Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Гэта я малаціў, — адказаў інтэрнатаўскі.

— Вам патрэбная труна, сэр? — шчыра запытаў Олівер.

Тут інтэрнатаўскі зрабіўся страшэнна злосным і сказаў, што Оліверу самому неўзабаве спатрэбіцца такая штука, калі ён будзе наразаць такія жарты са старэйшымі.

— А ці ведаеш ты, шчанё прыходскае, хто я такі? — прамовіў далей інтэрнатаўскі, злазячы з шулы.

— Не, сэр, — адказаў Олівер.

— Я містэр Ноэ Клэйпал, — сказаў інтэрнатаўскі, — і ты падпарадкоўваешся мне. Адчыні аканіцы, хайча ты малая лайдачая!

Сказаўшы гэта, містэр Клэйпал паддаў Оліверу нагой пад зад

і з вялікай годнасцю увайшоў у краму. Галавастаму таўсматаму падлетку з вузкімі вачыма і тупым выразам твару пры любых абставінах цяжка захоўваць годны выгляд, тым больш калі да гэтых прывабных рысаў дадаюцца чырвоны нос і жоўтыя кароткія нагавіцы.

Олівер, апусціўшы аканіцы, паспрабаваў перанесці адну з іх у закутак за домам, дзе яны стаялі ўдзень. Хістаючыся пад цяжарам, ён разбіў шыбу. Ноэ, запэўніўшы, што мала яму не будзе, міласціва дапамог яму. Неўзабаве зверху спусцілася місіс Саўэрберы, і Олівер, як гэта прадказаў Ноэ, зарабіў, а потым пайшоў з гэтым маладым джэнтльменам снедаць.

— Ідзі бліжэй да агню, Ноэ, — сказала Шарлот. — Я адшкадавала табе ад сняданка гаспадароў файны кавалачак вяндліны.

Олівер, зачыні за містэрам Клэйпалам дзверы і вазьмі сабе тое, што я паклала на накрыўку рондаля. Вось твая гарбата. Бяры ўсё вунь на тую скрынку ды еш хутчэй, бо хутка ты будзеш патрэбны ў краме. Чуеш ці не?

— Чуеш, шчанюк? — сказаў Ноэ Клэйпал.

— Божа, Ноэ, — сказала Шарлот, — ну і дзівак з цябе! Чаму ты не пакінеш хлопца ў спакоі?

— Пакінеш у спакоі! — паўтарыў Ноэ. — Яго і так усе дапраўды пакінулі ў спакоі. Ні бацька, ні маці ані ў чым не абцяжарваюць яго. Усе родзічы пакінулі яго, каб ён ішоў сваёй дарогай. Ці не так, Шарлот? Хі-хі-хі! Гы-гы-гы!

— Ну і дзівак з цябе! — адгукнулася Шарлот і шчыра засмяялася. Услед за ёй засмяяўся і Ноэ, пасля чаго абое з пагардай паглядзелі на беднага Олівера Твіста, які, дрыжучы, сядзеў на скрынцы ў халодным кутку пакоя і еў смярдзючыя аб’едкі, пакінутыя адмыслова для яго.

Ноэ быў інтэрнацкім хлопчыкам, а не сіратой з працоўні. Ён не быў байструком, мог прасачыць увесь свой радавод ад бацькоў, якія жылі ў нястачах. Маці ягоная была прачка, а бацька — п’янтос-салдат на драўлянай назе, з дзённай пенсіяй у два пенсы з паловай і яшчэ нейкай невытлумачальнай драбніцай. Служкі з лавак па суседству даўно ўжо мелі звычку прылюдна дражніць Ноэ ганебнымі мянушкамі накшталт «скураны», «інтэрнацкі» і гэтак далей. І Ноэ трываў гэта, не адказваючы. Але нарэшце лёс паслаў яму бязбацькавіча, дзіця без роду і племя, на якога нават самы нікчэмны чалавек мог з пагардай паказаць пальцам, і Ноэ адыгрываўся на ім аж цераз верх. Гэта дае спажыву для разваг. Гэта паказвае нам, якой часам дзіўнай рэччу можа быць чалавечая прырода і як адны і тыя самыя прыемныя якасці развіваюцца і ў вытанчанага лорда, і ў бруднага хлопчыка з прытулку.

Прайшло тыдні тры, а можа, месяц з таго часу, як Олівер пачаў жыць у трунара. Містэр і місіс Саўэрберы, зачыніўшы краму, вячэралі ў маленькай гасцёўні ў задняй частцы дома. І тут містэр Саўэрберы, колькі разоў выразна зірнуўшы на сваю жонку, сказаў:

— Мая дарагая...

Ён збіраўся сказаць нешта яшчэ, але місіс Саўэрберы кінула на яго такі непрыхільны позірк, што ён запнуўся.

Ну? — з выклікам перапытала місіс Саўэрберы.

— Нічога, мая дарагая, нічога, — сказаў містэр Саўэрберы.

— Ах ты, вылюдак! — сказала місіс Саўэрберы.

— Не-не, мая дарагая, — ціхмяна азваўся містэр Саўэрберы. — Я падумаў, што ты не захочаш слухаць. Мая дарагая. Я толькі збіраўся сказаць...

— Ах, толькі не кажы, што ты збіраўся мне сказаць, — уставіла місіс Саўэрберы. — Я ж ніхто. Малю, не звяртайся да мяне па раду. Не хачу ведаць тваіх сакрэтаў.

Сказаўшы гэта, місіс Саўэрберы істэрычна засмяялася, што абяцала сур’ёзныя наступствы.

— Але ж, мая дарагая, — сказаў містэр Саўэрберы, — я толькі хацеў пачуць тваё меркаванне.

— Не, не пытайся ў мяне, — раздражнёна запярэчыла місіс Саўэрберы. — Пытайся ў каго-небудзь іншага.

Зноў пачуўся яе істэрычны смех, які надта спалохаў містэра Саўэрберы.

Такая надта распаўсюджаная і вельмі эфектыўная методыка ўзаемінаў у шлюбе. Містэр Саўэрберы адразу быў прымушаны як асаблівую міласць прасіць місіс Саўэрберы пра мажлівасць выказаць тое, што місіс Саўэрберы сама вельмі хацела пачуць. Пасля нядоўгай, з тры чвэрці гадзіны, спрэчкі дазвол быў міласціва дадзены.

— Гэта толькі ўсяго наконт малога Твіста, мая дарагая, — сказаў містэр Саўэрберы. — Ён вельмі паглядны хлопчык.

— Яно і не дзіва, бо есць ён як мае быць, — заўважыла лэдзі.

— У яго вельмі цікавы меланхалічны выраз твару, мая дарагая, — працягваў містэр Саўэрберы. — Ён быў бы выдатным нямым плакальшчыкам.

Місіс Саўэрберы здзіўлена паглядзела на мужа. Містэр Саўэрберы перахапіў позірк і, не чакаючы пярэчанняў з боку добрай лэдзі, працягваў:

— Я не маю на ўвазе сталую працу па пахаванні дарослых, а толькі пахаванне дзяцей. Гэта было б нешта новае і цікавае — мець нямога плакальшчыка адпаведнага росту і ўзросту. Можаш быць пэўная, эфект будзе самы бліскучы.

Місіс Саўэрберы, якая мела добры густ у справе пахавання, была ўражаная навізною ідэі, але выказаць гэта значыла ў існых абставінах прынізіць сваю годнасць, і таму яна досыць рэзка запытала, чаму такая відавочная ідэя не прыйшла містэру Саўэрберы ў галаву раней. Той зусім слушна вытлумачыў яе выпад як згоду на прапанову. На месцы было вырашана адразу пасвяціць Олівера ў таямніцы рамяства і ўзяць яго на пахаванне пры першай нагодзе.

Нагода не прымусіла сябе доўга чакаць. Наступным ранкам, праз паўгадзіны пасля снядання, у краму ўвайшоў містэр Бамбл. Прыпёршы сваю кульбу да прылаўка, ён дастаў вялікі скураны гаманец, адкуль выняў нейкую цыдулку і працягнуў яе містэру Саўэрберы.

— Так-так-так! — сказаў трунар, прабягаючы тэкст з прасветленым тварам. — Замова на дамавіну, га?

— Спярша на дамавіну, а потым на пахаванне за кошт прыхода, — адказаў містэр Бамбл, зашпільваючы раменьчык скуранога гаманца, гэткага ж таўсматага, як і яго ўладальнік.

— Бэйтан? — прамовіў трунар, пераводзячы пагляд з цыдулкі на містэра Бамбла. — Ніколі не чуў гэтага прозвішча.

— Упартыя людзі, містэр Саўэрберы, вельмі ўпартыя. Да таго ж, баюся, сэр, яшчэ і ганарыстыя.

— Ганарыстыя, кажаце? — усклікнуў трунар з пагардлівай усмешкай. — Ну, гэта ўжо занадта.

Поделиться:
Популярные книги

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Орден Архитекторов 9

Винокуров Юрий
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Орден Архитекторов 9

Жут

Май Карл Фридрих
Приключения:
вестерны
6.25
рейтинг книги
Жут

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.00
рейтинг книги
Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4