Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Пытанне: — А многа тых паліцэйскіх было, што спалілі?

— А чалавек дзесяць было іх тут…»

Вось так забівалі, забілі самую вялізную з беларускіх Хатыняў — больш за 1800 жанчын, дзяцей, мужчын вёскі Боркі Кіраўскія.

Пасля нападу на Савецкі Саюз галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі ўзялося за распрацоўку «генеральнага плана «Ост», палажыўшы ў аснову «ўказанні», «ідэі» верхаводаў фашысцкага рэйха — Гітлера, Гімлера, Розенберга і іншых.

Сам план «Ост» не знойдзены: ён, відавочна, знішчаны. Захаваліся дакументы, якія каменціруюць, дапаўняюць, ацэньваюць гэты план.

Вось вытрымкі з аднаго такога дакумента, які выходзіў

з «Усходняга міністэрства»:

«1/214, дзяржаўнай важнасці

Зусім сакрэтна! Дзяржаўнай важнасці!

Берлін. 27.4.1942.

Заўвагі і меркаванні па «Генеральнаму плану «Ост» рэйхсфюрэра войскаў СС.

Яшчэ ў лістападзе мне стала вядома, што галоўнае ўпраўленне імперскай бяспекі працуе над Генеральным планам «Ост». Адказны супрацоўнік галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі штандартэнфюрэр Эліх назваў мне ўжо тады прадугледжаную ў плане лічбу — 31 млн. чалавек ненямецкага паходжання, якія будуць пераселены…»

«Усходняе міністэрства» ў асобе начальніка аддзела каланізацыі доктара Ветцэля, падлічыўшы і пералічыўшы палякаў, украінцаў, насельніцтва Прыбалтыйскіх савецкіх рэспублік і назваўшы тэрыторыі, якія трэба неадкладна каланізаваць, дае «сустрэчную лічбу». Апетыт канібалаў расце — 31 млн. ужо мала.

«Такім чынам, агульная лічба насельніцтва пералічаных абласцей (якія мяркуецца адразу ж засяліць нямецкімі каланістамі. —Аўт.) складае 51 млн. Колькасць людзей, якія згодна з планам будуць выселены, павінна быць у сапраўднасці значна вышэйшай, чым прадугледжана. Толькі калі ўлічыць, што прыкладна 5–6 млн. яўрэяў, што жывуць на гэтай тэрыторыі, будуць ліквідаваны яшчэ да правядзення высялення, можна згадзіцца з названай у плане лічбай — 45 млн. мясцовых жыхароў ненямецкага паходжання. Аднак з плана відно, што ў названыя 45 млн. чалавек уключаны і яўрэі. З гэтага, такім чынам, выцякае, што план зыходзіць з яўна недакладнага падліку лічбы насельніцтва.

…Калі ўлічыць, што на тэрыторыях, якія разглядаюцца, застанецца 14 млн. мясцовых жыхароў, як прадугледжваў план, дык трэба выселіць 46–51 млн. чалавек».

У гэтую лічбу не ўваходзяць рускія і беларусы, а з імі, — можна ўявіць, якія Асвенцімы і Хатыні меліся наўвазе!..

У прыведзеным дакуменце ёсць спасылка на аднаго з супрацоўнікаў ведамства Розенберга, прафесара доктара Абеля. «Абель бачыў толькі наступныя магчымасці вырашэння праблемы: або поўнае знішчэнне рускага народа, або анямечванне той яго часткі, якая мае выразныя адзнакі нардыцкай расы. Гэтыя вельмі сур'ёзныя палажэнні Абеля заслугоўваюць вялікай увагі. Справа не толькі ў разгроме дзяржавы з цэнтрам у Маскве. Дасягненне гэтай гістарычнай мэты ніколі не азначала б поўнага вырашэння праблемы. Справа заключаецца хутчэй у тым, каб разграміць рускіх як народ»…

Ёсць у гэтым дакуменце і раздзел «Да пытання пра беларусаў»:

«Згодна з планам прадугледжваецца высяленне 75 працэнтаў беларускага насельніцтва з займаемай тэрыторыі. Значыцца, 25 працэнтаў беларусаў, па плану галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі, павінна быць анямечана».

Што азяачае гэтае «высяленне» — Беларусь пазнала на вопыце сотняў сваіх Хатыняў. Гэта ж чакала і тыя 31 і 51 млн. чалавек, а затым і новыя сотні мільёнаў людзей, якіх падлічвалі і пералічвалі акуратныя чыноўнікі крыважэрнага германскага імперыялізму.

Па «Генеральнаму плану Ост», па гітлераўскіх планах «канчатковага ўрэгулявання ў Еўропе», згодна з фашысцкай

дактрынай «барацьбы за жыццёвую прастору на Усходзе», — ды ці мала варыянтаў было таго стратэгічнага, імперыялістычнага, людаедскага «плана». З яго ж вынікалі, да яго прымыкалі і розныя канкрэтныя, «тактычныя» планы барацьбы з «актыўнымі элементамі», з непазбежным супраціўленнем савецкіх людзей акупацыі, рабункам, знішчэнню. Гэтыя канкрэтныя діланы павінны былі служыць і служылі ўсё таму ж галоўнаму плану: пад выглядам барацьбы з партызанамі — знішчаць, знішчаць, знішчаць насельніцтва. Каб на потым меней працы засталося…

У вёсцы Баканіха на Віцебшчыне, калі жыхароў сагналі ў хату, да іх зайшоў афіцэр. Трохі памарадзёрнічаў: забраў у каго што лепшае з адзення, выкінуў за дзверы. А пасля і яшчэ пра нешта ўспомніў. Стары Архіп Жыгачоў так расказвае: «Тагда афіцэр гэты ўзяў і папрашчаўся з намі. Гаворыць:

— Да свідання. Давайце спасіба сваім гэтым партызанам!»

Мабыць жа, з крыўдай сказаў, з упэўненасцю, што гэта перад ім, эсэсаўцам, вінаваты нехта — тыя дзеці, жанчыны! У іх, можа, браты, бацькі, мужы — партызаны. А як жа: ехаў праз цёмны, густы лес, праз балота прабіваўся, надрыжаўся пад сваім мундзірам з грознымі эмблемамі смерці, увесь час азіраючыся, чакаючы партызанскай засады. I для яго той агульны «план», што ішоў зверху: рабіць так, каб на ўсходніх землях дзяцей, жанчын, мужчын стала менш на столькі або столькі працэнтаў, той расісцкі план у мазгаўні і пад мундзірам такога вось карніка набываў афарбоўку нават ужо самаабароны. Ён ад партызан ратуецца!..

I камандаванне, выдаючы свае жорсткія загады, і яно, бачыце, ратуе сваіх салдат, свае камунікацыі… Урэшце і вышэйшыя фюрэры, тыя таксама пачыналі крыўдаваць на насельніцтва Беларусі і іншых акупаваных тэрыторый. Як жа, вунь сам бог, сам творца накіроўвае волю, інтуіцыю, руку фюрэра, указвае яму, што і як трэба рабіць:

«Само прадвызначэнне як бы хацела паказаць нам туды дарогу… Агромністая імперыя на ўсходзе даспела ўжо да распаду».

«Творца ўсклаў на нас абавязак гістарычнай рэвізіі яшчэ нябачаных маштабаў…»

А тут нейкія партызаны, нейкія там «неарыйцы» перашкаджаюць, супраціўляюцца і на фронце і ў нямецкім тыле, не хочуць, каб сцерлі з карты іх Радзіму, каб «высялялі» на той свет іх сем'і, іх дзяцей. Колькі не аднаго гневу, жорсткасці, але ўжо і крыўды на «гэтых» рускіх, на «гэтых» беларусаў, украінцаў, палякаў, на ўсіх, хто не захацеў паслухмяна скарыцца лёсу, які для іх вызначыў «божы абраннік» — фюрэр. Новыя і новыя загады, накіраваныя на знішчэнне цэлых народаў, цяпер набываюць усё больш характар антыпартызанскі. Фашысты ўсё настойлівей, але дарэмна, стараліся віну за свае планы і свае справы ўскласці на тых, хто перашкаджаў ім гэтыя планы рэалізаваць. На партызан.

I тыя, колішнія іх нахабныя, ідыёцкія скаргі — скаргі катаў на свае ахвяры — працягваюцца, дарэчы, і сёння. У мемуарах, даследаваннях многіх заходніх генералаў (былых і новых), гісторыкаў, палітыкаў, літаратараў, што зноў і зноў пішуць пра «незаконнасць дзеянняў партызан», скардзяцца на дзяцей, жанчын і іх бацькоў, мужоў, братоў — на партызан, якія абаранялі Радзіму, свой лад жыцця, жыццё і будучыню сваіх дзяцей. А заходненямецкі прафесар К. Г. Пфефер, той нават заяўляе, што гітлераўцы пакінулі «нядрэнную памяць па сабе ў савецкага народа». Бачыце, нават гэтак! Праўда, скардзіцца Пфефер, апошнія гады вайны «былі амаль усюды засмучаны беззаконнымі дзеяннямі партызан».

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899