Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Толькі выхажу на двор — яны выпускаюць наш скот. Ну, карова там была, авечкі. Выганяюць іх на двор. Толькі яны, значыць, замецілі — я цераз забор пераскочыў. Яны яшчэ раз выстралілі. Ну, і бег, якраз набег на гэтага большага брата ў ячмені. Ён мяне палажыў, і я больш ужо не ўстаў. Раны сталі балець, і больш не ўстаў. Ну, вобшчам, скот яны выгналі, прасігналілі, значыць, кагда паліць. Запалілі. Патом, значыць, згарэў наш дом.

Усталі мы, гэты брат мяне падняў, суседзі сталі падхадзіць. Ну, і пайшлі ў лес…»

Вось так, адзін за адным, садзяцца да мікрафона жыхары Красніцы — калісьці забітай

вёскі. Услед за Пятром Перапечыным — зноў жанчыны: Ева Тумакова, Ніна Князева. Па нейкаму асабліваму шчасцю гэтыя людзі і яшчэ некалькі дзесяткаў краснінцаў уратаваліся ў той дзень. Каты зрабілі сваю справу: 857 чалавек застрэлілі, спалілі. I ўсё ж не так «чыста», як умелі і вучыліся рабіць. Тут яшчэ толькі асвойвалі прыёмы, метады. Бо былі мы на месцы і такіх вёсак, знішчаных у 1943 і ў 1944 гадах, калісьці вялікіх, шматлюдных (Макаўе Асіповіцкага раёна, Ямішча — Шумілінскага, Пузічы — Салігорскага і інш.), дзе ніводная жывая душа не ўратавалася. Ніводзін, хто б мог расказаць. Поле, жыта, помнік у бярозавым гаёчку — цэментная пірамідка з трохзначнай лічбай забітых, спаленых і нябачныя жаваранкі, што спрабуюць сваім шчэбетам запоўніць пустэчу… Асаблівую пустэчу, якой няма, мабыць, і ў самай пустой пустыні.

Красніцу забівалі ў ліку першых (у гэтай мясцовасці). Праўда, даходзілі чуткі пра вёску Студзёнку (таксама Быхаўскага раёна), што быццам бы выбілі там усіх людзей. Але, аказваецца, цяжка чалавеку ў такое паверыць. Нават шмат чаго пабачыўшы, перажыўшы.

Карнікі ўсё гэта ўлічвалі: калі людзі ўжо моцна напалоханы, дакладна ведаюць — дык адзін «падыход»; але зусім інакшы, калі забойцы маглі разлічваць на такі вось стан: чалавек бачыць, што б'юць, забіваюць усіх падрад, а ўсё не верыць, што магчыма гэта…

У Магілёве мы адшукалі Марыю Бабкову — тую колішнюю дзяўчынку, крык якой быццам разбудзіў многіх: «Забіваюць жа людзей!» Цяпер у Марыі Віктараўны іншае прозвішча — Паўлава, па мужу. У старым драўляным доме, адрас якога нам далі ў Красніцы, яе мы не знайшлі: пераехала ў мікрараён Юбілейны.

Звычайна мы спачатку чалавека бачым, чуем, а ўжо потым даведваемся, што з ім было: з яго расказу. А тут мы павінны былі сустрэцца з жанчынай, загадзя ведаючы пра яе лёс, яе «гісторыю». I мы міжволі прыглядаліся да яе, быццам пазнавалі, — прыглядаліся да невысокай жанчыны са смуглявым худым тварам, што стрымана глядзела на нас, слухала, чаго гэта прыехалі да яе здалёку людзі. Красніца?.. Так, яна туды часта ездзіць, бывае там. Хоць сама даўно ўжо ў горадзе жыве, працуе на млынакамбінаце. Муж — слесар. Вунь і дачка ўжо вырасла, гэта яна там на кухні гучна, па-маладому, смяецца — з мужам сваім, такім жа маладым. У іх там свая размова, свае інтарэсы, а маці — калі гэта людзям патрэбна! — села перад нашым мікрафонам:

«…Калі немцы ацапілі дзярэўню, мама была на сенакосе, а мы — брат мой і тры сястры — дома. Недалёка ад нас была школа. Калі прыехалі, яны спачатку сталі біць гэтых, бежанцаў. Яны там жылі ў школе, некалькі сямей, і іх сталі страляць. А ў нас там побач жыў сусед, ён быў дома. Дык страляюць гэтых у школе, а пулі па дзярэўні так — фіў, слышна, як лятаюць. Я тады пайшла к яму:

— Ой, — гавару, — дзядзя, што-та дзелаецца, ці б'юць, ці што.

А ён:

— А, панікёрша! Хто

цябе тут будзе біць!

Там яны пастралялі ў школе і пачалі хадзіць. Два немцы той сторанай вуліцы ідуць, а два — па гэтай. Па хатах: два туда і два сюда. Наша хата была трэцяя ці чацвёртая. Вот яны ў адзін дом зайшлі, было там закрыта, у другі зайшлі.

Старуха бяжала — у яе дочкі на балоце былі, — з унучкай была. Прыастанавілася і гаворыць:

— Пайду дальша.

У трэці зайшлі, пабілі ўсіх, хто там быў. Пытанне: — Вы чулі, як стралялі?

— Не. Мы не чулі. Яны ўвайдуць і там страляюць. А мы ўсё матаемся: то к дому свайму, то к суседу.

— Мужчыны, што ж нам дзелаць?

Страшна, б'юць! У мяне сястра і брат былі старшыя, а я сярэдняя. Ну, тагда — ідуць к нам! Ой, два немцы!.. Там былі і паліцаі, а гэтыя — з бляхамі на грудзі. Страшныя такія. Ужо яны пабілі суседзяў і к нам ідуць. Я: «Ой, дзядзя, глядзіце, па хатах ходзяць, б'юць, сюды ідуць!» Ну, мы тут сталі і стаім. Я ў сваём доме не была. Дзве сястры там было — убілі. Ідуць сюды! А мы з братам тут. Брат после хваробы быў зусім слабы. Еслі б ён быў здаровей, і ён бы бяжаў. А ён быў зусім слабы. Паліцэйскі і гаворыць:

— Ідзіце ў хату!

— Ой, — усе закрычалі. — Што дзелаць?

Мы ўсе тагда — гэты мужчына, у яго была сям'я, пяць душ, я шостая — сяйчас мы ўсе ніц, палажыліся на пол і сталі крычаць. Ну, я ўжо не помню, хто там як крычаў. Яны сяйчас — вінтоўкі там, ці кулямёты, і давай у гэтых людзей страляць. Як яны першы раз выстралілі… Якраз каля акна стаяў сундук… Як яны першы раз стрэлілі, я тады на сундук, з гарачкі, ці што, на сундук, а вакно гэтае адкрывалася — я ў вакно. Рукой таўкнула і на вуліцу пабегла. Калі я пабегла, два немцы з другой стараны ішлі, — пабілі ў другой хаце і ішлі, — яны пагергеталі, а я ў дзярэўню, у той канец. Яны яшчэ там не праходзілі, яны толькі тут пачалі. Я пабегла, людзі стаяць, усё спрашваюць:

— Што там, Маня, што там? Я гавару:

— Ой, уцякайце, б'юць немцы!

Тады хто куда — табунамі! Пабеглі хавацца, хто куды. А тых, хто на балоце былі, маці нашу, тых загналі таксама ў хату і гранаты кідалі, а каго спалілі.

А дочка таго хазяіна таксама за мной кінулася ў вакно, а немец ёй у плячо, і яна назад у груду ўпала.

Але засталася жыва, у Брэсцкай вобласці жыве.

Людзі гавораць, што, калі я бегла, мяне ўзнаць не маглі: чорная-чорная, страшная. Я часам езджу туды, мне гавораць:

— Ну, ты нам жызь спасла. Стаялі б і ждалі, пакуль падайдуць немцы.

А мы потым у рож схаваліся.

Тады яны затрубілі, сігнал далі і паехалі…»

* * *

У Хатыні — могільнік звыш 600 забітых беларускіх вёсак. I гэта далёка не ўсе тыя вёскі, куды фашысты прыходзілі, прыязджалі, каб вынішчыць, спаліць усіх — ад старога да дзіцяці, дзе выконваўся план «абязлюджвання тэрыторыі», «пашырэння жыццёвай прасторы на ўсход».

Беларускіх вёсак, дзе карнікі спецыяльна забівалі людзей, — 4885. Падалёкане поўных падліках, больш за трыста тысяч мірных жыхароў было спалена жывымі, забіта, замучана ў тых вёсках.

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899