Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Салавей дыхнуў халодным паветрам.

— У лес… У лес…

Там ён у маленстве пасвіў панскае стада. Там яму вядомы і блізкі, як родныя браты, кожнае дрэва, кожны кусток…

З-за касагору зірнуў месяц — чырвоны, як кроў, што льецца на мужыцкім целе ад панскіх бізуноў.

Па сіняватаму кужалю снегу, побач з ім, як несупынны вартаўнік, ідзе яго цень. Рукі і ногі ў ценю надзвычайна доўгія. Салавей глядзіць на свой цень і думае: «Каб сам быў такой велічыні, увесь маёнтак перавярнуўся бы, камень на камені не пакінуў бы»…

Падышоў

да старога дуплаватага дуба.

Не раз улетку ён тут вогнішча раскладваў. Тут заўсёды на Купалле хлопцы і дзяўчаты збіраюцца. Гуляюць. Песню пяюць… Скачуць. Тут ён з Зоськай не раз сядзеў. Яшчэ як быў малы, тут дзед Мікіта яму байкі баяў. Цяпер дупло, высмаленае вогнішчам, снегам занясло. А як быў малы, тут ад дажджу хаваўся… Шматгадовы попел таксама занясло гурбай вялізнай, як мядзведзь.

Салавей нырнуў у лес.

Яго цень драпаецца па хвоях, лезе на елкі. А месяц свеціць-свеціць, паглядае паміж пнёў, грае па снежных абрусах, пускае дробненькі цвет па абснежаных галінах.

Крокі Салаўя аддаюцца мяккім шолахам.

І здаецца Салаўю, што ён даўным-даўно брыдзе ў гэтым месячным лесе, многа гадоў — з тых часоў, як дзед яму байкі баяў пры вогнішчы.

Сцюжа прабірае.

Але гэта толькі зверху — рукі, твар. Унутры цёпла, горача… Месяц здаецца дзедавым тварам. Дзед Мікіта паўстае жывёханькі. Лысіна бліскучая, трохі жаўтаватая. Бародка скалмачаная. Шмат зморшчынак на дзедавым сухім твары. Яны ткуцца густа-густа, як зрэбнае палатно. А вочы ў дзеда — маладыя, блішчаць двума аганёчкамі ад лучыны. Усміхаюцца. А голас у дзеда трохі пісклявы. Часта ён збіваецца з тону, спыняецца, кашляе, плюе.

Дзед пляце казку.

Слова ў слова памятае Салавей:

«У якімсь краі жылі людзі, і пачаў да іх лятаць змей, і пачаў дабро цягаць, і людзей к сабе хватаць. Людзі яму будавалі харомы, акопвалі іх канавамі, насыпалі валы зямлі і там гінулі. А змей хватае ды валочыць туды ўсё новых ды новых людзей».

Салавей нібы бачыць перад сабою дзеда, які рукамі паказвае, як людзі харомы будуюць і як змей людзей хватае. Спрытна дзед умеў байкі баяць. Ён цягне іх доўга-доўга. Начлежнікі слухаюць. Ціха сядзяць.

«Працуюць людзі на змея, а самі пухнуць з голаду і мруць, бы мухі. Тыя людзі, што засталіся жыць у харомах змея, зрабіліся яго ліхімі слугамі і пачалі дзёрці скуру з людзей».

— Якраз як гайдукі нашага пана! — кажа хтосьці з начлежнікаў.

— Ціха, не перабівайце! Каб на вас звод! — злуецца дзед і далей гавора:

«І ліхія слугі змея пачалі лічыць людзей горш гавяды, пачалі сароміцца, што самі яны людзі, пачалі выдумоўваць сабе ўсялякія назвісткі. Хто назваў сябе змеем, хто ваўком або мядзведзем ці другім зверам, хто арлом, каршаком ці другою птушкаю, хто якім-кольвек дзеравам. І гэтак яны далі сабе назвісткі. Ды от скуль узяліся паны Свінскія, Ваўковічы, Арлоўскія, Дубавіцкія і цэлая процьма іншых».

— А Вашамірскі скуль узяўся? — запытаўся малы тады хлопчык Сымонка.

Ён шчыра верыў кожнаму слову байкі.

— Не

перабівай! — грозна крыкнуў дзед, падкідаў ламачча на агонь і далей баяў, не збаўляючы грознага тону, нібы гнеў свой перакінуў з унука на герояў байкі.

«Тым часам змей пачаў гніць, бы падла (дзед плюнуў пры гэтым аж тры разы). Ляжыць ён на адным баку тысячу гадоў. Разышоўся ад яго смурод па ўсіх пакоях. Пайшла вонь на ўвесь свет. Прасмярдзелі і пачалі гніць і паны».

Сівенькі дзед сашчаміў нос двума закарузлымі пальцамі і давай чыхаць. Слухачы зарагаталі. Але дзед цягнуў байку далей мінорным тонам:

«От служаць людзі дохлым панам і гнілому змею, аддаюць ім апошняе, а самі ходзяць галодныя ды халодныя, за працаю сонейка яснага не бачаць. І людзям здаецца, што лепшага жыцця і не трэба, бо так жылі іх дзяды і прадзеды».

Ціха-ціха вядзе дзед сваю гутарку, да шэпту даводзіць. Начлежнікі апускаюць галовы, нібы вінаватыя. Сумна і жудасна робіцца Сымонку. Вакол вогнішча стаіць начны змрок, густы, душны.

Пасля доўгага спынку дзед больш цвёрдым голасам цягне далей:

«Але вось нарадзіўся ў тым краю хлапчук. Быў ён вельмі благенькі, заняпаў з маленства, ды так астаўся да трыццацёх год. І назвалі яго людзі Іванкам Прастачком. Прыйшлі да Іванкі старцы-дудары. Першы раз зайгралі — язык Іванку развязалі. У другі раз зайгралі — у сэрца жаласці нагналі. Трэці раз зайгралі — Іванку сілу далі.

І пачаў Іванка Прастачок па свеце хадзіць, у дудачку граць, людзям праўду казаць. От учулі ў палацах той вялікі голас ды і спалохаліся слугі змея. Пачалі яны войска збіраць ды Іванку Прастачка шукаць…»

Салавей ішоў па лясной дарозе і, думаючы і паўтараючы дзедаву казку, не глядзеў, што робіцца вакол. Але раптам успомніў, што яго могуць тут знайсці панскія гайдукі. Ён збочыў з дарогі ў лес і думаў аб дзедавай казцы, у якой гаворыцца аб «жалезнай булаве ў сорак пудоў». Надта баяўся змей гэтай булавы.

Салавей падумаў, што на пана Вашамірскага не шкодзіла б пайсці з такой булавой, і больш шпаркім крокам пайшоў наперад.

Ён не ведаў, куды ідзе. Не думаў аб гэтым. Толькі каб быць далей ад маёнтка. Раптам убачыў нешта шэрае каля пня. Сэрца калатнулася.

Ён падышоў бліжэй.

— Няйначай чалавек…

Нагнуўся.

Шэрань пакрыў сівізной дзявочыя скалмачаныя валасы.

Перад вачыма Салаўя пачалі кружыцца дрэвы.

Ён не сваім голаса крыкнуў:

— Зоська!..

6. Карова ацялілася

— Жывём мы на жарты і кпінкі для гояў, — гаварыў Меер свае ранішнія псальмы, паглядаючы на ўсход у бок невідочнага Сіона.

Яго голас быў роўны, манатонны і меланхалічны. Меер жмурыў вочы, ківаўся направа і налева, шчоўкаў ад вялікага пачуцця пальцамі і забываўся аб усім на свеце… Ён вёў цяпер бяседу з богам Элагімам, апавядаў яму аб здзеках з сябе на балі ў пана Вашамірскага; скардзіўся на тое, чаму Элагім так захацеў.

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6