Мураваны скляпок

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Мураваны скляпок

Мураваны скляпок
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Кузьма Чорны

Мураваны скляпок

Пра Тоню Базылькевiча прывыклi гаварыць, што ён можа варочаць горы. Вядома, гэта было перабольшванне справы. У гэтай мясцовасцi нават i гор нiякiх няма, шмат толькi лесу. Так што горы не горы, а бярвенне Тоня Базылькевiч мог сапраўды добра варочаць. За сваё жыццё ён бярвення папаварочваў i карчоў папакарчаваў. Як задумаў вымураваць сабе скляпок на бульбу, то нешта з год усё каменне на полi збiраў. Нават i вялiкiя камянi, якiя цяжка было i павярнуць, ён браў адзiн. Ён быў цягавiты i працавiты. Калi ехаў, бывала, на начлег з канём, то не садзiўся на каня конна, а запрагаў у драбiны, клаў салому, а наверх плуг цi барану. I пакуль была ноч i конь пасвiўся, ён спаў

на возе, а як толькi займацца пачынала на дзень, ён ужо араў. Так што пакуль людзi павыязджаюць, бывала, на поле, Тоня Базылькевiч загон i ўзарэ.

Ён асiрацеў тады, калi яму было дваццаць год. Бацька i мацi памерлi ў адно лета. Тоня астаўся адзiн пасярод гаспадарскай няўладжанасцi: трэба было i скляпок дамураваць, i падвалiны ў хаце змянiць, i хляўчук новы паставiць. I ён яшчэ больш увайшоў у сваю бесперапынную цягавiтасць. Ён не ведаў светлай гадзiны, думаючы толькi пра тое, што, быць не можа, зробiць ён усё, што хоча i што надумаўся зрабiць, стане калi-небудзь i спаць, колькi трэба чалавеку, i на лепшым канi ездзiць.

Аднойчы, працiраючы ад пылу вочы i аблiваючыся потам ад гарачынi, ён вёз дадому каменне. На вулiцы стаяў натоўп.

– Тоня!
– гукнулi яму.
– У салдаты збiрайся, вайна!

Ён анямеў. Сэрца яго быццам упала на сваё месца з нейкай страшэннай вышынi i зноў паднялося туды ж, каб зноў падаць. Уз'ехаўшы на двор, ён не заўважыў нi ўкопанага ўчора на брамку ў агарод новага шула, нi маладзенькай рабiнкi перад вокнамi. У страшэнным смутку ён перабыў дзень, а назаўтра, яшчэ сцямна, паклiкаў перакупшчыка, прадаў шмат што з гаспадаркi i паехаў за дваццаць вёрст у горад, да доктара, якому некалькi год яшчэ да гэтага вымуроўваў печы ў новым доме. Тоня быў да шмат чаго майстар, а доктар рыхтаваўся да старасцi i выбудаваў сабе ўласны дом.

Доктар пазнаў Тоню, але гэта мала памагло справе: усё адно цана была загароджана здаравенная. Тоня паспрабаваў як умеў далiкатна i лiслiва патаргавацца. Але тут жа ўбачыў, што гэта яму не перакупшчык, i змоўк. Доктар даў яму чагосьцi выпiць i сказаў прыехаць праз дзён пяць, а пакуль што ляжаць у пасцелi.

Тоня Базылькевiч пяць дзён скардзiўся на боль у жываце - i сапраўды яму, небараку, прыйшлося крута. З сям'i яго была толькi сястра, i яна цiхом плакала, шкадуючы брата.

Людзi пайшлi ў салдаты, а Тоня астаўся правiцца. На шосты дзень сястра завезла яго да таго самага доктара i там пакiнула. Доктар паклаў яго ў сваю ўласную бальнiцу i сказаў:

– Можна баранiцца ад салдат вачыма, жыватом, грудзьмi - чым хочаш. Выбiрай, толькi не марудзь, мне часу няма.

Тоня падумаў: зачапi жывот, то працаваць не будзе як. З папсаванымi грудзьмi таксама доўга не пацягнеш. I ён выбраў вочы. Вочы ўдалiся добра, можа, нават больш як трэба. Тоня пачуў ад доктара:

– Цяпер у салдаты не пойдзеш. Бачыш няважна, але, як скончыцца вайна, я табе гэтыя вочы зноў пастаўлю на месца.

Стала i глыбакадумна Тоня Базылькевiч явiўся дадому i зноў узяўся за перарваную няшчасцем работу. Бачыў ён цяпер толькi зблiзку, здалёк усё было як у тумане. З сенечнага парога ён зусiм не бачыў новага слупа, пастаўленага ў агароднай агароджы; да яго трэба было прырабiць брамку. Апанованы страшэнным смуткам, Тоня пайшоў у той бок, дзе стаяў слуп. Свiннi пакорпалi навокал зямлю, першая ад разгароджанага месца града была здрасавана ўшчэнт. Хлеў быў адчынен, i там было пуста - карова пайшла ў перакупшчыцкiя рукi, а грошы за яе ўзяў доктар. Усё, што было набыта такой упартай працай, пайшло марна. Праўда, Тоня Базылькевiч не ў салдатах, не на вайне, але затое - i набытку няма, i вочы не свецяць. Тонеў смутак вырас удвойчы. Ён не мог адразу акiнуць вокам сваёй раптоўнай спустошанасцi i пачаў хадзiць з аднаго кутка сваёй сялiбы ў другi, разглядаючы ўсё хворымi вачыма.

Трэба было ўсё пачынаць спачатку - старацца, не спаць, мазалi нацiраць - набываць. I як толькi гэтая думка выяснiла перад iм такi стан рэчаў, зноў устрапянулася i ажыла ранейшая цягавiтасць i працавiтасць. Роўна праз хвiлiну Тоня Базылькевiч бiў з-за вуха абухом па коллi, канчаючы агароджу. У агародзе лапушыўся гарбузеннiк. На градах ляжалi гарбузы i гуркi. I хоць Тоня Базылькевiч ужо не мог са свайго месца разгледзець iх, ён усё ж адчуваў свой агарод: з яго цяклi запахi. Гэта паменшыла яго смутак. Пасля падзьмуў вецер, запахлi з-за гумен каноплi, i Тоня Базылькевiч яшчэ мацней пачаў бiць абухам, поўны ўпартай волi працаваць да сёмага поту.

У гэты момант пачуўся з двара скрыпучы голас:

– Дзяндобры, пане Базылькевiч.

Пане Базылькевiч, забыўшыся на недасканаласць сваiх цяперашнiх вачэй, азiрнуўся i нiкога не ўбачыў. Але з голасу ён пазнаў, што дзесьцi ў глыбiнi двара iдзе да яго мельнiк Сымон Бiрыла. Так i ўяўлялася Тоню, што доўгi i тонкi, як прут, Бiрыла, пачухваючы пальцам шыю, шырока сцiбае нагамi дзесьцi яшчэ каля хатнiх сянец.

– Добра здароўе!
– абазваўся Тоня i, каб не трацiць марна часу, зноў падняў угару абух.

– Чаго я да цябе, пане Базылькевiч, прыйшоў, - загаварыў Бiрыла, працягваючы Тоню руку.

– Ну чаго?

– Тут, пане-браце, такая загваздка выходзiць, што цi не ўзяўся б ты мне малатарню паправiць?

Тоня Базылькевiч быў добры майстар на такiя рэчы, i душа яго ў гэты момант устрапянулася: калi ўдзень працаваць дома, на сваёй гаспадарцы, то ўночы пры агнi можна пры Бiрылавай малатарнi. А часамi можна i ўдзень часiну ўварваць. Адмовiцца ж ад такой работы нельга, гэта само шчасце iдзе ў рукi чалавеку, гэта жывы заработак! Работа зробiцца, час пройдзе, а заробленыя грошы ён аберне на заняпалую гаспадарку.

– А многа ў самiх работы каля малатарнi?

– Хадзем паглядзiм.

Пайшлi аглядаць. Выявiлася, што там трэба ўстаўляць усе кулакi, самае кола трэба перасыпаць, шасцярню зрабiць зусiм новую, ды i барабан занадта ўжо нешта гайдаецца ў бакi, калi пхнеш яго рукой, - i яго трэба падмацаваць.

– Тут жа многа работы!
– радасна заявiў Тоня Базылькевiч, ужо дыхаючы паветрам вялiкага заработку.

– Ну, што трэба, тое зробiш.

– Гэта ж выходзiць, што, можна сказаць, палавiну малатарнi трэба нанава зрабiць!

– Ну якая там, пане Базылькевiч, палавiна?

I яны пачалi таргавацца. Вытаргоўвалi спачатку па рублю, пасля па паўрубля, пасля спрачалiся хвiлiн пятнаццаць за дзесяць капеек. I от нарэшце старгавалiся. Тоня Базылькевiч пабег дадому канчаць гарадзiць плот.

– Толькi ж, пане Базылькевiч, вы не марудзьце тут мне з малатарняй, самi ведаеце - восень на носе, малацiць трэба будзе.

– Бог дасць, зраблю, - гукнуў у адказ Тоня Базылькевiч.

Да вечара ён яшчэ паспеў дагарадзiць плот, на змярканнi выехаў з драбiнамi i плугам на начлег, досвiткам i пакуль не ўзнялося сонца араў, пасля прыехаў дадому i пайшоў даводзiць да парадку Бiрылаву малатарню. Так пайшлi днi. Тоня Базылькевiч сляпiў свае хворыя вочы ўночы пры агнi, вычэсваючы кулакi. Малатарню ён упарадкаваў i пайшоў разлiчацца з Бiрылам.

– Я табе, пане Базылькевiч, дам цяпер палавiну грошай, а рэшту аддам увосень, як намалачу i прадам.

– Можна i так.

Увосень, пасля таго як дзень пры днi папагула спрытна наладжаная Бiрылава малатарня, Тоня зноў пайшоў па грошы.

– Пачакай, пане-браце, да замаразкаў, - скрывiў набок дробную галаву Бiрыла.
– Мы, пане-браце, я ж кажу, сварыцца i па судах цягацца не будзем.

– Добра, - сказаў Тоня Базылькевiч.
– Мне абы па судах не цягацца.

Пасля замаразкаў нападаў снег, i Тоня зноў пайшоў да Бiрылы.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Интриганка

Шелдон Сидни
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Интриганка

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя