Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Забі ў сабе Сакрата!

Віктар

Шрифт:
* * * Фейна дочь утонула в росинке. В. Набоков. Феі, эльфы і русалкі топяць нежаданых дзяцей у расе, бо на гэтай зямлі ўсе так робяць, і яны - як усе.
* * * На чырвонае сьвятло пайшоў дождж
ПРЫГАЖУНЯ ЙШЛА ЎМІРАЦЬ Прыгажуня
йшла ўміраць
І пыталася ў ката: Ці будзе мне пасаваць 3 галавою адцятай? Ці будуць дзяўчаты зайздросьціць Майму целу ў крывавай сукенцы? Ці будзе сьляпіць прыгажосьць Тых, хто там глядзіць у акенцы? І ёй адказваў кат: Будзе, будзе ўсё, не турбуйся. Інакш бы я цябе ўратаваў, Каханая мая прыгажуня.
* * * Я працягнуў руку дапамогі, а мне ў адказ працягнулі ногі.
* * * Трамвай спыніўся на павароце. Павыбівала ўсе зубы ў роце.
*** Бэзавыя джунглі, Дубовыя лугі. Пяцёра сіганулі, Зламалі тры нагі. Тут мурашы-пачвары. Навошта нам сафары!
ЦЯЖКІ ВЫПАДАК Аднойчы мне здалося, што ад мяне нічога не засталося. I не было ў каго запытацца: “А што ж ад мяне павінна застацца?”
ТРЫЯЛЕТ Лізэта - цуд у гэтым сьвеце. А ў тым - ня цуд. А ў тым - шкілет. Але навошта нам той сьвет? Лізэта - цуд у гэтым сьвеце. Бяжы жхутчэй: цябе прывеціць I твой ухваліць трыялет Лізэта-цуд у гэтым сьвеце, А ў тым - ня цуд. А ў тым - шкілет.
*** Выйшаў чалавек глухі На трамвайныя шляхі. – Дзінь-дзінь-дзінь!
– сказаў
трамвай I ад вёз глухога ў рай.
*** Учора ці пазаўчора - ня памятаю ўжо, калі - мне здаўся халодным мой горад. Я ўзяў - і яго спаліў. У гурбах ягонага попелу цяпер мне ўтульна й цёпла.
*** Запусьцілі мы ракету. Быў Сусьвет - няма Сусьвету...
KIM БЫЦЬ – Кім ты хочаш бьіць, калі вырасьцеш?
Спыталі ў маленькага Толі. – Я ніколі ня вырасту. У нас занізкія столі.
ЛЕТАПІСНАЕ Я чакаю. Мяне папярэдзілі. Я цалую знутры тваю скронь. Ты навокал мяне, я ў сярэдзіне. Я -
зьмяя ў тваім чэрапе, конь.
* * * Недастварыўшы перла, Жамчужніца памерла.

КАПІТАН ЖУЕ

ВОЖЫКІ Супынілі вожыкі рух сваёй хады. Захацелі вожыкі вогненнай вады. Вогненныя вожыкі выпілі ваду. І цяпер у вожыкаў вогненны бадун.
СПРЭЧКА Закрычаў капітал сусьветны: - Пі-і-і-і! Прачынайся ды йдзі на працу! А працоўны народ супакоіў: - Сьпі. Быў бы сэнс дзеля іх старацца. Капітал сусьветны сваё: - Працуй! Гэта твой сьвяты абавязак! А працоўны народ: - Замаўчы, буржуй, Досыць нам сацыяльных казак! Учапіліся ў кудзеры і па скон Іх дзяруць за сьвятую мэту: – Абуджэньне душы сусьвету! – Не, за ейны спакойны сон!
* * * У мяне зачасалася сьпіна - на ёй завялася вош. Я гэта так не пакіну. Калі ня я, дык хто ж? Бывае, пасьля куфлю піва дрэва шукаць ідзеш - так хочаш зрабіцца шчасьлівым. Калі ня тут, дык дзе ж?
ПРАЛЯТАЛІ ПТУШКІ Праляталі птушкі Над зялёным лугам Паскідалі птушкі На зямельку яйкі На патэльні луга Бела-залатыя Смажацца яешні - Белыя рамонкі.

ЭРДЭЛЬТЭР’ЕР

І Я кpaў дабро чужых кватэр. Мяне кусаў эрдэльтэр’ер.
ІІ На поле выпала раса. Эрдэльтэр’ер мяне кусаў.
ІІІ На срэбратканым дыване эрдэльтэр’ер кусаў мяне.
* * * Сьвет - тэатар. Людзі ў сьвеце Хто актор, а хто глядач, Хто буфетчык у буфеце, Хто вахцёр, а хто - прабач... Хто прымае ў гардэробе Курткі, шапкі, паліто, Хто цукерачка ў вантробе, Хто - наогул абы-хто.
ЧАПЛЕЛАСІ Чапля да лася чаплялася, чаплялася - і аддалася. I ў чаплі павылупляліся маленькія чаплеласі - крылатыя, рагатыя, зь дзюбамі й капытамі. А потым за чапляй ганялася з чапялою ласіха. I галасіла, галасіла, пакуль у лесе не зрабілася ціха.
Поделиться:
Популярные книги

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Целеполагание

Неведомые дороги (сборник)

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Неведомые дороги (сборник)

Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Винокуров Юрий
38. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Натиск

Осадчук Алексей Витальевич
12. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.20
рейтинг книги
Натиск

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4