Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сон на кургане

Купала Янка

Шрифт:

3-е відма

Зноў на скарб наш вочы лупіш, Зноў прыбрыў з сваёй пустошы… Здохнеш преш, чым к яму ступіш, Тут не банк, мой ты харошы. Сотні лет і сотні плечаў З сотні ніў яго тут клалі, А ты, відма чалавеча, К яму зубы так аскаліў. Вон адгэтуль! Маё дзела Ў тым, каб скарбу не пакратаў. Я ганю цябе, калелы, Гэтым хорамам заклятым. Хто граніц мне не ўшануе, Я здаўлю таго прынукай: Абручом
такім спаўю я,
Як вужакай, як гадзюкай.

4-е відма

Скуль ты ўзяўся? Чаго хочаш? Кім пасланы, кім пазваны? Што з сякерай тут ламочаш — Па скарб лезеш захаваны. Псуці хочаш нам машыны Нашай фабрыкі цямрычнай… Вон адгэтуль! вон, скаціна, З сваёй думкай неабычнай! Вон адгэтуль! Тут крануці Я нічога не дазволю: Я ганю цябе акуццем Гэтай хорамнай будоўлі. Хто псуць фабрыку спрабуе, Я здаўлю таго прынукай: Абручом такім спаўю я, Як вужакай, як гадзюкай.

5-е відма

Ці ты блёкату напіўся, І залішне перамераў? — Аж пад мур наш заваліўся З сваёй востраю сякерай. Не, не трапіў на пару ты, Не туды прывёў бог шкляны… Напаю цябе атрутай, Аж патомак будзе п'яны. Вон адгэтуль, покі цэлы! Я ганю цябе законна: Шкляным звонам, капляй белай, — Царства нашага аслонай. Хто звадзіць шынк наш спрабуе, Я здаўлю таго прынукай: Абручом такім спаўю я, Як вужакай, як гадзюкай.

6-е відма

Ну, чаго сюды прыпоўз ты? Ці табе не здаў хто рэшты? Чаго лезеш горш каросты І гішэфты мне псуеш ты? Тут не гандаль, тут не крама: Няма дзёгцю, няма солі… Вон! Засядзь клапом пад трамай, Шукай скарбу ў сваёй столі. Вон адгэтуль! вон са скурай! Я ганю цябе свячніцай: Вечнай плесняй гэтых мураў, Неспажытаю цямрыцай. Хто гішэфты нам папсуе, Я здаўлю таго прынукай: Абручом такім спаўю я, Як вужакай, як гадзюкай.

7-е відма

Дужа, дужа так нягодна; Праў свянцоных не шануеш; Гэтай подласцю выроднай Сабе пекла прыгатуеш. Скуль ты маеш дазваленне Скарбам гэтым карыстаці? Прэч адгэтуль безадменна! Ціха сядзь у сваёй хаце. Прэч ад нашага ўладарства! Я ганю цябе павагай Найвышэйшай земных царстваў! Здрадай к свету, к цемры смагай. Хто наш голас не ўшануе, Я здаўлю таго прынукай: Абручом такім спаўю я, Як вужакай, як гадзюкай.

Чорны (звонячы ўсё золатам)

Ўправа,
ўлева, ўлева, ўправа
Аплятаці шчыльна, жвава Абручамі ў знак, не ў знакі, Як гадзюкі, як вужакі!

Відмы (сплятаюцца за рукі і, як ланцугом, ачэпліваюць і кружацца навокал Сама)

Як гадзюкі, як вужакі, Абручамі ў знак, не ў знакі Аплятаці шчыльна, жвава Ўправа, ўлева, ўлева, ўправа!

Чорны (падымае і стукае аб саганок абломкамі муру)

Гэй, на вырай, гэй, на жніва! Толькі спрытна, толькі жыва. Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева — Па наспелыя пасевы!

Відмы (расплятаючыся і збягаючы з ганка — кожнае ў сваю старану)

Па наспелыя пасевы — Ўлева, ўправа, ўправа, ўлева! Толькі спрытна, толькі жыва, Гэй, на вырай, гэй, на жніва!

Сам (папраўляе ямчэй у руках тапор)

Што за дзіва, што за сіла Так свістала, скавытала, Штось круціла, штось муціла, Як вяроўкай, аплятала.

Відмы па хвілі варочаюцца ў тым самым парадку, але кожны валачэ з сабою — зачапіўшы пятлю за шыю — таварыша, які, астанаўліваючыся каля Чорнага, кідае яму ў саганок колькі медзякоў; пасля відма садзіць свайго таварыша на кругу каля Сама, канцом вяроўкі завязваючы рукі.

Таварыш 1-га відма (кідаючы грошы)

Дзед і прадзед пахалі Поле роднае тое, А цяпер мне сказалі, Што яно ўжо чужое. З роднай выгналі хаткі, Як бы ім што я шкодзіў… Эх, нясу ўжо астаткі, Бо за праўду мне ходзе.

1-е відма (садзячы таварыша да Сама)

Вось таварыш для хаўруса, Каб не брала больш пакуса… Сядзьце ціха, сядзьце мірна, Як мак з макам — так абшырна, Як дамоўкі — так глыбока, Як злом камня — так высока. Сэрца шэптаў адчурайся, З тапаром сваім сквітайся. Як ні глянь сюды цікава — Цемра тут закон і права.

Таварыш 2-га відма

Як жа, як я стараўся Сабраць гэтых шалегаў, — І ў калоды цягаўся, І падзённа ў двор бегаў… Сцьжа ціснецца к хаце, Жыта ўжо ані жменькі, — А тут кажуць аддаці За шнурок свой вузенькі.

2-е відма

На, і ўчыцеся ахвоты Шанаваць закляцця сплёты. Сядзьце роўна і пакорна: Як калоды — так праворна, Як у пні клін — так свабодна, Як дамоўкі — так выгодна. Ад граніцы да граніцы Страж мая тут — паляўніца. Дум згасіце ўсе праявы: Цемра тут закон і права!
Поделиться:
Популярные книги

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Неучтенный элемент. Том 6

NikL
6. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 6

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Ну, здравствуй, Герой!

Француз Михаил
2. Здравствуй, Мир!
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ну, здравствуй, Герой!

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Володин Григорий Григорьевич
13. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 13

Третий Генерал: Том IX

Зот Бакалавр
8. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том IX

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7