Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пан міністар

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Зьява 6

Філімон (адзін).

Філімон (уваходзіць у шляфроку, з абвязанай ручніком галавой). Правалілі… правалілі… правалілі… (ня прытомпа): Кажуць: не беларус… што: беларус?… хто — беларус?.. Племя… нарэчые… Рэспубліка!.. гм!.. падумаеш!.. А «вс ручьи сольются въ русском мор»… «Единая недлимая матушка»… — вось сіла!.. вось ідэал!.. Уся гэтая беларуская мода хутка кончыцца, а тады йзноў будзем з цьвёрдымі знакамі… Правалілі… правалілі…

А Любачка-ціпачка кажа, што стары… Хто стары?.. Скакунчыка табе захацелася

нейкага маладога? Паскача-паскача, а дзела ня зробіць… «Любви вс возрасты покорны»… — вось і паскачы!.. (слабы, бясьсільны сядае на канапе і далей мармыча гэткія-ж бязьзьвязныя фразы).

Зьява 7

Філімон і Мікола.

Мікола (ўваходзіць, ня бачачы Філімона). Любачка! ці ты ужо хутка?… (Убачыўшы Філімона, спыніўся). А!..

Філімон (спалохаўшыся). Хто гэта? Чаго? (спазнаўшы). А! гэта вы!.. Сьвятляк!.. Прыйшлі сьвяціць… Ня трэба мне вашага «сьвятла». Ужо ня трэба!.. ІІравалілі… А мы ўсё такі будзем з цьвёрдымі знакамі!.. Ага! Любоў — радасьць багоў… ага! з хвосьцікам?.. Брэшаш! Гэта толькі чорт з хвосьцікам… Я бачыў… ведаю… У! вон пайшоў, злодзей гэтакі!

Мікола (дагэтуль, гледзячы на Філімона, стаяў як акамянеўшы, цяпер скрануўся). Пане Пупкін! што вы?!. як вы сьмееце!..

Філімон (няпрытомна). Злодзей! Душы чалавечыя крадзеш і у торбу, ў торбу сабе хаваеш. Душы аддай! — яны жывыя! Жывыя душы аддай!

Мікола. Пане Пупкін! Вы, як бачу, хворы. Вы ня ведаеце, што гаворыце. Вам трэба легчы ў пасьцель.

Філімон. А! ведаю! Каб ключы узяць! Я ведаю!.. выцягвалі ключы з пад падушкі… Я ўсё ведаю!.. Нашто ключы бралі?

Мікола. Я ня ведаю, я ня браў ніякіх ключоў.

Філімон. А правалілі… беларус… Беларусь… Дзе Беларусь?… Хто беларус?…

Мікола. Пане Пупкін! Мне вельмі вас шкада, як старога, хворага чалавека, але я павінен сказаць вам пару слоў праўды… Вам, каторы дагэтуль ня меў нічога супольнага з беларускім рухам, цяпер, калі на пебасхіле нашага жыцьця зазіхацеў праменьчык лепшай долі, раптам нахацелася стаць на чале беларускага народу… Але, пане Пупкін! Наш многапакутны народ, ускалыхнуўшыся пасьля векавога сну, ведае ўжо, хто можа быць яго павадыром. А вы, «тоже» беларус сёньняшняга дня, захацелі схапіць у свае рукі народную справу!.. А тады, як нас сьмехам аплёўвалі, як нас, за нашу беларускасьць, у турмы садзілі, як усялякі зьдзек над намі рабілі — дзе вы тады былі? Дзе вы былі, пане Пупкін, калі мы хадзілі галодныя ды абадраныя, з зайздрасьцю паглядаючы на багатыя сталы ў іншых?… А цяпер, як ёсьць магчымасьць пры нашым полымі зварыць і сваю кашу, вы прыходзіце да нас і велікадушна ахвяроўваеце нам сваю асобу. Спазьніліся, пане Пупкін! Трэба было з намі, з народам, ісьці тады, як мы вас клікалі: хадзеце да нас, памажэце нам рабіць нашу справу! Тады вы былі глухія ды сьляпыя. Цяпер наш народ будзе глухі на ваш крык і наша адраджэнская хваля пройдзе міма вас, або праз вас. Народ наш стопча, здратуе вас, як сухую, непатрэбную траву… Спазьніліся, пане Пупкін!.. (выходзіць).

Філімон (бяжыць за ім). Як сьмееш?.. у маім доме!.. вучыць мяне!.. бачыце яго!.. блазьнюк!..

Зьява 8

Філімон, Марта, Люба.

Марта (ўвайшоўшы,

да Філімона). Ну, чаго ўстаў? Ляжаў-бы лепей!.. Трэба паспаць, а то усю ноч ня спаў… Ідзі, ідзі, Філімон, завяду ў спальню, ляж на ложка… (вядзе яго ў спальню).

Філімон (бязвольна). Вядзі, Марта, куды хочаш… Вядзі, ведзьма ты старая, вядзі… (ідуць разам).

Зьява 9

Люба (адна).

Люба (моўчкі прыглядалася да гэтай сцэны з блюзачкай у руцэ). Аднак бедны ён!.. Але мне трэба ўжо зьбірацца… Ен мае сваю Марту, яна застанецца пры ім, а я маю свайго Міколу —і шчасьце там мяне чакае… Трэба толькі напісаць Філімону пісьмо, бо гэтак, бяз ніводнага слова, пакідаць яго дом нязручна, ён-жа мне нічога благога не зрабіў. (Сядае пры стале і піша): «Дарагі дзядзя! Хаця Вы й ня дзядзя, але я ўжо так прывыкла. Бывайце здаровы і ня гневайцеся. Я сягоньня пакідаю ваш дом. Люба». (Пакідае пісьмо на стале. бяжыць на балькон і кліча): Міколка! чэмаданчык узяў?… Узяў?… Ну, добра, я зараз ужо йду, толькі апрануся. (Бяжыць у свой пакой, узяўшы з сабой сваю блюзачку).

Зьява 10

Марта, пасьля Люба.

Марта (ўваходзіць). Ну, палажыла яго, як дзіця, здаецца, што ўжо засьне… Ах, бяда мне была з ім здаровым, а яшчэ горшая з хворым.

Люба (ўваходзіць, апрануўшыся ў капялюш і пальто). Ну, бывай здарова, Марта! Дзякую табе за ўсё, за ўсё! (цалуюцца).

Марта. Ну, бывай здарова, Любачка! Хай вас Бог сьцеражэ! Любеце адно аднаго і будзьце шчасьлівы! (Праводзіць яе да дзьвярэй і багаславіць яе).

Люба выходзіць.

Зьява 11

Марта (адна).

Марта. Ах, моладасьць! моладасьць! Раз у жыцьці толькі бываеш і назад ужо не варочаешся. Ты маеш вялікія правы, бо навет тыя глупстны, якія робіш, выглядаюць як разумнае дзела, а ў старасьці глупства рабіць нягожа… Ну, трэба пайсьці ў кухню зварыць нешта, бо і ён, як прачхнецца. мусіць захоча есьці, дый я нічога яшча ня ела. (Ідзе ў кухню).

Здалёк ледзь-ледзь чутно галасы людзей, якія падыходзяць усё бліжэй ды бліжэй і пяюць:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі На родны, вольны свой прастор, Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор. Хай ажыве закамянелы Наш беларускі родны дух. Штандар наш бел-чырвона-белы Пакрый сабой народны рух [3] .

3

Словы М. Косьцевіча, музыка Тэраўскага

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Двойник короля 12

Скабер Артемий
12. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 12

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Кодекс Охотника. Книга XXXII

Винокуров Юрий
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота