Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

Настала трывожная ноч. Раніцай збыліся найгоршыя прадказанні місіс Мэйлі. У Роз пачалася цяжкая, небяспечная гарачка.

— Олівер, нам нельга складваць рукі і аддавацца марнай жальбе, — сказала місіс Мэйлі, прыклаўшы палец да вуснаў і пільна гледзячы яму ў вочы. — Мы мусім як мага хутчэй адправіць гэты ліст містэру Лосбэрну. Трэба занесці яго ў мястэчка, да якога адсюль не больш за чатыры мілі; ісці туды трэба сцежкай праз палі. З мястэчка яго адашлюць конным кур’ерам наўпрост у Чэрсі. Людзі ў гасцініцы возьмуцца зрабіць гэта. Я ведаю, што магу даверыць табе гэтую частку даручэння,

веру, што ты справішся.

Олівер нічога не адказаў, аднак па ім было бачна, што ён вельмі хоча выканаць даручэнне.

— А вось яшчэ ліст, — сказала місіс Мэйлі і задумалася. — Не ведаю, адсылаць яго цяпер або пачакаць, што будзе далей з Роз. Я не хацела б адпраўляць яго, пакуль не пачну баяцца горшага.

— А гэта таксама ў Чэрсі, мэм? — спытаў Олівер. Яму карцела выканаць даручэнне, і ён працягнуў дрыжачую руку па ліст.

— Не, — адказала старая лэдзі, машынальна аддаючы ліст. Олівер паглядзеў на яго і ўбачыў, што ён адрасаваны Гары Мэйлі, эсквайру, у нейкі вялікі шляхетны дом у вясковай мясцовасці — дзе, ён не мог разабраць.

— Мне можна ісці, мадам? — запытаў Олівер з нецярпеннем.

— Не, усё-такі не трэба, — адказала місіс Мэйлі, забіраючы ліст. — Пачакаю да заўтра.

Сказаўшы гэта, яна дала Оліверу свой гаманец, і ён без лішніх слоў рушыў з найвялікшай хуткасцю, на якую толькі быў здольны.

Ён бег палямі, маленькімі сцежкамі, якія там-сям раздзялялі іх; ён то амаль хаваўся ў жыце, то выбягаў на адкрытую лугавіну, дзе былі занятыя працай касцы і дзе сена складвалі ў капіцы. Адно толькі зрэдку ён спыняўся на хвіліну ці дзве, каб крыху аддыхацца; і вось, пакрыты пылам, запараны, ён ступіў на маленькі кірмашовы пляц мястэчка.

Тут ён спыніўся і агледзеўся ў пошуках гатэля. На плошчы стаяў белы будынак банка, чырвоны бровар, жоўтая ратуша; у адным з куткоў месціўся вялікі драўляны дом, пафарбаваны ў зялёны колер, на фасадзе якога вісела шыльда «Джордж». Убачыўшы гатэль, Олівер адразу ж накіраваўся туды.

Ён звярнуўся да хлопчыка-кур’ера, які драмаў у падваротні і які, выслухаўшы Олівера, паслаў яго да конюха; той таксама паслухаў усё, што Олівер меў сказаць, і скіраваў яго да гаспадара гатэля, высокага джэнтльмена з сінім гальштукам, у белым капелюшы, цёмных штанах і высокіх ботах, які прытуліўся спінай да помпы ля дзвярэй стайні і калупаўся ў зубах срэбнай зубачысткай.

Гэты джэнтльмен з вялікім пачуццём годнасці накіраваўся ў бар, каб выпісаць рахунак; пасля таго, як гэта было зроблена, і рахунак быў аплачаны, паўстала патрэба асядлаць каня, апрануць у дарогу чалавека, што заняло добрых дзесяць хвілін. Між тым Олівер быў у такім стане роспачы, нецярпення і страху, што ён гатовы быў сам ускочыць на каня і, абліваючыся слязьмі, скакаць да наступнай станцыі. Нарэшце ўсё было гатова, і калі маленькі пакет быў уручаны разам з наказамі і мольбамі даставіць яго як мага хутчэй, чалавек прышпорыў каня і паскакаў няроўным брукам кірмашовага пляца, а праз якіх дзветры хвіліны ён ужо выехаў за мястэчка і скакаў гасцінцам.

Па дапамогу паслалі, не затраціўшы шмат часу, так што Олівер з палёгкай на сэрцы паспяшаўся назад цераз двор гатэля.

У браме ён нечакана

наткнуўся на захінутага ў плашч высокага чалавека, які ў гэты момант выходзіў з дзвярэй гасцініцы.

— Ха! — усклікнуў чалавек, пільна ўглядаючыся ў Олівера і нечакана адступаючы. — Каб цябе кадук забраў, што за праява!

— Прабачце, сэр, — сказаў Олівер, — я вельмі спяшаюся дахаты і не бачыў, што вы ідзяце.

— Каб цябе зямля завярнула! — прамармытаў сабе пад нос чалавек, утаропіўшыся ў хлопчыка вялікімі чорнымі вачыма. — Хто б мог падумаць! Сатры яго ў попел — ён усё роўна з каменнай труны выскачыць, каб стаць мне на дарозе!

— Прабачце, — заікаючыся, прамовіў Олівер, збянтэжаны дзікім паглядам дзівака. — Спадзяюся, я не ўдарыў вас?

— Каб цябе зямля забрала! — прамармытаў шалёна чалавек, скрыгочучы зубамі. — Меў бы я смеласці сказаць адно толькі слова — і цераз ноч цябе не было б. Праклён на тваю галаву, чорная смерць табе ў сэрца, чарцяня ты мярзотнае! Што ты тут робіш?

Чалавек запальчыва вымавіў гэтыя словы, патрос кулаком і наблізіўся да Олівера, быццам збіраўся стукнуць яго, але раптам упаў на зямлю і пачаў з пенай на вуснах біцца ў курчах.

Олівер нейкі момант ва ўсе вочы глядзеў на тое, як б’ецца на зямлі ў прыпадку вар’ят (ён палічыў чалавека вар’ятам), а потым праслізнуў у дом па дапамогу. Пабачыўшы, што чалавека занеслі ў дом і што ён у бяспецы, Олівер пабег дадому як мага хутчэй, каб нагнаць страчаны час; па дарозе ён з вялікім здзіўленнем і некаторым страхам успамінаў незвычайныя паводзіны чалавека, з якім толькі што бачыўся.

Аднак абставіны не давалі магчымасці доўга разважаць пра гэта: калі ён вярнуўся дадому, яго атачыла шмат спраў, якія цалкам занялі ўвагу і зусім выцерлі з памяці Олівера ўсе думкі пра сябе самога.

Роз Мэйлі рабілася ўсё горш і горш; апоўначы пачалося трызненне. Лекар, які жыў у гэтым месцы, не адыходзіў ад яе пасцелі; ужо пасля першаснага агляду хворай ён адвёў місіс Мэйлі ўбок і аб’явіў, што хвароба вельмі небяспечная.

Калі яна выздаравее, — сказаў ён, — гэта будзе цуд.

Як часта Олівер падхопліваўся той ноччу, на дыбачках выходзіў у калідор і прыслухоўваўся да самага лёгкага шолаху ў пакоі хворай! Як часта ён трымцеў усім целам, а на лбе ад жаху выступаў халодны пот, калі ён раптам чуў тупат ног і мусіў баяцца, што вось, здарылася тое жахлівае, пра што страшна было і падумаць! І хіба можна параўнаць колішнія яго палымяныя малітвы з тымі, якія ён узносіў цяпер, роспачна і страсна молячыся за жыццё і здароўе мілага стварэння, якое балансавала на краі магілы!

Якая гэта пакута, якая жахлівая, цяжкая пакута — стаяць, нічога не робячы, у той час як жыццё чалавека, якога шчыра любіш, балансуе на мяжы са смерцю! Якія пакутлівыя думкі цясняцца ў галаве, выклікаючы такія вобразы, якія прымушаюць мацней біцца сэрца, цяжка дыхаць! І гэтае неспатольнае жаданне зрабіць што-небудзь, каб змякчыць боль, паменшыць небяспеку, адхіліць якую мы не ў стане, гэты ўпадак духу, спрычынены нашай нямогласцю — якія катаванні могуць быць роўнымі з імі, якія роздумы і спробы нешта зрабіць могуць аслабіць іх у цяжкую, гарачкавую хвіліну!

Поделиться:
Популярные книги

Двойник короля 20

Скабер Артемий
20. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 20

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

Кодекс Охотника. Книга XL

Винокуров Юрий
40. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XL

Первый среди равных. Книга XII

Бор Жорж
12. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XII

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Фантом памяти

Маринина Александра
2. Преступления правильной жизни
Детективы:
прочие детективы
8.43
рейтинг книги
Фантом памяти

Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Твен Марк
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 11. Рассказы. Очерки. Публицистика. 1894-1909

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов