Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Маці хварэла на рэдкую немач: адсутнасць энергіі. У яе хапала сілы на якія паўгадзінкі раніцай, потым пераставалі слухацца рукі-ногі, яна клалася ў ложак і бяссільна плакала. Затое гэтыя каштоўныя паўгадзінкі яна выкарыстоўвала надзвычай ашчадна, на самае неабходнае, без чаго не абыдзецца сын, чаго ён сам не ўмее - на гатаванне ежы. Яна варыла, смажыла, пякла, каб хапіла на ўвесь дзень. Аляксей ніколі не быў галодны. Што да мыцця, яны купілі дарагую замежную пральную машыну.

Акрамя фізічнай хваробы, маці пакутавала духоўна. У тым, што ў сына, як ёй здавалася, не склаўся лёс, яна вінаваціла толькі сябе.

Хіба такі добры, спакойны, працавіты чалавек, як яе сын, заслугоўвае такой долі - сядзелкаю быць пры ёй? Асабліва цяперашнім часам, калі ўсе дарогі адкрытыя? Гэта ж у міністры можна выйсці! Яна забрала сябе ў галаву, што ён і не жэніцца з-за яе. Якая дзяўчына пойдзе ў вёску, у хату, да хворай свякрухі? Трэба купляць кватэру, ці будаваць катэдж, распачынаць пераезды-пераборы, і ў любым выпадку яна, нямоглая, будзе лішняю. Не раз яна прасіла: здай мяне куды, у які дом састарэлых, цяпер гэта не сорамна, цяпер дзеці не глядзяць бацькоў, бацькі самі хочуць аслабаніць дзяцей.

– І табе, і мне лепш будзе...

Але сын злаваўся.

– Мне не кепска!
– і маці бачыла, што ён не хлусіць, і плакала ўжо ад палёгкі, ад падзякі яму. Такіх сыноў пашукаць!

Вёсачка іхняя зусім занядбала, нават дачнікі чамусьці не хацелі тут сяліцца, можа, таму, што зямля запушчаная, і цяжка яе падымаць. Асабліва сумна было зімамі. Не радаваў кампутар з інтэрнэтам, ні плазменны тэлевізар з спадарожнікавай “талеркаю”, не было каму званіць па дарагім мабільніку, не чыталася з планшэтніка - толькі кнігі памагалі, і не новыя, а абавязкова старыя, зашмальцаваныя, чытаныя-перачытаныя. Калі ўвечары адарвешся ад пажоўклых, засліненых на ражках старонак і глянеш у вакно - убачыш праз марозную шыбіну прысыпаную снегам паляніцу дроў, ды завіруху, якая пачынаецца на ноч, сваім ветрам закручвае снег у сумёты з грэбнямі зверху.

А вось улетку Жэнева хата, ператвораная ў дачу, ажывала, прыязджалі Жэневы дзеўкі, Валька з Анькаю, якіх Дарафей памятаў малымі. Цяпер гэта былі добрыя маладзіцы; абедзве замужам, у абедзвюх дочкі. Прыязджалі на машынах. Мужы ў двор не заходзілі, нічога не звязвала іх з гэтай старэнькай хаткай, з аселым у зямлю, струхлелым ганкам; іх не цікавіў ні агарод, ні пахілены плот; усё было ім тут чужое і ніякіх асацыяцый не выклікала. Яны не адыходзілі ад сваіх машын, мылі іх, праціралі, любаваліся імі, уключалі музыку - кожны сваю.

Праходзячы каля Жэневай хаты, Аляксей Дарафей бачыў, як у двары ў пяску зноў калупаюцца дзяўчынкі, і дзівіўся з такой хуткай, відавочнай змены пакаленняў, з такой простай цыклічнасці жыцця. Калі-небудзь яго акліквала Анька:

– Дзядзька Аляксей!

Ён падыходзіў, абапіраўся на нізкае шула плота. Балбатлівая Анька расказвала, што яе бацька Жэня захварэў у турме і памёр там, маці Та­цяна даўно на пенсіі, няньчыць унучак; ногі ў яе моцна пухнуць, таму ў вёсцы не з’яўляецца ніколі.

Слухаючы яе, гледзячы на яе, такую вялікую, Дарафею прыгадваліся Жэневы словы: “Можа, для цябе мае гадуюцца”, і думаў, што Жэня недалёкі быў ад ісціны.

І ў ім пачынала варушыцца нейкая крыўда, нават прыкрасць. Чаму яно ўсё так?.. Чаго Жэня не бярогся? Яму трэба былі тыя вагоны, каб потым расплаціцца жыццём за скрынку памідораў! А мог бы жыць, гадаваць дачок, радавацца ўнучкам, працаваць разам з ім, Дарафеем... Пасля Жэні ў яго так і не

з’явілася блізкага сябра.

– А я цябе вось таку-у-сенькую, - паказваў Дарафей рукою, - без трусоў памятаю.

– Не кажыце, мне сорамна!

І яшчэ дзялілася навінамі гаманкая, добрая Анька, расказвала, што “цётка Света” даўно выйшла замуж за чэха і жыве ў Празе, “цётка Аксана” таксама замужам у Мінску; не прыязджаюць, бо такія часы, што кожны жыве сваім жыццём...

Дарафей слухаў мілую шчабятуху, ківаў, перапытваў, і яшчэ больш здзіўляўся. Усе персанажы з яго далёкага юнацтва ўяўляліся яму цяпер такімі нерэальнымі! Нават самыя імёны: Тацяна, Аксана, і Света, ды і Жэня - гучалі для яго як глухое, з іншага свету, рэха.

VIII.

І вось праз 15 гадоў, у маі месяцы, у цэнтры Мінска на Круглай плошчы лёс вяртаў яго ў мінулае. Даваў яшчэ адзін шанец сказаць недасказанае, а можа, і зрабіць недаробленае...

– Колькі ж гэта мы не бачыліся!
– паўтарала радасная, узбуджаная Ксю.

– Роўна пятнаццаць гадоў.

– І ты так лёгка, адразу пазнаў мяне?

– Ты не змянілася, ніколькі.

– Ага, не змянілася!.. Трыццаць два гады, двое дзяцей. Вось калі мне стукнула трыццаць - гэта быў шок! А потым перастала глядзецца ў люстэрка, мінімум касметыкі... І памагло! Калі не камплексуеш, арганізм сам сябе пачынае рэгуляваць.

Яе вочы вішнёвага колеру вільготна блішчэлі. Дарафей бачыў, што яна непрыхавана, шчыра рада, і гэта пакрысе пачало перадавацца яму.

– Тое, што я цябе пазнаў, нічога дзіўнага - ты зусім не змянілася. А вось як ты мяне?

– Я б цябе пазнала нават з барадой да пояса. Нават калі б мы сустрэліся ў іншым жыцці і ты быў бы ў іншым абліччы. Ты мне так часта сніўся!
– і ў сне, з гадамі, сталеў разам са мною. Акурат такім ты мне і бачыўся ў апошніх снах.

– А ты мне снілася заўсёды аднаго ўзросту, шаснаццаць з хвосцікам.

– Калі мне было шаснаццаць, а табе дваццаць, вось дзе была касмічная розніца! А цяпер, калі мне 32, а табе 35 - гэта нішто. Аднагодкі.

Яна азірнулася.

– Давай куды-небудзь зойдзем? Хочаш у “Бярозку”? Кавы пап’ем...

У “Бярозцы” ў фае яны адбіліся ў вялікім люстры, і Дарафею неча-

кана спадабаўся яго двайнік: у чорных джынсах, белай майцы, загарэлы, дужы, наліты мужчынскімі здаровымі вясковымі сокамі, выглядаў ён малайцавата. Побач Ксю моцна трымала яго за руку, нібы баючыся, што ён уцячэ.

– Я так і ведала, што мы калі-небудзь сустрэнемся. Гэтага не магло не адбыцца, бо мне вельмі хацелася, а калі моцна хочаш - абавязкова спраўдзіцца.

Столік, попелка, пах кавы - і недарэчная музыка, веснавой сонечнай раніцай, калі побач - парк, рака, птушкі... Ксю закурыла.

– Ну, расказвай. Хто ты, дзе ты, кім ты?

– Усё там жа, - неахвотна адказаў ён.
– У вёсцы жыву, на станцыі працую.

– Не можа быць! Праўда?!

Ён пасміхнуўся.

– Няма нічога больш пастаяннага за часовае.

Ён пачаў расказваць, што працуе брыгадзірам, прывязаны да хворай маці.

– Дык ты... у вёсцы, - не слухала яна.
– У той самай - нашай, далёкай... Як мне сніцца ўсё гэта, як не хапае!..

– Нічога ўжо не засталося ад нашай вёскі, - сказаў ён.
– Зарасло, і бэз ніхто не ломіць - акурат як у вас у Мінску.

Поделиться:
Популярные книги

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Туполев

Бодрихин Николай Георгиевич
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Туполев

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15