Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Участковы схапіўся за галаву і кінуўся да тэлефона званіць у райаддзел. І пакуль ехала аператыўная група, ён добрасумленна выклаў на паперы ўсё, што яму было вядома пра гэта.

Прачытаўшы дакладную ўчастковага, першыя пратаколы расследавання, Корзун адчуў незадаволенасць. Справа выглядала надта цёмнай, без ніякай зачэпкі. Або ўсе сляды знішчыла сама Сяркова, праявіўшы непатрэбную актыўнасць, або злодзей наогул не пакінуў пасля сябе нічога вартага ўвагі. Была мільгнула ў Корзуна яшчэ адна думка: а ці кралі на самай справе грошы? Але ён адкінуў сумненне.

Не верыць Сярковай падставы не было. Корзун пагаварыў з тым-сім, наслухаўся процьму здагадак і меркаванняў — вёска не супакойвалася, хвалявалася — і падумаў, што ў такіх абставінах нічога не даб'ецца. А падумаўшы так, павярнуўся, не дайшоўшы крыху да Буевічаў, і пакрочыў назад у сельсавет.

Старшыня сельсавета пагадзіўся з лейтэнантавай прапановай.

Сход правялі ў той жа вечар. Людзей сабралася шмат. Корзун сядзеў побач са старшынёй сельсавета і ўвесь час лавіў на сабе цікаўныя позіркі. Людзі ўжо ведалі, што ён і ёсць менавіта той следчы, якому ў раёне даручылі разабрацца ў гэтым здарэнні з выручкай, і, напэўна, чакалі, што ён вось зараз устане і назаве вінаватага. Корзун, мажліва, расчараваў іх. Ён сказаў, што міліцыя нікога не падазрае, што Сяркова самавольнічала, і папрасіў прабачэння ў Грамакоўскай за тое, што Савачкін не змог у той дзень за яе заступіцца.

А далей, з гэтага выпадку, павёў гаворку пра сацыялістычную законнасць. І хоць сход увогуле ўдаўся — і яму, і старшыні сельсавета задавалі шмат пытанняў, Корзун бачыў, што не ўсе задаволены. Тым не меней, калі назаўтра ён узяўся за расследаванне, то адразу адчуў, што вёска стала спакайнейшая.

На сходзе Корзун не бачыў Грамакоўскай. Не прыйшла, бо ці саромелася, ці пакрыўдзілася. Таму ён не выклікаў яе ў сельсавет, дзе збіраўся размаўляць са сведкамі, а з раніцы сам накіраваўся да яе дадому.

У Кліне Грамакоўская была чужой, прыезджай і кватаравала ў бяздзетнай калгаснай даяркі. Свой візіт Корзун падгадаў так, каб гаспадыні не было дома — раніцай даярка заўсёды на ферме. Вядома, тое, што ён заходзіў да Грамакоўскай, у вёсцы хутка будуць ведаць усе. Аднак яму было важна, каб сама Грамакоўская не бянтэжылася ад чужога позірку, гаварыла з ім смела і адкрыта. Як бы там ні было, яна пакуль што заставалася сведкай.

Ён уяўляў, што размова будзе цяжкай, Грамакоўская не хутка забудзе на крыўду. І не памыліўся. Калі ён увайшоў, дзяўчына моўчкі паглядзела на яго і адвярнулася.

Корзун разумеў яе і, нібы нічога незвычайнага ў гэтым халодным прыёме не заўважыў, спытаў:

— Можа, дазволіце зайсці?

— А хіба вы ў сенцах? — пазіраючы ўбок, адказала дзяўчына.

Толькі тады Корзун убачыў у яе руцэ шарыкавы аловак, а на стале напалову спісаны лісток паперы.

— Скаргу пішаце? — вешаючы на цвік шынель, спытаў ён.

— На каго? У мяне ж папрасілі прабачэння, і я даравала…

Дзяўчына хацела, відаць, адказаць з іроніяй, але голас сарваўся і прагучаў жаласна, бездапаможна. Яна паспешліва павярнулася да Корзуна, і ён, прывыклы імгненна схопліваць усе дэталі, адразу адзначыў і яе пабялелы твар, і пачырванелыя, заплаканыя

вочы, і павіслыя на лбе завіткі цёмных валасоў.

Корзун не давяраў інтуіцыі, лічыў, што верыць трэба толькі фактам. Аднак, бачачы разгубленасць дзяўчыны, падумаў, што яна наўрад ці мае якое-небудзь дачыненне да прапажы грошай. Ён яшчэ не ведаў, што прымусіла яго так падумаць: ці яе варожасць, ці, можа, просценькая — нічога лішняга — мэбля ў пакоі, якая сведчыла пра добры густ жыхаркі. Але гэта перакананасць дапамагла яму хутчэй асвоіцца ў напружанай атмасферы, якая гняла і яго, і гэтую дзяўчыну.

— Не буду больш ні прасіць прабачэння, ні ўгаворваць, — наўмысна суха прамовіў Корзун, — гэтым справе не паможаш.

Грамакоўская прамаўчала, толькі часта-часта заміргала, нібы стрымліваючы слёзы. Потым таропка кіўнула галавой.

— Разумею, зараз будзе допыт.

Ён ледзь не засмяяўся, такімі наіўнымі здаліся яе словы. Каб не паказаць гэтую раптоўную весялосць, сур'ёзна растлумачыў:

— Хто ж гэта па хатах допыты робіць? У дзяўчыны зноў задрыжалі вейкі.

Каб даць ёй час супакоіцца, Корзун сказаў:

— Пара нам пазнаёміцца. Мяне завуць Аляксандр Антонавіч, прозвішча Корзун. А вас?

— Ліда. Ліда Грамакоўская…

— Дык вось, Ліда Грамакоўская, мы разам з вамі павінны паспрабаваць высветліць, куды падзеліся грошы з магазіна. І тады вам можна будзе не пісаць заявы аб звальненні з працы, — паказаў ён на паперку, якая ляжала перад дзяўчынай. — Вы ж заяву пішаце, ці не так?

Ліда пачырванела і перавярнула паперу спісаным бокам уніз. Потым нервова выкрыкнула:

— А я тут пры чым! Не брала я тых грошай, не брала…

— Таму і прашу вас толькі аб дапамозе, — мякка перабіў яе Корзун. — Пра тое, аб чым я спытаю ў вас, буду пытаць і ў іншых пакупнікоў.

— Сяркова не хлусіць, я была ў магазіне адна.

— Дык што? — Ён надаў пытанню адценне здзіўлення. — Гэта ні пра што не гаворыць.

— Добра, — у Ліды стомлена апусціліся плечы, — пытайцеся, калі змагу, пастараюся адказаць.

— Дзякуй, — проста сказаў лейтэнант. — Вы часта бываеце ў магазіне?

— Не надта. Звычайна, калі мне што трэба, гаспадыня купляе сабе і мне. А тады яна на ферме затрымалася, ацёлы ідуць, таму да снедання і не паспела. Я прасіла яе клубнічнага джэму купіць. Люблю чай з белым хлебам і джэмам піць. — Ліда ўсміхнулася, паказала на падаконнік, дзе сярод пустых слоікаў з-пад джэму стаяў адзін напалову пусты: — Цяпер на гэты джэм глядзець не магу.

— Та-ак, — спачувальна працягнуў Корзун, — шкада, сапсуецца. — І без усякага пераходу спытаў: — Чаго яна выйшла?

— Сяркова? — здагадалася дзяўчына. — Ды па джэм. У нас тут шмат у каго свая клубніка ў агародах, на зіму сабе робяць цёртую. Попыту ў магазіне няма, таму і не трымаюць на паліцах.

— А дзе вы стаялі? — Лейтэнант спытаў і сумеўся, словы прагучалі, як на допыце.

Аднак Ліда не заўважыла гэтага, спакойна адказала:

— Як дзе? У прадуктовым аддзеле.

— Вы з прадаўшчыцай ладзілі дагэтуль?

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6