Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Шрифт:

Але я развучылася радавацца таму, што жыву ў вялікім горадзе. Юрась зацята маўчаў, абапершыся локцямі на парэнчы і ўглядаючыся ў зьбягаючую назад бліскучую чорную стужку мокрага асфальту. Чорны швэдар на локці зацыраваны... Няўжо так мала зарабляе сваёй рэстаўрацыяй, што на куртку сабе не агорае? Я ведала, што Юрасёў бацька памёр. Але ж нібыта і рэстаўратары такога палёту не жабруюць... Напэўна, проста ня сочыць за сабой. Так, немагчыма паверыць, што калісьці між мною і гэтым мужчынам былі нейкія... іскры цікаўнасьці.

Паўпусты тралейбус пагрукваў, нібыта развальваўся. Я на хвілю ўявіла, што так можа выглядаць сучасны Харонаў транспарт. Вось прыпыніўся, каб прыняць у сябе новыя памерлыя душы...

Раптам Юрась азірнуўся і ўвесь напружыўся, і нібыта між намі ўпала нейкая

сьцяна. Ён пільна глядзеў на дваіх, што ўвайшлі ў сярэднія дзьверы і ўсаджваліся на адно з абабітых карычневым, скрэмзаным шматлікімі непаўналетнімі пасажырамі дэрмацінам, сядзеньне. Высокая худая дзяўчына ў чорным скураным плашчы і капелюшы і хлопец у джынсоўцы. Неахайныя пасмы валасоў амаль закрывалі яго твар. Пара была дзіўная. Ня п’яныя, але рухаліся неяк нязграбна, нібыта толькі што, пасьля доўгага блуканьня, выйшлі з цемры сутарэньняў на сьляпучае сьвятло. Юрась ірвануўся да іх, нават нічога мне не патлумачыўшы. Я бачыла, як ён схіліўся над дзяўчынай, нешта ціха ёй сказаў, пасьля пацягнуў за руку да дзьвярэй. Я здагадалася, што хутчэй за ўсё прысутнічаю пры сямейнай разборцы, і з прыкрасьцю адвярнулася.

— Адкасьніся... – голас дзяўчыны быў гучны, але нейкі санлівы.

— Стэла, дадому! Уставай!

Бач, які ўладарны! Я зноў кінула пагляд у іх бок... Юрась падвёў дзяўчыну да дзьвярэй. Дзіўна, але хлопец, з якім тая зайшла ў тралейбус, нават галавы не павярнуў. І тут Юрасёва кабета паглядзела на мяне... Божа, якая прыгажосьць! Эльфійская князёўна... Твар бледны, як парцаляна, і худы, з тонкімі рысамі, вочы вялізныя, бліскуча-цёмныя... І чорныя прамыя пасмы валасоў зьвісаюць з-пад капелюша, нібыта не выпадкова, а нейкі мастак доўга падбіраў, як іх укласьці, каб падкрэсьліць незвычайную, нейкую трагічную і хваравітую гожасьць уладальніцы. Я глядзела на ўсе вочы, забыўшыся на прыстойнасьць. Тралейбус спыніўся. Дзяўчына ўсьміхнулася – горкай, імгненнай усьмешкай, і выйшла ў ноч і восень, у суправаджэньні ўнуранага, напружанага Юрася, які, дарэчы, нават і не зірнуў у мой бок...

Я ніколі не зайздросьціла дзяўчатам, якія былі прыгажэй за мяне. Зайздрасьці не было і цяпер. Але... нейкая туга. Так, дзеля гэткай жанчыны можна сьцярпець усё... І дараваць здраду, і цярпліва дабівацца каханьня. А мне застаецца гэты паўпусты тралейбус, мокры асфальт, што ляціць за вокнамі, быццам чорная рака, і ўсе лістапады, па якіх я буду блукаць – сама, сама, сама...

Белы анёл біўся ў вітражнае вакно, адчайна прасіўся ў пакой. Напэўна, гэта была проста птушка, скрозь сьлюдзяныя падфарбаваныя пласьцінкі можна было разгледзець толькі, што белая. Але ў тым паўсьне, у якім жыла Анэта, чаму б не зьявіцца анёлу? Вокны адчыняць забаранялася. Але анёлам адмаўляць нельга. І нават птушкам – бо гэта стварэньні Божыя. Шыбы з цяжкасьцю паддаліся... Над галавою Анэты імкліва праляцела нешта сьветлае... Дзяўчына не разгледзела крылатага госьця, бо ад струменю сьвежага паветра, што ўварваўся з вуліцы, галава закружылася так, нібыта вярнуўся шалёны карагод. Анэта мімаволі падалася наперад, ухапілася за падваконьне, каб ня ўпасьці... Горад ляжаў перад ёю, нібыта скалечаны вой. Чорнае гольле дрэў (няўжо такая позьняя восень?)... Дым ад вогнішчаў... Зусім няма людзей... А яшчэ нядаўна на гэтай плошчы віраваў стракаты натоўп. Які крык падымаўся, калі на плошчы зьбіралася капа – сойм, каб вырашыць нешта важнае. Вароны тады не наважваліся і блізка падлятаць да горада. А ў звычайныя дні тут можна было пачуць самую розную гаворку, і выбраць сабе ў шматлікіх лаўках з вясёлымі навязьлівымі гандлярамі каралі з чэшскага шкла або персіянскую хустку, пералівістую, як вясёлка. Старыя бурчэлі – маладая паненка добрага роду бегае па горадзе адна. Але гарэзе Анэце, адзінай дачцы пана Варавы Ляскевіча, дазвалялася больш, чым яе сябрынькам. Татусь звык размаўляць з ёю як з роўнай, і Богуш ня стаў бы замыкаць сваю «белагаловую» ад гасьцей, як пан войт. Праўда, войтава жонка, чарнабровая маскавіцянка Марыя, сама хавалася, калі ў дом прыходзілі мужчыны. Войт Марка Доўмель, бацькаў добры сябра, апраўдваўся – у такіх звычаях вырасла. Варта было паглядзець на пачварныя ўборы тае Марыі, што рабілі яе

падобнай да вялізнай падушкі – ні шыі не відаць, ні стану – каб зразумець, што за звычаі ў ейнай Масковіі. Войцісе ж такое апрануць, як тутэйшыя шляхцянкі носяць – грэх.

Анэта любіла выбіраць сабе ўборы... Яны з Богушам зараз хадзілі б па гэтай плошчы разам, і яна купляла б сабе падарункі да вясельля. Тонкі ядваб, зялёны, як першае бярозавае лісьце... Гафтаваныя перлінамі чаравічкі, у якіх гэтак вольна бегаць-сьлізгаць па нацертай воскам да вадзянога бляску падлозе... Рукавічкі са срэбнага дзівоснага футра... Богуш ні ў чым ёй не адмаўляў. Навошта даражыцца, калі заўтра ці нават сёньня на горад могуць напасьці крымчакі, ці шведы, ці маскоўцы, і зьнікне кароткая радасьць... Богуш заўсёды біўся ў першых шэрагах, яе слаўны рыцар... І ейная зялёная стужка была ў яго на шлеме. Іх каханьне і нарадзілася ў бойцы... Богуша і Анэту сасваталі яшчэ малымі. Але дзяўчына зусім не была ў захапленьні ад задзірастага хлапчука з непакорлівымі цёмнымі віхрамі...

Ён паехаў у Кракаўскі універсітэт, вярнуўся... У стракатых штанах і дзюбастых чаравіках са званочкамі на насах. З плоймай лацінскіх выказваньняў, якія ўстаўляў да месца і не. На бацькавы ўгаворы Анэта капрызіла: «Не хачу замуж за гэтага боўдзілу! З яго ж усе сьмяюцца!»

Пад сьцены Старавежску прыйшлі татары. Да Вялікага князя паслалі па дапамогу. Але пакуль княскае войска падыдзе, даводзілася спадзявацца толькі на свае сілы. Богуша прынесьлі ў ратушу, дзе зладзілі лазарэт, калі напад быў ужо адбіты. Вялікі князь так і не прыслаў войска ў непакорлівы горад, што не прымаў ягонага войта і заключаў гандлёвыя дамовы з ягонымі ворагамі. Ганец вярнуўся са словамі «Каму служыцьме, у таго і дапамогі прасіцьме».

А Старавежск не служыў нікому.

Паважныя воі расказвалі пра геройствы маладога Радчыца і шкадавалі, што такі добры ваяр памрэ. Анэта нахілілася над параненым... Ён быў зусім бледны, валасы прыліплі да скрываўленага ілба. Раптам веі задрыжэлі, бліснула сінь вачэй... Ён пазнаў яе. І... паспрабаваў усьміхнуцца. Каб падбадзёрыць сваю палахлівую дзяўчынку. «Ня плач, Анэта, а то жабы ў пакоі разьвядуцца». Яна хутчэй адгадала, чым пачула, яго ўлюбёную дражнілку.

І ўспамін пра тую ўсьмешку на зьбялелых ад болю вуснах дасюль прымушае сэрца сьціскацца...

Тады ён выжыў… Было кароткае шчасьце. Анэта ведала – Богуш абраў бы лепей сьмерць ад варожага мяча, чым ад хваробы… Але пані Сьмерць дыспутаў ня ладзіць.

Няма болей Багуслава Радчыца...

Сьцелецца над брукаванкай горкі дым, карычневая лістота ўжо не шасьціць, прыбітая дажджамі да зямлі. Толькі дзіўныя застрашлівыя постаці вартаўнікоў па краі плошчы. Захутаныя ў цёмныя плашчы, што напінаюцца зброяй, твары да вачэй абвязаныя белымі палотнамі – як у сарацынаў...

—Анэ-эта-а! – зноў мсьціцца далёкі голас Богуша...

Цёмныя постаці ўнізе зварухнуліся, зрушыліся...

Моцныя рукі адштурхнулі дзяўчыну ад вакна.

— Дурное дзяўчо! Пошасьць прыходзіць з паветрам!

Бернацоні злосна зачыніў шыбы, нібыта за імі стаілася сама сьмерць. Шоргат крылаў прымусіў яго азірнуцца. Белы голуб сеў на плячо лекара. Анэта са зьдзіўленьнем убачыла, што суровы твар італьянца прасьвятлеў ад радасьці. Бернацоні схапіў птушку, нешта адвязаў ад яе лапкі, няўважна падкінуў птушку ўверх, і тая, спалохана пакружляўшы, села на адзін з гадзіньнікаў... Анэта здагадалася, што голуб прынёс чаканыя весткі. Можа, ад самога Вялікага князя. Відаць, бедная птушка зблудзіла ў сьмярдзючым дыме і не даляцела да адмысловага акенца на гарышчы. Але ўсё-ткі шкада, што прыляцеў не анёл.

Раптам Бернацоні раздражнёна ўскрыкнуў:

— Маледэтта! Я мушу гібець тут аж да пачатку посту! Ну які ёлуп увёў у вушы Яго Вялікасьці, што гэтае панішчанае, няшчаснае мястэчка мае волю да супраціву! Ды тут яшчэ сто гадоў ня будзе моцы нават зладзіць начную варту! А, гэта, відаць, Яго правялебнасьць, шаноўны біскуп, пастараўся...

Анэта скаланулася. Чужынец казаў пра яе горад, пра яе ўлюбёны, вольны Старавежск.

— Наш горад аджыве! – дачка радцы не магла змаўчаць. – І пошасьць была. І пскавічы нас палілі, і крымскі хан... Старавежск можна параніць. Але нельга забіць.

Поделиться:
Популярные книги

Страх

Рыбаков Анатолий Наумович
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Страх

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Зодчий. Книга IV

Погуляй Юрий Александрович
4. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга IV

Кодекс Охотника. Книга XXXII

Винокуров Юрий
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Горизонт Вечности

Вайс Александр
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности