Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

Сцены і столь пакоя былі зусім чорныя ад часу і бруду. Перад камінам стаяў стол з хваёвых дошак, на стале — свечка ў бутэльцы з-пад імбірнага піва, два або тры алавяныя кубкі, бохан хлеба і масла ў масленіцы, а таксама талерка. На патэльні, якая вісела над агнём на дроце, прымацаваным за паліцу, смажыліся сасіскі, а побач з відэльцам для смажанак у руцэ стаяў вельмі стары габрэй, выпетралы ад узросту, з калматымі рудымі пэйсамі і злосным, непрыемным тварам. Ён быў адзеты ў завэдзганы фланелевы халат з вялікім выразам. Здавалася, што ён дзяліў сваю ўвагу паміж патэльняй і вешаком, на якім вісела вялікая колькасць шаўковых насовак. На

падлозе ляжалі адзін каля аднаго некалькі неахайных матрацаў, зробленых са старых мяшкоў. Вакол стала сядзелі чатыры ці пяць хлопчыкаў. Ніхто з іх не быў старэйшы за Махляра. Яны з выглядам дзядзькаў сталага веку курылі гліняныя люлькі і папівалі нешта моцнае. Калі Махляр шапнуў нешта на вуха габрэю, яны скучкаваліся вакол яго. Пачуўшы, павярнулі твары да Олівера і заўхмыляліся, гэтаксама як і габрэй са сваім відэльцам у руцэ.

— Гэта ён, Фэджын, — сказаў Джэк Доўкінз, — мой сябра Олівер Твіст.

Габрэй ухмыльнуўся і, нізка пакланіўшыся Оліверу, паціснуў яму руку і выразіў спадзяванне на тое, што будзе мець гонар пазнаёміцца больш блізка. Пасля гэтага падышлі джэнтльмены з глінянымі люлькамі і вельмі моцна ціснулі яго абедзве рукі, асабліва тую, у якой ён трымаў свой вузельчык. Адзін з маладых джэнтльменаў улягаў павесіць яго шапку, а другі паклапаціўся засунуць рукі ў кішэні Оліверу, каб той не меў клопату штосьці там вымаць адтуль перад сном, бо ён жа вельмі стаміўся. Выглядала на тое, што іх галантнасць праявілася б яшчэ больш, каб не габрэй, які стаў абходжваць дабрадзейных маладых людзей па галовах і плячах.

— Мы вельмі радыя пазнаёміцца з табой, Олівер, вельмі, — сказаў габрэй. — Махляр, здымай сасіскі і падсунь да каміна бочку для Олівера. Ах, вось яно што, ты глядзіш на насоўкі, га, мой мілы? Што, шмат іх? Мы іх якраз пераглядалі перад тым, як памыць, вось і ўсё, Олівер, вось і ўсё. Ха-ха-ха!

Апошняя частка яго маналога выклікала воклічы ўхвалення ва ўсіх шматабяцальных вучняў вясёлага старога джэнтльмена. Пад гэтыя воклічы яны і распачалі вячэру.

Олівер з’еў сваю долю, і габрэй намяшаў яму джыну з цёплай вадой, сказаўшы, каб ён адразу ўсё выпіў, бо шклянка патрэбная іншаму джэнтльмену. Олівер зрабіў, як яму сказалі. Адразу пасля гэтага ён адчуў, што яго паднялі і паклалі на адзін з мяшкоў, а потым ён заснуў моцным сном.

РАЗДЗЕЛ ІХ,

які ўтрымлівае розныя звесткі пра прыемнага старога джэнтльмена і яго шматабяцальных выхаванцаў

Наступным ранкам, калі была ўжо даволі позняя часіна, Олівер абудзіўся ад здаровага, доўгага сну. У пакоі нікога не было, апроч старога габрэя, які варыў сабе на сняданак у рондалі каву ды насвістваў нешта сабе пад нос, памешваючы жалезнай лыжкай. Ён час ад часу спыняў свой занятак і прыслухоўваўся да самага малога пошуму ўнізе; задаволіўшы сваю цікаўнасць, ён працягваў мяшаць ды свістаць, як раней.

Хоць Олівер ужо не спаў, але ён яшчэ не прачнуўся як мае быць. Бывае такі дрымотны стан паміж сном і чуваннем, калі вы з напаўраскрытымі вачыма, напалову ўсведамляючы ўсё, што адбываецца навокал, сніце за пяць хвілін больш, чым за пяць начэй са шчыльна заплюшчанымі вачыма і свядомасцю, моцна спавітай непрытомным сном. У такую часіну смяротнаму дастаткова толькі ведаць, чым заняты ягоны розум, каб займець першаснае, цьмянае ўяўленне пра свае магутныя магчымасці, пра тое, як ён можа вызваліцца з-пад

улады зямлі і адрынуць час і прастору, вольны ад повязяў, накінутых цялеснай абалонкай.

Олівер якраз і быў у такім стане. Ён бачыў габрэя напаўзаплюшчанымі вачыма, чуў нізкі гук свісту, пазнаваў стук лыжкі аб сценкі рондаля, і ў той самы час яго свядомасць напружана аднаўляла вобразы бадай што ўсіх, каго ён ведаў.

Калі кава была гатовая, габрэй зняў рондлік з трыногі над агменем; некалькі хвілін ён стаяў у нерашучасці, быццам не ведаючы, куды сябе падзець, потым павярнуўся, паглядзеў на Олівера і паклікаў яго. Той не адказаў; відавочна было, што ён спаў.

Задаволіўшы сваю цікаўнасць на гэты конт, габрэй зрабіў асцярожны крок да дзвярэй і замкнуў іх. Потым ён — як здалося Оліверу, з нейкай схованкі пад падлогай — выцягнуў маленькую шкатулачку і далікатна паставіў яе на стол. Ён адкрыў яе, і ягоныя вочы заблішчалі. Ён падцягнуў да стала старое крэсла і сеў, узяў са шкатулкі цудоўны залаты гадзіннік, аздоблены бліскучымі дыяментамі.

— А каб вас, — сказаў габрэй, прыпадняўшы плечы з мярзотнай ухмылкай, якая перакрывіла ўвесь твар. — Разумныя, разумныя, сабакі! Трымаліся да апошняга! Ніхто не сказаў старому святару, дзе былі! Не данеслі на старога Фэджына! Ды і навошта ім? Гэта б не развязала вузла, гэтаксама як не адтэрмінавала б канца, ні на хвіліну. Не, не, не! Што за хлопцы! Што за хлопцы!

Мармычучы сабе пад нос нешта накшталт гэтага, габрэй зноў памясціў гадзіннік у месца захавання. Потым з той самай шкатулкі былі выцягнутыя і агледжаныя з не меншай увагай і павагай яшчэ з шэсць ці сем гадзіннікаў, акрамя іх, пярсцёнкі, бранзалеты, брошкі і іншыя упрыгожанні з такіх каштоўных матэрыялаў і такой цудоўнай работы, што Олівер нават аб адпаведных найменнях не меў ні найменшага ўяўлення.

Схаваўшы гэтыя цацкі, габрэй выняў іншую, такую маленькую, што яна змяшчалася на пучцы пальца. Напэўна, на ёй былі нейкія надпісы, таму што габрэй паклаў яе на стол і доўга ды пільна ўглядаўся, зацяніўшы рукой ад святла. Нарэшце ён схаваў яе, нібыта страціўшы надзею на поспех, і, адлегшы на спінку крэсла, прамармытаў: «Што гэта за цудоўная рэч — смяротная кара! Мёртвы ніколі не раскаецца. Мёртвы не раскажа раптам усім прыкрую гісторыю. Для такога занятку, як гэты, лепшай рэчы не прыдумаць! Пяцёх павесілі ў адзін шэраг, і нікога не засталося, каб завабіць у пастку ці ўцячы ў кусты!»

Калі габрэй вымаўляў гэтыя словы, яго чорныя бліскучыя вочы, што дагэтуль утаропленыя былі ў прастору перад сабой, спыніліся на твары Олівера; вочы хлопчыка з нямой цікаўнасцю фіксаваліся на габрэі, і, хаця пагляды іх сустрэліся толькі на адзін момант, гэтага было дастаткова, каб габрэй зразумеў, што за ім сачылі. Ён з ляскам зачыніў вечка шкатулкі, схапіў хлебны нож, які ляжаў на стале, і ўскочыў, апанаваны шалам. Ён увесь дрыжаў. Олівер, нягледзячы на спалох, заўважыў, як дрыжыць у паветры лязо нажа.

— Што такое! — закрычаў габрэй. — Чаму ты сочыш за мной? Чаму не спіш? Кажы! Хутка, калі хочаш жыць!

— Я не мог болей спаць, сэр, — адказаў няпэўна Олівер. — Мне вельмі шкада, калі я вам перашкодзіў.

— Ты не спаў ужо гадзіну? — дапытваўся габрэй, злосна гледзячы на хлопчыка.

— Не, зусім не, — адказваў Олівер.

— Упэўнены? — крыкнуў габрэй, гледзячы яшчэ больш злосна, чым раней, і прыняўшы пагрозлівую паставу.

— Клянуся, сэр, не, — прамовіў сур’ёзна Олівер. — Насамрэч не, сэр.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Города в полете

Блиш Джеймс Бенджамин
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Города в полете

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Первый среди равных. Книга X

Бор Жорж
10. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга X

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Гамбургский счет: Статьи – воспоминания – эссе (1914–1933)

Шкловский Виктор Борисович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Гамбургский счет: Статьи – воспоминания – эссе (1914–1933)

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Почем цветочек аленький?

Луганцева Татьяна Игоревна
Женщина-цунами
Детективы:
иронические детективы
7.88
рейтинг книги
Почем цветочек аленький?

Черный Маг Императора 16

Герда Александр
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16