Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

Усе адыходзяць.

Нявестка (на выхадзе)

Не забыць каб зноў даёнкі.

Дзяўчынка (і хлопчык з ёй — абое ўжо заплакаўшыся)

Дзе ж той тата збег сягоння?

Хлопчык

Мамка ёсць, але вон гоне.

Дзяўчынка

Мамку маем і не маем.

(Ідуць

далей, разглядаючыся.)

Падростак (дурвапаты, ведучы сляпую бабу, каторая, баючыся, ступае)

Зараз, зараз свет пазнаем…

Сляпая

Ці не збіўся ты з дарогі? — Дзе ступлю, пячэцца ў ногі.

Падростак

Ціха, баба, пойдзе гладка; Не спячэшся, як аладка; Як ні бойся — не ўбаішся: Ўсе сягоння падпякліся. (Убачыўшы ламаццё.) А, начовачкі і столік!

Сляпая

Дзе ж мы гэта, мой саколік?

Падростак

А пад грушай на узмежку; Сядзь пад ёй во, як пад дзежкай. I глядзі на дым чырвоны Здаля, як з-пад парасона.

Сляпая

А вагонь жа не дастане?

Падростак

Ці ж аслепла, ясне пані? — Тут і чорт цябе не чэпіць.

Сляпая

А мо далей пойдзем лепей?

Падростак

Ну, садзіся, будзь спакойна: Далей, бліжай — усё роўна.

Сляпая

Усё роўна, мае дзеткі, Мне ўжо: сонца, ночка, кветкі.

Падростак (углядаючыся на грушу)

А… Ці бачыце, бабуля, Як зраслі на йгрушы дулі: Хвастач, скрыпка і вяночак?

Сляпая

Кпі сабе, мой галубочак!

Падростак

Даліпан-то не жартую… (Становіцца на стале і хоча дастаць скрыпку.) Вось так зараз запілую.

Старая (выходзіць з ламаццём; з ёй стары і нявестка)

Ты чаго на стол узбіўся?

Падростак (саскакваючы са стала)

Ціха, цётка, не сварыся — Мірам кончым гэту справу: Я — наўцёкі, ты — пад лаву.

(Саскаквае са стала і адбягае ўбок.)

Стары

Такі
воласць абароняць.

Нявестка

Дзе ж? усіх к ратунку гоняць: Мяне з дзіцем — то хацелі.

Старая

3 двара з помпай прыляцелі: Людзі ім ваду цягаюць, Яны кішкаю пускаюць На закоты, на застрэшкі…

Стары

Ну, ідзём, не ўзялі дзежкі.

(Адыходзяць.)

Падростак (выбегшы з укрыцця)

А цяпер мая ўжо скрыпка, Толькі лоўка, толькі шыбка. (Дастае скрыпку і прабуе струн.) Вось зайграю ва ўсе плечы Ад запечка ды да печы. Ад парога да парога…

Выбягае кабета-вар'ятка, сышоўшая з розуму праз пажар, — у зрэбнай спадніцы і кашулі — без каптана; на левай руцэ ў яе — як дзіцянё — абкручана анучамі галавешка, а ў правай — сціскае ў жмені нож; як выбегла — хлопец адскочыў убок.

Вар'ятка (размахваючы нажом)

Дай гасцінец, дай дарогу!.. Жыў ніхто тут не залежа: Ўсіх пазводжу, ўсіх парэжу! Вось так жніва, вось пакоша! Дзе мой муж, дзе мой харошы? Няма мужа — і так дужа: Ўсюды пойдзе крыві лужа. (Углядаецца на сляпую пад грушай.) Ты са мной яго жаніла, Ты яго мне і спаліла… Давай горла, бо іначай Свету боскага не ўбача Твой паглёд, змяя, вужача.

(Хоча кінуцца з нажом на кабету.)

Падростак (падбягае і хватае ззаду за руку)

Што ты, цётка, звар'яцела Ці мо блёкату пад'ела: К сляпой лезеш без баязні, Як угледзіць, справіць лазню. Чым людзей тут заразаці, Лепш пільнуй свайго дзіцяці…

Вар'ятка (спачатку тузаецца, але пры слове «дзіцяці» выпускае з рук нож і туліць к грудзям галавешку)

Лю-лі, лю-лі, мой сыночак! Лю-лі, лю-лі, сакалочак!

(Дастае грудзі і хоча карміць.)

Падростак (сам да сябе)

Проста з поля сышла цётка.

Вар'ятка

На, пассі, на, дзіцянётка! Ты не вер, што кажуць людзі, Быццам таткі ўжо не будзе.

Падростак (сам да сябе)

Поделиться:
Популярные книги

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Мамлеева Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Законы Рода. Том 10

Мельник Андрей
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Третье правило диверсанта

Бычков Михаил Владимирович
Фантастика:
постапокалипсис
5.67
рейтинг книги
Третье правило диверсанта