Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вёска

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Васкевіч азірнуўся.

Ззаду ў паўзмроку ляжала вёска, свая, любімая — і настолькі ж чужая. Неразгаданая, непазнаная ім. Не разгадаў — а які быў шанс! Пражыў амаль год чужаком, сам у сабе, і вось едзе, а гэтыя хаты, платы, калодзежы, людзі — астаюцца. Астаюцца Пульс з маткаю, якія, правёўшы яго, вернуцца, пакормяць кабаноў, лягуць у халодныя ложкі, будуць глядзець

рэкламу ў тэлевізарах, а думаць нешта зусім іншае, сваё.

Была ў тым, што ён едзе, а матка, Пульс, вёска — астаюцца, нейкая несправядлівасць, нейкая страшная тайна. Антону ўспомніліся матчыны словы: «Прайшла жызнь так — цьфу! рваліся-рваліся, ірвалі жылы — і ўсё без толку!»

Быццам вёска была ідалам, молахам, і людзі пакаленне за пакаленнем клалі на алтар гэтаму молаху ўсе сілы, усе свае радасці, жыцці свае, — самі не ведаючы, нашто, для каго?

«Ты шкадуеш іх, а яны — цябе, — думаў Антон, не спускаючы вачэй з задняга кола Пульсавага веласіпеда. — Цябе лічаць больш абдзеленым. Значыць, усё правільна, несправядлівасці ніякай няма: табе — адно, ім — другое, сваё. Але яны цябе кормяць, значыць, яны вышэй за цябе? Не, яны цёмныя, як і вякі назад, бязлітасныя да слабых. Я — вышэй за іх, дабрэй. Але кормяць... а галоўнае, хіба яны вінаваты ў тым, што такія?! Хіба ім не хочацца ЖЬІЦЬ?»

Думкі круціліся, як гэтае веласіпеднае кола, і здавалася, не магло быць тут ніякай разгадкі.

«Ты, разумны, вышэйшы за іх — чаму ж ты тады не навучыў іх гэтаму ЖЫЦЬ? Калі апраўданне, што раней не ведаў як, а цяпер дайшло — дык яшчэ не позна, не едзь, аставайся і вучы іх!»

«Не магу».

«Тады едзь, але едзь як тыя разы, радасна, бестурботна, насустрач новаму жыццю, прымай усё за нармальнае!»

«Не магу, бо ведаю: буду ў горадзе вучыцца, пісаць рэфераты, здаваць курсавыя, піць гарэлку, гуляць, ездзіць на метро і на таксоўках, разважаць пра вызваленнё Беларусі, спрачацца пра Борхеса і Чэхава, а матка будзе ўздыхаць цёмнымі вечарамі і глядзець па тэлевізары рэкламу, а Пульс будзе сядзець каля грубкі і глядаець перад сабою, успамінаючы свой Новы год, а Ручка, вярнуўшыся з ЛПП, нап’ецца і прыйдзе ў бібліятэку прасіць

«Яму» Купрына, а Валер будзе ляжаць пад акацыямі, там жа, дзе і Ірэнін бацька, а Надзя- паштальёнка будзе насіць мае рэдкія, два-тры словы, пісьмы, а...»

Страшна было ехаць, яшчэ страшней — аставацца. Васкевіч думаў, што ён захварэў тут, заразіўся, і ўжо не зможа зайсці ў аўдыторыю тым вясёлым бестурботным хлопцам, якім быў усяго год назад, што цяпер ён будзе цягаць за сабою, як чарапаха панцыр, сваю вясковасць, адчуванне нейкай вялікай несправядлівасці, ненармальнасці ўсяго, і цяпер — не дай Бог давядзецца — за сваю родную вясковую беларускую мову ён будзе стаяць насмерць, трымацца будзе за яе, як за апошняе, як за адзіны карэньчык, што жывіць яго, звязвае вось з маткаю, Пульсам, з гэтым лесам, якім яны ідуць, з усім, што пакідае ён ззаду...

Васкевіч страсянуў галавою, спытаў:

— Помніш, як ты тут упаў? Калі шапка пакацілася?

— Помню, я кажу! — вінавата закашляў Пульс.

— Ён не помніць, што еў учора, — што ты з яго хочаш, — абазвалася маці.

Замільгалі між дрэў агні станцыі.

Білет, загадзя куплены, ляжаў у Васкевіча ў кішэні, таму ў вакзальчык не заходзілі, пастаялі на пероне, Антон з Пульсам пакурылі. І вось, ці то сэрца так застукала, ці ўрэшце стукаюць колы цягніка... Цягнік! Антон прыціснуў да шчакі матчыну галаву, парукаўся з Пульсам, Пульс подбегам панёс за ім да вагона сумку. Білет... вось, дзе ж ён?.. вось квіток, калі ласка. Правадніца зусім абыякава надарвала кавалачак шэрага кардону, Васкевіч бокам-бокам, з сумкаю патэпаў у вагон. Лязгнулі буферы.

— Дзеўка, баба, хадзі ка мне, я кажу! — крыкнуў Пульс правадніцы, якая ўжо апускала накрыўку падножак, і зарагатаў. Правадніца, стомленая старая жанчына ў чорным пінжаку, так здзівілася, што перш выглянула, а потым, зразумеўшы, што крык адрасаваўся ёя, пакруціла пальцам каля скроні.

Нічога гэтага Васкевіч ужо не чуў і не бачыў, у паўцёмным вагоне ён шукаў сваё месца.

1995 г.

Поделиться:
Популярные книги

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Неучтенный элемент. Том 6

NikL
6. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 6

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Ну, здравствуй, Герой!

Француз Михаил
2. Здравствуй, Мир!
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ну, здравствуй, Герой!

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Третий Генерал: Том IX

Зот Бакалавр
8. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том IX

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7