Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пяць апельсінавых зярнятак

Дойль Артур Конан

Шрифт:

Аднойчы ў сакавіку 1883 году на стале перад сняданкам палкоўніка апынуўся ліст з замежнай маркай. Лісты ў дзядзькавым доме былі рэдкасцю, бо рахункі ён заўсёды аплачваў гатоўкай і не меў ніякіх сяброў ці прыяцеляў. “Гэта з Індыі! — сказаў ён, беручы ліст. — Марка горада Пандычэры! Што б гэта магло быць?” Ён паспешліва ўскрыў канверт, і адтуль вываліліся пяць маленькіх высахлых апельсінавых зярнятак, якія рассыпаліся па талерцы. Я засмяяўся, але смех застыў на маіх вуснах, калі я ўбачыў выраз яго твару. Губа яго адвісла, вочы вырачыліся, скура набыла жаўтавата-шэрае адценне, а сам ён пільна ўзіраўся ў канверт, які ўсё яшчэ трымаў у дрыготкай

руцэ.

— ККК! — усклікнуў ён. — Божа мой! Божа мой! Прыйшла адплата за мае грахі!

— Дзядзька, што гэта? — спытаў я.

— Смерць, — адказаў ён, падняўся з-за стала і пайшоў у свой пакой, пакінуўшы мяне ў трымценні і жаху. Я падняў канверт і ўбачыў з адваротнага боку, проста над клеем, накрэмзаныя чырвоным атрамантам тры літары К. І больш нічога — апроч пяці высахлых зярнятак. У чым жа тады прычына яго ўсёпаглынальнага жаху? Я выйшаў з-за стала і, падымаючыся па лесвіцы, сустрэў яго са старым іржавым ключом, хутчэй за ўсё ад замка той каморы, у адной руцэ і маленькім масянжовым куфэркам — у такіх часта захоўваюць грошы — у другой.

— Хай сабе яны робяць што ім хочацца, а я ўсё ж парушу іх планы, — сказаў ён і вылаяўся. — Скажы Мэры, каб затапіла ў мяне камін і адпраў па Фордхэма, хоршэмскага юрыста.

Я зрабіў усё як ён сказаў, і калі прыехаў юрыст, мяне запрасілі падняцца ў дзядзькаў пакой. У каміне ярка палаў агонь, на рашотцы ляжаў тоўсты слой чорнага і дробнага, нібы ад спаленай паперы, попелу, а побач стаяў пусты адчынены масянжовы куфэрак. Зірнуўшы на яго, я скалануўся, бо заўважыў на вечку такія самыя тры літары К, як і на ранішнім канверце.

— Я хацеў бы, Джон, — сказаў дзядзька, — каб ты засведчыў мой тэстамент. Сваю маёмасць з усімі яе выгодамі і нязручнасцямі я пакідаю брату, твайму бацьку, ад якога яна, без сумневу, пяройдзе да цябе. Калі ты зможаш мірна карыстацца ёй, тым лепей. Калі ж не атрымаецца, мой хлопчык, прымі маю параду і пакінь яе свайму смяротнаму ворагу. Шкада, што даводзіцца перадаваць табе палку з двума канцамі, але хто ведае, які з іх воляю лёсу табе трапіцца. Будзь так ласкавы, падпішы паперу там, дзе пакажа містэр Фордхэм.

Я падпісаў паперу згодна з указаннем юрыста, і той забраў яе з сабой. Як вы можаце здагадацца, гэты незвычайны выпадак моцна мяне ўразіў, я доўга над ім думаў, спрабуючы разгледзець сітуацыю з розных бакоў, але так і не здолеў нічога патлумачыць. Тым не менш, я не мог пазбавіцца няўлоўнага адчування, што адбылося нешта вусцішнае, хаця адчуванне гэтае цягам наступных тыдняў, калі нічога не трывожыла звычайны ход нашага жыцця, рабілася ўсё слабейшым. Праўда, я заўважыў, што дзядзька змяніўся. Ён запіў яшчэ мацней, чым у ранейшыя часы, і яшчэ менш хацеў бачыць кагосьці побач. Ён замыкаўся ў сваім пакоі і амаль не выходзіў, але часам у нейкім п’яным шаленстве выскокваў з дому, насіўся па садзе з рэвальверам і крычаў, што нікога не баіцца і што ні чалавеку, ні чорту не дазволіць замкнуць сябе ў доме, як авечку ў загарадзі. Аднак калі гэтыя прыпадкі праходзілі, ён з трывогай імчаў дадому і зачыняўся на замок, а потым яшчэ і на засаўку, як чалавек, што больш не можа змагацца з жахам у глыбіні душы. У такія хвіліны я нават у халодны дзень заўважаў, што твар яго мокры, нібыта дзядзька толькі што вылез з вады.

Каб скончыць урэшце гэтую гісторыю і больш не злоўжываць вашым цярпеннем, містэр Холмс, скажу толькі, што аднаго вечара ў яго зноў пачаўся п’яны прыпадак, аднак дадому ён ужо не вярнуўся. Мы выправіліся на пошукі — і знайшлі: ён ляжаў галавой

у зарослым цінай стаўку на ўскрайку саду. На яго целе не было слядоў гвалту, глыбіня стаўка не перавышала двух футаў, а таму прысяжныя, памятаючы пра яго добра вядомую эксцэнтрычнасць, прызналі яго самазабойцам. Але я ведаў, як скаланаўся ён ад самой думкі пра смерць, і ніяк не мог упэўніць сябе, што ён расстаўся з жыццём такім вось спосабам. Аднак справа была закрытая, і мой бацька атрымаў ва ўладанне маёмасць дзядзькі, штосьці каля чатырнаццаці тысячаў фунтаў, якія ляжалі на яго банкаўскім рахунку.

— Хвіліначку, — перапыніў яго Холмс, — я бачу, што вашая гісторыя і праўда адна з самых незвычайных з усяго, што я чуў. Паведаміце мне, калі ласка, дату, калі ваш дзядзька атрымаў ліст, а таксама дату яго меркаванага самагубства.

— Ліст прыйшоў 10 сакавіка 1883 году, а памёр дзядзька праз сем тыдняў, у ноч на 2 траўня.

— Дзякую. Прашу вас, працягвайце.

— Калі мой бацька ўступіў ва ўладанне хоршэмскім маёнткам, ён на маю просьбу старанна агледзеў камору, якая заўсёды была зачыненая. Там мы знайшлі масянжовы куфэрак, аднак усё яго змесціва дзядзька знішчыў. На ўнутраным баку вечка мацаваўся папяровы цэтлік з трыма літарамі ККК і надпісам “Лісты, нататкі, распіскі і рэестр”. Мы палічылі, што палкоўнік Апэншоў знішчыў менавіта такія паперы. Што да астатняга, то мы не знайшлі ў каморы больш нічога важнага, апроч мноства раскіданых аркушаў і нататнікаў, прывезеных дзядзькам з Амерыкі. Многія з іх былі з ваенных часоў, і запісы ў іх сведчылі, што ён годна выконваў свой абавязак і заслужыў рэпутацыю мужнага салдата. Іншыя датычылі часоў аднаўлення паўднёвых штатаў і мелі ў асноўным палітычны характар — дзядзька відавочна актыўна змагаўся супраць палітычных авантурыстаў, прысланых з Поўначы.

У пачатку 1884 году мой бацька пераехаў у Хоршэм, і ўсё ішло як найлепш да студзеня 1885-га. Калі на чацверты дзень пасля Новага году мы разам з бацькам сабраліся снедаць, я раптам пачуў яго здзіўлены ўскрык. У адной руцэ ён трымаў толькі што распячатаны канверт, а на выцягнутай далоні другой — пяць высахлых апельсінавых зярнятак. Ён заўсёды смяяўся з мае бязглуздае, як ён казаў, гісторыі пра палкоўніка, але калі гэта здарылася з ім, ён вельмі разгубіўся і спалохаўся.

— Што гэта, чорт дзяры, значыць, Джон? — дрыготкім голасам спытаў ён.

Маё сэрца ўпала.

— Гэта ККК, — адказаў я.

Бацька павярнуў канверт.

— Так і ёсць! — ускрыкнуў ён. — Тут напісаныя тыя самыя літары. Але што там над імі?

— Пакладзіце паперы на сонечны гадзіннік, — прачытаў я праз яго плячо.

— Якія паперы? Які сонечны гадзіннік? — перапытаў ён.

— Сонечны гадзіннік у садзе. Іншых тут няма, — адказаў я. — А наконт папераў... Мабыць, гэта тыя, якія дзядзька знішчыў.

— Цьху ты! — усклікнуў ён, узяўшы сябе ў рукі. — Мы жывем у цывілізаванай краіне, і няма чаго звяртаць увагу на такую дурасць. Адкуль прыйшоў ліст?

— З Дандзі, — сказаў я, паглядзеўшы на марку.

— Гэта проста нейкі бязглузды жарт, — сказаў бацька. — І што мне рабіць з гэтымі паперамі і сонечным гадзіннікам? Не варта і думаць пра такую лухту.

— І ўсё ж я б звярнуўся ў паліцыю, — прамовіў я.

— Каб яны з нас пасмяяліся? Ну не, дзякуй!

— Дык давайце я сам гэта зраблю!

— Не, я забараняю! Навошта падымаць шум праз нейкую дурасць?

Ён быў вельмі ўпарты, а таму спрачацца не мела сэнсу. Аднак мяне не пакідалі кепскія прадчуванні.

Поделиться:
Популярные книги

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Валькирия

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
9.49
рейтинг книги
Валькирия

Полонянин

Гончаров Олег
2. Ночь Сварога
Приключения:
исторические приключения
8.30
рейтинг книги
Полонянин

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23