Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Дарогi былi пустыя. На дарозе высокая чалавечая постаць вырасла раз надвечар. Жорсткi i рухавы выгляд яе рваў гармонiю цiхай восеннай ласкавасцi.

Чалавек спяшаў. За плячыма ў яго матлялася пустая торба. Ён толькi на ўзгорку прыпынiўся, адкуль больш вiдаць было зямлi навокал. I зноў заспяшаў. Вёску ён абышоў стараною, але яго ўсё роўна ўбачылi. I ўсе гаварыць пачалi пра яго:

– Бушмар iшоў дадому з астрога.

– Спяшаў страшна.

– Не адбыў свайго часу, амунiсцiя, мусiць, нейкая!

Вечар увосень находзiць шпарка. Бушмара ён агарнуў ля хутарской брамы. Сiнь неба згусцiлася, лясы пачарнелi.

Дубняк падыходзiў да самых

хат. Увечары ён зусiм злiваецца з мiзэрным драўляным чалавечым прытулкам. Як запальваюцца на небе зоры, неба ўздымаецца вышэй, зямля чула дрэмле пад iм. Тады, калi заплача ў хаце дзiцянё, дзiцячы голас далёка чуваць у лесе.

Я цябе люляла...

Спявае жанчына. На дварэ чуваць, як скрыпяць вяроўкi ад калыскi. У хаце гавораць. Жанчына ўсё спявае.

– Андрук, ты збiраешся куды?
– чуваць другi жаночы голас.

– Я надвечар бачыў, як Бушмар дадому з допру iшоў, - адказвае мужчына.

– Гэтак хутка...

Жанчына яшчэ нешта гаворыць, але чалавек выходзiць з хаты. Другi чалавек шпарка адбягае ад акна. У змроку ён здаецца клышаногiм. Адбегшы крокаў дзесяць, ён спакойна варочаецца назад, нiбы iдзе сабе спакойна ў сваю дарогу.

– Добры вечар, Андрук, - гаворыць ён, стараючыся быць спакойным.

– Добры вечар, Вiнцэнты, - гэтаксама стрымлiваючыся, гаворыць Андрэй.

– Бушмар вярнуўся.

– Ну!

– Не бачыў?

I Вiнцэнты хiтра ўсмiхаецца, як следчы, якi злавiў на слове падсуднага. Пасля гаворыць:

– Лепш бы ён зусiм не вярнуўся.

– Чаму?

– Брыдкi чалавек. Воўк. Звер. Людзей ненавiдзiць. З яго карысцi людзям жаднае быць не можа.

– Дзiўлюся. Вы ж з iм павiнны добра ладзiць. Ён сабе дзедзiч, а ты далiкатны чалавек i хамаў не любiш, з гадамi знацца не хочаш... Хiба вы не падзялiлi чаго?

– А адкуль ты ведаеш, што я з iм вельмi вялiкi прыяцель павiнен быць?

– Па-мойму, няма вам за што сварыцца. Жылi б вы сабе як мае быць, далiкатна, па-Божаму; зналiся б, як добрыя людзi, як сваякi якiя...

Вiнцэнты недаслухаў. Ён пайшоў шпарка, з маўклiваю нянавiсцю.

– Бож-жа мой, Бож-жа мой, - шаптаў ён, прыцiскаючы на "ж". Ён здалёк чуў, як пайшоў у вулiцу Андрэй i як Амiля спявала ўсё свайму меншаму сыну.

V

Калi Бушмар выйшаў за страшную браму допра, яшчэ чуў на сабе цяжкасць прыгнечання, аж пакуль не мiнуў апошняга гарадскога завулка. Як бы хто магутны, непераможны трымаў яго за плечы i цiснуў у зямлю. Калi праходзiў местам, пазнаў блiзкiх, з свайго боку людзей каля вазоў, але яшчэ больш тады даў ходу, - каб хаця не заўважылi i не запрасiлi садзiцца на воз. Ён зусiм прыйшоў да спакою, калi пачуў, як палявы вецер свiшча ў вушы i б'е проста ў вочы. Тады адчуў ён струмень бурнай волi. Яна гнала яго па зямлi асеннiмi дарогамi, сцежыстымi пераходамi, лясамi. Больш нешта за сорак вёрст зрабiў ён за той дзень i яшчэ больш iшоў бы. Лёгка ўвайшоў ён у лес, як бура, мiнуў яго зараз жа. Галас iрвануўся да яго на поўны рух сваёй сабачай радасцi. У браме яны стаялi ўдвух, абняўшыся. Бушмар раздзьмутымi ноздрамi цягнуў у сябе восенны пах мокрага дрэва, саломы, зямлi, сабака захлынаўся вiскам, калацiўся з радасцi. Апамятаўшыся, Бушмар рушыў пад хату. Сабака павалокся на заднiх лапах следам, трымаючы ў абдымках гаспадараву спiну. Галена спаткала Бушмара на ганку. Яна абняла яго за шыю i павяла ў хату. I толькi тут, калi ўжо запахла знаёмым спрадвеку кутком, заварушылася дзесьцi ў нетрах сэрца трывога. Ён i сам не разумеў яшчэ, што гэта i з чаго, цi гэта пачатак чагосьцi вялiкага,

цi драбяза якая? Галена падвяла яго да калыскi:

– Бачыш?

Ён чыркануў запалку, каб угледзецца ў твар невядомага яшчэ сына. Галена не зводзiла з яго вачэй.

Праз паўгадзiны ён ужо хадзiў па двары. Сабака гайсаў за iм, постацi iх шпарка варушылiся ў раннiм змроку, яны некалькi разоў абышлi двор. Нарэшце Бушмар рушыў за браму. Ён iшоў шырокаю сваёю мяжою i тут чуў, як тая трывога шпарка расла. I ён пачаў усвядомлiваць яе. Ён ужо трымаў у думках тое, што бачыў, як толькi падышоў быў сёння пад дом, але што ўцякло тады з галавы i сэрца. Каб бязлiтасна вярнуцца цяпер.

За дзiкаю, яшчэ бацькаўскаю палявою грушаю мяжа была развернена плугам. Нават спачатку, пакуль яшчэ не закiпела думка, ён з гаспадарскай прывычкi падумаў быў: "Нейкi няўмека зворваў", - а пасля раптам усё патанула ў мiтусеннi навакольнага зямнога змроку i надлеснай ясноты. Усё скрозь пабiта было разорамi на дзялянкi - пачатак позняга зябу. Далёка чарнеў у змроку хутар. Разоры вялi Бушмара да самай агароджы. Дзiка кiнуўся ён у хату да Галены.

– Наша поле вунь там, - сказала яна, паказваючы яму ў акно за сад.
– На тры душы пакiнена нам. От нядаўна ўсё зрабiлася. Я ж пiсала табе.

– Без мяне?!

– А што ты памог бы?

Яна глядзела яму ў вочы, прасiла позiркам не думаць пра гэта. Вочы ў яе былi гэтакiя, як тады, калi ён першы раз убачыў быў яе на судзе. Вочы гэтыя палiлi яго. I гэта яшчэ больш узняло ў iм навальнiцу страшнага ўтрапення, падобна было тады, як калiсьцi першы раз пасля паверкi сеў ён на ложак у казарме i як першы раз зачынiлi яго ў допраўскай камеры. Ён кiнуўся з лямпаю раптам да калыскi.

– Чаго ты ўглядаешся гэтак?
– здзiвiлася Галена на страшны неспакой яго панурага твару.

– Гэта мой?

Яна гнеўна, горда стала перад iм:

– Твой!

– А не хлусiш?

Яна ўзняла галаву i адышла моўчкi.

– Ага, чаго ж ты змоўкла?!

Ёц пачынаў ужо крычаць. Яна стаяла напроцi акна.

– Мусiць, грэх нейкi ёсць, калi маўчыш!

– Ёсць!
– адказала яна, павярнуўшыся да яго.

– Гавары!

– Не скажу.

– Скажы!

– Не!

– Дык я зараз iначай пагавару.

Нiяк ты iначай не пагаворыш.

– Гавары, хто прыходзiў да цябе.

– Хто толькi хацеў, той i прыходзiў.

– Скажы!

– Не скажу.

– Скажы...

Яна стаяла перад iм, не зводзячы з яго вачэй. Ён усё гаварыў: "Скажы... скажы..." Раней крычаў, пасля пачаў прасiць. Прасiў доўга, раптам рабiўся мяккiм - дзiўным нават для Галены, то зноў узнiмаўся да сваёй звярынай сiлы ў голасе. Бiў тады кулакамi аб стол, пасля зноў ападаў да просьбы, а яна глядзела, як ён варочаецца, i ўсё сцвярджала:

– Не скажу.

Нарэшце ён абяссiлеў. Пайшоў з хаты, гукнуў за сабою Галаса. Як вiхор прамчаўся да лесу i праз лес, iшоў, сам не думаючы куды. У лесе моцна шастала пад цяжкiмi ботамi яго не зляжалае яшчэ лiсце, за лесам - гучна шоргаўся аб абцасы жвiрысты пясок на дарозе. Бушмар нагадваў штосьцi бязлiтаснае i цяжкае, што ўсё крышыць дашчэнту пад нагамi сваiмi, сцiрае ўсё з твару зямлi i, не заўважваючы гэтага, у iмя сваiх адчуванняў свету для сябе аднаго. Малыя i слабейшыя iстоты ратуюцца, уцякаюць з-пад гэтага страшнага ходу, але iх нiхто не заўважае. Тут толькi дзiкасць i выпадковасць, што i хто пападзецца пад бот?! Хто i што будзе растаптана насмерць?! Хто i што застогне пад ботам, развiтваючыся з жыццём?

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII