Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пан міністар

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Філімон. А можа пасьля? Як усё ўжо будзе таго?..

Скакун. Пане міністар! Прыказка кажа: двойчы дае той, хто зараз дае.

Філімон. Ну, што-ж зрабіць! Маленечкі авансік можна.

Скакун. Большы, па магчымасьці, большы.

Філімон (мацае раней у сябе ў кішані, шукаючы грошай, а пасьля бярэ Скакуна за падпаху і вядзе на балькон). Дарагі мой! Паглядзеце, калі ласка, якая сягоньня харошая пагода, гэта проста нешта нязвычайнае! гэтыя воблачкі! Паглядзеце, дарагі, на неба! (пакінуўшы

Скакуна на бальконе, хутка ідзе да шафы з грашыма, адчыняе яе, выймае крыху грошай ды йзноў зачыняе хутка). Вось, калі ласка, колькі магу.

Скакун. Merci, monsieur! (лоўкім жэстам хавае грошы ў кішэнь). Гэта, можна сказаць, ёсьць магутны штырх у напрамку вашай мэты, бо, праз гэта, тэмп разьвіцьця вашай справы робіцца хутчэйшым. (Бярэ рукапіс Філімона). Бывайце здаровы, пане міністар! Усю ноч праседжу над вашым рукапісам, каб хутчэй пазнаёміцца з багацьцем думак вашай працы.

Філімон. Бывайце здаровы! (Праводзіць Скакуна да дзьвярэй і зачыняе за ім дзьверы).

Зьява 15

Філімон, пасьля Мікола і Люба (за сцэнай).

Філімон. Ну, вось! усё ўжо ўладжана… Гэты, здаецца, мяне не абдурыць… Трэба цяпер пайсьці паглядзець, што робіць Любачка. (Ідзець у пакой Любы).

Мікола (выходзіць з кухні). А, чорт! Марты няма, дзьверы ад кухні зачынены. Трэба ўцякаць праз парадныя. Вось улопаўся! (ціха, на цыпачках ідзе да парадных дзьвярэй, раптам за сцэнай чутно піск Любачкі).

Любачна (за сцэнай). Дзядзенька! што вы робіце? Ах, дзядзенька!!.

Мікола (ўстрымаўся). Гэта яе голас! Што сталася? Чаго яна крычыць? (хоча йсьці да дзьвярэй Любы).

Філімон (зьяўляецца на парозе дзьвярэй Любы, задам да сцэны). Ну, што ты, дзетанька! Я-ж твой дзядзенька! Мне ўсё можна, бо я ўсё роўна, як твой папенька. Чаго ты крычыш, ціпанька?

Люба (за сцэнай). Ідзеце, ідзеце, дзядзенька!.. я не хачу!..

Філімон. Ну, добра, добра, Любачка! Толькі ціха, ша!.. (адвярнуўшыся, пабачыў Міколу). А вы што тут робіце? А вы хто такі!

Мікола (спалохаўшыся). Я… я… ваш сусед… Там з гары… вучыцель… Мікола Сьвятляк…

Філімон (інш. тон.). А! Сьвятляк! Вельмі прыемна. Ваш прыяцель казаў мне аб вас… Але чаму-ж вы прыйшлі сягоньня? я-ж сказаў Скакуну, каб вы прыйшлі заўтра. Заўтра ўжо гаворымся аб плаце і пачнем вучыцца. Скажэце, калі ласка, ці вельмі трудна навучыцца? Кажуць, што вы пішаце бяз «ять», але затое ў кожным слове або «фіта», або «іжыца» спатыкаецца. Скажэце-ж, калі гэтая «іжыца» ўстаўляецца?

Мікола (нічога

нясьцяміўшы, ня ведае, што адказаць). Іжыца… часам… устаўляецца…

Філімон. Толькі-ж памятайце ўмову: каб ніхто ня ведаў. Ну, я вельмі рад, што вы згодзіліся, спадзяюся, што навука ў нас пойдзе добра… Хаця мне ня трэба надта шмат, але так крышачку, каб, ведаеце, мог рэзалюцыю якуюсь палажыць… каб ня відаць было, што я нічога ня цямлю… Вы мяне разумееце?

Мікола. Выбачайце, але я нічога не разумею.

Філімон. Ну, крышачку навучыцца!.. Самае важнае для мяне, калі гэтыя хвосьцікі над «у» ставяцца?

Мікола. Хвосьцікі? (сьцяміўшы). Ага! Дык вы хочаце вучыцца пабеларуску?

Філімон. Ну, але-ж! Казаў-жа вам Скакун?

Мікола. Скакун? (д. с.). Ен з глузду зьехаў (да Філімона) Але, але… казаў…

Філімон. Ну, вось. Дык, калі ласка, просім заўтра. Калі для вас зручней?

Мікола. Мне ўсё роўна… Я з прыемнасьцю… Калі пазволіце…

Філімон. Ну, дык прыходзьце раніцай, я да абеду буду дома. Добра?

Мікола. Я вельмі дзякую… Я вельмі рад…

Філімон. Ну, дык бывайце здаровы! Да заўтра, значыцца!

Мікола (выходзіць). Бывайце!..

Філімон зачыняе за ім дзьверы.

Зьява 16

Філімон (адзін).

Філімон (д. с.). Якійсь, дарэчы хлапец. Нічога сабе. Скромны, мае пашану да старшых асоб…

Ну, вось! шмат я сягоньня зрабіў работы! Трэба будзе супачыць. (Ідзе на балькон і бачыць вяроўку). Вось ізноў непарадак! Вяроўка валяецца. Марта мусіць кінула і забылася… Праганю гэту бабу, іншай рады няма, (Выкідае вяроўку праз дзьверы ў кухню). А цяпер да Любачкі! (глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох). У! ты, ціпачка! (да Любы праз дзьверы). Любачка! ці можна да цябе зайсьці, дзетанька? Гэта я — твой дзядзенька!.. (ціха, асьцярожна ўваходзіць у пакой Любы).

Заслона

Акт II

Зьява 1

Марта і Люба (сядзяць на сцэне. Марта круціць лыжкай цеста ў місе, Люба нешта шые).

Люба. Я надта рада, што Марта, пачуўшы ўчора мой крык, выцягнула дзядзеньку з майго пакою. Бо мне было гэтак прыкра! — я была ўжо распрануўшыся, а дзядзенька ўвайшоў у мой пакой і пачаў цалаваць мяне ў шыю. Няўжо-ж усе дзядзі гэтак цалуюць сваіх пляменьніцаў?

Поделиться:
Популярные книги

Реванш

СветочкаN
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Реванш

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23

Хроники Тириса. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 1

Родословная. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 4

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Группа крови на рукаве

Вязовский Алексей
1. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Группа крови на рукаве

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая