Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

Надакучыла аднаму ляжаць, прыслухоўвацца да болю ў назе. Падвярнуў яе, няўдала скокнуўшы.

Каця, Мая, Дзіма і Вася падсунулі свае крэслы бліжэй да ложка, на якім ляжаў Паўлік.

— Паўлік, — сказала Мая, — мы хочам правесці ў цябе збор звяна.

— А што здарылася?

— Трэба разабраць Васевы паводзіны, — уступіла ў размову Каця. — Паспеў двойчы вызначыцца. Двойку па геаграфіі зарабіў і дзяўчыну на вуліцы з ног збіў.

— Я не чапаў яе, — вымавіў, гледзячы сабе пад ногі, Вася, — яна сама

паслізнулася.

У гэты самы момант у пакой нечакана ўвайшла дзяўчына. Убачыўшы яе, Вася адразу ж ускочыў з крэсла і схаваўся за спіну Дзімы.

— Што гэта вы так расшумеліся? — загаварыла дзяўчына. — Вы ж мне перашкаджаеце. А хто там хаваецца? — спытала яна, заглядваючы праз плячо Дзімы. — А-а, стары знаёмы…

Вася імгненна сарваўся з месца і знік за дзвярыма.

— Пачакай! Я хачу з табой пагаварыць, — дзяўчына выйшла з пакоя следам за Васем.

— Хто гэта? — спытала ў Паўліка Мая.

— Наша новая суседка. Я забыў вас папярэдзіць, яна рыхтуецца ў кансерваторыю, а мы ёй перашкаджаем.

— А з Васем яны, аказваецца, знаёмыя. Толькі незразумела, чаго гэта ён ад яе ўцёк, як ашалелы? — са здзіўленнем сказала Каця.

— Я лічу, — зазначыла Мая, — што мы павінны строга папярэдзіць Васю за двойку па геаграфіі.

— Цікава, а як ты збіраешся яго папярэдзіць? — з іроніяй спытаў Дзіма.

— Вымову ўляпіць, вось як!

— Ну, тады ўляпі гэтую самую вымову і сабе.

— А пры чым тут я?

— Пры тым, што ты павінна была з ім, як з адстаючым, займацца. — Дзіма так расхваляваўся, што нават крэсла адкінуў убок. — Трэба і яе абмеркаваць, — звярнуўся ён да Паўліка і Каці,— таму што яна не выканала нашага даручэння!

— Так, не выканала. Не буду я з Васем займацца, — выпаліла раптам Мая.

— Вось бачыце! — узрадаваўся Дзіма. — Яна ва ўсім вінаватая.

— Я ніяк не зразумею, што адбываецца? — Паўлік прыўзняўся ў пасцелі, але адразу ж са стогнам апусціўся на падушкі.

— Ляжы, ляжы, Паўлік, — кінулася да яго Каця, — табе нельга хвалявацца. Можа, ты ўсё ж растлумачыш, што там у вас з Васем здарылася? — звярнулася яна да Маі.

— А што я магу зрабіць, калі ён не хоча вучыцца… Прыходжу да яго, а ён альбо мадэль майструе, альбо ў кіно збіраецца.

— Трэба было яму растлумачыць, — зноў заступіўся за Васю Дзіма.

— А што яму тлумачыць, — загаварыў Паўлік, — не маленькі, сам павінен разумець. І Мая правільна зрабіла, што кінула да яго хадзіць.

— І гэта гаворыш ты? — абурыўся Дзіма. — Звеннявому варта было б разважаць інакш.

— Паўлік правільна гаворыць, — падтрымала звеннявога Каця.

Раптам у дзвярах зноў з'явіўся Вася.

— Дзе яна? Я ўспомніў. Гэта ж на яе я тады наляцеў, калі за мячом гнаўся.

— А пра двойку ты памятаеш? — спытаў Паўлік.

— Падумаеш, дробязь. Вядома, памятаю.

— Значыць, дрэнна

памятаеш. Давядзецца прымаць меры. У летняе падарожжа мы цябе не возьмем, так і ведай.

— Не возьмеце? — устрывожыўся Вася. — Чаму?

— Мы не будзем браць у падарожжа двоечнікаў. Табе летам давядзецца займацца, навёрстваць дрэнна засвоены матэрыял.

— Як жа так! — з крыўдай у голасе сказаў Вася. — Я ж усю зіму рыхтаваўся да гэтага падарожжа.

— Давайце прагаласуем. — Паўлік быў няўмольны. — Хто за тое, каб…

— Пачакайце, сябры, — загаварыў Дзіма, — ці не занадта строга мы падыходзім да Басі? Хіба вы не ведаеце, што вучань нашай школы выратаваў ад смерці дзяўчынку? Гэты вучань — Вася!

— Ой, дзяўчынкі! — Каця падбегла да Басі.— Якая навіна! Вася, гэта праўда?

Але Вася, апусціўшы галаву, маўчаў.

— Якія мы табе дзяўчынкі? — абурыўся Дзіма. — І чаго ты ў яго пытаешся, — кіўнуў ён на Васю, — так ён і прызнаецца!

— А на якой вуліцы гэта адбылося? — пацікавіўся Паўлік.

— Так, так, раскажы, як гэта ўсё здарылася? — дзяўчынкі пачалі тармасіць Васю, але ён па-ранейшаму маўчаў, толькі кончыкі вушэй пачырванелі.

— Ну чаго вы да яго прычапіліся, — зноў заступіўся за Васю Дзіма, — самі бачыце, саромеецца чалавек. Не будзе ж ён сам пра свой подзвіг расказваць.

— Тады ты раскажы, калі ведаеш.

— Я? А што я магу расказаць? Ішлі мы, значыць, з Васем па вуліцы… па вуліцы… Як знарок назва з галавы вылецела…

У дзверы гучна пастукалі, і ў пакой увайшла жанчына з сакваяжам у руках.

— Хто тут хворы?

— Вось ён. — Каця паказала на Паўліка і падсунула крэсла. — Сядайце, калі ласка.

Доктар уважліва агледзела нагу Паўліка.

— Дзе ж гэта з табой здарылася? — спытала яна ў Паўліка.

— Проста няўдала ступіў.

— А ведаеш, хлопчык, — доктар уважліва паглядзела на Паўліка, — я цябе недзе бачыла. Вось толькі не памятаю дзе… Вось рэцэпт… Праз тры-чатыры дні будзеш здаровы. Ану, устань, прайдзіся.

Паўлік падняўся і, моцна кульгаючы, зрабіў некалькі крокаў.

— Дык гэта ж ты!.. — раптам радасна ўсклікнула жанчына, прыціскаючы Паўліка да сябе. — Цяпер я цябе пазнала. Гэта ты выратаваў маю дачушку. Нарэшце я цябе знайшла!..

— Прабачце, доктар, — пачала Каця.

— Мяне завуць Марыя Паўлаўна.

— Прабачце, Марыя Паўлаўна, але вашу дачку выратаваў не ён, а вось гэты хлопчык. — І Каця паказала на Васю.

— Няўжо? — Марыя Паўлаўна разгублена падышла да Басі.— Ты?

— Не… не я, — Вася нарэшце падняў галаву.

— Дзіма, што ж гэта такое? — Каця неўразумела паглядзела на Дзіму.

Цяпер ужо і ён сарамліва апусціў галаву.

— Я так сказаў таму, што хацеў, каб вы даравалі майму сябру. Я не ведаў, хто сапраўды выратаваў дзяўчынку.

Поделиться:
Популярные книги

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Распутье

Басаргин Иван Ульянович
Сибириада
Проза:
военная проза
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Распутье

Мистика

Гейман Нил
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
7.29
рейтинг книги
Мистика

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

Атаман царского Спецназа

Корчевский Юрий Григорьевич
Боевая фантастика Ю. Корчевского
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Атаман царского Спецназа

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Двойник короля 21

Скабер Артемий
21. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 21