Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Комэн зі гip! [4]

Ён выйшаў.

— Ласен зі дзі пістоле! Унд хэндэ хох! [5]

Ён кінуў пісталет у снег i стаяў з узнятымі рукамі.

Першы падбег малодшы лейтэнант i даў яму па вуху. Немец упаў. Кідала пхнуў яго нагой. Я не асудзіў Сцяпана. За маю зямлю, якую яны захапілі, за шчасце, якое растапталі, за толькі што перажытыя напружанне i страх я, напэўна, зрабіў бы тое самае, каб апынуўся каля яго першы: злосці ў мяне было даволі. Але ляжачага я не мог бы ўдарыць. Акрамя таго, я адразу ўбачыў

яго вочы: прыгожыя, блакітныя, яны былі напоўнены такім смяртэльным страхам, што мне зрабілася шкада яго. Гэта быў малады хлопец, бадай што наш равеснік, высокі, дужы, з даўгаватым тварам, вялікім ілбом — «тыповы арыец». Але без якіх-небудзь прыкмет ці рыс садыста, забойцы, якім стаў за апошні час у нашым уяўленні вобраз кожнага фашыста. Ад гэтага нават патыхала нечым мірным: не крывёй, не гарам пажараў i нават не бензінам, a… тонкімі прыемнымі духамі. Праўда, калі мы загадалі яму падняцца i павялі назад, страх у яго вачах знік, бліснулі такія іскры, што прымусілі мяне насцеражыцца. Пачалі раздражняць яго шырокая спіна, лёгкая хада, элегантная футравая куртка, прыгожыя унты — уся яго постаць чужынца, ворага.

4

Ідзіце сюды! (ням.).

5

Кіньце пісталет! I рукі ўгору! (ням.).

Сеня спытаў, каторы раз ён налятае на Мурманск.

— Цум эрстэнмаль [6] .

— Хлусіць, падлюга. Баіцца адказнасці,— не паверыў я.

— А можа, з новай часці,— выказаў меркаванне Кідала. — Спытай, дзе ён быў дагэтуль. Адкуль прыляцеў?

— Аўс Берлін, — адказаў ён з хітрасцю i нават, як мне здалося, ca здзекам.

— Як яго прозвішча?

— Фрыц Кронкер.

— Усё-такі Фрыц, — засмяяўся Кідала.

6

Першы раз (ням.).

Спытай, Сеня, на што ён спадзяваўся, калі так упарта ўцякаў. Да Фінляндыі сто кіламетраў. Вар'ятам трэба быць, каб мець надзею дайсці.

Фрыц выслухаў пытанне, спыніўся, павярнуўся да нас тварам i пачаў адказваць горача, пераканана, нават злосна.

Сеня збялеў. Кінуўся да яго, схапіў за каўнер курткі, трасануў i закрычаў яму ў твар, глытаючы ад хвалявання i абурэння словы. Некалькі разоў паўтарыў — Масква i Берлін. Потым з агідай штурхнуў немца ад сябе:

— Фашысцкі вырадак!

— Што ён сказаў?

Сеня не адразу здолеў перадаць нам.

— Нахабная морда! Ён яшчэ пагражае! Гаворыць, каб мы не радаваліся, што збілі яго i ўзялі ў пал он. Бачыш, выходзіць, палонны не ён, палонныя — мы. Кажа, што тры дні назад вялікая армія фюрэра пачала сваё рашаючае наступленне i ўжо штурмуе Маскву. Што нам тут усім хутка капут. Мы вымушаны будзем скласці зброю… Вось жа гад! Я адказаў, што яго смярдзючаму фюрэру не бачыць Масквы, як сваіх вушэй… Не на тых напалі! А вось мы… Мы прыйдзем у яго Берлін… Вір комен нах Берлін! — крыкнуў Сеня па-нямецку. — Чуеш, сволач гітлераўская?

Фрыц панурыў галаву, згорбіўся, як бы чакаючы ўдару. Пад'ём быў круты, цяжкі, мы адчувалі стомленасць, i было не да размоў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Цяпер можна не спяшацца, хаця i вечарэла ўжо; сонца даўно схавалася

за гарамі (яно выглядвае яшчэ ўдзень гадзіны на дзве), неба на паўднёвым захадзе гарэла барвова-фіялетавым агнём, а на паўночным усходзе было цёмна-сіняе: адтуль, з мора, наступала ноч.

Мы бачылі сваю батарэю, адчувалі, што нашы сябры глядзяць на нас, бачаць чатыры постаці на фоне неба i радуюцца, што мы затрымалі фашыста.

За светлым ад водбліску снегу залівам жыў, дыхаў горад — дымам паравозаў, комінаў, параходаў каля прычалаў.

Палонны доўга не зводзіў з яго вачэй. Напэўна, яго ўразіла, што горад жыве; можа, яму здавалася, што ix бомбамі ён знішчаны ўшчэнт. Ba ўсякім разе, нешта прымусіла яго сур'ёзна задумацца, бо ён раптам цяжка ўздыхнуў i як бы падумаў услых.

Сеня зняважліва хмыкнуў:

— Дайшло. Гаворыць, што гэта будзе сусветная трагедыя, калі, не дай Божа, мы прыйдзем калі-небудзь у Берлін.

He, хлусіш! Будзе сусветная радасць!.. Ді ганцэ вэльт вірд фро зайн… [7] Калі мы збавім людзей ад карычневай чумы.

Немец глянуў на Сеню з нянавісцю: у задуменні ён, мабыць, забыўся, што адзін з нас ведае яго мову.

Калі мы пачалі спускацца, то збоку, прыкладна за юламетр, убачылі трох чалавек. Яны ішлі напярэймы нам i махалі рукамі.

— З войск НКВД, па палоннага, — здагадаўся Кідала. Ён дастаў з кішэні новенькі бліскучы пісталет лётчыка, з жалем агледзеў яго. — Забяруць мой трафей. Гэтыя дружкі сваю справу ведаюць. Ha rapy нябось не кінуліся. У першую чаргу да парашута пайшлі.

7

Увесь свет узрадуецца… (ням.).

У тэты момант, як на тое, немец расшпіліў спражку на рукаве сваёй курткі i зірнуў на гадзіннік. Гадзіннік быў цудоўны: вялікі, з чорным цыферблатам, белымі стрэлкамі. Я ўбачыў, як у Сцяпана прагна бліснулі вочы, сквапная думка вылезла на шырокі самазадаволены твар.

— Пясоцкі, скажы гэтаму тыпу, каб аддаў мне гадзіннік.

— Навошта? — здзівіўся наіўны Сеня.

— На памяць. Дарэмна хіба мы яму жыццё ратавалі? — цынічна ўсміхнуўся Кідала.

Сеня зразумеў, сумеўся, ажно пацямнеў з твару, але сказаў з верай, што можна пераканаць гэтага несвядомага чалавека:

— Т-таварыш малодшы лейтэнант! Але ж гэта… м-марадзёрства…

— Ну…тымяне не вучы. Яны паўсвету абрабавалі, можа, маці тваю забілі, а ты мне — марадзё-ёрства!.. Рабі, што загадваю! Твая справа цялячая.

— Я… я не магу гэта перакласці… Хочаце — забярыце самі. Ён зразумее без слоў…

Кідала натапырыўся, прыпыніўся, апусціў доўгія рукі, перайшоў на той афіцыйны тон, які любяць не вельмі разумныя камандзіры, ветлівы i ў той жа час пагрозлівы i здзеклівы:

— Вы што, Пясоцкі? Не выконваць загаду? У баявых абставінах? Так-так-так… Фашыста пашкадавалі? Сваячка знайшлі? Так…

Чатыры гады вучобы ў тэхнікуме, жыццё ў адным пакоі давалі мне права сказаць яму з абурэннем:

— Пасаромейся, Сцяпан! Ты камандзір Чырвонай Арміі! Паважай самога сябе!..

Але гэта ўзарвала яго зусім. Ён закрычаў на ўвесь Кольскі паўвостраў:

— Які я вам Сцяпан, сяржант Шапятовіч! Я быў для вас Сцяпанам калісь, але ніколі больш не буду! Ніколі! Зарубіце сабе на носе! Зразумелі?

Я ведаў, як яго ўлагодзіць: шчоўкнуў абцасамі, выцягнуўся, казырнуў:

— Так точна, таварыш малодшы лейтэнант! Усё разумею!

Поделиться:
Популярные книги

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Личный аптекарь императора. Том 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 4

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Дважды одаренный. Том VI

Тарс Элиан
6. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VI

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник

Частный сыщик

Кренц Джейн Энн
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
8.00
рейтинг книги
Частный сыщик

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV