Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Імгненні

Кучмель Наталля

Шрифт:
empty-line/> * * * Сцежкаю да прыпынку Праз зарослы язмінам двор Хлопец нясе дзяўчынку... I думае — што да зор. Лёгка, нібы націнку, Праз хвіліны — як праз гады, Хлопец узняў дзяўчынку. I думае — назаўжды...
* * * Дымам на веі — клеіцца стома. Чуць, як гаворыць з ветрам салома. 3 ветрам — салома, з кроплямі — голле, 3 сэрцам нявольным — вольная воля. — Йдзі сюды, сэрца, — дам табе крылы: Лётай, кружыся, дзе табе міла. Будзе халодна, будзе й галодна, Але
ж затое — шчасна, свабодна!
— Позна мне, цяжка, — сэрца казала. — Чорнае лоззе вены працяла. Чорнае лоззе, мокрае лісце — Не адарвацца. Вось бы калісьці...
* * * Ноч пяе дыханнем тваім. Я яго чую — і ноч пяе. Ноч пяе золатам кончыкаў вей. Я іх бачу — і ноч пяе. Ноч пяе дакрананнем рукі, Далонню ў далоні, крокам у крок. Паветра згушчаецца — не ўдыхнуць, I з сэрца капае цёплы сок.
* * * Ліпнёвы надвячорак прыкідваецца днём. Няма куды спяшацца. Ўсе дома. Маскі здзеты. Каханы хлопчык мой, нібыта кацянё. Аблізвае вяршкі з малочнага пакета.
* * * Вечар пахне лісцём і пылам. Котка злезла з акна пад'езда, Валюхаючыся, пайшла. Душна, быццам між сценак вазы: Атачае дамы, здаецца, Тонкі пласт залатога шкла.
* * * У любой цеплыні на хвіліну здарыцца змрочна, Цверазеўшы, спіной адчуць пад шпалерамі — мур. Маленькі лемур, у цябе вялізныя вочы; Прыпадз і да маіх грудзей, маленькі лемур.
Плён Мята, мята пры балоце, Рута пры рацэ. Як пук жыта — жмут мелодый Пры адной руцэ Прыхінёны; а другая — Жоўтае, як звон, Сэрца спелае трымае; Белы мёд з яго сцякае Проста на далонь.
* * * Студня на выспе пяску Белым прысыпана снегам. Памяць аб тонкім, гарачым Целе тваім. Памяць аб веях — Шорсткіх, як снег, што зрываецца з даху пад ветрам, Лёгкіх, як снег, што сядае на твары і кроны. Дымчаты снег. Памяць аб вуснах — Вабных, як познія вішні ў лістоце калянай, Праг ных, як быццам пчала, што аблізвае спелы Вішанны сок.
* * * Ты багатай зрабіў мяне. Дараваў мне срэбра і злота, Перлы, лалы і дыяменты. Тыя скарбы заўжды са мной: Срэбра ў пасмах вакол чала; Злота зор — скрозь мокрыя веі; Лалы сораму, жалю, гневу, Дыяменты слёз развітальных I ў халодны дзень прад змярканнем Перлы кропель на сумным шкле.
* * * Паблякла неба, звітае смутой. Бязважкімі гуляе прыпаламі Ліпнёвы
вецер: каля губ Яго
Сівы матыль трапечацца крыламі. Як горача! Паволі нікне дзень. I пазіраюць з моста дзве дзяўчыны На мнос тва белых кропак па вадзе — Як быццам бы па ягадзе рабіны.
* * * плыў дождж над горадам цяжкі і нізкі быццам дым і голле гордае само хілілася прад ім так за гадзінаю гадзіна коціцца ў пакой гром кропляў рынаю — курантаў бой плыў дождж над горадам звісаў завесаю вады як мяккім голасам ахутваў змоўклыя сады і не ўскалочана у палісадзе між вяргінь пад колер воч тваіх стаяла стынь
* * * Стрыжоў і ластавак мые Неба водаварот. Шыпшыны губы туг ія Сцялі ружовы рот. Паволі ноч наступае, I ў ёй прасвету няма... За здраду найгорш карае Жанчына сябе сама.
* * * Я за цябе старэй — на той спакой, Які бывае, калі ўсё разгубіш І не кахаеш, а спакойна любіш, Не забываючыся выгады сваёй. Я за цябе старэй — на той спакой.
* * * Ў акне дзявочай спальні Гарыць, не міргне свечка. Кахаць не развучыцца. А ўнізе — вецер, слота. Пажоўклых лісцяў плямы. Няма прытулка сэрцу. Каханак на гадзіннік Глядзіць, затым — у цемру. Кахаць не развучыцца. Кот мокры і блішчасты Хаваецца ў пад'ездзе. Няма прытулка сэрцу. У сне, прад нараджэннем, Шаволіцца зародак. Кахаць не развучыцца. Штоночы ў адзіноце Стары чакае смерці. Няма прытулка сэрцу.
* * * Скупое сонца п'юць бакамі гмахі, I смешны снег аблёг зямлю і дахі — Як семяно: пласт пуху па вярху I кругленькае, цвёрдае — ў пуху. I не назваць, што больш было б вясеннім, Чым гэты снег, падобны на насенне, I сонца, што, як котка на страсе, Аж надта годна галаву нясе. Але ўжо прагрымелі кроплі сцёкам. I твой пакой — абдымкаў нашых кокан, Спусцелы кут задушных таямніц — Асветлен скрозь прарэзы аканіц.
* * * Ляніва, быццам адэсіты, вып'юць кавы I пойдуць блындацца па горадзе без справы — Два даўганогія, пад сонцам, за руку. I ветрык, што ў дрымотных пошуках чагосьці На даляглядзе, як падушкі, хмары мосціць, Не пашаволіць разамлелую раку; Бо на адно дастане сіл — даткненнем гібкім Сушыць нагі маленькай мокрыя адбіткі На шэрым покрыве бетоннай паласы I спрабаваць спатоліць вялае тамленне, Яе спадніцай абвіваючы калені. Яму разбэрсаўшы на вочы валасы.
Поделиться:
Популярные книги

Проклятый Лекарь

Молотов Виктор
1. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь

Тринадцатый VI

NikL
6. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VI

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Древесный маг Орловского княжества 10

Павлов Игорь Васильевич
10. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 10

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4