Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пякучая таямніца

Цвайг Штэфан

Шрифт:

Нарэшце ён вырваў у яе прызнанне! Эдгар усміхнуўся, а барон і маці адчувалі сябе збянтэжанымі. Яна адвярнулася і хацела пайсці, злуючы на сябе, што не здолела схаваць ад сына сваю прыкрасць. Але Эдгар спакойна адказаў:

– Тата не хоча, каб я заставаўся адзін. Тата ўзяў з мяне слова, што я буду ўвесь час з табою.

Ён напіраў на слова «тата», бо ўжо заўважыў, што яно ўздзейнічала на іх прыгнятальна. Значыцца, і тата неяк ублытаны ў гэтую таямніцу; мабыць, тата мае над імі нейкую тайную, незразумелую ўладу, калі яны палохаюцца аднаго яго імя. І гэтым разам яны зноў нічога не адказалі. Яны склалі зброю. Мама пайшла наперад, барон побач з ёю. Эдгар ішоў за імі,

але не пакорна, як слуга, а сурова і строга, як няўмольны вартавы. Ён звінеў нябачным ланцугом, які яны беспаспяхова спрабавалі разарваць. Нянавісць загартавала яго дзіцячую сілу; ён, каму не была адкрыта тайна, быў мацней за тых, каму яна звязвала рукі.

Ілгуны

Але часу заставалася ўсё меней, усяго некалькі дзён, і трэба было спяшацца. Яны разумелі, што зламаць упартасць раздражнёнага хлопчыка немагчыма, і звярнуліся да апошняга, самага ганебнага сродку, каб хоць на адну-дзве гадзіны пазбавіцца ад яго дэспатычнага прыставання, - да ўцёкаў.

– Здай гэтыя заказныя лісты на пошту, - сказала Эдгару маці. Яны стаялі ў вестыбюлі, барон каля пад'езда наймаў фіякр.

Эдгар недаверліва ўзяў лісты; перад гэтым ён заўважыў, што адзін слуга нешта гаварыў маме. Ці не задумваюць яны, зрэшты, разам што-небудзь супраць яго?

Ён марудзіў ісці.

– Дзе ты будзеш мяне чакаць?

– Тут.

– Праўда?

– Але.

– Толькі не адыходзь нікуды! Значыцца, ты будзеш чакаць мяне тут, у вестыбюлі, пакуль я не вярнуся?

Усведамляючы сваю перавагу, ён ужо гаварыў з маці загадным тонам. Шмат што змянілася з пазаўчарашняга дня.

Ён пайшоў з лістамі на пошту. У дзвярах ён сутыкнуўся з баронам і ўпершыню за апошнія два дні загаварыў з ім:

– Я толькі здам гэтыя два лісты. Мама будзе чакаць, пакуль я не вярнуся. Калі ласка, без мяне нікуды не ідзіце.

Барон хутка прашмыгнуў міма.

– Але, але, мы пачакаем.

Эдгар памчаўся на пошту. Яму прыйшлося чакаць: пан перад ім задаваў дзесяткі нудных пытанняў. Нарэшце ён выканаў даручэнне і, заціснуўшы квітанцыі ў руцэ, стрымгалоў пабег назад. Ён паспеў у самы раз, каб пабачыць, як барон і мама ад'язджалі ад гатэля.

Эдгарам авалодала шаленства. Ён ледзь не схапіў з зямлі камень, каб шпурнуць ім услед. Уцяклі-такі ад яго, і як подла, як нізка яны манілі! Ён ужо ведаў з учарашняга дня, што мама маніць. Але тое, што яна магла так бессаромна парушыць сваё абяцанне, знішчыла ў ім апошнія рэшткі даверу да яе. Ён перастаў разумець жыццё з таго часу, калі ўбачыў, што словы, якія дагэтуль увасаблялі рэчаіснасць, лопаюцца як мыльныя пузыры. Але што гэта за страшэнная тайна, якая даводзіць дарослых да таго, што яны маняць яму, дзіцяці, і ўцякаюць, быццам зладзеі? У кніжках, якія ён чытаў, людзі забівалі і падманвалі, каб здабыць грошы, магутнасць або царствы. А тут якая прычына? Чаго яны хочуць, чаго хаваюцца ад яго, што спрабуюць утоіць і чаму ўвесь час падманваюць яго? Ён ламаў галаву над гэтаю загадкаю, цьмяна адчуваў, што іх тайна - ключ да замка яго дзяцінства; авалодаць ёю - значыцца стаць дарослым, стаць, нарэшце, мужчынам. Ах, толькі б даведацца! Але думаць ён не мог. Яго душыў гнеў, што яны выслізнулі ад яго, і думкі блыталіся, быццам ён трызніў.

Ён пабег у лес, і там, у выратавальным змроку, дзе яго ніхто не бачыў, даў волю слёзам.

– Ілгуны, сабакі, манюкі, нягоднікі!

Яму здавалася, што, калі ён не выкрыкне гэтых слоў, яны задушаць яго. Гнеў, нецярпенне, прыкрасць, цікаўнасць, бездапаможнасць і крыўда

апошніх дзён, задушаныя нясталаю воляю дзіцяці, якое ўявіла сябе дарослым, вырваліся і праліліся слязьмі... Гэта былі апошнія слёзы дзяцінства, апошні раз ён плакаў наўзрыд, з асалодаю, як плачуць жанчыны. Ён выплакаў у гэты час шалёнага сневу і даверлівасць, і любоў, і прастадушнасць, і павагу - усё сваё дзяцінства.

Хлопчык, які вярнуўся ў гатэль, быў ужо не той, хто плакаў у лесе. Ён не хваляваўся і дзейнічаў абдумана. Перш за ўсё ён пайшоў да сябе ў пакой і старанна памыў твар і вочы, бо не жадаў даць ім задавальненне бачыць сляды яго слёз. Потым ён распрацаваў план, як разлічыцца з імі. Ён чакаў цярпліва, зусім спакойна.

У вестыбюлі было даволі людна, калі фіякр з уцекачамі спыніўся каля пад'езда. Некалькі мужчын гулялі ў шахматы, другія чыталі газеты, дамы балбаталі. Тут жа нерухома сядзеў бледны хлопчык з дрыготкімі павекамі. Калі маці і барон увайшлі ў вестыбюль і, крыху збянтэжаныя тым, што адразу наткнуліся на яго, ужо сабраліся прамармытаць прыгатаваную адгаворку, ён спакойна пайшоў ім насустрач і сказаў з выклікам:

– Пан барон, мне трэба сёе-тое сказаць вам.

Барон яўна разгубіўся. Ён адчуваў сябе ў чымсьці вінаватым.

– Добра, добра, пазней, пачакай.

Але Эдгар павысіў голас і сказаў выразна і ясна, гэтак, каб усе навокал маглі пачуць:

– Я хачу пагаварыць з вамі цяпер. Вы подла абышліся са мною. Вы падманулі мяне. Вы ведалі, што мама чакае мяне, і вы...

– Эдгар!
– крыкнула маці, заўважыўшы, што ўсе позіркі звернуты на іх, і кінулася да сына.

Але хлопчык, убачыўшы, што мама хоча заглушыць яго словы, раптам пранізліва закрычаў:

– Я паўтараю вам яшчэ раз: вы нахабна зманілі, і гэта нізка, гэта подла.

Барон пабляднеў. Усе глядзелі на іх, сёй-той засмяяўся.

Маці схапіла хлопчыка, які дрыжаў ад хвалявання, за руку:

– Зараз жа ідзі да сябе, або я адлупцую цябе тут, пры ўсіх, - прахрыпела яна.

Але Эдгар ужо супакоіўся. Ён шкадаваў ужо, што выйшаў з сябе, і быў незадаволены сабою: ён хацеў гаварыць з баронам спакойна, але гнеў аказаўся мацнейшым за яго волю. Спакойна, не спяшаючыся, ён падаўся да лесвіцы.

– Прабачце, барон, яго дзёрзкую выхадку. Вы ж ведаеце, які ён нервовы, - прамармытала яна, збянтэжаная насмешлівымі позіркамі прысутных. Больш за ўсё на свеце яна баялася скандалу і цяпер думала толькі, як утрымацца ў правілах прыстойнасці. Замест таго каб адразу пайсці, яна падышла да парцье, спыталася, ці няма ёй пісем і яшчэ аб нейкай драбязе, і толькі пасля гэтага, зашамацеўшы сукенкаю, паднялася наверх, быццам нічога не здарылася. Але за яе спінаю чуўся шэпт і стрыманы смех.

На лесвіцы яна запаволіла крок. Яна заўсёды гублялася ў сур'ёзных сітуацыях і ў глыбіні душы баялася размовы, якая яе чакала. Віны сваёй яна адмаўляць не магла, і, акрамя таго, яе палохаў сынаў позірк - гэты новы, чужы, такі дзіўны позірк, перад якім яна адчувала сябе бяссільнай. Са страху яна вырашыла дзейнічаць ласкаю, бо ведала, што ў выпадку барацьбы раззлаваны хлопчык выйдзе пераможцам.

Яна ціха адчыніла дзверы. Эдгар сядзеў спакойны і халодны. У вачах, звернутых на яе, не было страху, не было нават цікаўнасці. Ён здаваўся вельмі ўпэўненым у сабе.

– Эдгар, - пачала яна па-мацярынску ласкава, - што табе прыйшло ў галаву? Мне сорамна за цябе. Як можна быць такім невыхаваным! Ты яшчэ дзіця і так размаўляеш з дарослымі! Ты павінен зараз жа папрасіць прабачэння ў барона.

Эдгар глядзеў у акно. Ягонае «не» было як быццам адрасавана дрэвам.

Яго самаўпэўненасць уразіла яе.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Встреча

Видум Инди
7. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Встреча

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

За Горизонтом

Вайс Александр
8. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
За Горизонтом

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Газлайтер. Том 39

Володин Григорий Григорьевич
39. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 39

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Недотепа

Лукьяненко Сергей Васильевич
Фантастика:
фэнтези
5.80
рейтинг книги
Недотепа