Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Заходнікі

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку? — ён зноў пачаў са сваіх звыклых запытанняў.

— Мне, таварышок, трэба лесу, — адказаўшы, хто ён і адкуль, закамячыў сваю вушанку барадач, хоць на справе быў не такі ўжо стары. — На столь у другой палавіне хаты, на дылі і вокны.

«Калі што і вартае прынёс, то ўжо не дасць, — паду-маў ён. — Значыць, трэба змяніць тактыку».

— Чаму па-польску заява? — мякка падакараў. — Я па-польску не разумею.

— Дачка напісала. А яна да вайны канчала польскую школу.

— А чаму не напісала па-свойму?

— А хіба можна пісаць па-свойму?

— Можна.

— Добра,

таварышок.

— Не «таварышок» і не «панок» я, а — «таварыш старшыня», — паўшчуваў Кураглядаў. — Я табе — та-варыш, ты — мне. Ясна?

— Але, але, — згадзіўся абачлівы, ліслівы, а на справе, мусіць, хітрушчы аброслы мужчына. — Ведаеце, не так і лёгка прывыкнуць да новага…

— Што тут прывыкаць?! Да сваёй, роднай, улады! Якая тут цяжкая дыялектыка?!

Стары змаўчаў, адмыслова зірнуў яму ў вочы. Кураглядаў зразумеў гэты запытальны позірк, наўмысна нагнуўся і пачаў нібы па вялікай патрэбе корпацца ў ніж-няй шуфлядзе стала. Адчуў: наведвальнік вышмаргнуў штосьці з кішэні і паклаў на стол. Па тым, як яно пакацілася, здагадаўся: пляшка. Як толькі падняў галаву, нібы не задаволіўся:

— Нашто гэта?

— Проша, вазьмеця, — папрасіў той. — Чысценькая і моцная.

— Не трэба гэтага, — міралюбна прамовіў, але паўтарачку, заткнутую чорным гумовым коркам, не адсунуў.

— На здароўечка.

Кураглядаў адчыніў сейф — спачатку паклаў туды бутэльку, а пасля дастаў «дасье», тоўсты сшытак, куды сакратарка перапісала для яго ўсе сельсавецкія сем'і і куды ён на кожнага дарослага запісваў свае «даныя».

— За вамі яшчэ няздадзенае мяса, кіло масла, — сказаў мужчыне-барадачу.

— Сям'я вялікая… — Закалаціліся ў таго вялікія дужыя рукі. — Толькі летась цялушачку набыў, сёлета парасят купіў…

— Для мяне гэта не мае вялікага значэння. Для мяне вы — даўжнік перад дзяржавай.

— Ага, даўжнік…

— Вось якія вы! — падакараў Кураглядаў. — Хочаце дзяржаве не даваць, а толькі ад яе ўсё атрымоўваць!

— Каб раней, дык са свайго лесу нарэзаў бы тых хваін, — адмыслова апраўдаўся той. — Але цяпер ад мяне страявы лес адабралі, выразалі ўжо…

— Заўтра, а можа, паслязаўтра, калі выдасца вольная хвіліна, — нібы не чуючы апошніх слоў, строга абарваў ён, — сам пад'еду, на месцы пагляджу вашыя патрэбы. Чакайце.

— Дзякую-дзякую, — закланяўся ўспацелы стары. Дзівак чалавек: дзень будзе араць, рэзаць дровы ці касіць — нават кроплі на лобе не заблішчыць, а пабудзе хвіліну-другую ў начальніцкім кабінеце — выскачыць як апараны.

Уполудзень, калі дазволіў зайсці яшчэ некалькім мужчынам, уважыў ці не ўважыў іхнія просьбы, калі Клопікаў і Навуменкаў падаліся абедаць (можа, і да Кло-пікава, які прыстаў у суседняй вёсцы да маладой удавы), Кураглядаў пасядзеў крыху ў кабінеце, а потым, адчува-ючы, што сёння ўжо накрычаўся, выліў на іншых сваю злосць, падабрэў. Накіраваўся ў сакратарчын кабінет. За ім падаўся і Дзік, а пасля без каманды, толькі ад дотыку пальцамі да спіны, запыніўся і сеў каля дзвярэй — каб нікога туды не пусціць.

Зубрэвіч сядзела на сваім месцы і падшывала па-перкі — што-што, а дакументы павінны быць спарадка-заныя і заўсёды пад рукамі.

Для сябе і для ўпаўнаважа-ных, якіх, бывае, няма па тыдні ці месяцы, а бывае, чорт прыносіць па два-тры разы на дзень, і кожны ткне нос да паперак.

— Працуеш? — усміхнуўся ён, узяў дзверы на кручок, зайшоў за стол і паклаў далоні на дзябёлыя дзявочыя плечукі, адчуваючы, як ад гэтага дотыку пайшлопабегла цяпло па целе і шпарчэй пульсуе кроў.

Валянціна ніжэй нагнула галаву і плечы — сёння чамусьці не захіхікала і не загарэзнічала, а была нібы незадаволеная, непадатная. Ён пагладзіў яе па загарэлай, са светлымі валаскамі шыі, апусціў рукі ніжэй і пачаў ціснуць-мяць яе грудзі — найперш з-за іх, спакусліва адтапыраных пад белай блузкай, ён, маючы адмысловы мужчынскі голад, прыліп да яе.

— Не трэба, Апанас Лукіч, — ціха папрасіла яна.

— Чаму — «не трэба»? — пад'юшчыўся сам і падбіваў яе на грэх. — Як гэта — «не трэба»?

Сілай змусіў яе падняцца, пасля ашчаперыў з усяе моцы, горнучы да сябе і з заплюшчанымі вачыма шукаючы яе трошкі падфарбаваных і ад таго адмыслова пахкіх вуснаў. Валянціна ўпіралася далоньмі яму ў плечукі, адварочвала галаву, неяк дзіўна сёння стогнучы ад бяссілля альбо роспачы.

Кураглядаў узмацніў націск, запалымнеў і нават затрымцеў ад раз'юшанага прыроднага поклічу. I чым яна болей супраціўлялася, тым болей ён хацеў дабіцца свайго.

— Ну, што ты? — здзівіўся і ўзлаваўся заадно, не могучы адолець яе дужыя рукі і даць волю сваім.

Можа, толькі праз паўгадзіны, калі заціснуў яе каля стаяка ў кут, калі спачатку буркнуў пару ласкавых слоў, а пасля мусіў маніць, паклясціся ў каханні, здолеў скарыць — яна, нечакана здаўшыся, была пакорлівая, а праз нейкі час ажывілася, са стогнам, з плачам спатоліла яго пажаднасць.

Калі пазней адвярнуліся і папраўлялі на сабе апратку, ён адчуў прыкры сорам — з-за таго, што гэтак прасіў пяшчоты, плёў столькі няшчырай лухты (цяпер вось не хочацца паўтарыць з таго ніводнага слова).

Пачуў: Валянціна плача. Ціха, але нейкімі ўдушлі-вымі слязьмі. На табе! Яшчэ слёзы! Ды жаночыя, страш-нейшыя за нож!

— Ты — чаго?

Яна адвярнулася і прытулілася да сцяны. Паніклая, з апушчанымі плечукамі.

— Ну, чаго? — запытаў ужо раздражнёна.

— Апякла…

— Што?

— Ну… Стаяк вельмі гарачы, а вы ўсё ціснулі да яго…

— А! — зразумеў усё адразу. Узвесяліўся, не зусім прыемна для яе зарагатаў. — Вось чаму ты спачатку халодная, як лёд, была, а потым кідацца пачала!

— Вам смешна, а мне пячэ, — пакрыўдзілася. — I не толькі гэта…

— А што яшчэ? — ухмыльнуўся.

— Грубая я…

— Як — гэта? — запытаў паўшэптам, устрывожана, адчуваючы, як яго прабірае холад.

— Яшчэ пытаеце…

— Дык што — ад мяне?

— Ад каго ж!

На табе! Трапіў у сіло! Уліп! З той, машыністкай-сакратаркай, толькі шуры-муры былі, тая, гарадская, асцярожная і хітрая, не дапусцілася да такога, а гэтая вясковая разява… Што будзе? Яшчэ адна вымова? Далоў з работы? Але куды яшчэ ніжэй апусцяць? Зноў ісці шафёрам? А па-другое, што будзе з жонкай, з сынам, што пакуль там, на сваёй радзіме? Як, як сухім выскачыць з вады?

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 13

Орлов Андрей Юрьевич
13. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 13

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Глава рода

Шелег Дмитрий Витальевич
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Глава рода

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Лекарь Империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи

Пламенев. Книга 3-7

Карелин Сергей Витальевич
Пламенев
Фантастика:
аниме
уся
фэнтези
сянься
5.00
рейтинг книги
Пламенев. Книга 3-7

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5