Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Тады ўжо i ў натоўпе загаварылi:

– Нашто яго бiць, што гэта паможа?

– Дайсцi ад яго праўды трэба.

– У суд яго.

Пачаўся допыт, навальны, натоўпны:

– Гэта ты ўсё? Прызнавайся.

– Дом ты падпалiў?

– Не, не я.

– А чаго ты тут хадзiў?

Ён замаўчаў. Тады людская сцяна зноў рушыла на яго.

– Я толькi хацеў гумно падпалiць.

– А дом хто падпалiў?

– Вiнцанцюк.

– Каторы?

– Ваш.

Калгасавец?

– Але.

Яго тады падхапiлi пад рукi i павялi на пажарышча. Ужо адно галавешкi тлелi. Знайшлi Вiнцанцюка. Той бедаваў i стагнаў, што ўся адзежа яго пагарэла. Iх паставiлi з Бушмарам разам i акружылi. Вiнцанцюк апраўдваўся:

– Адкуль, таварышы, такi паклёп на мяне? Я Богу душою хiба толькi вiнен. Што! Няўжо я сваю кватэру буду падпальваць. Уся ж адзежа мая там прапала.

Тады нехта здагадаўся:

– Вось тут i музыка ўся, што ты на гэтым выехаць хацеў: хто бо на цябе падумае, калi ты сам туды перабраўся!

Раптам з натоўпу праплiшчылася наперад, у круг, Амiля, заплаканая, устрывожаная.

– Бушмар!
– крыкнула яна слабым, змучаным голасам.
– Гад, згубiцель! Што ты нарабiў!.. Звер!.. Як жа дараваць табе!.. Хто ж табе цяпер падаруе!.. За ўсё!

Яна цяпер як бы расцвiла ўся ад трывожнай узбуджанасцi. Малая постаццю, з маладым бляскам вачэй, яна выглядала, як дзяўчынка.

Бушмар азiраўся.

– Звязаць яго!

– У суд!

Ён ужо не баранiўся. Не было карысцi. Зiрк яго ўпаў туды, дзе людзей радзей было. Там Галена трымала на руках дзiцянё. Другое, Амiлiна, трымалася за яе, напапоханае, сплаканае. Вось туды падышла i Амiля. Ён адвярнуўся.

Андрэй заўважыў: нейкае падабенства ў Вiнцанцюка з'явiлася цяпер да нябожчыка бацькi. Вiнцанцюк выў слязьмi.

Цэлую ноч быў неспакой у калгасе: пажарышча курэла да самага рання. Змучаныя гэтакаю трывогаю пасля дзённай працы, людзi пад дзень разыходзiлiся адпачываць.

Ужо бялела тады неба на ўсходзе. Запахла з поля здароўем расы. Поле драмала, лясы маўчалi.

Праходзячы паўз пажарышча дадому, Андрэй спынiўся. Глядзеў, як пусцела навокал ад людзей, i толькi вартавыя хадзiлi ля пажарышча. Ён увайшоў у хату. Там Галена стаяла над дзецьмi - яны ўсе як пазбiралiся разам у трывозе, гэтак i паснулi. Жонка яго стаяла ля стала i маўчала. I ўсе яны не гаварылi, чуючы i так, без слоў адно аднаго.

За вокнамi цiха было.

Там Уладзя хадзiў яшчэ па двары. Узбуджанасць гнала ад яго ўсялякую ўтому. Ён стаяў з вартаўнiкамi, так хадзiў. Пасля падаўся ён да Андрэевай кватэры - пераспаць да ранiцы. Ля ганка, дзе дубы (лесавыя пасланцы ў поле) застылi ў перадранiшняй дрымоце, цямнела ў водблiску неба чалавечая постаць.

– Амiля!

пазнаў ён.

Яна маўклiва глянула на яго.

– Што думаеш?

Яна адказала не адразу:

– Так... Нiчога не думаю... I пра ўсё думаю... думаецца...

Пасля яшчэ:

– Як даўней усё...

– Што?

– Жылося...

Яна не скончыла сваёй думкi, чамусьцi ўсмiхнулася i глянула цiха i спакойна на яго. Вочы яе чулiся ў змроку, i голас усё меў у сабе сляды трывожнай знерваванасцi:

– А ты адзiн ходзiш... чаго?..

Але ён нiчога не адказваў. Ён узяў яе за руку, другую яна сама працягнула яму.

– Родная... ты...

Яны пайшлi да Андрэя, несучы ў сабе радасць сваёй новай блiзкасцi.

Назаўтра зноў позняе лета зiхацела сонцам. Дзень быў капатлiвым, гарачым. Надвечар меўся адбыцца сход. Сход збiраўся быць бурным i доўгiм.

* * *

Следства не цягнулася доўга. Бушмара i Вiнцанцюкоў судзiлi ўвосень. Бушмар адбываў кару.

За тыя гады яшчэ некалькi новых будынкаў вырасла паўз лес. Бушмар больш у гэтую мясцiну не вярнуўся. Ён знiк.

* * *

Другая гiсторыя перад намi. Гiсторыя сыноў Амiлi i Галены. Яны растуць, каб дзейнымi ўвайсцi ў новае жыццё.

Гэтае ж апавяданне скончана.

1929

Каментары

Друкуецца па кнiзе "Лявон Бушмар" (Менск, БДВ, 1930). Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Узвышша", 1929, №7-10. Завершаны ў сакавiку 1929 года. У тэксце аповесцi, апублiкаванай асобным выданнем, паметка ў канцы: "Слуцак".

Неўзабаве пасля публiкацыi аповесцi з'явiўся артыкул крытыка Алеся Кучара "Пра адну рэакцыйную аповесць" (Маладняк, 1931, №1), якi азначаў круты паварот афiцыйнай лiтаратурнай крытыкi ў адносiнах да творчай суполкi "Узвышша" наогул i творчасцi Кузьмы Чорнага ў прыватнасцi. А.Кучар прызнаў аповесць таленавiтай, але тым не менш "рэакцыйнай", бо празаiк слаба паказаў класавую барацьбу, а паводзiны герояў тлумачыў з пункту погляду буржуазнага сенсуалiзму. Лявон Бушмар, галоўны герой аповесцi, на думку крытыка, выклiкае спачуванне, а не асуджэнне, а аўтар шукае "матывы для апраўдання яго ўчынкаў". I нарэшце вырак, якi выносiць крытык-аглабельшчык i якi не падлягае апеляцыi: "Чорнаўскi "фiзiялагiчны жывiзм" не толькi нiчога агульнага не мае са змаганнем пралетарскай лiтаратуры за жывога, класавага чалавека, а наадварот, пралетарская лiтаратура павiнна ўзброiцца на змаганне супраць творчых асноў К.Чорнага". "Iдэалiстычна замкнуты псiхалагiзм i груба-матэрыялiстычны фiзiялагiзм" А.Кучар недвухсэнсоўна ацэньвае як "правую небяспеку ў нашай лiтаратуры, i на яе павiнен быць накiраваны самы моцны агонь нашага змагання".

Поделиться:
Популярные книги

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Неучтенный элемент. Том 7

NikL
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7

Я снова царь. Книга XXXIII

Дрейк Сириус
33. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова царь. Книга XXXIII

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Подросток

Достоевский Федор Михайлович
Проза:
русская классическая проза
9.09
рейтинг книги
Подросток

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Мы - истребители

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Я - истребитель
Фантастика:
альтернативная история
8.55
рейтинг книги
Мы - истребители