Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Пайшлі яны. Думаю: што ж рабіць? А гэта ж яшчэ, мае дзеткі, на жызню, дальбожа ж што! Думаю: згару ж я і ніхто мяне не знойдзе або затхнуся з дыму… Як мой чалавек мераў катух, дошкі гарадзіць, дык стаяла тут палка. Я выпаўзла, узяла гэтую палку… Вядома ж, жара гэткая, папалілі ўсе будынкі, дык лужына вады каля парога склепа стаіць. Дык я гэтыя каноплі як адкінула сюды, дык яны ўпалі ў гэтую ваду і патухлі…

Прыйшлі яны зноў, гергенулі нешта… Я толькі паняла, што яны кажуць: «Ніц нема».

Але не закрывалі яны гэтага склепа і пайшлі адгэтуль. I

паехалі.

А я ўжо да раніцы сядзела там. А сабака ў маёй сястры быў, дык ён усю ноч — ой-ой! — ні то ўжо брахаў, ні то ўжо брахаў!.. I што ж я знаю — ці ўжо яны паехалі, ці мо, думаю, засталіся… I сядзела ўсю ноч.

Ды ўжо ўранку прыходзіць мой чалавек. Ужо гэты сабака забрахаў на яго, а дале — вядома ж, свой чалавек — ён яго пазнаў. Падыходзіць пад дзверцы, а я кажу:

— Міша, гэта ты?

— Я, — кажа. — Можа, тут і дзеці?

— Не, кажу, няма…

— А дзе?

— Не ведаю дзе. Былі ў сястры маёй, у Лупіновіча… Кажа:

— Нешта ляжыць у яго на таку, у гумне. Мусіць, карова і конь згарэлыя.

Я кажу:

— Не, Мішачка, гэта пабралі ўсё немцы ды паліцэйскія, пазабіралі з сабою ўвесь скот. Гэта, — кажу, — можа, сям'я яго і дзеці…

Гэтак жа ж і было… Двое яго гэтых дзетак большых… А мае як сядзелі на палу… Вядома, маленькія, а каля печы полічак быў такі… Хата была новая, харошая. Як згарэла, дык яны… Іх кірпіч і заваліў там… Яны ўжо там і папякліся… Мы после іх толькі костачкі такія пазнаходзілі. I з плацціцаў пугавічкі… А то згарэлі яны ўжо…

Гэтыя трупы мы паўбіралі, пазакопвалі. Трун не рабілі. Так палаценцамі пазасцілалі і пазакопвалі. После ўжо іх пазносілі на кладбішча.

Вот якое палажэнне.

…У сястры другое хлопчык згарэў, і сама згарэла. А мужыка ў сястры… Ехаў па сена на Вароніска, па сваё, дыкяго зарэзалітам навостраве… Немцы. Тудэю ішлі па лесе, там яго запынілі і там яго зарэзалі. Я не бачыла, але казаў мой мужык, што ўвесь быў спораны, нельзя было нідзе, кажа, пальца палажыць.

От як здзекваліся з народа!..

Мой быў пасля ў партызанах. А пасля прышоў з вайны з гэтае і забалеў ён, і памёр. Яшчэ, знаеце, няшчасце якое палучылася — карову ў нас укралі з хлева, пасля вайны. А ён трошкі быў заболены на беркулёз, ды вылечыўся, ездзіў правярацца, і ўрач слуцкі сказаў, што маладзец ты, вылечыўся, толькі рубчык, як валасочак, застаўся. Шануйся, гаворыць. Адале, як укралі карову, дык ён папахадзіў за гэтаю каровай, шукаючы, ды папанудзіў — дзеці былі малыя, да пасля ж вайны, гэта ж во, недастаткі былі, ды ўсё пагарэла, і адзёжа, і ўсё на свеце, — дык ён як папанудзіўся, дык і памёр, малыя дзеці пакінуўшы…

Гэтак во я жыла, мае дзеткі. Хадзіла ў калхоз на работу… Ды ой, ой, — пасля ж вайны нічога на свеце не было… А я ж патом неяк, гэта во, іх вучыла і павывучвала вот… Стаяла на штаце, адных цялят, можа, дванаццаць, ды начлег, ды ўсё на свеце…

Ды ўжо лесу далі. Хлопец быў у арміі. I раз, і два далі, ды я ўжо гэтую халупінку вот перасыпала… Дзеці параз'язджаліся, і жыць

няма каму…»

«Халупінка» ў Марыі Тарасаўны ніштаватая, знадворку спраўная, усярэдзіне чыстая. Толькі пустая яшчэ, як гаспадыня кажа: «Новае абстаноўкі няма». Стол і тры крэслы. Ложак — у кухні. А на вялікай, без мэблі, чыстай падлозе хаты параскіданы лялькі, цацкі, анучкі… Учора ўнучкі гасцявалі, дзеці пасляваеннай дачкі, з суседняй вёскі прыходзілі, — свята на бабіну адзіноту.

Рада людзям Марыя Тарасаўна, ледзь адмовіліся мы ад пачастунку, найдаражэйшым у хаце заманьвала: «Я вам і сала, хлопчыкі, нарэжу…» I правяла на вуліцу, шчыра жадаючы добрай дарогі.

Жавалкі — вёска на паўночнай Капыльшчыне, бліжэй да тае лясной ды лугавой красы, дзе пачынаецца Нёман.

Дзеда і бабу Кузьмічоў засталі мы ў хаце. Стары адпачываў, прыгнаўшы з ранак каровы, а старая краталася ў кухні.

Як водзіцца, пачалі мы з гаспадара. Іван Трафімавіч спакваля разварушыўся, пачаў расказваць, трохі збіўся, трохі расплакаўся, а потым махнуў рукою: «Няхай лепш яна раскажа!..» Тым больш што яна і памыкалася раз-поразу дапамагчы яму.

I вось бабуля Агата прысела да магнітафона.

«…Яго я адправіла, мужа, з сынам. Кажу:

— Едзьце вы дзе-небудзь хавайцеся ў Кудзінавічы, а я ўжо буду тут пільнаваць.

Бо так было, што хто ўцёк, дык усё пазабіралі ў тых, а хто не ўцякаў, дык у таго нічога не бралі. Паліцыя, немцы і нейкія мадзяры былі. Дык я ўжо рашылася:

— Вы ідзіце, а я пажыла ўжо, хоць мяне і заб'юць, буду я ўжо дома. А як не заб'юць, дык забяруць усё, і мы ні з чым застанемся.

Ён пайшоў з малым хлопчыкам у Кудзінавічы, а после немцы гэтыя як паехалі, дык яны і вярнуліся назад. Дык я кажу:

— Госпадзі, чаго ты вярнуўся? Ідзі ты зноў з гэтым дзіцем.

Ен тады ўзяў і зайшоў к майму брату дваюраднаму. Яны — не партызанскія сем'і. Бо сказалі, што будуць сем'і партызанскія забіваць, а астальныя не будуць.

— Вы, дзеці, разыйдзіцеся па гэтых сем ях, што не партызанскія, дык, можа, застанецеся жывыя. Ніхто ж не выдасць.

Ага, мяне засталі ў хаце. Гаворыць:

— Партызан, партызан Кузьміч, у цябе сын у партызанах.

Вынялі такую во бумагу, а там папісаны сем'і партызанскія. Нехта ж напісаў! I гаворыць:

— Вот Кузьміч Міхаіл у партызанах, тры дні як забраны мабілізацыяю.

— Што я вам, пан, скажу… — трэба ж неяк ратавацца. — З аружыям мы ўсе прымяняемся: з аружыям прыдзе партызан, з аружыям прыдзе і немец… А мы ні пры чым, не вінаватыя мы.

— А-а, — кажа, — сволач ты партызанская! Партызанская маці!..

Ды мне лявольверам у грудзі. Не страляў, а стукнуў. Так балела!..

— Падвесіць яе! Ідзіце вяроўкі шукайце!

А ў мяне сядзіць у хаце многа так гэтых паліцаяў, у халатах у белых, афіцэры, з пагонамі, цэшкі, высокія, а гавораць і па-руску, і па-нямецку. I крычаць яны на мяне:

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6