Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— О! А вы малады, ды ранні. Зубасты. Гэта добра, — і раптам на твар яго як бы ўпаў цень і замарозіў рысы. — Але паважайце нас, старых. Мы з Феліксам Янавічам узарвалі заводы ў сорак першым. Мы збудавалі горад нанова. Хіба кепска збудавалі?

Гамбіцкі, сентыментальны чалавек, непрыкметна прамакнуў насоўкай вочы і надзеў акуляры.

— Увогуле — нічога.

— Увогуле! Вы чулі? Увогуле! — плаксіва выкрыкнуў архітэктар.

— Добра збудавалі! — сурова і рашуча сказаў Гукан.

Добра, — з ледзь прыкметнай усмешкай згадзіўся Кухараў. — Я паважаю старэйшых. Яны вучаць мяне. Але, Фелікс Янавіч… вы кажаце: другія задачы. На Захадзе — Чэхаславакія і ГДР з іх высокай будаўнічай культурай. Хіба ў іх не тыя ж самыя задачы?

— Вось гэта правільна! — З Гуканавага твару, надзвычай багатага на пералівы ценяў і святла, напалавіну сышоў цень — з верхняй часткі, з вачэй. У кабінет увайшоў Кушнер, чалавек з маладжавым прыемным тварам, з пустым правым рукавом. Падаў усім левую руку і без лішніх слоў пачаў разглядаць праект, пераходзячы ад аднаго ліста да другога.

— Ну як, будаўнік? — спытаў Гукан, назіраючы за намеснікам з хітрай усмешкай.

— Ліха яго ведае! Для мяне гэта цёмны лес. Я пакуль на натуры не пабачу, не магу зразумець, дзе добра, а дзе дрэнна, — шчыра і проста прызнаўся Кушнер.

Гамбіцкі хмыкнуў. Гукан паківаў галавой. Яго даўно перастала ўжо здзіўляць шчырасць намесніка, яго незвычайная самакрытычнасць. Пра сябе і пра другіх ён гаварыў толькі праўду, якой бы яна ні была. Чаго не разумеў, не ведаў, не саромеўся прызнацца ні начальству, ні падначаленым. За гэта яго і паважалі і не любілі.

— А мне гэтая планіроўка падабаецца. — Гукан пастукаў пальцамі па першым аркушы. — Разгледзь, Гамбіцкі, там са сваімі… Сур'ёзна. Па дэталях… Памажыце таварышу… Кухараву.

— Калі Гамбіцкаму не падабаецца, ён пахавае без доўгіх надмагільных прамоў, — кінуў Кушнер.

— Іван Фёдаравіч! — пакрыўдзіўся архітэктар.

— А мы вынесем усе праекты на выканком, у тым ліку і гэты… Абмяркуем з удзелам грамадскасці. Выселкі павінны быць прыгажэйшым раёнам! — заключыў Гукан.

У Кухарава пры гэтых словах бліснулі вочы, і ён горача падзякаваў старшыні гарсавета. Яму, магчыма, больш, чым каму другому, хацелася, каб Выселкі сталі прыгажэйшым раёнам. Калі, скруціўшы чарцяжы, Кухараў выйшаў, Гукан кіўнуў услед:

— Бачылі, якая моладзь расце.

— Прабіўная, — адказаў Гамбіцкі.

— Адукаваная, — уздыхнуў Кушнер.

Гукан пайшоў за свой стол, сеў у крэсла, перагарнуў паперы, выбіраючы, якой заняцца ў першую чаргу. Спытаў:

— Як выхадны правялі?

— Ездзіў дзяцей праведаць у лагер. Сустрэў хлопцаў з завода. Ехалі назад — заехалі ў чайную ў Вярбовічах. І, канешне, выпілі. Ды што пілі! Піва і нейкае пладовае віно. Пойла. Хто ў нас толькі

выпускае такую дрэнь? Бр-р, брыдота! Лепш ужо гарэлку піць, — смешна зморшчыўся Кушнер; нават свае чалавечыя слабасці ён ніколі не хаваў, расказваў пра іх проста і шчыра.

Гамбіцкі хмыкнуў, ён ніяк не мог звыкнуцца з гэтай святой прастатой намесніка.

— А я працаваў. Нам, творчым работнікам, няма калі і адпачыць.

Гукан і Кушнер не паверылі, што архітэктар сапраўды працаваў, але змаўчалі.

Гукан сказаў:

— А я так хораша парыбаліў. Каля Дзятлава. На такую мясціну натрапіў… Акуні, дурні, аднаго возьмеш, вядзеш, другія следам ідуць, гатовы на бераг выскачыць. Кілаграмы чатыры нацягаў. А пасля насмяшыў мяне адзін дзівак. — Сямён Парфёнавіч адкінуўся на спінку крэсла і весела засмяяўся. — Далібог, даўно ўжо не смяяўся так. Шыковіч. Яны там у лясніцтве дачу сабе адгрохалі. З Ярашам. Хароміна! Жывуць, як паны. Дык вось… Прыйшоў Шыковіч на бераг. П'яненькі, безумоўна. Сеў на абрыве. Бубніў, бубніў нешта. І раптам — боўць. У раку! Я гляджу — адзін капялюш плыве. Ледзь я выцягнуў яго. Задрамаў, аказваецца, чалавек. Ха-ха-ха…

Ніколі яшчэ Гукан не смяяўся так на службе. Ва ўсякім разе, Гамбіцкі не чуў, а таму ў першы момант нават разгубіўся. І толькі крыху пазней, калі старшыня выціраў хусцінкай вочы, архітэктар захліпаў смехам дробным, перарывістым. Кушнер не засмяяўся зусім. Яму чамусьці не спадабалася гэтая весялосць, і ён сказаў:

— Я ніколі не бачыў Шыковіча п'яным.

І гэтым асек Гуканаў смех. Старшыня ўміг замкнуўся: патушыў вочы, сцяў вусны. Нахіліўся над сталом, прыгладзіў рэдкія сівыя валасы.

— Ну, будзем працаваць!

Гамбіцкі выкаціўся.

Кушнер падышоў да акна і, выглядаючы на вуліцу, сарваў каштанавы ліст.

Старшыня ўзлаваўся:

— Колькі разоў я прасіў цябе: не чапай лісця. Дурная звычка! Гэтак ты за лета ўвесь каштан абскубеш.

— Увесь не дастану.

Сямён Парфёнавіч кіпеў. Больш чым за год сумеснай працы ён ніяк не мог зразумець: сапраўды гэты чалавек заўсёды кажа тое, што думае, ці часам робіць гэта дзеля таго, каб паздзекавацца з другіх? Вось як цяпер: «Увесь не дастану».

— Калі намеснік старшыні гарсавета будзе так скубці зялёныя насаджэнні, не ведаю, калі мы выканаем рашэнне абкома…

Кушнер засмяяўся:

— Будзем мець апраўданне: усю зеляніну папсаваў Кушнер.

Гукан не адказаў. Схіліўшы галаву набок, пачаў пісаць рэзалюцыю на нейкай паперы. І Кушнер зноў выказаў тое, што падумаў:

— Мне здаецца, Шыковіч не насмяшыў цябе, а сапсаваў настрой. Чым?

Гукан падняўся, цяжка, па-старэчаму абапіраючыся на стол рукамі. Папрасіў падкрэслена ветліва:

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899