Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Шрифт:

— І пастаўляў князю вояў для патрэбных толькі яму звадак! – выкрыкнуў сінявокі рыцар. – І аддаваў на княскі суд, хто князю ня ўгодзіць! У халопы месьцічаў запішаце.

— Магдэборгскае права ў нас ніхто не забярэ! – крыкнуў стары шляхціц.

– А навошта князь свайго біскупа прысылаў? — азваўся яшчэ адзін. — Мы не папісты! Гэта толькі князь можа веры мяняць, як вужака – скуру. Ганьба!

Рожа нават брывом не зварухнуў на дзёрзкасьць. Яшчэ ня час. Між тым дзесьці ў канцы вуліцы пачуліся радасныя выкрыкі. Лаўрын задаволена пасьміхнуўся, нават не азіраючыся, ведаў: гараджане ўбачылі абоз, які ехаў за войскам – калёсы, гружаныя мяхамі з зернем, бочкамі з медавухай...

Цяпер горад адданы князю. І фанабэрыстыя шляхцюкі, якіх абышла сваёй увагай нават сьмерць, застануцца пры сваіх крыўдах і без усялякае моцы. Такія ёсьцека ў кожным горадзе, які належыць князю. Гэта нават добра – вось яны, гарладзёры, крычаць, пустасловяць, а велікадушны ўладар ім даруе ад магутнасьці і справядлівасьці сваёй. І просты нямудры чалавек ведае: бяда, калі гэтыя задзіракі да ўлады дабяруцца. І яшчэ больш любіць магутнага справядлівага князя. І заўсёды ёсьць каго зьвінаваціць у нястачах і бедах дзяржавы. Услых Лаўрын прамовіў, аднак, іншае.

— Мы – адзін народ, пане-браце. Слова гонару – я буду бараніць вольнасьць Старавежску гэтак жа, як вы, панове.

— Хе-хе-хе! – зноў зайшоўся хрыплым сьмехам кручок-Карэйва, і рэхам прагучэла карканьне варон, што кружылі над пляцам, быццам чорныя багі сьмерці пяшчотных сьняжынак, якія апускаліся на горад.

Не, сапраўды, ад гэтага дурня варта пазбавіцца...

— Кожнае каліўца волі дарагое ліцьвінскаму сэрцу, — сурова прамовіў сівавусы. – Таму без супраціву ня вытапчацца ніводнае. Чаму дасланы князем лекар Бернацоні не пускае нас да ратушы?

— Італіец – вядзьмак! – выкрыкнуў нехта са старавежцаў. — Гэта з-за яго пачаўся шал! Ён д’ябальскія скрынкі сюды прывёз!

Пан Ляскевіч падняў руку і спыніў крыкі, што ўсчаліся пры адной згадцы пра лекара.

— Мы ня можам зьвінаваціць пана лекара ў нашых пакутах, бо доказаў ня маем. Мы ведаем толькі, што апошнім часам пан Бернацоні выратаваў шмат хворых, што міласэрна адведваў дамы, пазначаныя сьмерцю, куды шмат хто не насьмеліўся б занесьці і кроплі вады ці кавалка хлеба нават дзеля выратаваньня ўласнае душы. Але выявілася, што лекар гвалтам трымае ў вежы дзяўчыну... Магчыма, гэта мая дачка Анэта.

Голас Ляскевіча здрыгануўся. Рожа недаверліва хмыкнуў.

Адкуль такія зьвесткі?

— Пан Багуслаў Радчыц бачыў дзяўчыну ў вакне ратушы.

Сінявокі шляхціц ступіў наперад.

— Гэта была яна, Анэта! Мая нявеста! Я пазнаў бы яе нават тады, калі б яна ператварылася ў аблачыну ці ў птушку!

Рожа прымірэнча падняў далоні.

— Добра, добра, не гарачыцеся, пане-браце! Тут зьясаваць патрэбна. Што за дзяўчына, ці сваёй воляй там, ці ёсьць яна ўвогуле... Вядома, гвалт над паненкай – ганьба. Князь такога не даруе. Калі лекар у падобным вінаваты – адкажа горлам. Будзеце мець ягоную галаву на палі. А пакуль прашу ягамосьцяў саступіць дарогу.

— Мы пойдзем з вамі ў ратушу! – гэта крыкнуў Багуслаў. Рожа, не сьпяшаючыся, сеў на каня і толькі тады адказаў, амаль ласкава, як несьвядомым дзецям тлумачаць, чаму нельга хадзіць далёка ў лес.

— На жаль, пакуль не прыбудуць у Старавежск мошчы сьвятога пакутніка Віта, пакуль на пляцы наш шаноўны біскуп ня зладзіць чын выгнаньня шатана, пакуль ня пройдзе хросны ход вакол ратушы ды ўсяго горада, — Вялікі князь загадаў нікога са старавежцаў на пляц не пускаць. Каб не ўзбудзілася зноў шаленства. Так, панове, падумайце самі, што, калі вы зноў паляціце карагодам? Вы ж маглі падхапіць тое насланьнё! Наблізіцеся да вежы, тут вас мара і апануе.

— Хе-хе-хе! І будуць панове скакаць, скакаць, таньчыць, як лялечкі на вяровачках...— пранізьлівым голасам пракрычаў Карэйва. Старавежскія шляхцюкі, амаль

усе, апусьцілі вочы, згодна заківалі, і застарэлы страх лёг ценем на іхнія твары. Як лёгка кіраваць тымі, хто аднойчы сьмяротна спалохаўся. Малады Радчыц і сівавусы Ляскевіч яшчэ нешта крычалі, абураліся, але соцкі Баркун падаў знак, і старавежцаў ветліва, але рашуча адсунулі ўбок. Частка княскіх вояў засталася, каб узмацніць ахову, а новы войт са сьвітай рушыў да вежы, над якой усё яшчэ лунаў сьцяг незалежнага горада – са срэбным коньнікам на барвова-белым полі.

— Хе-хе-хе! – вар’яцкі сьмех блазна слаўся над пляцам разам са сьмярдзючым дымам ад вогнішчаў. Чорныя сьляды разразалі напалам бялюткае покрыва першага сьнегу.

— Анэ-эта! – адчайна крычаў малады шляхцюк, ірвучыся праз ахову да ратушы. – Анэ-эта!

l l l

— Анэ-эта!

У дзьверы настойліва стукалі. Я падхапілася з ложка. Сэрца шалёна білася. Спатрэбілася некалькі хвілінаў, каб прыпомніць, што я знаходжуся ў маёнтку Пятра Калыванава, а за дзьвярыма гучыць голас Юрася.

— Анэта, уставай! Праз пяць хвілінаў сьняданак!

Мог бы і раней мяне пабудзіць... Добра, што я даўно ўжо не марную час на касьметыку. Запляла касу, улезла ў джынсы і швэдар... І, замест таго, каб ірвануцца да сьвецкага жыцьця, павольна падышла да вакна... Унізе чарнелі дрэвы старога парку. Ноччу першы сьнег прыцерушыў зямлю, і гольле скрыжоўвалася на белым фоне, як саржавелая зброя. Але ў гэтым адчувалася ня злосьць, а нейкая безнадзейнасьць, нібыта самі драўляныя воі ведалі, што іх бітва даўно ня мае сэнсу, і пераможцаў ня будзе. Ды аднойчы дадзенае слова гонару змушала іх зноў і зноў сыходзіцца ў змаганьні.

Калісьці гэта быў вельмі прыгожы парк. Сьцяжынкі між роўна падстрыжаных кустоў утваралі ромбы і віньеткі, і лёгка было ўявіць, як па іх рухаюцца-плывуць пані і паненкі ў доўгіх сукнях, падобных да перавернутых чарак з каляровага шкла. Дзіва, што новым гаспадарам хапіла густу не вынішчаць старыя прысады. Дарэчы, наўрад ці ўзрадаваліся б былыя гаспадары, інсургенты і патрыёты, што ў іхніх сьценах атабарыўся расеяц, ды яшчэ, здаецца, замяшаны ў брудныя палітычныя справы... Калыванаў якраз і зьехаў займацца палітыкай, губернатарам нацэліўся стаць.

Гадзіньнікі стаялі ў памяшканьні цокальнага паверху, аніяк не падобным да музейнае залы. Хутчэй да велізарнай лабараторыі. Прынамсі, незразумелай мне апаратуры тут мелася багата. У другім канцы пакоя, дзе цямнелі вялікія, нібыта гаражныя, дзьверы, збліснуў лакавы бок старога аўтамабіля… Ах так, Віталь казаў пра майстэрню па рамонце антыкварнай тэхнікі… Аркадзевы гадзіньнікі я пазнала адразу – яны стаялі ля сьцяны і нагадвалі цяпер ня рыцараў, а палонных. Прафесар Зьміцер Патапавіч ледзь ня носам тыцкаўся ў кожны з іх, аглядаючы. Астатніх гадзіньнікаў было дзясяткі тры... Адны падобныя да маленькіх храмаў, другія – простыя і змрочныя, як труны, трэція – нібыта дзіцячыя забаўкі. Юрась так і кінуўся да іх, нібыта да аднойдзеных сардэчных сяброў. Я заўсёды зайздросьціла тым, хто займаецца сваёй улюбёнай справай, хаця й сама калісьці была сярод такіх шчасьліўцаў. Цяпер – толькі назіраць... Вось Юрась пяшчотна дакранаецца да старога дрэва... Вось ён нешта заўважыў на бакавой сьценцы, і пагляд зрабіўся, як лязо. Прыгаворвае скрозь зубы... Упэўнена адчыняе дзьверцы механізма, асьцярожна кратае нешта ўнутры... Прысутныя, уся «досьледная каманда» на чале з Янчыным, моўчкі назіралі за ягонымі рухамі, нібыта родзічы хворага чакалі прысуду цуда-лекара. Нават прафесійна-іранічны «псіх» Макс пасур’ёзьнеў. Нарэшце Юрась павярнуўся да нас. Твар ягоны зьзяў, як ва ўдалага рыбара.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том VII

Павлов Вел
7. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VII

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Железный Воин Империи II

Зот Бакалавр
2. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Железный Воин Империи II

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Последний Паладин. Том 9

Саваровский Роман
9. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 9

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3

Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Новиков Николай Васильевич
10. Первый среди карапузов
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Валериев Игорь
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

На границе империй. Том 10. Часть 13

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 13

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии