Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вусцішны пакой

Дойль Артур Конан

Шрифт:

А яна? Вось яна ляжыць на канапе, бедны, слабы матылёк, яе мары развеяліся, яе інтрыга выплыла на паверхню, яе будучыня цёмная і няпэўная. Нават у дачыненні да яе, атручальніцы, ягонае сэрца змякчылася. Ён крыху ведаў пра яе мінулае. Ведаў, што яна з нараджэння была распешчаным дзіцем, наравістым, свавольным, змятала ўсё на сваім шляху – розумам, прыгажосцю, шармам. Яна ніколі не сустракала перашкодаў. І цяпер, калі нешта паўстала на яе шляху, яна ўтрапёна і раз’юшана

пачала знішчаць гэта. Але калі яна надумала знішчыць яго, ці не было гэта знакам таго, што ён не быў дасканалым, быў не тым чалавекам, які мог прынесці ёй душэўны спакой і сардэчнае задавальненне? Ён быў занадта суворы і стрыманы для гэтай жыццярадаснай і летуценнай натуры. Ён быў чалавекам з Поўначы, яна – з Поўдня, і жыццё звяло іх разам дзякуючы закону супрацьлегласцяў, але гэтага было мала для трывалага саюзу. Ён мусіў быў убачыць гэта – і зразумець. І адказнасць за гэта ляжала на ім з яго выдатным розумам. Яго сэрца змякчылася, нібыта яна была маленькім, бездапаможным дзіцем, якое сустрэлася з ліхам. Нейкі час у цішыні ён хадзіў па пакоі, яго вусны былі сцятыя, а рукі сціскаліся так, што на далонях заставаліся сляды ад пазногцяў. Але раптам ён прысеў ля яе і ўзяў яе халодную бязвольную руку ў сваю. Адзіная думка білася ў яго галаве: “Гэта высакароднасць ці слабасць?” Гэтае пытанне гучала ў ягоных вушах, ён уяўляў яго перад вачыма, ён амаль зрокава бачыў яго матэрыялізаваны вобраз – у літарах, якія мог прачытаць увесь свет.

Гэта была цяжкая барацьба, але ён урэшце перамог.

– Мілая, ты павінная выбраць аднаго з нас, – сказаў ён. – Калі ты сапраўды ўпэўненая – разумееш, упэўненая, – што будзеш шчаслівая замужам за Кэмпбэлам, я не буду вам перашкаджаць.

– Развод?! – захлынулася яна паветрам.

Яго рука адкрыла бутэлечку з атрутай. “Можаш называць гэта так,” – сказаў ён.

Новае дзіўнае святло бліснула ў яе вачах, калі яна зірнула на яго. Перад ёй быў зусім незнаёмы чалавек. Нячулы, практычны амерыканец знік. Здавалася, вакол яго мігцеў арэол героя, святога, чалавека, які змог падняцца да нябесных вышыняў бескарыслівай дабрадзейнасці. Яе рукі абвілі ягоную руку, што трымала пагібельную пляшачку.

– Арчы, – плакала яна, – ты можаш дараваць мне нават такое?!

– Урэшце, ты ўсяго толькі капрызнае дзіцятка! – усміхнуўся ён.

Яна хацела абняць яго, але ў дзверы пагрукалі, і ўвайшла пакаёўка – у той дзіўнай бязгучнай манеры, у якой усё рухалася ў гэтым вусцішным пакоі. На падносе ляжала картка. Яна зірнула туды.

– Капітан Кэмпбэл! Я не хачу яго бачыць.

Мэйсан ускочыў.

– Наадварот, мы яго вельмі чакаем. Зараз жа запрасіце яго сюды.

Праз некалькі

хвілін у пакой увайшоў высокі загарэлы малады салдат. Усмешка ззяла ва ўсіх яго прыгожых рысах, але калі за ім зачыніліся дзверы і на твары Мэйсанаў вярнуўся іх звычайны выраз, ён нерашуча спыніўся, пазіраючы то на аднаго, то на другога.

– Што здарылася? – спытаў ён.

Мэйсан устаў насустрач і паклаў руку яму на плячо.

– Я не хаваю крыўды, – сказаў ён.

– Крыўды?

– Так, я ўсё ведаю. Але я сам, магчыма, зрабіў бы тое самае на тваім месцы.

Кэмпбэл адхіснуўся і запытальна зірнуў на жанчыну. Яна кіўнула і паціснула сваімі гожымі плячыма. Мэйсан усміхаўся.

– Не думай, што гэта пастка, каб выбіць прызнанне. У нас была шчырая гутарка з гэтай нагоды. Джэк, ты заўжды быў сумленным чалавекам. Вось бутэлечка. Не думай пра тое, адкуль яна ўзялася. Калі адзін з нас вып’е з яе, гэта выправіць сітуацыю, – ён гаварыў жорстка, амаль раз’юшана. – Люсіль, хто гэта будзе?

Нейкая дзіўная сіла дзейнічала ў гэтым вусцішным пакоі. Тут быў яшчэ трэці мужчына, хоць ніхто з гэтых траіх, што стаялі тут на пераломе сваёй жыццёвай драмы, не зважаў на яго. Як доўга ён тут быў і колькі ўсяго ён чуў – гэтага ніхто не мог сказаць. Ён змяюкай скурчыўся ў дальнім куце каля сцяны, ледзьве рухаючыся, моўчкі нервова патузваючы правай рукой, сціснутай у кулак. Ён быў схаваны ад поглядаў квадратнай скрыняй са спрытна накінутым на яе кавалкам матэрыі. Ён засяроджана і пільна сачыў за кожнай новай рэплікай у гэтай драме. І раптам прыйшоў час для яго ўмяшання. Але тыя трое мала думалі пра гэта. Уцягнутыя ў гульню сваіх эмоцый, яны забыліся на сілу, мацнейшую за іх, – сілу, гатовую ў любы момант выйсці на сцэну.

– Ну што, гуляем, Джэк? – спытаў Мэйсан.

Вайсковец кіўнуў.

– Не трэба, Богам прашу, не трэба! – плакала жанчына.

Мэйсан адкаркаваў бутэлечку і, павярнуўшыся да стала, дастаў калоду карт. Карты і бутэлечка стаялі побач.

– Мы не можам ускласці на яе ўсю адказнасць, – сказаў ён. – Давай, Джэк, ты ж найлепшы з нас.

Салдат падышоў да стала. Дакрануўся да пагібельных карт. Жанчына, абапіраючыся на руку, павярнула галаву і ўтаропілася ў яго зачараванымі вачыма.

Тады і толькі тады грымнуў гром.

Незнаёмец устаў – бледны, як смерць.

І тут усе трое заўважылі яго прысутнасць. Яны павярнуліся да яго з пытаннем у вачах. Ён халодна і сумна зірнуў на іх, нібыта гаспадар становішча.

– Ну як? – спыталі яны.

– Кашмар! – адказаў ён. – Кашмар! Заўтра давядзецца пераздымаць усю сцэну.

12
Поделиться:
Популярные книги

Наномашины, демоненок! Том 3

Новиков Николай Васильевич
3. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, демоненок! Том 3

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат