Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Імгненні

Кучмель Наталля

Шрифт:
* * * Хто б сказаў — каханне маё; Я скажу — чаканне маё. Хто б сказаў — ты любасць і гнеў; Я скажу — бясконцы спадзеў. Сцяўся ў ім, як броваў надлом, Свет малы за жоўтым акном. Час застыў над светам малым. Анішто не здарыцца ў ім — Не скаціцца слёз раўчуку, Не разліцца ў цішы званку.
* * * Туман ярам, ярам-даліною... 3 народнага Туман ярам... Плятуцца стужкі туману Вакол
чорных хмызоў, вакол елак малых.
Але ім устыдацца тонкага стану I празрыстых веяу тваіх. Пералеска ўскіне сцяблы маладыя У глухіх вільготных ярах вясной — I падасца, быццам хлапечай шыі Не ўтрымаць галавы буйной. I, нібыта аскепак светлага лёду Аплывае сэрца весняй парой. Толькі позна — згінулі насалоды, Толькі сцюжай цягне з яроў.
* * * Неба весняе — ясны німб, О горад мой; Голле рыжае — светлы кілім Над тваёй галавой. Сёння рака сваю вязкую кроў, О горад мой, Гоніць хутчэй ад свістання вятроў Над тваёй галавой. І падаецца — ажылі дамы, О горад мой; Палі скляпенні зімовай турмы Над тваёй галавой.
* * * Цераз якую муку вызнаем, Чым дзячаць добрым, шчырым і адданым, I потым — выпадковым аддаем, Што не насмеліліся даць каханым. I помняцца такіх спатканняў сны Тым саладзей, што адыходзяць з ночай... …Як лёгка з выпадковымі — яны Запомняць нас такімі, як мы хочам.
* * * А у Цябе няма імя. Ніяк не зваць маю руку ці вока; Ніяк не зваць маё дыханне, сэрца, Але без іх — не жыць. Ніяк не зваць Дыханне ночы ліпеньскай без ветру I зорку над высокаю таполяй; Ці яксьці зваць — ды гэта неістотна: Яны завуцца — Ты.
* * * Сёння ў небе імжыцца снег бялюткі, а дробны такі — Маці Божая быццам вытрасае мяхі з-пад мукі.
* * * Апала лісце. Месяц ліс тапад Абмёрзлыя галіны ў неба ўзняў. Бялёсы, як падмоклы, далягляд I насцярожаная цішыня.
* * * Над цёплым пылам сходаў, Над дзённаю кунегай — Як быццам сінім мёдам Напоенае неба. I ў ясным дні, што ў ставе, Плывеш малою плоткай... — Мёд сіні не бывае? Але глядзець — салодка.
* * * Многа зімаў прайшло, I шмат пракацілася вёснаў, Але дагэтуль Выклікае здзіўленне Toe, Што імем тваім Могуць клікаць кагосьці яшчэ.
* * * На сто дарог вакол ляжыць разбухлая зямля. Заплыла ноч над галавой агромністае неба. I адмяжоўвае ад іх вялізарнае голле Маленькі свет, дзе мы з табой, абняўшыся,
сядзім.
Таполі стукаюцца між халодных, золкіх зор. Вышэй за верхі іх расце гарачыня абдымкаў. I будзе час, што ў самых нас раскрыецца бяздонне, I стане толькі наш з табой вялікі гэты свет.
* * * Ёсць веліч у старых закінутых мурах — Ды сэрца паміж іх хутчэй адчуе страх. Не так спаруды сцен, абломы сыпкіх вокан — Густы і пышны ўюн прываблівае вока. Свет ясны, так і ты мае прыгожыш сны — Гліцыніі святлом уздоўж рабой сцяны. Спамінам аб табе — ліянаю зялёнай — Прыкрашан грубы мур паўсёднасці штодзённай.
* * * А з бяроз — па адным — ападаюць лісты. Імі ўсланы дарогі, нібы талярамі. Позні вечар. Вагон напалову пусты. Толькі белая-белая поўня над намі, Ды з бяроз — па адным — ападаюць лісты.
* * * Мокрае, шэрае неба радзімы — ды вочы Звыклі да фарбаў няяркіх, абрысаў някідкіх. Тут пра вясну сведчыць нават не першы лісточак — Першыя на тратуарах падсохлыя пліткі. Дзіва, як тут, сярод гэтае стылае слоты, Змог узрасці — на прыгоду і песню гатовы, Моцны і гнуткі, як хмелю над вокнамі сплёты, Светлы, як хмелевы гроны ў красе вераснёвай.
* * * Лёгкі голас, лёгкі кашаль, лёгка ў такт Калыхаецца хусцінка на грудзях. I вітрыны лёгка поглядам лавіць — Не бянтэжыць, што не хопіць заплаціць. Так, як быццам бы адкрыты ўсе шляхі, Быццам лёгка дараваны ўсе грахі... 3 мяккай гразі вецер вільгаць падабраў; Новяць колер купы выпетраных траў. Толькі нудна, абдзіраючы руку, Ключ каторы раз правернецца ў замку — Бо вясновы дзень, як даўні любы сон, Цяжка-цяжка размыкае свой палон.
* * * Падлетак! Вусны горкія твае I вочы, быццам лёд, што растае, Брыво тугое надламанай стрэлкай — Навек у сэрца мне загнаны стрэмкай. Дзіцёнак... Вечар дыхаў, месяц цвіў; На ўсё навокал светлы холад ліў. I кожны з нас струною быў і смыкам, Уадначас — і скрыпкай, і музыкам... ...Калі ж спатоліліся мы, калі 3 угрэтай падымаліся зямлі — Світала. Ўвачавідкі халадала. За павароткай восень нас чакала.
* * * Прыйдзі... Зялёны змрок у пакоі; Віно ў скляпах не цяплей ад лёду; Лілеі пахнуць на падваконні, I мармур дыхае прахалодай. Вось-вось, згарнуўшы хітон з блакіту, Зямля пад зорную коўдру ляжа. Веранда ў доме плюшчом спавіта — Ніхто не ўбачыць, нішто не скажа. А мы ў абдымках цяпло падвоім... Прыйдз і!.. Чакаю! Бо я не веру, Што мне й сягоння ізноў з тугою — 3 адной тугою! — дзяліць вячэру.
Поделиться:
Популярные книги

Проклятый Лекарь

Молотов Виктор
1. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь

Тринадцатый VI

NikL
6. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VI

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Древесный маг Орловского княжества 10

Павлов Игорь Васильевич
10. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 10

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4