Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Вы?

— Я, уласна кажучы, таксама…

— Дамовіліся. У пятніцу.

— У вас што?

— Я наконт інтэрната…

— Да Кушнера. Няхай дае прапановы.

Гукан шукаў вачамі наведвальніка, у якога магла б быць такая справа, каб усе зразумелі: так, гэта першачаргова і важна, мы можам і пачакаць.

Яго позірк спыніўся на зусім маладым чалавеку, амаль юнаку, модна апранутым: светлы касцюм, карычневая сарочка, вузенькі гальштук. Ён стаяў збоку, слухаў размову старшыні гарсавета з наведвальнікамі, і ў вачах яго, крыху блізарукіх,

прыжмураных, свяцілася іранічная ўсмешка.

У такіх, што не лезуць назойліва наперад, не заглядваюць лісліва ў вочы і не вельмі нават дамагаюцца прыёму, — у іх бываюць самыя цікавыя справы.

— А вы, таварыш? — цераз галовы другіх звярнуўся да яго Гукан.

— Я? — паказаў на сябе пальцам юнак і як бы здзівіўся. — Я хачу прапанаваць новую планіроўку мікрараёна на Выселках. — І ён падняў скрутак ватманскай паперы.

— О! — узрадаваўся Гукан, у сваю чаргу паказаўшы пальцам на хлопца. — З гэтага мы і пачнем! Бо гэта на сённяшні дзень самае галоўнае. Прашу вас.

І наведвальнікі моўчкі і пачціва расступіліся, вызваліўшы старшыню са свайго кола і даючы дарогу да дзвярэй кабінета маладому архітэктару.

У прыёмнай было ўжо душна. А ў кабінеце — цудоўны вільготны халадок; зачыніш за сабой дзверы і быццам трапляеш у другі свет. Вокны выходзілі на паўночны бок, на ціхую вуліцу. Гукан кіўнуў на доўгі стол.

— Вось тут рассцілайце свае чарцяжы. Замест кнопак вось гэта, — ён падняў адзін з круглых падшыпнікаў, якія стосам ляжалі на краі стала.

Пакуль наведвальнік разгортваў свае праекты, Гукан павесіў у куце на вешалку кепку, заглянуў у настольны каляндар — якія справы чакаюць сёння? Потым падышоў да адчыненага акна і доўга любаваўся на каштан. З таго часу, калі загарэліся белыя свечкі квецені, ён з цікавасцю сачыў, як завязваліся, развіваліся і як цяпер растуць плады каштана, маленькія, яшчэ зялёныя, з ледзь прыкметнай насечкай. Сямён Парфёнавіч глядзеў на іх па некалькі разоў на дзень. Гэта супакойвала, давала адпачынак нервам. Хораша настройвала.

Але, разглядаючы каштаны, ён раптам адчуў трывогу ў душы. Чаму? Ад чаго?

Нібы спалохаўшыся, што гэтую трывогу можа пачуць старонні чалавек, старшыня хутка павярнуўся да яго.

— Ну, што ў вас?

— Вось тут…

— Нічога не тлумачце. Я сам… Я, малады чалавек, зубы з'еў на гэтых планіроўках. Так… Так… Гэта ў вас што?

— Сад для дзяцей. З усім комплексам…

— Так… Цікава. Цікава…

Ён ступіў да другога ліста, да трэцяга. Праект яму спадабаўся. Планіроўка мікрараёна, архітэктура яго не былі падобны на ўсё тое, што яму паказвалі дагэтуль. Абком і гарком паставілі задачу — зрабіць мікрараён найпрыгажэйшым у горадзе, самым сучасным па архітэктурным вырашэнні, і некалькі бяскрылых праектаў ужо былі адхілены. А ў гэтага, здаецца, нешта ёсць. Гукан падышоў да століка, на якім стаялі тры тэлефонныя апараты, патэлефанаваў спачатку галоўнаму архітэктару горада Гамбіцкаму, потым свайму намесніку Кушнеру, які займаўся будаўніцтвам.

Папрасіў іх зайсці. Кладучы слухаўку, спытаў:

— Як ваша прозвішча? Хто вы?

— Маё? — зноў-такі нібы здзівіўся хлопец і ўсміхнуўся, мабыць, падумаў: «Нарэшце вы здагадаліся спытаць пра гэта». — Я студэнт Ленінградскага архітэктурнага. Дыпламант. Гэта мой дыпломны праект. Я вырас на Выселках.

— О, брат, гэта ўжо цэлая тэма для рамана! Ведаеш, у нас мясцовы пісьменнік ёсць — Шыковіч?

— Ведаю. Я ў школе яшчэ калі вучыўся, ён у нас выступаў.

— Але… Яго хлебам не кармі, а дай пагаварыць.

І прыгадалася, як учора Шыковіч ледзь не сапсаваў дзень. Хораша было пасля рыбалкі сядзець на верандзе, слухаць, як шуміць дождж і лес. Ён, Гукан, і жанчыны пілі шампанскае, Шыковіч і Яраш — каньяк. Чорт яго пацягнуў за язык выказацца супраць культу асобы (цяпер Гукан нават не помніў, чаму пачаў гаварыць пра гэта). Вось тады Шыковіч і разышоўся. Прыгадаў, як Гукан, будучы сакратаром гаркома, прымушаў яго пісаць пісьмы Сталіну. «Сабраўся які сход, актыў — давай Шыковіча, каб ён напісаў прыгожа, паэтычна. Дзе яны, нашы пісьмы, Сямён? Давай калі-небудзь пачытаем! І некаторыя мясціны з нашай кнігі, з першага выдання. Хочаш, пачытаю зараз?»

Жонка і Яраш рашуча супакоілі шумнага гаспадара. Праўда, ён тут жа павярнуў усё на жарт і нават, здаецца, неяк папрасіў у яго, Гукана, прабачэння. Сямёна Парфёнавіча не пакрыўдзіла п'яная балбатня і напамінак пра яго даўнюю дзейнасць. Не ён адзін так рабіў. Такі быў час. Уразіла іншае: фамільярнасць, з якой Шыковіч казаў гэта. Ён тады ж падумаў, што заўсёды меў рацыю, калі вельмі асцярожна прымаў запрашэнні. Нельга адказнаму работніку хадзіць у госці! Людзі хутка губляюць дыстанцыю.

Цяпер, адганяючы непажаданы ўспамін, ён падумаў інакш, больш злосна: «Зазнаўся, няшчасны пісака… Расперазаўся».

Першы ўкаціўся ў кабінет Гамбіцкі, нізкі, тоўсты, з галавой-шарам, бліскучым, аж шызым ад частага галення. Ён хадзіў, быццам сапраўды катаўся на роліках, хутка, бясшумна. Старшыні архітэктар моцна паціснуў руку. Маладому калегу свайму кіўнуў галавой, прывітаўся здалёк:

— Прывет, Кухараў. Ты ўсё-такі вырашыў патурбаваць Сямёна Парфёнавіча? Ах, моладзь, моладзь!

— І правільна зрабіў, што патурбаваў. Цікавы праект, — сказаў Гукан.

Гамбіцкі пільна паглядзеў на старшыню: сур'ёзна ён кажа, шчыра ці з іроніяй, з падэсцю?

— Цікавы. Але не нашы ўплывы, Сямён Парфёнавіч. Не наш стыль, форма. Заходнія.

— А што, па-вашаму, на Захадзе ў архітэктуры няма нічога цікавага? — спытаў Кухараў.

— Не. Чаму? Ёсць арыгінальныя рашэнні. Вельмі своеасаблівыя. Але ў нас не тыя задачы, дарагі мой калега, разумееце?

— А па-мойму, галоўная задача, каб было прыгожа, менш каштавала і людзям было зручна жыць. А вы проста кансерватар!

Шызы шар Гамбіцкага пачырванеў, загарэліся маленькія вушы, як два пялёсткі. Гукан засмяяўся.

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899