Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Раскіданае гняздо
Шрифт:

Старац. Ох, вялікі свет, мой сынку! Куды я толькі ні хадзіў, нідзе канца яму не знайшоў, не бачыў і не чуў. Можа, дзе і ёсць яму канец — ды пэўна, што ёсць, бо адкуль жа б ветры нам Бог пасылаў, ды лета і зіму, цяпло і холад?

Данілка. Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо мамцы казаў, што добра.

Старац. Там добра, дзе нас няма. Але мне ў маім жабрачым палажэнні ўсюды някепска. Што мне там, сынку, нягоднага можа быць? Ідзі сабе, куды вочы глядзяць, ані мяне хата свая затрымлівае, ані мяне радня звязвае, ані мяне зямелька свая к сабе цягне!.. Цэлы свет — хата мая, усе людзі — радня мая, уся зямелька — поле мае роднае. Усюды

што-колечы ды сваё знаходжу: ці кусочак хлеба, ці куток цёплы для начлегу, ці толькі так добрае слова — і за гэта дзякую Богу! Іду сабе ды іду. Hi над чым не трасуся, нічога бараніць не маю: усе багацце са мною ў гэтых торбах — гэтыя акрайчыкі хлеба ды часам які кусочак сыру ці сала. I што болей трэба мне? Добра мне так. Смачна ем, спакойна сплю. Ведаю, што не акрадзе мяне злодзей, не аграбіць разбойнік. Усюды ласку маю — за душачкі жывыя і змарлыя маліцца просяць. Ведама, не усе мяне ахвотна прымаюць і любяць мяне, але гэта найболей такія, дзе сабак многа і дворні ўсялякае,— туды ж і за-ходзіць я не стараюся. А так — усюды добра на свеце, мой сынку, усюды!

Марыля. Mo i праўду, дзедка, кажаш, што табе няцяжка жывецца на гэтым свеце, але ў нас тутака дужа дрэнна. Як пайшло ад вясны няшчасце за няшча-сцем, дык і радачкі знікуль ніякае нямашака.

Старац. Ведаю, пані гаспадыня, ведаю.

Марыля. Як бачыце — хату нашу раскідалі. Ля-вонка мой — як табе ўжо Данілка казаў — не перажыў, вечны супакой, гэткае несправядлівасці і рукі без пары сам на сябе налажыў.

Старац. Ведаю! Важны чалавек быу — гаспадар-ны і справядлівы быў. Колькі раз я ні заходзіў, заўсёды вока на мяне добрае меў. Вечнае яму спачыванне, i няхай зямелька для яго лёганькай будзе, а Бог найвы-шэйшы пляму з яго душачкі здыме, што налажыў сам на яе з роспачы.

Марыля. Вечнае яму спачыванне! А Зоську нашу таксама зналі, дзедка? Такая дзяўчына была!

Старац. Знаў, пані гаспадыня! Чаму не знаў?.. Не адзін раз мяне i хлебам дарыла, і вадзічкі ў смагу давала. АпошнІ раз, як у вас быў, кветачак нават мне дала,— за панічова здароўе прасіла маліцца. Добрая дзяўчынка была. Хай Бог міласэрны за тое долечку ей шчаслівую пашле!

Марыля. Ох, дзедка мой! Не на радасць і не на пацеху яна ў мяне гадавалася. Дасціпная вельмі была і нейкая як сама не пры сабе. А з вясны, як прыйшло нешта ей у галаву, як стала ў двор бегаць, як стала, дык цяпер як бы не пры сваім розуме засталася.

Старац. Ведаю я гэта! ох, чаму не ведаю? Мола-дасць яе згубіла, ды каго яна не згубіла!

Марыля. А Сымонка мой таксама ці з розуму сышоў, ці хто яго знае, што з ім робіцца. Хоць забі яго — саступіць адгэтуль не хоча і нам нікому волі не дае, нягледзячы на тое, што ўжо апошні суд за тэту зямлю адбыўся, і мы на ім прайгралі. Ды яшчэ другая бяда з маім Сымонам прылучылася: прыйшоў сюды нейкі шалёны чалавек і нагаварыў яму аб нейкім смоку і зборышчы,— дык цяпер поначы ходзіць і зборышча гэтага шукае, не на дабро шукае! Ужо сталі яго і цемня-ком усе называць. Можа, і сапраўды ў цемнякі запі-саўся — хто яго ведае? Сама я ніяк і розуму не прыстаў-лю. Ці не чулі вы, дзедка, чаго аб гэтым сходзе?

Старац. I чуў, і не чуў, і нічога сам добра не ведаю, ды хто яго ўсё разбярэ, як следна. Цяпер так! на свеце між людзьмі несупакой расце, што не дай ты божачка! Дык, можа, дзе і збіраецца гэна зборышча, але дзе — нічога я не ведаю. Шмат чутак усялякіх, як і заўсёды, ходзіць паміж жывымі, шмат аб чым і добра-га, і благога гаманяць, але што з гэтага ўсяго гоману выйдзе — ніхто акуратна не згадае. Слабы стал! цяпе-рашнія

людзі' кепскія вочы маюць, каб усе як нале-жыцца бачыць імі, кепскія вушы маюць, каб кожны шорах пачуць і згадаць, адкуль вецер прыхільны вее, і кепскі розум маюць, каб ім раскумекаць усе чыста, дзе дабро іх чакае, а дзе зло. Так, так, пані гаспадыня! Слабы людзі. Нават якую маюць сілу, дык і тое не хочуць выказаць. Нейкі сон і страх усіх аплутаў.

Данілка. Праўда, дзедка! Мне тут вельмі страшна, але каб спаць хацелася тутака на холадзе,— дык гэтага не скажу.

Старац. То чаго ж седзіцё на гэтай руіне, калі вам тут страшна? Чаго чакаеце?

Данілка. А усе ж чакаем, пакуль Сымон сход той знойдзе.

Марыля. Падзецца няма дзе!

Старац. А дзе я падзяюся? Дзе пяты, дзесяты па-дзяецца такіх, як я, як многа іншых, падобных мне?

Данілка. Ну, месца гэтага то я яшчэ ўсё-такі добра не ведаю!

Старац. Як пойдзеш, сынку мой, у свет, то даве-даешся. Днём сонейка сцежку пакажа, а ночкай — Шлях Млечны на небе. А ісці будзе лёганька-лёганька, бо вецер будзе цябе падганяць. I так будзеш шукаць ды шукаць таго месца, аж пакуль не знойдзеш вечнага спачывання.

Данілка. А як хмарна будзе ды з дарогі саб'ем-ся,— хто тады пакажа?

Старац. Добрыя людзі, мой сынку, добрыя людзі. А ісці вам трэба адгэтуль.

Данілка. Ды я ўжо мамцы казаў аб гэтым самым, але ўсё ўпіраецца яшчэ.

Старац. Нічога, пані гаспадыня, тут не выседзіш. Скінь пыху з сэрца ды йдзі адгэтуль. Не спадзейся на помач сына — ён ужо далека ад цябе з сваімі думкамі і няскора к табе з імі вернецца. Сцежкі вашы разышліся і сойдуцца толькі тады, як ён, пабываўшы на тым зборышчы, якога цяпер шукае, вернецца к табе славай акрыты. А цяпер не чакай на яго І думай сама аб сабе. Бачыш — якая гэтая асенняя ночка страшная, а ты тут адна з сваімі малымі і гэтым няшчасным музыкам, што ігрой сваей да слез толькі даводзіць... Час, птушка-маці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых сваіх дзетак убараніць ад благіх ястрабаў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські! Скінь пыху з сэрца, набярыся адвагі, забірай гэтых з сабой і ідзі, ідзі, куды ногі панясуць, куды вочы твае глядзець будуць!

Марыля. Ды я ўжо з самае вясны торбачкі для ўсіх шыла і шмат, шмат іх пашыла! Але Сымон, Зоська!.. Як жа мне пайсці без іх?

Старац. Не бойся, пані гаспадыня! Яны, калі не знойдуць таго, чаго шукаюць, каб у тваю хату шчасце прынясці, то вернуцца к табе тым самым шляхам, якім ты ад іх адыдзеш. Такі ўжо парадак на свеце паміж намі, людзьмі.

Данілка. Ну, і добры ж тэты парадак: прыкладам, я пайду шукаць грыбоў у лес, а вярнуся адтуль толькі з галінай асінавай.

Старац(цягнучы далей). Твой сын цяпер, можа, нават шукае таго, чаго i не згубіў, але мусіць шукаць і павінен. Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа i што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае! Ганьба таму! Нам, старым, іншая рэч: мы не жывём, а толькі дажываем. Маладыя ж мусяць нечага шукаць, нечага дабівацца.

Поделиться:
Популярные книги

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Интриганка

Шелдон Сидни
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Интриганка

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя