Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Місіс Корні, мэм, — разважліва зазначыў містэр Бамбл, адстукваючы такт чайнай лыжкай, — я мушу сказаць — мэм — што любая котка — або кацяня — якое жыве з вамі — мэм — і не любіць гэты дом — няйначай асёл — вось што, мэм.

— О містэр Бамбл! — усклікнула місіс Корні.

— У мяне няма падстаў утойваць праўду, мэм! — адрэагаваў містэр Бамбл, размахваючы чайнай лыжкай з выглядам закаханым і паважным, што падвойвала эфект ягоных слоў, — я сваімі рукамі ўтапіў бы такую котку.

— Тады вы злы чалавек, — жыва падхапіла наглядчыца, працягнуўшы руку, каб забраць пусты кур’ераў кубачак, — і да таго яшчэ ў вас жорсткае сэрца.

— Жорсткае сэрца! — азваўся містэр

Бамбл. — Жорсткае!

Ён без лішніх слоў аддаў кубачак, пры гэтым паціснуў місіс Корні мезенец, два разы пляснуў далонямі па сваёй камізэльцы з галунамі, глыбока ўздыхнуў і крышачку адсунуў сваё крэсла ад агню.

Стол быў круглы; паколькі місіс Корні і містэр Бамбл сядзелі каля яго тварам да агню і, адпаведна, на невялікай адлегласці адно ад аднаго, то цяпер містэр Бамбл, які адсунуўся ад агню, але застаўся ля стала, аддаліўся ад місіс Корні. Гэты яго ўчынак без сумнення выкліча ў некаторых арыентаваных на маральнасць чытачоў схільнасць да захаплення, да ўслаўлення і гераізацыі; адзначым, што час, месца і збег абставінаў пэўным чынам спакушалі яго выказваць такія пяшчоты, якія зразумелым чынам маглі б зляцець з вуснаў легкадумніка і несур’ёзнага чалавека і якія, аднак, бязмерна ніжэйшыя за годнасць суддзяў гэтай краіны, чальцоў парламенту, міністраў, лорд-мэраў і іншых выбітных грамадскіх дзеячаў, але ж асабліва ніжэйшыя за годнасць і значнасць прыходскага кур’ера, які, як добра вядома, найсур’ёзнейшы і найнепахіснейшы з іх.

Якімі б ні былі намеры містэра Бамбла, — а яны, без сумнення, былі найлепшымі — аднак, на жаль, здарылася так, што стол (пра гэта ўжо пару разоў згадвалася) быў круглы, і таму містэр Бамбл, перасоўваючы пакрысе сваё крэсла, неўзабаве пачаў набліжацца да наглядчыцы і з цягам часу, вандруючы ўздоўж акружнасці стала, апынуўся побач з крэслам, на якім сядзела наглядчыца. Ягонае крэсла ўперлася ў крэсла місіс Корні. Бамбл спыніўся.

Калі б наглядчыца падсунула цяпер сваё крэсла ўправа, яе апаліла б агнём, калі б яна пасунулася ўлева, дык упала б у абдымкі містэра Бамбла, так што яна, як асоба адказная і прадбачлівая, засталася дзе была і ўручыла містэру Бамблу яшчэ адзін кубачак гарбаты.

— Дык значыць, жорсткае сэрца, місіс Корні? — спытаў містэр Бамбл, размешваючы цукар, і паглядзеў лэдзі ў вочы. — У вас жорсткае сэрца, місіс Корні?

— А божачкі! — усклікнула наглядчыца. — Што за пытанні ад нежанатага мужчыны. Навошта вам ведаць гэта, містэр Бамбл?

Кур’ер выпіў усю да кроплі гарбату, даеў апошнюю смажанку, строс з каленяў крошкі, выцер вусны і без лішніх роздумаў пацалаваў наглядчыцу.

— Містэр Бамбл! — шэптам усклікнула гэтая цнатлівая лэдзі, таму што яна так спалохалася, што страціла голас. — Містэр Бамбл, я закрычу!

Містэр Бамбл не даў адказу, а толькі няспешна і з годнасцю абняў наглядчыцу за талію.

Калі ўжо гэтая лэдзі выказала намер закрычаць, то яна, безумоўна, закрычала б пасля такога працягу, але гэта не спатрэбілася, бо нехта паспешліва пастукаў у дзверы. Як толькі пачуўся гэты стук, містэр Бамбл з вялікім спрытам кінуўся да бутэлек і пачаў старанна выціраць іх ад пылу. Наглядчыца рэзкім голасам запытала, што каму там трэба. Варта заўважыць, што нядаўнія ўражальныя падзеі паўплывалі на яе цяперашні сполах такім чынам, што голас яе набыў сваю ранейшую афіцыйную цвёрдасць.

— Прабачце, калі ласка, місіс, — сказала выпетралая старая, прасоўваючы галаву ў дзверы, — старая Сэлі памірае.

— Ну, а я прычым? — злосна запытала наглядчыца. — Я што, утрымаю яе на гэтым свеце, ці што?

— Не, місіс, не, — паспяшалася дагадзіць ёй старая, — ніхто не можа. Ёй ужо нельга дапамагчы. Я шмат разоў

бачыла, як паміраюць людзі, маленькія немаўляткі і вялікія моцныя мужчыны, так што я добра ведаю, калі прыходзіць смерць. Але ў яе нешта на душы, і калі яна часам ачуньвае — а памірае яна вельмі цяжка, — яна кажа, што мае нешта сказаць, і хоча, каб гэта пачулі вы. Яна не памрэ спакойна, місіс, пакуль вы яе не выслухаеце.

Выслухаўшы гэту інфармацыю, годная місіс Корні прамармытала тузін праклёнаў, маўляў, гэтыя старыя не могуць памерці, не пазлаваўшы наўмысна адміністрацыю, потым раздражнёна схапіла тоўстую шарсцяную хустку, захінулася ў яе і без лішніх слоў папрасіла містэра Бамбла пачакаць тут, бо можа здарыцца што-небудзь асаблівае. Потым яна загадала інфарматарцы паспяшацца, а не коўзацца па лесвіцы цэлую ноч, і безупынна сварачыся, з вельмі суворым выглядам скіравалася следам за старой.

Паводзіны містэра Бамбла, які быў пакінуты самому сабе, не паддаюцца разумнаму тлумачэнню. Ён адчыніў буфет, палічыў сподкі, узважыў на руцэ шчыпцы для цукру, пільна даследаваў срэбны малочнік на прадмет чысціні металу. Задаволіўшы сваю цікаўнасць да гэтых рэчаў, ён надзеў набакір трохкутку і з вельмі сур’ёзным выглядам пайшоў у скокі вакол стала. Даўшы чатыры кругі, ён скончыў гэтае незвычайнае прадстаўленне, зноў зняў капялюш, сеў ля каміна спінай да агню і, здаецца, пачаў у думках складваць дакладны інвентарны вопіс мэблі.

РАЗДЗЕЛ XXIV

апавядае пра нікчэмную рэч. Але гэты раздзел кароткі, і ён можа аказацца важным у нашай гісторыі

Вястунка смерці, якая парушыла спакойны ход падзей у пакоі наглядчыцы, мела адпаведны выгляд. Гады сагнулі яе ў дугу, яна ўся дрыжала, твар яе быў перакрыўлены бяссэнсавай грымасай, якая больш была падобная на малюнак вар’ята, чым на твор прыроды.

Які жаль! Як мала твараў-твораў прыроды застаецца нам на ўцеху, каб радаваць сваёй прыгажосцю. Клопаты, турботы, нястачы свецкага жыцця змяняюць іх, роўна як яны змяняюць сэрцы, і толькі тады, калі жарсці ўлягуцца, навекі страцяць свой уплыў, патрывожаныя воблакі сыдуць, і высветліцца ціхамірнае Боскае аблічча. Часта нават закарчанелыя, застылыя твары мёртвых набываюць даўно забыты выраз, як у дзіцяці ў часе сну, узнаўляючы знешні выгляд нябожчыка на пачатку жыцця; такімі спакойнымі, такімі ціхмянымі становяцца зноў гэтыя людзі, што тыя, хто ведаў іх у шчаслівым дзяцінстве, укленчваюць каля труны і бачаць анёла, які сышоў на зямлю.

Старая чыкільгала калідорамі, лесвіцамі, мармычучы сабе нешта пад нос у адказ на абразы яе спадарожніцы. Нарэшце яна спынілася, каб аддыхацца, перадала місіс Корні свечку і паспяшалася ўслед за сваёй больш спрытнай начальніцай, якая кіравалася да пакоя хворай.

Гэта была ўбогая каморка пад самым дахам; у дальнім яе канцы гарэла слабае святло. Ля пасцелі сядзела яшчэ адна старая, а ля каміна стаяў вучань аптэкара і рабіў сабе з гусінага пяра зубачыстку.

— Халодны вечар, місіс Корні, — сказаў гэты малады джэнтльмен, калі наглядчыца ўвайшла.

— Насамрэч, вельмі халодны, сэр, — адказала ў сваім найбольш спакойным тоне яна і зрабіла рэверанс.

— Вам варта было б мець ад вашых пастаўшчыкоў лепшы вугаль, — сказаў вучань аптэкара, разбіваючы гакам кавалак вугалю ў каміне, — гэты зусім непрыдатны для такой халоднай ночы.

— Пастаўшчыкоў выбірае рада, сэр, — запярэчыла наглядчыца. — А што паклапаціцца пра тое, каб у нас было цёпла, рада павінна — дык гэта факт, бо праца ў нас цяжкая.

Тут размова была перапыненая стогнам хворай жанчыны.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Второгодка. Книга 2. Око за око

Ромов Дмитрий
2. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 2. Око за око

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Руководство по системной поведенченской психотерапии

Курпатов Андрей Владимирович
Научно-образовательная:
психотерапия и консультирование
5.00
рейтинг книги
Руководство по системной поведенченской психотерапии

Возмутитель спокойствия

Владимиров Денис
1. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возмутитель спокойствия

Неучтенный элемент. Том 12

NikL
12. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 12

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Я не царь. Книга XXIV

Дрейк Сириус
24. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не царь. Книга XXIV

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX