Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

На грыву ягонага каня ляціць букецік фіялак, ён паспявае падхапіць яго і, прыладжваючы да трохвуголкі, зрывае апладысменты.

Прадчуваючы вайну, вёў сваю гульню і Аляксандр. Замест Адама Чартарыйскага, які, здаецца, ужо спасціг цану царовых абяцанак, Аляксандр знайшоў заўзятых гульцоў у асобе магнатаў Агінскага і Друцкага-Любецкага. Яшчэ сёлета ў красавіку расейскага імператара ці не з такім самым захапленнем, як зараз яго, прымалі ў Вільні, але тым разам, даносілі выведнікі, пра аднаўленне Вялікага княства ён ужо маўчаў і абмяжоўваўся адно рэверансамі

шляхце і ласкавым абыходжаннем з арыстакратыяй. Дэманструючы адданасць трону, магнаты стварылі камітэт забеспячэння расейскага войска. Царская ўлада ахвотна прымала ахвяраванні — найперш, каб не пакінуць фуражу і правіянту яго Вялікай арміі.

Але ён ведаў, што большасць мясцовага дваранства не давярала ні магнатам, ні Аляксандру, а нецярпліва сачыла за падзеямі на тым беразе Нёмана. Бюлетэні Вялікай арміі пераходзілі з рук у рукі, і ягоныя прыхільнікі дасягнулі значна большага, чым Агінскі і Друцкі-Любецкі.

Нездарма, нездарма бегла да яго адсюль моладзь. Некаторыя ваявалі пад ягонай рукою яшчэ на берагах Ніла. А хутка жаўнераў, народжаных на гэтай зямлі, будзе ў Вялікай арміі не меней, чым у Аляксандра. Прычым пад штандарамі цара ваююць рэкруты, а ў яго, Напалеона, будуць валанцёры.

Да прыходу расейцаў гэтая краіна не ведала рэкруцкіх набораў. Цяпер рэкруты з берагоў Нёмана, Дзвіны і Дняпра служаць 25 гадоў.

Расея, як разбойная шація на лясной дарозе, прыставіла да горла нож і вывернула захопленай краіне кішэні. Дзяржаўныя падаткі збіралі тут, у адрозненне ад усёй імперыі, толькі ў звонкай манеце, і гэта пры курсе, калі 100 папяровых рублёў роўныя 22 срэбным. Плаціць асігнацыямі дазволена толькі летась. А калі сюды дадаць яшчэ колькі спусташальных паходаў расейскіх войскаў і немагчымасць пасля Тыльзіцкага міру вывозіць збожжа ў Англію...

Кацярына і яе сын Павел абяцалі тутэйшаму люду палёгку, ды замест гэтага раздалі паўмільёна сялянаў расейскім памешчыкам, прычым не ўсе з таго паўмільёна былі раней прыгонныя. Трынаццаць з лішкам тысяч душ і горад Кобрын атрымаў за заслугі генерал-фельдмаршал Сувораў.

Апрача таго, кожныя восем з дзесяці жыхароў краіны — грэка-католікі, якіх Пецярбург пачынае пераганяць у праваслаўе, каб адабраць магчымасць гаварыць з Богам на сваёй мове і хутчэй зрабіць у душы расейцамі. На гэты конт ён, імператар, выдасць адмысловы ўказ. Ён памятае, што уніяцкія святары не чыталі ў сваіх храмах пасланне расейскага сінода, дзе з падказкі царскага двара яго, Напалеона, абвяшчалі папярэднікам Антыхрыста.

Расея сама абрала свой лёс. Яна паставіла яго перад выбарам: вайна або ганьба...

— Vive le lib'erateur! — крычыць за колькі крокаў ад яго юнак у канфедэратцы.

Гэты бязвусы маладзён таксама стане пад ягоныя сцягі. У Вялікую армію, марачы пра незалежнасць Бацькаўшчыны, уліваюцца і шляхцічы, і студэнты, і простыя мужыкі, і з кожным днём іх будзе ўсё болей.

Ён прыйшоў сюды як вызваліцель і за абяцанне аднавіць Вялікае княства атрымае не толькі правіянт і фураж, але і стотысячнае войска, якое Агінскі дакляраваў імператару

Аляксандру.

— Vive Napol'eon!

Ён думае пра ўсё гэта і ганарыцца сённяшнім тонкім тактычным прыёмам. Першы пад сваімі бел-чырвона-белымі сцягамі ўвайшоў у горад 8-ы полк кавалерыі Дамініка Радзівіла. Ён, імператар, не звязаў сабе рук ніякімі абяцаннямі і ўадначас як бы засведчыў самыя рашучыя намеры.

Вільня ля ягоных ног. На пляцы перад катэдраю ён загадвае выбіць медаль з нагоды ўзяцця яшчэ адной сталіцы.

Ён, пераможца, едзе з почтам па старых вулачках. Вядома, Вільня — не Мілан і не Варшава, але горад падабаецца яму. У разнасцежаных сонечных вокнах і на гаўбцах — жанчыны з кветкамі. Сапраўдны дождж з кветак. Ён купаецца ў кветках і ў захопленых жаночых позірках, часам весела заўважаючы ў вачах у мужчын рэўнасць.

— Vive le lib'erateur!

Вузкія, пакручастыя, як у далёкім Аяча, вулачкі, старадаўнія камяніцы, храмы... Барадаты уніяцкі святар, які шырока хрысціць яго. Гурт юнакоў, падобных да студэнтаў. Адзін з іх падбягае да ад’ютанта: дзе можна запісацца ў Вялікую армію?

Але што гэта там, водбліз рэчкі? Ён міжволі прытрымлівае каня, і ўслед за ім спыняецца ўвесь почат. Наперадзе маленькае дзіва з чырвонае цэглы. Такую дасканалую готыку рэдка сустрэнеш і ў еўрапейскіх сталіцах. Усё ж Вільня — Еўропа. Гэтым храмам мог бы ганарыцца любы французскі горад.

— Сабор святой Ганны,— чуе ён пачцівае тлумачэнне.

— Каб прымеў, я перанёс бы яго на далоні ў Парыж,— кажа ён, ведаючы, што яго словы безліч разоў будуць паўтараць каля гэтых казачна-суладных муроў і праз стагоддзі.

На нецярплівым маладым кані пад’язджае ад’ютант.

— Ваша вялікасць, адна маладая асоба просіць у вас аўдыенцыі.

— Вы забыліся пра мой загад? — рэзка пытаецца ён, не адводзячы вачэй ад сабора.— Я адмяніў усе сустрэчы да канца тыдня.

— Мой імператар, яна настойвае...

— Я не прывык мяняць рашэнні,— уквелена адказвае ён.

— Яна зусім юная... Ваша вялікасць, я падумаў, што...

Ён хоча адказаць зусім груба, ды чырвоныя карункі святое Ганны гасяць гнеў.

— Хто яна? — паварочваецца ён да ад’ютанта і ўжо незласліва заўважае ў вачах у таго змоўніцкія агеньчыкі.

— Яна тут.— Ад’ютант ківае на экіпаж пад старым берастам леваруч сабора.

Побач з экіпажам у профіль да імператарскае кавалькады стаіць юная жанчына ў белай сукенцы з палярынай.

Знячэўку ён пазнае гэтую русявую галоўку ў кудзерках. Ля карэты жанчына з яго ўчарашняе ночы.

— Перадайце,— кажа ён да ад’ютанта,— што сёння ўвечары я прыму яе.

Ён едзе далей, дзівячыся, што сонца схавалася і неба ў момант вока заткалі па-восеньску нізкія хмары. Вуліцы пустэльныя, нікога няма ні на галубцах, ні за шыбамі зачыненых вокнаў. Колькі хвіляў таму на яго сыпаўся град кветак, а брук ужо чыста падмецены. За павароткаю да касцёла святога Казіміра ён нарэшце разумее, што з таго першага, пераможна-бесклапотнага віленскага адвячорка праляцела болей за два тыдні.

Поделиться:
Популярные книги

Чужак

Листратов Валерий
1. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак

Законы Рода. Том 3

Мельник Андрей
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Я спас ссср! том iv

Вязовский Алексей
4. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
6.62
рейтинг книги
Я спас ссср! том iv

Князь Целитель 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 4

Женщины

Буковски Чарльз
Проза:
современная проза
6.90
рейтинг книги
Женщины

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Черный Маг Императора 20

Герда Александр
20. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 20

Рубежник

Билик Дмитрий Александрович
1. Бедовый
Фантастика:
юмористическая фантастика
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Рубежник

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски