Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Паеў, у Двароўку заехаў, на пошту забег, па бібліятэчныя газеты і часопісы — цэлы пак, і ніводнага пісьма... З Мінска ні слуху ні духу! І ўжо не хацелася думаць так, быццам расказваеш Лене ці Рамановічу. Гартаў часопісы, упіваўся вачыма ў газетныя рубрыкі, загалоўкі — і не мог чытаць, звыклая злосць запаўняла ўсяго, не верыў ніводнаму слову. Нашто гэта пішуць, для каго?.. Няўжо яшчэ нехта можа верыць у гэта?!. Уключаў свой маленькі галасісты «Сокал», які прынёс з дому, — тое ж самае: палітыка, рэферэндум, «паўлаўскі» грашовы абмен... Курыў, хадзіў па бібліятэцы з кутка ў куток, чытаў кнігі; калі была ахвота, калупаўся ў каталозе, прыводзіў да ладу алфавітныя карткі. Абедаў хлебам з салам, салёным гурком. Пёрад вячэрнім аўтобусам, калі трэба было ўжо зачыняцца, наўзгад даставаў пяць-шэсць фармуляраў (столькі чытачоў па планах павінна было

ў дзень прыходзіць, але, вядома, не прыходзіла), запаўняў, у дзённік запісваў: школьнікаў — 2, пенсіянераў — 2, служачых — 1, калгаснік — 1; кніг узялі: мастацкіх — 10 (з іх на беларускай мове — 5), грамадска-палітычных — 3... Цёмна вяртаўся дадому, глядзеў тэлевізар, спаць лягаў.

Ну, працуе. Ну, месяц прайшоў. Ну і што? Для чаго ўсё?

Васкевічу думалася, што ён проста яшчэ ніколі не жыў самастойна, як дарослыя людзі жывуць. Возьмем школу — усё ясна, настаўнікі над душою, ведаеш, што гэта ім трэба, каб ты давучыўся да канца і атрымаў атэстат. Армія — яшчэ ясней, кожны яфрэйтар — начальства, ведаеш, што гэтаму начальству патрэбна, каб ты адбарабаніў сваё і вярнуўся дамоў. Інстытут — выкладчыкам трэба, каб ты вывучыўся і адпрацаваў за тыя грошы, што дзяржава ў цябе ўбухала... Заўсёды некаму трэба было, каб Васкевіч рабіў тое й тое. А цяпер каму ён трэба? Нікому. Аддадзены сам сабе. Хочаш — сядзі хоць да пенсіі ў бібліятэцы, не хочаш — кідай, шукай што другое.

Проста нічога не аставалася, як верыць, што недзе нехта ўсё ж помніць пра яго і, магчыма, у гэтую вось хвіліну нехта ў некага пытае: «Ну, як там наш выгнаннік?» — «Прыцішэў, гібее ў сваёй бібліятэцы!» — «Вось і добра, нагляду за ім не здымаць!..»

Увечары можна прайсціся па вёсцы: у адзін канец, дзе дарога на станцыю, у другі — дзе шаша з горада на Двароўку... Ціха, цёмна, глуха, нават тэлевізары мала ў якіх вокнах свецяцца, сабакі маўчаць, толькі гразь пад гумовікамі піскае, ды дождж ледзь чутна стракоча аб брызентавую накідку... Калі хто сустрэнецца, буркне нешта на твой «добры вечар» і доўга яшчэ будзе стаяць і глядзець табе ў спіну — быццам ты з турмы збег... Можна да Пульса зайсці, пасмяяцца, як ён чытае — ён ведае амаль усе літары, але не ўмее зліваць іх у склады і выдумляе абы-якія словы: замест «Гомельскія навіны» чытае «голыя ногі», замест «мастацкі фільм» — «майсцер Хведзя» (дзядзька Хведзя — яго сусед)... Пасядзіш, пасмяешся, але праз міг так абрыдне, што захочацца хоць зноў у цемру, пад дождж...

Перад мінулымі выхаднымі ўсё ж астаўся паглядзець, што за двароўская «маладзёж». У такім жа вялікім, як і біблятэка, памяшканні з двух ранейшых класаў, у адным кутку, абсеўшы лаўку, гулялі ў «храпа» — Пеця, Ручка, нейкія малыя, нейкі чорны, калматы, як цыган, з доўгімі бруднымі пазногцямі, якому ішла карта і ён увесь час крычаў: «Са мной!», «Верталёт!», «Тры ўзяткі!»; побач, проста на падлозе, — літровы слоік самагонкі — хто хоча падыходзь, налівай, пі... Усе, у тым ліку і малыя, курылі бесперапынна. У другім кутку, дзе таксама стаялі лаўкі, дзявочая кампанія слухала магнітафон. Была там маленькая, худая і гадкая дзяўчынка, якая пстрыкала клавішам, пераганяючы касету, і лаялася матам. Была баба гадоў пад трыццаць з грудным дзіцём, танцавала, прыціскаючы гэтае дзіцё да сябе. Час ад часу дзіцё заходзілася плакаць, тады з кутка карцёжнікаў крычалі: «Глушы байстручаня!», а баба спакойна адказвала: «Уйди, скройся!». Была нейкая Люда, даволі мілавідная, сядзела сабе ціхенька на лаўцы. Васкевічу, што стаяў слупам каля карцёжнікаў і, як і ўсе, курыў, убачылася ў ёй нейкая блізкасць, роднасць душаў, падумалася, што яна, мабыць, задыхаецца тут, у гэтым балоце, рвецца да жыцця, і проста няма каму ўзяць яе за руку і вывесці «на сонца», і што гэтым чалавекам можа стацца ён, Васкевіч... Ён быў ужо наважыўся астацца тут, выпіць; магчыма, пагуляць у таго ж «храпа» — каб «зліцца з масамі» і каб потым было лягчэй з ёю пазнаёміцца. Але Люда, пасядзеўшы ў рамантычным задуменні, пазяхнула, падышла да карцёжнікаў, стала ззаду, абняла цыгана, пачала падказваць, чым хадзіць... Той адмахваўся, смыкаў плячыма — перашкаджала трымаць карты; Люда яшчэ мацней ашчаперыла. На Васкевіча ніхто не звяртаў увагі. Ён сабраўся і пайшоў, і ніхто яго не пазваў, не папрасіў астацца.

У горадзе, калі ездзіў атрымліваць першую палучку, заскочыў да брата Сцяпана. Той якраз збіраўся на працу ў другую змену, і не пагаварылі добра — так, перакінуліся парай слоў, пакуль Антон праводзіў яго да прыпынку і пакуль

чакалі рабочы аўтобус. Сцяпан быў не ў гуморы. Такім Антон яго рэдка бачыў і не любіў такога. На пытанне, што новага, крутнуў галавою — нічога.

Антон загаварыў пра блізкі рэферэндум, сказаў, што апошнім часам раптоўна перастаў усяму верыць і, відаць, зусім не пойдзе галасаваць.

— А я пайду, — сказаў Сцяпан. — За саюз. Дастаў бардак гэты за шэсць гадоў... Шэсць гадоў бардаку, а дабіліся таго, што гарэлка была па пяць, а стала па дзесяць. І тую купі паспрабуй!..

— Ну чаму — у нацыянальным плане... — пачаў быў Антон — трэба ж было яму нешта гаварыць.

— Што ў нацыянальным? Зараз, глядзі, я табе пакажу ўсе перамены...

Ён выцягнуў з торбачкі газетны скрутак («А там сала, хлеб, салёны агурок...» — падумаў Антон, адгарнуў край газеціны:

— Вось, наша «брахалаўка», — помніш, была ўся па-беларуску? А цяпер, глядзі — уся, акрамя «шапкі», па-руску... Вось гэта адзіныя перамены ў нацыянальным плане!..

Прыязджаў у бібліятэку старшыня сельсавета Лобан, на «Масквічы» з будачкай, наказаў нікому больш не даваць ключы ад «клуба», бо тут будзе ўчастак для галасавання, а ён, Васкевіч, прызначаецца сакратаром гэтай «галасавальнай» камісіі. Усе бібліятэкары ў час выбараў заўсёды былі сакратарамі. Васкевіч вымушаны быў прымацаваць на дзвярах бібліятэкі і магазіна плакаты такога зместу:

БЮЛЛЕТЕНЬ

для голосования на референдуме СССР 17 марта 1991 года

Считаете ли Вы необходимым сохранить Союз?

ДА НЕТ

Если Вы за мир и согласие, зачеркните НЕТ!

І сорамна, прыкра было чапляць гэтыя хітрыя і разам з тым падлізлівыя да людзей плакаты; Васкевіч разумеў, што лепшай, большай прапаганды і не трэба, і дзе-дзе, а тут, на яго радзіме, пагалоўна будуць крэсліць «НЕТ» (напісалі б закрэсліць «ДА» — было б закрэслена «ДА»), а ён, «шчыры незалежнік», беларус Антон Васкевіч, сваімі ўласнымі рукамі памагае праводзіць гэтую агітацыю...

Перад 8-ым сакавіка стала асабліва адзінока. Каго павіншаваць? Лену? І гэтае віншаванне не дойдзе, як здарылася, хутчэй за ўсё, з тым яго вялікім лістом... Васкевіч плюнуў на ўсё і замест бібліятэкі паехаў ранішнім аўтобусам у горад. Дзень урэшце выпаў сонечны, па-веснавому свежы, малады. Лёгкі ветрык цягнуў з Прыпяці, рабацініў ваду, шоргаў аб бераг слабымі хвалямі. Васкевіч палюбаваўся на раку, пазайздросціў дзядзьку, што з лодкі каля самага берага цягаў адну за адной чырвоных тоўстых плотак... Вось у чалавека выхадны, выбраўся на рыбалку, дома жонка, дзеці, прынясе сетку рыбы, дзеці бегаюць вакол, тармусяць, распытваюць, як клявала гэтая, як сарвалася тая, самая большая, просяць і іх узяць другі раз — хоць з берага паглядзець... Жонка бурчыць, што «зноў усю ванну засмярдзеў сваёй рыбаю!», а сама, нябось, радая, што чалавек дома, а не таўчэцца, як другія, каля магазіна... Вось юшка гатовая, чарку вып'е, тэлевізар паглядзяць ці пойдуць гуляць у гэты ж парк...

Трэба было хоць матку павіншаваць. Нічога не прыдумаў, як купіць ёй новыя галёшы. Заглянуў у кнігарню на плошчы, выбраў святочную адкрытку (?) — самую прыгожую, дарагую, з пазалочаным абадком... Каля кнігарні бабкі продаюць цюльпаны — цэлыя вёдры якіх хочаш: чорныя, чырвоныя, пярэстыя, жоўтыя... «Маладой хлопец, купіце!» — «Няма мне каму дарыць». — «То што ж ву тады за маладой хлопец?»

Да аўтобуса яшчэ было часу, і Васкевіч патуляўся па прывакзальных магазінчыках, купіў яблык, цукерак, у буфеце — пляшку шампанскага з сабою. Вось і цудоўна, што больш трэба? — «паеду зараз у бібліятэку і вып’ю адзін. Шкада, што гарэлкі няма!» У душным аўтобусе прыдрамаў і не заўважыў, як на павароце ад мястэчка да іхніх вёсак села ў аўтобус яго знаёмая. Калі кранулі за плячо, падняў галаву — а, Наташа? Як яе... Данілава.

— Чаму ты не заходзіш? — ён пасунуўся, дзяўчынка прысела побач, абцягнула на каленях пярэднічак сваёй школьнай формы. — Я даўно ўзяў твайго Думбадзе...

— Цяпер магу заехаць.

І зноў, як і тады, у бібліятэцы, на міг у ім адбылося «змяшэнне часоў»; здалося раптам, што і ён школьнік, і вось вяртаецца са сваёй аднакласніцай дамоў... Гэта было здорава, але хутка гэтае адчуванне прайшло.

Трэба было нешта гаварыць. Але пра што? Відаць, пра тое, пра што могуць гаварыць дарослы з дзіцям — паблажліва, паказваючы, што хоць я і даю табе ўвагу, але ў мяне поўна сваіх, дарослых клопатаў.

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Двойник короля 12

Скабер Артемий
12. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 12

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Кодекс Охотника. Книга XXXII

Винокуров Юрий
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота