Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Калі ў вас дзяржаўны клопат, дык лабараторыя Рутнянскага, можа, найлепшае, што ёсць у дзяржаве.

Шыгуцкі, які ўсё круціў пасведчанне ў руках, сунуў яго ў кішэнь.

— Спачатку вырашаем з першым, пасля з другім.

— Першае яшчэ ў Германіі адпала. Я тлумачыў вашым людзям, што канчаткова. А што да лабараторыі...

— Там у вас выбар быў! — не даслухаў Шыгуцкі. — А тут няма. Ці дамаўляцца, ці сядзець.

— Таксама выбар, — паглядзеў на мяне Фелікс, і Шыгуцкі ўспомніў, для чаго я тут.

— Не аднаму сядзець, сябра пацягнеце! І

ён праз вас сядзе!

Фелікс апусціў галаву, пацёр скроні:

— Ва ўсіх свой выбар...

— Дык і выбірайце! — пальцам ткнуў Шыгуцкі ў бланк, прышчэплены да крымінальный справы, і Фелікс скінуў рукі на стол:

— Ды што ж ён за мной па ўсім жыцці, як ліст за вагонам!..

У жыцці ягоным, відаць, быў свой Мікалай Іванавіч. Чалавек без прозвішча. Быў, не мог не быць...

— Хто?.. — не зразумеў Шыгуцкі, а Панок адшчапіў бланк:

— Прыляпіўся.

Фелікс выпрастаўся.

— Гэтага я не падпішу. Падпісаўшы такое, нельга жыць. — Ён павярнуўся да Панка: — Як жа так?..

— Нам патрэбныя гарантыі, — адшчапіў другі бланк Панок. — Як інакш?..

— А калі я застаюся?..

— Усё адно... Зараз у вас адна сітуацыя, пасля іншая... Подпіс ні да чаго не абавязвае, нічога і на ўвазе не маецца, апроч гарантый.

— І шантажу... Я вучоны, а не шпён. У мяне імя... Вам гэта, можа, і ўсё адно, а мне не.

Панок паклаў адзін бланк перад Феліксам, другі перада мной:

— І ў Рамана Канстанцінавіча імя. Яшчэ якое... Вы думаеце, мала ў нас імёнаў?

Фелікс грэбліва, пазногцямі адкінуў, адмахнуў свой бланк — той узляцеў і лёг на мой.

Хоць ты складзі з яго самалёцік.

— Ты зрабіў тое, пра што дамаўляліся?.. — дастаў насатку і выцер рукі Фелікс. Ён глядзеў на мяне наўпрост, Панок і Шыгуцкі з бакоў...

Трэба было нешта зрабіць. Не сказаць, а зрабіць... Калі і Лі-Лі, і Лідзія Паўлаўна... — я ўсё зразумеў у гэтым пакоі са скошанымі сценамі... Рука цяжэла і пальцы курчыла, нібы толькі што самы нязручны канцэрт для скрыпкі сыграны, але я выцягнуў з піджака Ігара Львовіча паперы, расправіў іх, паклаў на бланкі — і ўсё пасунуў на сярэдзіну стала.

— Яны не толькі ў вас, Барыс Сцяпанавіч. І не толькі ў мяне.

Фелікс акуратна склаў насатку.

— Дзякуй, Раман.

Шыгуцкі ўзяў паперы. Зараз парве — і ўсё.

Ён не парваў... Кінуў і працягнуў:

— Та-а-к... Значыць, у аглоблі?.. — І прашыпеў да Панка: — Дзе ж ваша дамоўленасць?..

Панок прагартаў адкінутыя паперы, як упершыню бачыў. Да запіскі Ігара Львовіча... Можа, Шыгуцкі і не паказваў?

— Парушылі вы, Раман Канстанцінавіч... “Беларусь спрабуе прадаць апошнія савецкія распрацоўкі...” Ды мала што і хто напіша.

— Гэта не мала што... — акуратна схаваў Фелікс у кішэнь акуратна складзеную насатку. — Гэта столькі, што мала не здасца. Бо дакумент... І дзе людзі, якія яго напісалі? Адзін забіты, а другі...

— І другі! — раптам рэзка падаўся да яго Шыгуцкі. — Не праблема! Не даедзе да Кіева Іван Васільевіч Смірноў!..

Я падумаў, што такое можа быць,

і спытаў:

— А я?..

— А для цябе месца ў турме будзе вольнае! — стукнуў па стале Шыгуцкі. — Лабух!

Ён падняўся, яму трэба было нешта вырашаць, а сам ён не мог... Вырваў паперы ў Панка, той ускочыў:

— Ёсць жа варыянт...

— Ніякіх варыянтаў! Абодва сядзяць! Дзень даю, каб падумалі!.. Да ночы — ноч ужо не ваша!

— І вам дзень, не болей, — спакойна сказаў Фелікс. — І падумайце, калі думаць будзеце, пра гарантыі на ўмовах, якія можна прыняць...

— Ну! — крыкнуў Шыгуцкі на Панка.

Панок выклікаў канваіра, той павёў Фелікса, які павярнуўся ў дзвярах:

— Прарвёмся, Раман. Нехта ж у гэтай краіне нешта павінен петрыць.

— А гэтага?!. — тузануў шыяй — ледзь галава не адарвалася — Шыгуцкі, якога распірала ад злосці. Панок абцягнуў кіцель:

— Я не начальнік турмы.

Начальнік знайшоўся хутка. Шыгуцкі выйшаў з ім, Панок сказаў:

— Калі біць будуць, расслабляйце цела, не сціскайцеся.

І па ўсёй ягонай паабяцанай дапамозе?

— Фелікс бронзавы, бо біты?..

Панок сабраў са стала паперы.

— Мы ўсё зробім, каб ён застаўся — да вас дайшло?..

Пакуль даходзіла — па мяне прыйшлі.

XX.

Я не спаў, не было на чым, бо ў камеры — толькі халодныя сцены і халодная падлога, і, можа, гэта і не камера, а карцэр, я не ведаў: ні ў камеры, ні ў карцэры не здаралася бываць; але спаць хацелася невыносна — і мне мроілася, быццам сплю, і нібыта бачу ў сне Лі-Лі, якой кажу: “Лі-Лі, не забіваў я Ігара Львовіча, дарма ты гэта на сябе ўзяла, дурнічка”, — і Лі-Лі ўздыхае: “Канечне, не забіваў”. Яна не верыць мне і думае, што яе пакараюць не так, як мяне, а то і апраўдаюць: яна ж баранілася.

Яна так мяне кахае?

А Зоя баіцца за яе і ўсё спіхвае на Лідзію Паўлаўну, хоць таксама думае, што забіў я.

А Лідзія Паўлаўна, што ж тады Лідзія Паўлаўна? А Лідзія Паўлаўна кажа: “Рома, Раман, і я вас люблю, і калі праз мяне ўсё выйшла, дык няхай тады я ва ўсім і вінаватая буду. Я і ў пансіянат ненавісны з’ехала, каб выглядала, нібы я збегла, вы здагадаліся?..”

Не, не можа быць. Няма за што мяне так кахаць і гэтак любіць. А Лі-Лі не згодная: “Ёсць, толькі ты ў самім сабе згубіўся і знайсціся не мог, а я знайшла”. Нешта такое кажа, як бацька яе, доктар кітайскай філасофіі.

“Калі ты мяне кахаеш, што ж тады Зою прывяла з намі спаць? Не сходзіцца адно з другім...” — а Лі-Лі не раздумвае:”Сходзіцца ўсё, я не спаць яе прывяла, а знайсціся, яна сама ў сабе згубілася, а ты знайшоў. Мы ўсе жывём, каб знайсціся, ці знайсці тых, хто сам не знаходзіцца”.

Лі-Лі каму хочаш галаву затлуміць.

“І ты знайшлася ў Феліксы? І так ратаваць яго стала, што ўсе мы цяпер можам згубіцца?.. І чаму ты не казала мне нічога, а ўсё — да апошняга — сама, сама, сама?..”

Лі-Лі на гэта маўчыць.

Поделиться:
Популярные книги

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Страж Кодекса. Книга VI

Романов Илья Николаевич
6. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VI

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Новиков Николай Васильевич
10. Первый среди карапузов
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Ким

Киплинг Редьярд Джозеф
Приключения:
исторические приключения
7.62
рейтинг книги
Ким

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V