Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скон аднаго сэрца

Цвайг Штэфан

Шрифт:

– Добрай раніцы, татачка, як ты спаў?
– Дзявочая галоўка схілілася над ім, і пяшчотныя вусны дакрануліся да яго гарачага лба. Міжволі ён рэзка адхіліў галаву: яму быў агідны саладжавы пах духоў Каці. І потым...

– Што з табою, татачка? Зноў не ў гуморы?.. Прынясіце каву і ham and eggs*... Дрэнна спаў ці атрымаў непрыемныя навіны?

* Яечня з вяндлінаю (англ.).

Стары прыглушыў свой гнеў. Ён апусціў галаву, не асмельваючыся зірнуць на дачку, і нічога не адказаў. Ён бачыў толькі кісці яе рук на стале, мілыя, выпешчаныя, якія ляніва гулялі на белым полі абруса, быццам раздураныя пародзістыя харты. Ён увесь дрыжаў, калі нясмела слізгануў позіркам па тонкіх дзявочых руках, яшчэ паўдзіцячых... ці даўно... гэтыя рукі кожны вечар абдымалі яго перад сном... Ён бачыў акругласць дзявочых грудзей, якія роўна дыхалі пад новым швэдарам. «Голая... голая качалася

з чужым мужчынам, - пакутаваў стары.
– Ён дакранаўся да яе, мілаваў, абмацваў, атрымліваў асалоду... мая плоць і кроў... маё дзіця... О, гэты невядомы нягоднік! О... о...» - Ён гучна застагнаў, сам таго не заўважаючы.

– Што з табою, татачка?
– спыталася яна ласкава і з трывогаю.

«Што са мною?
– стукала, як малатком, у ім.
– У мяне дачка прастытутка, а мне не хапае мужнасці сказаць ёй гэта».

Але ён толькі неразборліва прамармытаў:

– Нічога, нічога!
– і, паспешна схапіўшы газету, разгарнуў яе, каб адгарадзіцца ад запытальнага даччынога позірку - ён не мог глядзець ёй у вочы. Рукі ў яго дрыжалі. «Цяпер, цяпер трэба сказаць ёй, пакуль мы адны», - пакутаваў ён, але не мог вымавіць ні слова. Нават зірнуць на яе не хапала сілы.

І раптам ён рэзка адсунуў крэсла, цяжка падняўся з месца і накіраваўся ў сад; ён адчуў, што супраць яго волі буйная сляза пацякла па шчацэ. Гэтага яна не павінна была бачыць.

Каратканогі стары доўга блукаў па садзе і ўвесь час глядзеў на возера. Яго вочы, затуманеныя ледзь стрымліваемымі слёзамі, усё ж не маглі не бачыць прыгажосці ландшафту: за серабрыстаю смугою ляжалі мяккія зялёныя хвалі ўзгоркаў, быццам заштрыхаваныя тонкімі чорнымі лініямі кіпарысаў, а за імі стромка ўздымаліся горы, строга, але без ганарлівасці пазіралі на прыгожае возера, як суровыя мужчыны глядзяць на гульню любімых дзяцей. Так ласкава і прыветліва прырода прымала ў абдымкі кожнага, заклікала яго быць добрым і шчаслівым, так чароўна ззяла вечная ўсмешка благаславёнага поўдня!

«Шчаслівы!
– Стары няўцямна пакруціў пацяжэлаю галавою.
– Будзеш тут шчаслівы. Адзін толькі раз я дазволіў сабе такую раскошу, толькі адзін раз захацеў адчуць, якое добрае жыццё ў тых, хто не ведае клопатаў... упершыню за пяцьдзесят гадоў, якія прайшлі ў падліках, вылічэннях, здзелках, дробным гандлі, я захацеў пацешыцца некалькімі светлымі днямі... адзін, адзін раз, перш чым мяне закапаюць... Божа мой, шэсцьдзесят пяць гадоў, у такім узросце адною нагою ўжо на тым свеце, і тут не памогуць ні грошы, ні дактары... Я хацеў толькі ўздыхнуць на поўныя грудзі, хоць раз падумаць пра сябе... Але нездарма нябожчык тата ўвесь час казаў: «Забавы не для нас, цягні ношку на гарбе да самай магілы...» Толькі ўчора яшчэ я думаў, што магу дазволіць сабе адпачыць... учора яшчэ я быў амаль шчаслівы, цешыўся з маёй прыгожай, вясёлай дачкі, радаваўся яе радасці... і вось ужо бог пакараў мяне, ужо ён усё адабраў... Цяпер канец... я болей не магу гаварыць з роднаю дачкою... не магу глядзець ёй у вочы, гэтак мне сорамна за яе... Увесь час я буду думаць адно - і дома, і ў канторы, і ноччу ў ложку: дзе яна цяпер, дзе яна была, што яна рабіла?.. Ніколі ўжо я не прыйду дадому спакойны. Раней, бывала, яна бяжыць мне насустрач, і сэрца радуецца, калі я бачу яе, маладую і прыгожую... А цяпер, варта ёй пацалаваць мяне, я буду думаць, каму належалі гэтыя вусны ўчора... Пастаянна трывожыцца, калі яе няма, і саромецца зірнуць ёй у вочы, калі яна са мною... Не, гэтак жыць нельга... гэтак жыць нельга...»

Стары хадзіў узад і ўперад, хістаўся і мармытаў сабе нешта пад нос, як п'яны. Позірк яго ўвесь час звяртаўся да возера, слёзы безупынна цяклі ў бараду. Ён зняў пенснэ і спыніўся на вузкай сцяжынцы, прыжмурыўшы мокрыя, блізарукія вочы; выгляд у яго быў такі дурнавата-смешны, што хлопчык-садоўнік, які праходзіў міма, здзіўлена застыў на месцы, потым гучна фыркнуў і насмешліва крыкнуў штосьці па-італійску. Гэта вывела старога са здранцвення, ён паспешна надзеў пенснэ і паплёўся ў глыбіню саду, каб дзе-небудзь там на лаўцы схавацца ад людзей.

Але не паспеў ён знайсці сабе месца, як яго ўспудзіў смех; ён пачуўся аднекуль злева... знаёмы смех, які цяпер разарваў яму сэрца. Музыкай гучаў ён яму цэлых дзевятнаццаць гадоў, гэты звонкі, гарэзлівы смех... дзеля яго ён правёў столькі начэй у вагоне трэцяга класа - валокся ў Познань, у Венгрыю, толькі каб прывезці што-небудзь, высыпаць перад імі крыху жоўтага перагною, на якім квітнела гэтая бесклапотная весялосць... толькі дзеля гэтага смеху ён жыў, дзеля яго давёў сябе да хваробы жоўці... толькі б ён пастаянна звінеў з любых вуснаў. А цяпер ён утыкаўся ў яго цела, як распаленая піла, гэты пракляты смех.

І ўсё ж, нягледзячы на ўнутранае супраціўленне,

стары падышоў бліжэй. Яго дачка стаяла на тэніснай пляцоўцы, круціла ў аголенай руцэ ракетку, свабодным рухам падкідвала і лавіла яе. І кожны раз з ракеткай да блакітнага неба ўзлятаў гарэзлівы смех. Трое мужчын з захапленнем глядзелі на яе - граф Убальдзі ў слабкай спартыўнай кашулі, афіцэр у мундзіры, які гладка аблягаў яго, і мекленбургскі барон у бездакорных брыджах - тры рэзка акрэсленыя мужчынскія постаці, быццам статуі вакол гульца, які, як матылёк, пырхаў па пляцоўцы. Стары сам не мог адарвацца ад гэтай карціны. Божа мой, якая яна прыгожая ў белай кароткай сукенцы, як сонца залоціць яе светлыя валасы! І з якою асалодаю выпрабоўвала ў бегу і скачках сваю лёгкасць і спрыт гэтае юнае цела, ап'янёнае і ап'яняючае вольным рытмам рухаў! Вось яна гарэзліва падкідвае ў паветра белы мяч, потым другі і трэці; як грацыёзна выгінаецца яе стройны дзявочы стан; вось яна падскочыла, каб злавіць апошні мяч. Такою ён ніколі яе не бачыў: поўная гарэзлівага агню, яна была нібы белае імклівае полымя, ахутанае серабрыстым дымком смеху, нявінная багіня, якая нарадзілася з плюшчу паўднёвага саду, з мяккага блакіту люстранага возера; ніколі гэтае гнуткае, стройнае цела так вольна, так нястрымна не аддавалася гулліваму рытму рухаў. Не, ніколі не бачыў ён яе такою ў душным горадзе, у яго мураваных сценах, ніколі ні дома, ні на вуліцы так не звінеў яе голас, быццам адарваны ад усяго зямнога, - гэтак жаваранак спявае сваю вясёлую песню. Не, не, ніколі не была яна такая прыгожая! Стары не зводзіў з яе захопленага позірку. Ён усё забыў і толькі глядзеў на белае імклівае полымя. Ён мог бы бясконца стаяць, зачаравана ўбіраць у сябе яе абрысы, - але вось, высока падскочыўшы, яна спрытна злавіла апошні падкінуты мяч і, разгарачаная, цяжка дыхаючы, з пераможнаю ўсмешкаю прыціснула яго да грудзей.

– Брава, брава!
– запляскалі, быццам праслухаўшы оперную арыю, мужчыны, якія з захапленнем сачылі за яе гульнёю. Іх гартанныя галасы вывелі старога са здранцвення. Са злосцю ён паглядзеў на іх.

«Вось яны, нягоднікі!
– стукала яго сэрца.
– Вось яны... Але хто ж з іх? Хто з гэтых трох франтаў валодаў ёю?.. Якія яны прыбраныя, надушаныя, выгаленыя... гультаі... Мы ў іх узросце сядзелі ў залатаных штанах у канторы, стоптвалі чаравікі, абіваючы парогі кліентаў... іх бацькі, мабыць, яшчэ і цяпер пакутуюць, крывёю і потам здабываюць для іх грошы... а яны ездзяць па белым свеце, гультайнічаюць... вунь яны якія - загарэлыя, вочы вясёлыя, нахабныя... Чаму ім не быць прыгожымі і вясёлымі? Варта такому нагаварыць кампліментаў ганарыстай дзяўчыне, як яна ўжо гатова да яго ў ложак... Але хто ж з іх трох, хто?.. Бо адзін з іх, ведаю, і цяпер у думках раздзявае яе і самазадаволена прыцмоквае языком: «Яна была маёю...» Ён ведае яе з галавы да ног і думае: «Сёння ноччу зноў...» і падае ёй знакі вачамі... Ах, паскуднікі... Забіць бы яго, як сабаку!»

На пляцоўцы заўважылі старога. Дачка, усміхаючыся, замахала ракеткаю, мужчыны прывіталіся. Ён не адказаў на прывітанні і толькі глядзеў неадрыўна апухлымі, налітымі крывёю вачамі на яе гарэзлівую ўсмешку: «І ты яшчэ асмельваешся ўсміхацца, бессаромніца!.. Але і той, можа, пасмейваецца сабе ў вусны і думае - вось ён стаіць, стары, дурны жыд, які ўсю ноч храпе ў сваім ложку... каб ён толькі ведаў, стары дурань!.. Так, так, я ведаю, вы смеяцеся, вы гідліва абыходзіце мяне, як плявок... але дачка - прыгожая дзяўчына, і доўга прасіць яе не трэба... дый маці... праўда, крыху таўставатая, расфуфыраная, нафарбаваная, але яшчэ нічога сабе; калі да яе як след падысці, дык і яна, бадай, не адмовіцца... Правільна, сабакі, правільна: вы маеце рацыю - бо яны самі вешаюцца вам на шыю, распусніцы... Што вам да таго, што ў кагосьці сэрца абліваецца крывёю; вам бы толькі пацешыцца, толькі б пацешыць іх, распусніц... Застрэліць бы вас з рэвальвера, адсцябаць бізуном... Але вы маеце рацыю, бо ніхто гэтага не зробіць... бо толькі глытаеш крыўду і гнеў, як сабака свае ваніты... вы маеце рацыю, бо ты баішся, страшна баішся, не ідзеш і не хапаеш бессаромніцу за рукаў, не адцягваеш яе ад вас... стаіш тут, маўчыш і давішся сваёю жоўцю... баязлівец... баязлівец... баязлівец...»

Стары мусіў абаперціся на парэнчы - так моцна калаціў яго бяссільны гнеў. І раптам ён плюнуў сабе пад ногі і, хістаючыся, пайшоў з саду.

Ён накіраваўся ў горад; на адной вуліцы спыніўся перад вітрынаю крамы; за шыбаю ўзвышаліся стракатыя піраміды і ступеньчатыя вежы з разнастайных тавараў, - усё, што магло спатрэбіцца турыстам: кашулі і рыбалоўныя снасці, блузкі і вуды, гальштукі, кніжкі, нават печыва; але стары глядзеў толькі на адну рэч, нядбайна кінутую сярод дарагіх шыкоўных прадметаў, - на тоўстую сукаватую палку з жалезным наканечнікам; такою палкаю, калі моцна ўзяць яе ў руку і добра размахнуцца...

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том VII

Павлов Вел
7. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VII

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Эпоха Опустошителя. Том IV

Павлов Вел
4. Вечное Ристалище
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IV

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Целого Мира Мало

Джиллиан Алекс
Любовные романы:
современные любовные романы
8.88
рейтинг книги
Целого Мира Мало

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Сирийский рубеж

Дорин Михаил
5. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж