Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вампір у Сасэксе

Дойль Артур Конан

Шрифт:

— Надзвычай верны.

— Ён, несумненна, вельмі цікавы хлопец. І яшчэ адно пытанне. Гэтыя дзіўныя замахі на немаўля і напады на вашага сына адбываліся ў адзін і той жа перыяд?

— У першым выпадку так. Здавалася, яе ахапіла нейкае шаленства, і яна зрывала гнеў на абодвух. У другім выпадку пацярпеў толькі Джэк. Пра немаўля місіс Мэйсан нічога не казала.

— Гэта крыху ўскладняе справу.

— Я не зусім разумею вас, містэр Холмс.

— Магчыма. Хтосьці прыдумляе папярэднія гіпотэзы і чакае, пакуль час ці больш поўныя веды іх не абвергнуць. Кепская звычка, містэр Фэргюсан, але

чалавечая натура слабая. Баюся, наш стары сябар перабольшыў мае навуковыя метады. Аднак на дадзеным этапе я магу сказаць толькі тое, што праблема вашая невырашальнай мне не здаецца, а таму ў дзве гадзіны можаце чакаць нас на вакзале Вікторыя.

Быў панылы і туманны лістападаўскі вечар, калі мы, пакінуўшы багаж у гатэлі “Шахматная дошка” ў Лэмберлі, доўга ехалі звілістай гліністай дарогай Сасэкса і ўрэшце дабраліся да адасобленага старога дома, дзе жыў Фэргюсан. Гэта быў вялікі бязладны будынак са старой цэнтральнай часткай і навюткімі крыламі з высокімі цюдараўскімі комінамі і стромкім абымшэлым дахам, пакрытым хоршэмскім аполкам. Прыступкі пакрывіліся, а на старадаўняй плітцы, што разліноўвала ганак, мы заўважылі подпіс першага будаўніка — выяву сыра і чалавека. Унутры столь мацавалася цяжкімі дубовымі бэлькамі, няроўная падлога пакрывілася глыбокімі ямінамі. Пах даўніны і заняпаду пранізваў усю гэтую старую разваліну.

Фэргюсан правёў нас у вялізны цэнтральны пакой. Там у аграмадным старамодным каміне, прыкрытым жалезным экранам, датаваным 1670 годам, палымнеў і патрэскваў над бярвеннем зыркі агонь.

Я агледзеўся. У пакоі панавала незвычайная мешаніна розных эпохаў і мясцінаў. Напалову абшытыя панэлямі сцены першапачаткова належалі, відаць, ферме ёмэнаў сямнаццатага стагоддзя. Ніжнюю частку сценаў упрыгожваў шэраг добра падабраных сучасных акварэляў, а вышэй, там, дзе замест дубу пачыналася жоўтая тынкоўка, вісела цудоўная калекцыя паўднёваамерыканскага начыння і зброі, прывезеная, без сумневаў, перуанскай лэдзі наверсе. З уласцівай нецярпліваму і востраму розуму імклівай цікаўнасцю Холмс падняўся і з пэўнай асцярогай агледзеў зброю. Пасля з задуменнымі вачыма вярнуўся на месца.

— Ну канечне! — усклікнуў ён.

У кошыку ў куце ляжаў спаніэль. Ён цяжка паплёўся насустрач гаспадару. Яго заднія лапы блыталіся, а хвост цягнуўся па зямлі. Сабака лізнуў Фэргюсану руку.

— Што здарылася, містэр Холмс?

— Сабака. Што з ім?

— Вось і ветэрынар не разумее. Штосьці накшталт паралюшу. Спінальны менінгіт, як ён мяркуе. Але мы ўжо папраўляемся і хутка будзем у парадку — праўда, Карла?

На знак згоды апушчаны хвост задрыжаў. Сумныя вочы сабакі глядзелі то на аднаго з нас, то на другога. Спініэль разумеў, што гаворка пра яго.

— Хвароба развілася раптоўна?

— За адну ноч.

— Калі?

— Месяцы чатыры таму.

— Цудоўна. Наводзіць на пэўныя думкі.

— Што вы ў гэтым бачыце, містэр Холмс?

— Пацверджанне маіх гіпотэзаў.

— Дзеля ўсяго святога, скажыце, што гэта за гіпотэзы, містэр Холмс! Можа, для вас гэта проста заблытаная загадка, але для мяне — справа жыцця ці смерці! Мая жонка, магчыма, забойца, мае дзеці ў пастаяннай небяспецы. Не гуляйце са мной, містэр Холмс. Справа жахлівая і надзвычай сур’ёзная.

Высачэзны

рэгбіст дрыжаў усім целам. Холмс мякка паклаў руку яму на плячо.

— Баюся, любая разгадка прынясе вам боль, — сказаў ён. — Паспрабую з усіх сілаў вас ад гэтага берагчы. Цяпер я нічога сказаць не магу, але спадзяюся, што буду ведаць больш, перш чым пакіну гэты дом.

— Дай жа Бог! З вашага дазволу, джэнтльмены, я падымуся да жонкі і зірну, ці няма зменаў.

Ён адсутнічаў некалькі хвілінаў, а Холмс тым часам вярнуўся да агляду дзівосаў на сцяне. Калі гаспадар спусціўся, па яго засмучаным твары мы зразумелі, што паляпшэнняў няма. Ён прывёў з сабой высокую, хударлявую і смуглявую дзяўчыну.

— Гарбата гатовая, Далорэс, — сказаў Фэргюсан. — Прасачы, каб у гаспадыні было ўсё што яна пажадае.

— Яна вельмі хварэць, — усклікнула дзяўчына, абурана пазіраючы на гаспадара. — Яна не прасіць ежа. Яна вельмі хварэць. Яна трэба доктар. Я баяцца быць з ёй адна, без доктар.

Фэргюсан запытальна зірнуў на мяне.

— Буду рады дапамагчы.

— Спытай, ці згодная гаспадыня ўбачыцца з доктарам Ўотсанам.

— Я браць яго. Я не пытаць дазвол. Яна трэба доктар.

— Тады я зараз жа пайду з вамі.

Услед за дзяўчынай, што трымцела ад моцнага хвалявання, я падняўся па лесвіцы і прайшоў старым калідорам, у канцы якога ўбачыў масіўныя дзверы, акаваныя жалезам. Зірнуўшы на іх, я падумаў, што калі б Фэргюсан вырашыў уварвацца да жонкі, гэта было б нялёгка. Дзяўчына выцягнула з кішэні ключ, і цяжкія дубовыя створкі зарыпелі на старых завесах. Я зайшоў, і яна паспяшалася за мной, замкнуўшы за спінаю дзверы.

На ложку ляжала жанчына — без сумневу, у моцнай гарачцы. Яна была ў паўзабыцці, а калі я зайшоў, падняла спалоханыя, але прыгожыя вочы і з асцярогай зірнула на мяне. Убачыўшы незнаёмца, яна нібыта адчула палёгку і з уздыхам апусцілася на падушку. Са словамі падтрымкі я падышоў да яе і пакуль мераў пульс і тэмпературу, яна спакойна ляжала. Пульс быў часты, тэмпература — даволі высокая, і ўсё ж у мяне склалася ўражанне, што прычыны гэтага — хутчэй у разумовым і нервовым напружанні, чым у хваробе.

— Яна так ляжыць адзін дзень, два дзень. Я баюся яна памерці, — сказала дзяўчына.

Жанчына павярнула да мяне пачырванелы прыгожы твар.

— Дзе мой муж?

— Ён унізе і хоча вас бачыць.

— Я не жадаю яго бачыць! Не жадаю! — тут яна, відаць, пачала трызніць. — О, дэман! Дэман! Што мне з гэтым д’яблам рабіць?

— Я магу вам неяк дапамагчы?

— Не. Ніхто не можа. Усё скончана. Усё знішчана. Што б я ні зрабіла, усё знішчана.

У яе, відаць, пачалася нейкая дзіўная галюцынацыя. Я не мог уявіць шчырага Боба Фэргюсана ў ролі дэмана альбо д’ябла.

— Мадам, — сказаў я, — ваш муж горача вас кахае. Гэтае здарэнне вельмі яго засмуціла.

Яна зноў падняла на мяне чароўныя вочы.

— Ён кахае мяне. Кахае. Але хіба я не кахаю яго? Хіба я не кахаю яго так, што хутчэй ахвярую сабой, чым разаб’ю яго сэрца? Вось як я яго кахаю! І ўсё адно ён падумаў на мяне… ён сказаў пра мяне такое…

— Ён моцна бядуе, але нічога не разумее.

— Так, не разумее. Але яму варта давяраць мне.

— Не хочаце з ім сустрэцца? — прапанаваў я.

Поделиться:
Популярные книги

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Наномашины, демоненок! Том 3

Новиков Николай Васильевич
3. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, демоненок! Том 3

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV