Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пякучая таямніца

Цвайг Штэфан

Шрифт:

– Эдгар, што з табою? Чаму ты так змяніўся? Я проста не пазнаю цябе. Ты быў заўсёды разумны, паслухмяны хлопчык, з табою заўсёды можна было дагаварыцца. І раптам ты паводзіш сябе так, быццам у цябе ўсяліўся д'ябал. Што ты маеш супраць барона? Ты ж вельмі любіў яго. Ён быў заўсёды такі ласкавы з табою.

– Гэта так, бо ён хацеў пазнаёміцца з табою.

Яна збянтэжылася.

– Глупства! Што ты выдумляеш? Адкуль у цябе такія дзіўныя думкі?

Хлопчык ускіпеў:

– Ён ілгун, фальшывы чалавек. Ва ўсім, што ён робіць, толькі подлы разлік. Ён хацеў з табою пазнаёміцца, таму пасябраваў са мною і паабяцаў мне сабаку. Не ведаю, што ён паабяцаў табе і чаму ён з табою сябруе, але і ад цябе ён чагосьці хоча. Так, так, мама. А то б ён не быў

такі ветлівы і ласкавы. Ён дрэнны чалавек. Ён маніць. Паглядзі на яго як след. Які фальшывы ў яго позірк! О, ненавіджу яго, ён ілгун, ён нягоднік...

– Эдгар, ці ж можна гэтак гаварыць?
– Яна збянтэжылася і не ведала, што адказаць. Сумленне ёй падказвала, што сын мае рацыю.

– Так, ён нягоднік, я ў гэтым упэўнены. Ці ж сама ты гэтага не бачыш? Чаму ён баіцца мяне? Чаму хаваецца ад мяне? Бо ён ведае, што я бачу яго наскрозь, што я раскусіў яго, нягодніка!

– Як можна гаварыць такое, як можна гаварыць такое!
– У галаве ў яе было пуста, бяскроўныя вусны машынальна паўтаралі адны і тыя ж словы. Ёй раптам стала нясцерпна страшна, і яна не ведала, каго яна баіцца - барона ці сына.

Эдгар зразумеў, што яго перасцярога падзейнічала на маму. І яму захацелася перацягнуць яе на свой бок, набыць саюзніка ў гэтай варожасці, у гэтай нянавісці да барона. Ён падышоў да маці, ласкава абняў яе і загаварыў усхвалявана, дрыготкім голасам:

– Мама, ты ж сама, мусіць, заўважыла, што ён задумаў нядобрае. З-за яго ты стала зусім другою. Гэта ты змянілася, а не я. Ён хоча быць з табою адною і зрабіў так, што ты на мяне злуешся. Вось пабачыш - ён ашукае цябе. Я не ведаю, што ён табе паабяцаў. Я ведаю толькі, што ён не стрымае слова. Асцерагайся яго! Хто адзін раз падмануў, падмане і другі. Ён злы чалавек, яму нельга давяраць.

Гэты голас, жаласны, амаль з плачам, ішоў, здавалася, з яе сэрца. І ў яе было нейкае не зусім прыемнае адчуванне, якое гаварыла ёй тое самае - усё настойлівей і настойлівей. Але яна саромелася прызнаць слушнасць сынавых слоў. І, як гэта часта бывае, каб схаваць хваляванне і збянтэжанасць, яна выпрасталася і сказала з празмернаю рэзкасцю:

– Дзеці ў гэтых справах яшчэ не разбіраюцца. Табе ў іх не трэба ўмешвацца. Табе трэба паводзіць сябе прыстойна. Вось і ўсё.

Эдгараў твар зноў набыў ледзяны выраз.

– Як хочаш, - сказаў ён рэзка, - я папярэдзіў цябе.

– Значыцца, ты не папросіш прабачэння?

– Не.

Яны непрымірыма стаялі адно напроці другога. Маці зразумела, што вырашаецца лёс яе аўтарытэту.

– Тады ты будзеш абедаць тут. Адзін. І ты не сядзеш з намі за стол, пакуль не папросіш прабачэння. Я цябе навучу, як трэба паводзіць сябе. Ты не выйдзеш з пакоя, пакуль я не дазволю. Зразумеў?

Эдгар усміхнуўся. Гэтая каварная ўсмешка як быццам ужо прырасла да яго вуснаў. У душы ён злаваўся на сябе. Як недарэчна, што ён зноў даў волю сваім пачуццям і захацеў перасцерагчы гэтую лгунню.

Маці, зашалясцеўшы сукенкаю, выйшла з пакоя і нават не азірнулася. Яна баялася гэтых калючых вачэй. Ёй стала цяжка з сынам з таго часу, калі яна заўважыла, які ў яго пранізлівы позірк, і яшчэ таму, што ён гаварыў ёй якраз тое, чаго яна не хацела ведаць, не хацела слухаць. Страшна было адчуваць, як яе ўнутраны голас, голас, сумлення, аддзяліўся ад яе ў вобразе дзіцяці, яе дзіцяці, і не дае ёй спакою, перасцерагае яе, здзекуецца з яе. Дагэтуль дзіця было дадаткам да яе жыцця, аздабленнем, цацкаю, чымсьці мілым і блізкім, часам, можа, нейкім цяжарам, але ўсё-такі жыццё яго цякло ў адным рытме і ў лад з яе жыццём. Сёння ўпершыню ён паўстаў супраць яе і адмовіўся падпарадкавацца яе волі. Нешта падобнае на нянавісць прымешвалася цяпер да думкі аб дзіцяці.

І ўсё-такі, калі яна, стомленая спрэчкаю, спускалася па лесвіцы, дзіцячы голас настойліва гучаў у яе вушах. «Асцерагайся яго». Гэтую перасцярогу нельга было заглушыць. Але тут па дарозе бліснула люстэрка, яна запытальна зірнула ў яго, потым пачала ўглядвацца - усё пільней, усё глыбей, - пакуль у ім не адлюстраваліся ў лёгенькай усмешцы

вусны, акругленыя, быццам гатовыя вымавіць небяспечнае слова. Унутраны голас не змаўкаў, але яна перасмыкнула плячамі, быццам скідвала з сябе нябачны груз сумненняў, кінула ў люстра задаволены позірк і, падабраўшы сукенку, спусцілася ўніз з рашучым выглядам гульца, які са звонам кідае на стол апошні залаты.

Сляды ў месячным святле

Кельнер, які прынёс абед арыштаванаму ў сваім пакоі Эдгару, замкнуў, калі выходзіў, за сабою дзверы. Шчоўкнуў замок. Хлопчык ускочыў як ашалелы: гэта было зроблена, канечне, па маміным распараджэнні; яго замкнулі ў клетцы, як драпежнага звера. Змрочныя думкі авалодалі ім.

«Што яны робяць, пакуль я сяджу тут пад замком? Аб чым яны дамаўляюцца? Можа, цяпер якраз адбываецца тое патаемнае, а я прапушчу яго. Што гэта за тайна, якая мроіцца мне заўсёды і ўсюды, калі я сярод дарослых, чаму яны замыкаюцца ад мяне ноччу, чаму пачынаюць шаптацца, калі я нечакана заходжу ў пакой? Вось ужо некалькі дзён яна так блізка ад мяне, сама даецца ў рукі, а я ўсё-такі не магу злавіць яе! Чаго я толькі не рабіў, каб раскрыць гэтую тайну! Я краў кніжкі ў таты з пісьмовага стала, я чытаў пра ўсе гэтыя дзіўныя рэчы, але нічога не зразумеў. Мусіць, ёсць нейкая пячатка, якую трэба сарваць, каб зразумець гэта, - можа, у мяне самога, можа, у другіх. Я пытаўся ў пакаёўкі, прасіў растлумачыць гэтыя месцы ў кнігах, але яна толькі пасмяялася з мяне. Ці ж гэта не жахліва, калі ты дзіця і ў цябе безліч пытанняў, на якія ты не можаш ні ў кога атрымаць адказу, ці ж гэта не жахліва, быць смешным у вачах дарослых, выглядаць дурным і нікому не патрэбным? Але я даведаюся, я адчуваю - хутка я буду ведаць усё. Частка гэтай тайны ўжо ў маіх руках, і я не супакоюся, пакуль не буду ведаць усяго!»

Ён прыслухаўся, ці не ідзе хто. Лёгкі ветрык гойдаў галінкі дрэў за акном, драбніў люстра месячнага святла на сотні хісткіх асколкаў.

«Нічога добрага не можа быць у іх галаве, іначай яны не сталі б гэтак подла маніць, каб адчапіцца ад мяне. Пэўна, яны цяпер смяюцца з мяне, праклятыя, але апошні буду смяяцца я. Як недарэчна, што я дазволіў замкнуць сябе тут, даў ім волю хоць на хвілінку, замест таго каб прыліпнуць да іх і сачыць за кожным іх рухам. Я ведаю, дарослыя наогул вельмі неасцярожныя, і яны таксама выдадуць сябе. Яны заўсёды думаюць, што дзеці яшчэ зусім маленькія і ўвечары моцна спяць. Яны забываюць, што можна прыкінуцца сонным і падслухоўваць, што можна прыкінуцца дурным, а быць вельмі разумным. Нядаўна, калі ў цёткі нарадзілася дзіця, яны гэта ведалі загадзя, а пры мне прыкінуліся, што вельмі здзіўленыя. Але я таксама ведаў, бо даўно чуў іх размову, аднаго разу ўвечары, калі яны думалі, што я сплю. І цяпер я зноў злаўлю іх, нягоднікаў. О, каб мне толькі падгледзець, паназіраць за імі ў шчыліну цяпер, калі яны адчуваюць сябе ў бяспецы! Можа, мне зараз пазваніць? Прыйдзе пакаёўка, адчыніць дзверы і спытаецца, што мне трэба. А можа, закрычаць, пачаць біць посуд - тады таксама адчыняць. І я тут жа выскачу і буду падпільноўваць іх. Не, гэтак я не хачу. Ніхто не павінен бачыць, як подла яны абыходзяцца са мною. Я занадта горды для гэтага. Заўтра я ім адплачу».

Унізе пачуўся жаночы смех. Эдгар здрыгануўся: няўжо гэта мама? Чаму ж ёй не смяяцца, не здзекавацца з яго, бездапаможнага маленькага дзіцяці, якое замыкаюць у пакоі, калі яно перашкаджае, кідаюць у куток, як клунак мокрай бялізны. Ён асцярожна выглянуў у акно. Не, гэта не яна, - гэта чужыя вясёлыя дзяўчаты, якія дражнілі нейкага хлапца.

Тут, у гэты момант, ён заўважыў, як невысока ад зямлі яго акно. І адразу ж сама сабой з'явілася думка: выскачыць, застаць неспадзеўкі, высачыць іх. Ён увесь дрыжаў ад радасці. Яму здавалася, што вялікая, захапляючая тайна ўжо ў яго руках. Усё ў ім дрыжала: «Праз акно, праз акно». Баяцца няма чаго. Нікога няма пад акном. Ён скочыў. Лёгка хруснуў жвір, але гэтага ніхто не пачуў.

Поделиться:
Популярные книги

История западной философии

Рассел Бертран Артур Уильям
Пути философии
Научно-образовательная:
история
философия
культурология
5.00
рейтинг книги
История западной философии

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Двойник короля 14

Скабер Артемий
14. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 14

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX