Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вампір у Сасэксе

Дойль Артур Конан

Шрифт:

— Не, не, я не магу забыць ні ягоных жудасных словаў, ні выразу ягонага твару. Не хачу яго бачыць. Ідзіце. Вы нічым мне не дапаможаце. Скажыце яму толькі адно. Я хачу сваё дзіця. Я маю на яго права. Гэта адзінае, што я магу яму перадаць, — яна адвярнулася да сцяны і не сказала болей ні слова.

Я спусціўся ў пакой, дзе ля агню ўсё яшчэ сядзелі Фэргюсан і Холмс. Фэргюсан паныла выслухаў аповед пра нашую размову.

— Як я магу аддаць ёй дзіця? — спытаў ён. — Адкуль я ведаю, што можа на яе раптам найсці? Хіба можна забыць, як

яна адарвалася ад сына з вуснамі ў крыві? — ад гэтай згадкі ён уздрыгнуў. — Немаўля ў бяспецы з місіс Мэйсан, з ёй яно і застанецца.

Зграбная пакаёўка, адзіны кавалачак сучаснасці, які мы ўбачылі ў доме, прынесла гарбату. Калі яна падавала яе, дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў падлетак. Гэта быў мілы хлопец з бледным тварам, светлымі валасамі і неспакойнымі блакітнымі вачыма, якія ўспыхнулі раптоўным полымем хвалявання і радасці, калі спыніліся на бацьку. Хлопец кінуўся наперад і з нязмушанасцю адданай дзяўчынкі абняў яго рукамі за шыю.

— Ох, татачка! — усклікнуў ён. — Я не ведаў, што ты будзеш ужо сёння. Я б цябе сустрэў. Ох, я так рады цябе бачыць!

Фэргюсан, крыху збянтэжаны, мякка вызваліўся з абдымкаў.

— Мой любы хлопчык, — сказаў ён, пяшчотна гладзячы ільняныя валасы. — Я прыехаў рана, бо мае сябры, містэр Холмс і доктар Ўотсан, далі сябе ўгаварыць і прыехалі сюды правесці з намі вечар.

— Дык гэта містэр Холмс, дэтэктыў?

— Але.

Падлетак зірнуў на нас вельмі пранікліва і, як мне падалося, непрыязна.

— А як наконт другога дзіцяці, містэр Фэргюсан? — спытаў Холмс. — Ці можам мы пазнаёміцца з малечай?

— Папрасі місіс Мэйсан прынесці дзіця, — сказаў Фэргюсан.

Хлопец выйшаў, і я як хірург звярнуў увагу на яго незвычайную няўклюдную паходку, што сведчыла пра хворую спіну. Неўзабаве ён вярнуўся разам з высокай хударлявай жанчынай, якая трымала на руках вельмі прыгожае, чарнавокае і золатавалосае, дзіця — чароўнае стварэнне, у якім зліліся саксонская і лацінская кроў. Фэргюсан, не хаваючы захаплення, узяў дзіця на рукі і пачаў песціць.

— Няўжо хтосьці можа яго пакрыўдзіць? — прамармытаў ён, зірнуўшы на маленькую ранку на шыі херувімчыка.

Акурат у гэты момант я зірнуў на Холмса і заўважыў надзвычайную засяроджанасць на яго твары, што застыў, бы выразаны са старой слановай косткі. Яго вочы, якія ненадоўга спыніліся на бацьку з немаўлём, цяпер з прагнай цікавасцю разглядалі нешта ў іншым канцы пакоя. Прасачыўшы за яго позіркам, я даведаўся толькі, што ён глядзеў праз акно ў змрочны мокры сад. Хаця аканіца напалову закрывала від з акна, я ўсё адно зразумеў, што Холмс напружана засяродзіўся на чымсьці ў садзе. Потым ён усміхнуўся і зноў паглядзеў на дзіця, на чыёй тоўсценькай шыйцы быў бачны маленькі бугарок. Нічога не кажучы, Холмс уважліва агледзеў дзіця і ўрэшце паціснуў маленькі кулачок у ямінках, якім малое размахвала перад яго тварам.

— Да пабачэння, малеча. Жыццё тваё пачалося незвычайна… Ці магу я пагаварыць сам-насам з

нянькай?

Адвёўшы жынчыну ўбок, ён некалькі хвілін сур’ёзна з ёй размаўляў. Я пачуў толькі апошнія словы: “Спадзяюся, вашыя трывогі неўзабаве знікнуць”.

Жанчына, змрочная і маўклівая, сышла з дзіцем.

— Што з сябе ўяўляе місіс Мэйсан? — спытаў Холмс.

— Як бачыце, не надта прыгожая асоба, але з залатым сэрцам і вельмі любіць малога.

— Яна табе падабаецца, Джэк? — звярнуўся раптам Холмс да падлетка. Выразны жывы твар хлопца пацямнеў, і ён пакруціў галавой.

— Джэкі мае вельмі моцныя сімпатыі і антыпатыі, — сказаў Фэргюсан, абняўшы хлопчыка. — На шчасце, я — адна з яго сімпатыяў.

Хлопчык штосьці завуркатаў і паклаў галаву на бацькоўскія грудзі. Фэргюсан мякка вызваліўся.

— А цяпер, маленькі Джэкі, бяжы, — сказаў ён і пяшчотна праводзіў сына вачыма, а калі хлопчык сышоў, працягнуў: — Містэр Холмс, я сапраўды адчуваю, што ўцягнуў вас у безнадзейную справу, бо чым, апроч спачування, вы можаце мне дапамагчы? З вашага гледзішча гэта мусіць быць справа надта далікатная і складаная.

— Справа сапраўды далікатная, — адказаў мой сябар з дзіўнай усмешкай, — але нават цяпер я не думаю, што яна складаная. Яна патрабуе лагічных высноваў, і калі яны крок за крокам пацвярджаюцца шэрагам незалежных адзін ад аднаго эпізодаў, суб’ектыўнае робіцца аб’ектыўным, і мы можам упэўнена казаць, што дасягнулі мэты. Фактычна, я дасягнуў яе яшчэ да ад’езду з Бэйкер-стрыт; астатняе было простым назіраннем і пошукам пацверджання.

Фэргюсан правёў рукой па пакрытым зморшчынамі ілбе.

— Дзеля ўсяго святога, Холмс, — хрыпла сказаў ён, — калі вы бачыце, у чым тут рэч, не трымайце мяне ў напружанні. Як я магу вытрываць? Што мне рабіць? Мяне не турбуе, дзе вы здабылі свае факты, калі толькі вы і праўда ў іх разабраліся.

— Безумоўна, я павінен вам усё патлумачыць і зраблю гэта. Але дазвольце мне весці справу так, як мне зручней. Ўотсан, лэдзі мае сілы нас прыняць?

— Яна хворая, але ў прытомнасці.

— Вельмі добра. Бо мы можам праліць на ўсё гэта святло толькі ў яе прысутнасці. Давайце да яе падымемся.

— Яна не хоча мяне бачыць! — усклікнуў Фэргюсан.

— О, яна захоча, — адказаў Холмс і накрэмзаў на аркушы некалькі радкоў. — Вас, Ўотсан, туды пусцяць. Будзьце так ласкавы, занясіце лэдзі гэтую запіску.

Я зноў падняўся і перадаў запіску Далорэс, якая асцярожна адчыніла дзверы. Праз хвіліну ў пакоі пачуўся ўскрык, у якім, здавалася, перамяшаліся радасць і здзіўленне. З-за дзвярэй вызірнула Далорэс.

— Яна хоча іх бачыць. Яна будзе слухаць, — сказала яна.

Я паклікаў Фэргюсана з Холмсам наверх. Калі мы зайшлі ў пакой, Фэргюсан зрабіў крок ці два да жонкі, якая паднялася ў ложку, але яна жэстам спыніла яго. Гаспадар апусціўся ў фатэль, Холмс, пакланіўшыся лэдзі, якая глядзела на яго з прастадушным здзіўленнем, сеў побач.

Поделиться:
Популярные книги

Обнять космос

Данильченко Олег Викторович
2. МиГера
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Обнять космос

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Лекарь Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 3

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Пушкин Александр Сергеевич
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь