Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лабух

Някляеў Уладзімір

Шрифт:

— Знізу не відаць таго, што зверху... — злавіў мой позірк дзяржсакратар, і Шыгуцкі падняўся:

— Пайшлі!

Ён зусім не адчуваў сябе ў кабінеце начальніка падначаленым.

— Вы заходзьце да нас, — паўтарыў, зноў падаючы далонь лодачкай, дзяржсакратар і кінуў Панку, застыламу ў дзвярах, праз якія незразумела для чаго мяне туды-сюды правялі. — А вы застаньцеся!

Голас ягоны нічога добрага падпалкоўніку не абяцаў... Не такі ўжо ніякі гэты дзяржсакратар, не абы-які...

— Дзе ты ўзяў Лі-Лі? — прайшоў да шафкі

з барам і наліў каньяку Шыгуцкі. — Выпі. А то, бачу, памрэш...

Кабінет ягоны быў куды меншы за дзяржсакратарскі — з адным акном на тэатр і сквер. Да дзяржсакратара мяне, мусіць, вадзілі, каб адчуў значнасць...

Я адставіў каньяк.

— Ды пі!.. Дзе ты выкапаў курву такую?.. Яе запрашаюць, прывозяць, абыходжваюць — ты ж, сікуха, падумай, якая ўдача! Ты ў штаны лезь, а яна ў палітыку — і ледзь морду не драпаць!.. Прэзідэнт проста шалёны, галовы паадрываць гатовы... Так што давай гэта ўсё скручваць.

Не зусім яшчэ разумеючы, пра што ён — але выходзіла, што Лі-Лі ім не абламілася?.. — я спытаў:

— Як?

— Амерыканскага сябра твайго даціскаць. Калі праўда, што ты сустракаўся з ім па дамоўленасці з Панком?

Я кіўнуў... Няхай сабе так, калі Панок памагатым быць паабяцаўся... І дамоўленасць са мной яму, мусіць, патрэбная, бо без яе — прагляд, промах, а з ёй — спроба вярбоўкі. Ён стараўся, прыдумаў, а ў мяне не выйшла... Не ўсё і не заўсёды выходзіць.

Фелікс, дзякуй Богу, жывы...

— Не даціснуць яго ў Амерыцы.

— У амерыканцы ён, а не ў Амерыцы! А то не ведаеш?

Не мог я ведаць, што Фелікс у “амерыканцы” — унутранай гэбэшнай турме.

— Панок пра гэта не казаў...

— А Лі-Лі? Яна ж да прэзідэнта з гэтым прыпёрлася! І вось з гэтым! — рвануў Шыгуцкі верхнюю шуфлядку стала і кінуў на стол паперы. — Развёў тут, распісаў! Дакументы нейкія прыклаў нямецкія!.. А яго з фальшывым пашпартам узялі — і не хрэн нас палохаць! Што, не шпіён?.. Згніе ў турме! Да смерці сядзець будзе, калі не адумаецца!

Я пацягнуўся да папер:

— Глянуць можна?..

Сакратарка зазірнула ў дзверы — яна, відаць, паўсюды тут зазірае:

— Барыс Сцяпанавіч, вас на хвілінку...

— Не вымандзюлівайся, — пры сакратарцы вылаяўся Шыгуцкі. — Я ўчора сам Лі-Лі да офісу вашага па дарозе падвозіў. — І ён пляснуў па паперах: — Падарунак прэзідэнту ўзяць, блядзь!..

— Можа, кавы?.. — кіўнула на каньяк сакратарка, і Шыгуцкі выпіхнуў яе, выходзячы: — Кавы-хуявы!..

Сакратарка хоць бы што: хуявы дык хуявы... У іх тут феня дзяржаўная, а Крабіч, прыдупак, дзяржаўную мову ў іх адваёўвае... Ідзі адваюй у бараку пад Хабараўскам...

Паперы былі тыя, якія не знайшліся ў сейфе, копіі якіх ляжалі ў маёй кішэні.

Я думаў, ды перакананы быў, што паперы, як і фотаздымак, ці ў Панка, ці ў Шыгуцкага, у некага з іх, але ж не так я думаў — зусім з другога боку, перакананы наадварот...

Крутая дзяўчынка — мая Лі-Лі.

Шоу

якое... Лідзіі Паўлаўне ў такім музыка б не замінала...

Машынальна выпіўшы каньяк, я ўстаў, каб пайсці, мне ў кабінетах гэтых больш не было чаго рабіць, мне да Лі-Лі трэба, да Лі-Лі — і я выслізнуў у прыадчыненыя дзверы, а з дзвярэй насупраць выслізнуў Панок:

— Куды вы, Раман Канстанцінавіч, пехатою?.. Зараз паедзем.

Сакратарка каля акна налівала каву... Я падышоў, узяў... На той лаве ў скверы, дзе чакаў я ўраніцы прэзідэнта, сядзеў іншы чалавек. Маленькі, адзінокі...

Знізу не відаць таго, што зверху.

Шыгуцкі выйшаў ад дзяржсакратара:

— Паехалі!..

У парадным пад’ездзе будыніны Камітэта дзяржбяспекі стаяў жалезны Фелікс — бронзавы. Цёзка Рачніцкага. Я думаў, яго выкінулі адусюль, калі ў Маскве з пастаменту сцягнулі — аказваецца, не...

— Вы да старшыні, а я ў амерыканку? — спытаў Панок, і Шыгуцкі кіўнуў.

Кабінет старшыні значнасцю ўражваў больш за дзяржсакратарскі. Колькі ж праз яго жыццяў, лёсаў прайшло — незваротна?..

Старшыня, над спінай якога навісаў партрэт прэзідэнта, сядзеў за сталом ссутулена і выглядаў хворым.

— Ну што, генерал?.. — прывітаўся Шыгуцкі. — Штаны сядзець не забалелі?

— Рады... — прыўстаў старшыня і закашляўся. Наўрад ці я быў яму ў вялікаю радасць — і яшчэ ў меншую, падобна было, Шыгуцкі.

— Рады пазнаёміцца... Штаны на мне казённыя, не баляць.

Мы былі знаёмыя. Нават на брудэршафт выпівалі на банкеце пасля канцэрту ў дзень чэкіста. Генерал гэта, пэўна ж, помніў, але на ўсялякі выпадак не пры Шыгуцкім. Ды і хто з кім не выпіваў...

Вокны кабінета выходзілі на Скарынінскі праспект. Некалі, калі праспект быў Ленінскі, пад гадзіннікам на вежы дома насупраць прызначалі мы з Крабічам спатканні выпадковым спадарожніцам жыцця. Норавы ў тыя часы былі не настолькі вольныя, як зараз, і даводзілася думаць над паскарэннем працэсу збліжэння. Мы хаваліся за крайняй калонай на ганку Камітэта дзяржбяспекі — бліжэй да ўваходу падыйсці баяліся — і чакалі, пакуль глянуць спадарожніцы ў наш бок. Падлавіўшы момант, тут жа збягалі па прыступках, робячы выгляд, нібы менш за ўсё не хацелі, каб спадарожніцы заўважылі, адкуль мы... Больш эфектным выглядаў бы, канечне, выхад з дзвярэй, але і з’яўленне з-за калоны дзейнічала: “Вы сакрэтныя?..”

А то не!..

Махнуць бы спадарожніцам з вакна кабінета... У тую пару, з якой стрэлкі гадзінніка на вежы пракруцілі амаль чвэрць стагоддзя.

— Дзяржаўныя інтарэсы, Раман Канстанцінавіч, пераважаюць над усімі астатнімі. І найперш яны патрабуюць сродкаў. Сродкаў, сродкаў і сродкаў. А дзе іх браць, калі не прадаваць? Таму прадаём, што купляецца. І калі амерыканцы прадаюць зброю, чаму нам нельга? І тэхналогіі яны прадаюць. А скандал ім патрэбны, каб ад рынку нас адсекчы. Вы хіба хочаце, каб нас ад рынку адсеклі?..

Поделиться:
Популярные книги

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Страж Кодекса. Книга VI

Романов Илья Николаевич
6. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VI

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Новиков Николай Васильевич
10. Первый среди карапузов
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, Кошмар Академии! Том 10

Ким

Киплинг Редьярд Джозеф
Приключения:
исторические приключения
7.62
рейтинг книги
Ким

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V