Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пасля Жыццё

Быкаў Васіль

Шрифт:

Ракеты адна за адной палілі начное неба, шыпелі, падалі, гарэлі ў марозным паветры, і камандзіру не трэба было дужа ўглядацца, каб убачыць усё, што рабілася ў яго ланцугу. Пад узмежак прыпоўз Тарасікаў, зводдаль пад плотам ляжалі яшчэ тры невядома чые постаці, двое распласталіся ззаду на лёдзе - можа, паўзлі, а можа, былі ўжо забітыя. Астатніх пакуль не было нідзе. Кулямёты ўсё білі цераз іх галовы, начны прастор гудзеў і калаціўся ад дзесятка грукатлівых чэрг.

6

«Але дзе ж той сігнал?» - трывожна схамянуўся Жаркоў, лежачы пад узмежкам. Хлопцу здалося, што

ён завельмі прамарудзіў у балоце, што сігнал ужо быў, а ён не згледзеў яго, што рота спазнілася выйсці на рубеж атакі. Яшчэ ён не мог даўмецца, чаму немцы адбівалі атаку аднымі кулямётамі, а мінамёты іх, прыстрэленыя па балацявіне, чамусьці маўчалі.

Горача часта дыхаючы і шчыльна прыціснуўшыся да калючага ад марозу долу, Жаркоў прыслухаўся, стараючыся вызначыць што-небудзь у стагалосым грымоцці бою. І тады ён учуў, што мінамёты білі. Калі зацяць дыханне, дык выразна чутна было іх таропкае, глухаватае ў далечы «ках-ках… ках… ках…». Крыху збоч за вёскай ірваліся іх міны, - здаецца, немцы білі па суседніх чацвёртай і пятай ротах. Дык вось чаму нейкім чынам хоць трошкі пашанцавала гэтай іх маленькай жменьцы людзей, якая называлася шостай ротай. Жаркоў яшчэ ўслухаўся - начная далеча за ўзгоркам збоч вёскі таксама гула і стагнала ад кулямётнага стукату і грукату мін.

У небе над самай галавой засвяцілі ракеты, адна, апісаўшы крутую высачэзную дугу, рэзкім белым святлом заліла шырокі прасцяг ваколіцы і шпарка падала, якраз над Жарковым. «Згарыць», - падумаў абыякавы да таго сяржант і зірнуў убок - байцоў пад узмежкам, здаецца, прыбавілася, на лёдзе ззаду ляжаў толькі адзін, другога ўжо не было. «Калі ж атака?
– дапякала-трывожыла думка.
– Дзе ж ракета, няўжо была?.. Няўжо ён не ўбачыў яе?..»

Немцы, відаць, згледзелі, што атакуючыя сабраліся пад плотам, і па два ці тры іх кулямёты пачалі біць па ўзмежку. Некалькі разрыўных куль ляснулі па жэрдцы над кулямётчыкамі, жэрдка здрыганулася і разламілася, сыпнуўшы на галовы хлопцаў струхлелым друзам. На двух пахілых калках таксама гучна лопнуў разрыў і з маленькага сіняватага агеньчыка востра зыўкнулі ў бок асколкі. Тарасікаў прыцяўся ўсім целам пад самы ўзмежак і ціхенька трэсся, утоўпіўшы ў дзірван кароценькі казырок каскі.

«Што ж ляжаць!
– зноў штурхнула сяржанта трывожная думка.
– Агню, агню трэба! Трэба падавіць, прыціснуць, увагнаць у зямлю ворагаў і рынуцца на іх. Іншага адсюль ходу няма, назад ім ужо не адысці». І Жаркоў, увабраўшы ў грудзі як мага болей паветра, крыкнуў у мігатлівую цемру:

– Агонь! Агонь! Давайце агонь!

Пакуль над галавой дагарала чарговая ракета, ён убачыў, што яго байцы ў рэдкім ланцужку нерухома ляжалі, утоўпіўшы галовы ва ўзмежак. І толькі адзін баец, відаць, той, што раней за іншых дапоўз да ўзмежка, - раз-пораз бліскаў з-пад плоту стрэлам.

– Агонь!
– зноў закрычаў сяржант.
– Па кулямётах агонь!

У яго не было каскі, сяржанту вельмі нязручна стала вытыркацца пад кулі з-за ўзмежка, галава здавалася зусім не прыкрытай, безабаронна-голай, здавалася, кожным валаском адчувала яна злое, імклівае і вельмі блізкае фырканне куль. Але трэба было варушыцца, нарыхтаваць кулямёт і спрабаваць падавіць варожыя агнявыя крокі. І сяржант трохі прыўстаў, пакуль было цёмна, ухапіўся за кола кулямёта, натужыўшыся, узапхнуў яго на невысокі ўзмежак. Кулямёт аднабока перакасіўся, і тут узляцелі ў неба ракеты. Жаркоў схіліўся і, пакуль яны яшчэ не набралі

вышыні і святла, выпхнуў упярод і другое кола. Але, мусіць, ён занадта вытыркся, прамарудзіў, толькі адчуў гэта позна, і тут здарылася няшчасце, паправіць якое было ўжо нельга.

Спачатку ён нават не зразумеў - здалося, бы нехта ззаду ляснуў яго якім дубцом па плячы, шынель коратка лопнуў, але затым нейкі мускул у перадплеччы балюча і раптоўна заныў. Жаркоў прытупіў за кулямётам голаў і зразумеў, што паранены. У рукаве да лакця хуценька збег цёплы струменьчык, рука налілася цяжарам і ўвачавідкі дранцвела. Пальцы разняліся на коле, і, раптоўна аслабшы, хлопец тыцнуўся плячом пад узмежак.

Ракета разгарэлася, і ў яе святле ён перш за ўсё іншае ўбачыў побач вялікія, поўныя агністага жаху вочы Тарасікава пад яго збітай набок каскай. У гэты раз баязлівасць байца ўпершыню за ўвесь час іх суседства злосцю ўзарвала Жаркова, і, забываючыся аб сваім болі, ён, як ніколі раней, апантана крыкнуў у самыя тыя нечалавечыя ад жудасці вочы:

– Стужку! Якога чорта? Стужку!

Тарасікаў дрыготкімі пальцамі паспешна абмацаў ля сябе дол, натрапіў на скрынку. Тут зноў засвяціла ракета, але хлопец круціў усё ў руках каробку, мацаў і сяк, і так і не мог ніяк яе адчыніць, каб падаць камандзіру стужку. А Жаркоў, кожнаю часцінкай напружанага да немагчымага цела адчуваючы, як марнее, губляецца дарагі ў такі момант час, не мог ужо саўладаць з сабою, стрымаць свае нервовае лютасці:

– Ты!.. Эх!.. Чортавай матары!..
– недарэчна закрычаў ён на Тарасікава і хуценька выхапіў у яго каробку. Крутнуўшы зашчэпку, сяржант вырваў канец бразготкае стужкі і, слаба дапамагаючы абяссіленай левай рукой, зарадзіў кулямёт.

Ракета пагасла, а ён ухапіў ротам паветра і на кароткі час сцішыўся за шчытком кулямёта. Праз вузкую проразь прыцэла відаць было ў цемры, як зусім блізка пульсавала, мігала, затухала і зноў часта-часта пыхкала сінявата-чырвоная плямка полымя. Побач, трошкі ўбаку ад шчыта, гэтак жа мільгала яшчэ адна плямка, але кулямётчык, ужо безуважны да яе, навёў кулямёт на ранейшую і вялікімі пальцамі ўтапіў у затыльнік спуск, затым яшчэ і яшчэ - аж покуль не відно стала, куды страляць. Пасля ён давярнуў кулямёт да наступнай, аднак левая рука мярцвела, локаць целюпнуў у крыві, што налілася ў рукаў, у плячы забалела, востра і пякуча…

І ў той час наперадзе ў варожым стане, перад цёмнымі стрэхамі будынін і між іх ірванулі выбухі, затым яшчэ. Жаркоў прыгнуў голаў - угары завірашчэла знаёмым візгатам, і яшчэ некалькі выбухаў грукнулі на гародзе і ў вёсцы. На момант цьмяна асвяцілася неба між хатамі і скочыў да балацявіны вялізны даўжэзны цень бліжняй адзінокай будыніны з прадранай, рабрыстай ад лат страхой. Кулямёты, здалося, ураз змоўклі, Жаркоў на нейкае імгненне сумеўся і, адпусціўшы спуск, зразумеў, што гэта азваліся перад атакай іх батальённыя мінамёты.

– Ракета! Ракета там, глядзіце!
– першы раз за ўвесь час бойкі неяк ажывеў Тарасікаў. Жаркоў азірнуўся - ззаду над балацявінай на тоненькай дымнай сцяблінцы хутка зніжалася ў небе чырвоная кветка сігнальнай ракеты.

Яна яшчэ не патухла, як Жаркоў адчуў, што нейкае гарачае полымя апаліла яго нутро, бы маланка асвяціла ў хлопцавай галаве думку, што самы рашучы момант настаў.

Адштурхнуўшыся ад долу здаровай рукой, ён ускочыў у рост, выхапіў з кірзавае кабуры свой наводчыцкі наган і закрычаў лютым і вельмі натужным голасам:

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Наномашины, первоклашка! Том 4

Новиков Николай Васильевич
4. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, первоклашка! Том 4

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Наследие Маозари 2

Панежин Евгений
2. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 2

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Страж Тысячемирья

Земляной Андрей Борисович
5. Страж
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Тысячемирья

Матабар VIII

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Матабар
Проза:
магический реализм
5.00
рейтинг книги
Матабар VIII

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3