Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Бертан: Ведаю. Я назiраў такi прыступ. Разумею пытанне. Не, тут было iншае. Пад час эпiлепсii — сутаргi i канвульсii, а тут — абсалютна плаўныя i бесперапынныя рухi, з пералiвамi, калi так можна сказаць. I твар, з тварам было тое самае. Не бывае так, каб адна палова твару была вясёлая, а другая самотная, адна частка выяўляла пагрозу або спалох, а другая ўрачыстасць або што-небудзь падобнае, а тут было менавiта так. Акрамя таго, i рухi, i мiмiка змянялiся незвычайна хутка. Я быў там не вельмi доўга, секунд дзесяць. Не ведаю нават, цi дзесяць.

Камiсiя: I ты заяўляеш, што ўсё разгледзеў за некалькi секунд? Дарэчы, як

ты вызначыў, колькi мiнула часу? Ты глядзеў на гадзiннiк?

Бертан: Не. На гадзiннiк я не глядзеў. Але я лётаю ўжо шаснаццаць гадоў. У маёй прафесii галоўнае — умець адчуваць час з дакладнасцю да секунды, я маю на ўвазе хуткасць рэакцыi. Гэта патрэбна пад час пасадкi. Пiлот, якi не можа, незалежна ад абставiн, зарыентавацца, колькi мiнула секунд — пяць або дзесяць, нiколi не стане майстрам сваёй справы. Гэта датычыць i назiранняў. Чалавек з гадамi прывыкае ўсё лавiць на хаду.

Камiсiя: Гэта ўсё, што ты бачыў?

Бертан: Не. Але астатняга я дакладна не помню. Вiдаць, усё так падзейнiчала на мяне, што мой мозг проста выключыўся. Туман пачаў насоўвацца, i мне давялося набiраць вышыню. Як i калi я набраў яе, не памятаю. Упершыню ў жыццi я ледзь не капатаваў. Мае рукi калацiлiся, я не мог як след трымаць рычаг кiравання. Здаецца, я нешта крычаў i выклiкаў Базу, хоць i ведаў, што сувязi няма.

Камiсiя: Цi спрабаваў ты вярнуцца?

Бертан: Не. Калi нарэшце выбраўся з туману, я падумаў, што Фехнер, магчыма, у нейкай лейцы. Бязглуздзiца? Вядома. Але я так думаў. Калi тут гэткае творыцца, лiчыў я, то, мажлiва, мне ўдасца знайсцi i Фехнера. Таму я вырашыў, што даследую столькi дзiрак у тумане, колькi здолею. Але трэцiм разам я ўбачыў такое, што, калi набраў вышыню, зразумеў: болей я не вытрымаю. Не вытрымаю! Павiнен сказаць, зрэшты, вам гэта вядома. Мне стала блага, мяне ванiтавала. Дагэтуль я нiколi не адчуваў нiчога падобнага. Мяне нiколi так не нудзiла.

Камiсiя: Гэта быў сiмптом атручэння, Бертан.

Бертан: Магчыма. Але тое, што я ўбачыў трэцiм разам, я не выдумаў. Гэта не было сiмптомам атручэння.

Камiсiя: На якой падставе ты гэта сцвярджаеш?

Бертан: Гэта была не галюцынацыя. Бо галюцынацыю стварае мой уласны мозг, праўда?

Камiсiя: Праўда.

Бертан: Вось iменна. А такое ён не мог стварыць. Я нiколi ў гэта не паверу. Мой мозг на такое не здатны.

Камiсiя: Пастарайся расказаць, што гэта было.

Бертан: Спачатку я павiнен даведацца, як аднясецца камiсiя да таго, што я ўжо сказаў.

Камiсiя: Хiба гэта мае значэнне?

Бертан: Для мяне мае. Прынцыповае. Як я ўжо казаў, я бачыў нешта такое, чаго нiколi не забудуся. Калi камiсiя прызнае ўсё, што я паведамiў, праўдзiвым хоць на адзiн адсотак i вырашыць, што трэба распачаць адпаведнае вывучэнне Акiяна менавiта ў гэтым накiрунку, то я раскажу ўсё. Але калi камiсiя мае намер палiчыць мае звесткi трызненнем, я не скажу больш нiчога.

Камiсiя: Чаму?

Бертан: Таму што мае галюцынацыi, няхай нават сама страшныя, гэта мая прыватная справа. Затое вопыт майго знаходжання на Салярыс — не.

Камiсiя: Цi павiнна гэта азначаць, што пакуль кампетэнтныя органы экспедыцыi не прымуць рашэння, ты адмаўляешся адказваць? Ты, вядома, разумееш, што камiсiя не ўпаўнаважана прымаць рашэннi?

Бертан: Так, разумею».

На гэтым канчаўся першы пратакол. Быў яшчэ фрагмент другога, складзенага праз адзiнаццаць дзён.

«Старшыня:

Беручы пад увагу ўсё сказанае вышэй, камiсiя ў складзе трох лекараў, трох бiёлагаў, аднаго фiзiка, аднаго iнжынера-механiка i намеснiка начальнiка экспедыцыi прыйшла да высновы, што падзеi, пра якiя паведамiў Бертан, уяўляюць сабой праявы галюцынатэрнага сiндрому, якi развiўся пад уплывам атручэння атмасферай планеты, з сiмптомамi зацямнення свядомасцi, якiм спадарожнiчала ўзбуджэнне асацыятыўных зон кары галаўнога мозгу, i што ў сапраўднасцi не было нiчога або амаль нiчога, што адпавядала б гэтым падзеям.

Бертан: Выбачайце, што азначае «нiчога або амаль нiчога»? Як гэта зразумець?

Старшыня: Я яшчэ не ўсё сказаў. У пратаколе запiсана vоtum sераrаtum асабiстае меркаванне фiзiка, доктара Арчыбальда Месенджара, якi заявiў, што расказанае Бертанам магло, як ён лiчыць, адбывацца рэальна i заслугоўвае ўважлiвага даследавання. А цяпер — усё.

Бертан: Я настойваю на сваiм пытаннi.

Старшыня: Усё вельмi проста. «Амаль нiчога» азначае, што нейкiя рэальныя з’явы маглi паслужыць зыходным пунктам тваiх галюцынацый, Бертан. Пад час ветранай ночы нават сама нармальны чалавек можа палiчыць за чалавека куст, якi хiстаецца. А тым больш на чужой планеце, калi на мозг назiральнiка ўздзейнiчае яд. Гэта не папрок табе, Бертан. Якое тваё рашэнне?

Бертан: Спачатку я хацеў бы даведацца, цi будзе мець вынiк votum separatum доктара Месенджара.

Старшыня: Практычна не будзе, гэта значыць даследаванняў у гэтым напрамку нiхто весцi не будзе.

Бертан: Наша гаворка пратакалiруецца?

Старшыня: Так.

Бертан: У такiм выпадку я хацеў бы заявiць, што камiсiя праявiла непавагу не да мяне — я тут нi пры чым, — а да самога духу экспедыцыi. Я хачу яшчэ раз падкрэслiць, што адмаўляюся адказваць на далейшыя пытаннi.

Старшыня: У цябе ўсё?

Бертан: Усё. Але я хацеў бы сустрэцца з доктарам Месенджарам. Гэта мажлiва?

Старшыня: Вядома».

Так заканчваецца другi пратакол. Унiзе дробным шрыфтам была надрукавана заўвага, у якой паведамлялася, што доктар Месенджар на другi дзень амаль тры гадзiны гаварыў з Бертанам з вока на вока, а затым звярнуўся ў Раду экспедыцыi, дабiваючыся вывучэння паказанняў пiлота. Месенджар сцвярджаў, што на карысць такога вывучэння дадатковыя звесткi, атрыманыя ад Бертана, якiя могуць быць аб’яўлены толькi тады, калi Рада прыме станоўчае рашэнне. Рада ў асобе Шэнагана, Цiмолiса i Трае аднеслася да заявы Месенджара адмоўна, i справа была спынена.

У кнiзе прыводзiлася таксама фотакопiя адной старонкi пiсьма, знойдзенага пасля смерцi Месенджара сярод яго папер. Вiдаць, гэта быў чарнавiк; Равiнцару не ўдалося высветлiць, да чаго прывяло гэтае пiсьмо i цi было яно наогул адпраўлена.

«…iх здзiўляючая тупасць, — так пачынаўся тэкст. — У клопаце пра свой аўтарытэт сябры Рады — а канкрэтна Шэнаган i Цiмолiс (голас Трае не лiчыцца) адхiлiлi мае патрабаваннi. Зараз я звяртаюся непасрэдна ў Iнстытут, але ты ж сам разумееш, што гэта толькi бездапаможны пратэст. Звязаны словам, я не магу, на жаль, перадаць табе, што расказаў мне Бертан. На рашэнне Рады, вядома, мела ўплыў тое, што з такiмi неверагоднымi звесткамi прыйшоў чалавек без вучонай ступенi. А многiя ж даследнiкi маглi б пазайздросцiць цвярозасцi розуму i назiральнасцi гэтага пiлота. Калi ласка, паведамi мне са зваротнай поштай наступнае:

Поделиться:
Популярные книги

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Третья

Хренов Алексей
3. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Третья

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Егерь. Системный зверолов

Скиба Николай
1. Зверолов
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Егерь. Системный зверолов

Зодчий. Книга II

Погуляй Юрий Александрович
2. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга II

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи