Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Не ведаю, што і сказаць. Яна ў бібліятэцы кніг не бярэ, а я ў магазін рэдка хаджу. Так, павітаемся, калі сустрэнемся, і ўсё.

— Вельмі на яе пакрыўдзіліся?

— На Савачкіна больш. А яе зразумець можна, грошы немалыя.

— Але Савачкін тут ні пры чым. Вас абшуквала яна.

— Выйдзе так, быццам я паквітацца хачу.

— Чаму, патрэбна толькі ісціна.

— Дзе тут ісціна, — стараючыся не паказаць горыч, пасміхнулася дзяўчына, — калі я нават не вельмі помню, што было. Як у тумане. Сяркова нешта патрабавала, а я не разумела. Пакуль маю сумачку не

ператрэсла. Так крыўдна стала, што я сама ледзь не закрычала. Стрымалася. Напэўна, таму, што побач яе жаніх стаяў і ўсё казаў: «Маруся, не свавольнічай». А яна сваё: і па кішэнях, і…— дзяўчына сумелася, саромеючыся расказаць далей.

— А што, і жаніх там быў? — здзівіўся Корзун. Савачкін пра жаніха не ўспамінаў.

— Так, Валюжэніч. Ён пазней прыйшоў, як даведаўся. Які сорам! Не, я ўсё роўна паеду адсюль…

Корзун паклаў руку на паперу.

— Не спяшайцеся, Ліда Грамакоўская. Паедзеце зараз — знойдуцца людзі, якія скажуць, што, маўляў, каб была невінаватая, не збегла б.

Грамакоўская слухала, апусціўшы галаву. Яна быццам замкнулася ў сабе, і, як ні стараўся лейтэнант, размова далей ужо не клеілася. Яму нічога не засталося, як развітацца. І хоць справа не скранулася з месца ні кропелькі, ён быў задаволены. Грамакоўская аказалася добрай і шчырай дзяўчынай.

Магазін у гэтыя дні не працаваў, але Сяркова была там. Яна растлумачыла Корзуну, што чакае рэвізораў з сельпо: трэба было высветліць, ці не прапала яшчэ што-небудзь, акрамя дзённай выручкі.

Уласна кажучы, і Корзуну лепш за ўсё было б пагутарыць з прадаўшчыцай пасля рэвізіі, калі карціна стане больш поўнай. Аднак ён не бачыў, чым мог бы заняцца ў гэты час, і спадзяваўся, што папярэдняя размова таксама, мажліва, дасць нейкую зачэпку.

З Сярковай ён павёў сябе інакш, чым з Грамакоўскай, падкрэслена афіцыйна. З пратаколамі і роспісамі. Не толькі таму, што так патрабаваў парадак расследавання. Прадаўшчыца не выклікала ў яго сімпатыі.

Сяркова была грубаватая, самаўпэўненая, як гэта часта бывае сярод некаторых гандлёвых работнікаў, прывыклых, што людзі ідуць да іх, а не яны да людзей. Яна і знешне не спадабалася Корзуну: празмернае ўжыванне касметыкі толькі падкрэслівала яе недахопы — тоўстыя губы і шырокі рот, крыху пукатыя вочы. Яна трымалася так, нібы гэта следчы вінаваты, што ў яе прапалі грошы, і таму лейтэнант вырашыў даць ёй адчуць сябе ў становішчы абвінавачанай. Тым болей што, акрамя самаўпраўства з Грамакоўскай, яна дапусціла яшчэ адну правіннасць — не здала своечасова выручку.

Зрэшты, і Сярковай ён, відаць, не спадабаўся. Яна адказвала на яго пытанні суха, часам з непрыязнасцю. Праўда, гэтаму можна было знайсці тлумачэнне — за апошнія тры дні яе дапытвалі ўжо трэці раз. Акрамя таго, ёй дасталося за Грамакоўскую.

— Часта вы пакідаеце выручку ў магазіне на ноч? — спытаў Корзун, скончыўшы з першымі фармальнасцямі.

— Што вы! — паспяшалася з адказам прадаўшчыца.

— Аднак пакінулі?

— Позна было.

— Як гэта?

— Месяц канчаўся, хацела план зрабіць. Да вечара не зачыняла. У той дзень у нашым калгасе якраз трынаццатую зарплату выдавалі.

Спадзявалася больш выручыць.

— Атрымалася?

— У нас што-небудзь зробіш! У горад больш едуць, быццам там з іншай базы даюць.

— Аднак прадалі больш, чым звычайна…

— Лісавы «Гарызонт» узялі, лічыце — амаль чатырыста рублёў.

— Хто-небудзь ведаў, што вы грошы не здалі?

— Вялікі сакрэт!

— А ўсё-такі?

— Ну, на пошце. Раз не прынесла, значыць, у мяне.

— А яшчэ?

— Не ведаю, у нас тут раней зладзеяў не было.

— А цяпер, значыць, ёсць?

— Значыць, ёсць.

— Як я магу меркаваць, з прыезджых толькі двое: ваш жаніх і Грамакоўская?

Сяркова пачырванела і ажно ашчэрылася:

— Фёдара не чапайце, дома на яго болей пакідаю, і ўсё цэлае. Мы хутка разам будзем, навошта яму шкоду мне рабіць.

— Бадай, рэзонна, — пагадзіўся Корзун. — Значыць, застаецца Грамакоўская…

— Больш няма каму, — злосна сказала, як адрэзала, Сяркова.

Корзун задумаўся. Паводзіны прадаўшчыцы ўсё бо-лей пераконвалі яго, што прапажа грошай і для яе нечаканасць. Але з беспадстаўнымі абвінавачаннямі Грамакоўскай таксама не мог пагадзіцца.

— Дык дзе, вы кажаце, ляжалі грошы? — Корзун з Сярковай сядзелі ў падсобным памяшканні магазіна, за сталом, на якім былі накіданы накладныя, рахункі і яшчэ нейкія паперы, і Корзун устаў, маючы намер прайсці ў гандлёвую частку.

Сяркова неахвотна паднялася, правяла яго да прылаўка, за якім на доўгіх вешалках віселі паліто. Магазін быў стары, і ў адной зале гандлявалі і прамысловымі і харчовымі таварамі.

— Тут у мяне шуфлядка.

Зараз яна была пустая, напалову высунутая з-пад прылаўка, у замку тырчаў ключ.

— Ключ вы з сабой забіралі?

— Навошта? Я ж на хвіліначку. Узяла слоік і назад.

— Грамакоўская дзе стаяла?

— Вунь там, — паказала Сяркова на процілеглы прылавак і падазрона зірнула на лейтэнанта.

Корзун выйшаў у падсобку, узяў пратакол і вярнуўся назад.

— Давайце запішам, як гэта было, — прапанаваў ён Сярковай.

Неахвотна яна паўтарыла, дзе ляжалі грошы, дзе стаяла Грамакоўская, куды і на які час яна сама выходзіла.

Корзун усё гэта занатаваў у пратакол і папрасіў распісацца. Сяркова крыху падумала, потым перачытала напісанае яшчэ раз і, нарэшце, паставіла свой подпіс. Яна нібы прадчувала, што зараз яе чакае непрыемнасць. І сапраўды, лейтэнант неяк вельмі мякка папрасіў:

— Прынясіце мне, калі ласка, слоік джэму.

Сяркова пайшла. А ён пачакаў, пакуль за ёю зачыніліся дзверы, і хутка накіраваўся ў процілеглы бок, дзе пад прылаўкам была тая самая шуфлядка, у якой, паводле слоў прадаўшчыцы, ляжалі грошы. Ён паспеў выцягнуць шуфлядку, потым засунуць назад і ўзяўся за ключ. У гэты час у дзвярах з'явілася Сяркова.

— Што вы там шнарыце? — не ўтрымалася яна.

— Правяраю.

— Няма дурняў, назад ніхто не пакладзе.

— Я не гэта. Дарэмна вы Грамакоўскую абгаварылі. Бачыце, я ведаў, дзе ляжалі грошы і як адчыняецца шуфлядка, а ўсё роўна не паспеў, пакуль вы хадзілі.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Катализ

Скаландис Ант
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Катализ

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Пересмешник

Пехов Алексей Юрьевич
Фантастика:
фэнтези
9.38
рейтинг книги
Пересмешник

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Неучтенный элемент. Том 12

NikL
12. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 12

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2