падпругай, ды падкiнь ей лепшага мурагу. Трэба будзiць папаiць, якую гадзiну спусьцiўшы...

Дзiўны, скрыпуча-дрыжачы, нязвычайны голас. А яшчэ больш нязвычайным было тое, што бацька цяжкiм крокам адразу накiраваўся да заднiх дзьвярэй хаты. Янук перастаў раскопваць сьнег i пазiраў на шырокiя бацькавы плечы, башлык, таўстыя ў анучах i лапцёх ногi. Прыгадаў хлапец, што нiколi, прыехаўшы зь якой вялiкай цi малой дарогi, не сьпяшыў бацька ў хату пакуль кабылы не ўпарадкаваў.

Янук адчынiў вароты i ўзяў кабылу за аброць. Ступала яна няроўна, на бакi хiсталася, быццам замiнаў ёй у хадзе цяжарны жывот. Любiў Янук гэту цяглавiтую жывёлiну. Калi раней даглядаў яе, сустракала хлопца кароткiм iржаньнем, мордай лiсьлiва ёрзала па ягоным плячы цi твары, выказваючы такiм чынам радасьць павароту пад родную страху. Цяпер-жа, - i гэта зьдзiвiла хлопца, - кабыла йшла, здавалася, зь нейкiм намаганьне, а вочы яе быццам i не пазналi Янука. Зьнiзу ля пысы й цугляў вiсела кароткая намаразь сапылёў. Янук узяў за аброць, намагаўся павярнуць галаву да сябе.

Поделиться:
Популярные книги

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Эволюционер из трущоб. Том 11

Панарин Антон
11. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 11

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Хозяин Стужи 6

Петров Максим Николаевич
6. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 6

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Человеческое познание его сферы и границы

Рассел Бертран Артур Уильям
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Человеческое познание его сферы и границы

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Старый, но крепкий 2

Крынов Макс
2. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 2

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неофит