Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Ксю сярдзіта адсоўвалася. Яго цешыла гэтая мілая, няўмелая рэўнасць.

– Нічога не атрымаецца, - сур’ёзна адказвала Ксю.
– Яна за цябе не пойдзе.

– Чаму?

– А ў яе ёсць. Нейкі чэх, ці немец. Не, чэх.

– Што ён тут робіць?

– Працуе на металургічным, інжынерам. Стары, непрыгожы, - хутка дадала яна.

Канечне, ён не верыў ні ў якага інжынера. У душы ён пасміхаўся з яе. “Ты не ў курсе, дарагая. Ты не ведаеш нашых размоваў на ганку. Не ведаеш, што Света мяне сама запрашае”.

Але яму падабалася пацяшацца з сваёй даверлівай, наіўнай сяброўкі.

– Ну, хай сабе чэх. Мала хто ў каго ёсць. Ён жа не збіраецца жаніцца? А я б ажаніўся. Афіцыйна. Насту ўдачарыў бы...

Ксю пакрыўджана маўчала. Аляксей абдымаў яе, цалаваў у шчочкі, у лоб, гладзіў па галаве.

– Дзіўныя вы, мужчыны, - з уздыхам, задуменна казала яна.
– Усё шукаеце нечага... А не бачыце таго, што пад носам. Не заўважаеце тых, хто, можа, па-сапраўднаму ўмее кахаць. Як я, напрыклад. Я - не Света. Ты мяне зусім не ведаеш. А прыязджай у госці?
– Ксю не ў першы раз гэта прапаноўвала.
– Пазнаёмімся бліжэй... Кавы пап’ем.

– Як гэта - узяць ды прыехаць? А тут яшчэ інжынер...

– Нашто табе інжынер? Да мяне прыедзь! Паглядзіш, як я жыву, - і заўсёды дадавала: - Кавы пап’ем.

– Малая ты яшчэ “на каву” запрашаць.

– Малая!
– гмыкала яна.
– Сямнаццаць хутка. Знайшоў дзяўчынку!..

Аляксей тады ўспамінаў трыццаціпяцігадовую Шуру, на якую Рэвут казаў - “старая кабыла”, згадваў Свету - “я ўжо старая”; цяпер яшчэ і Ксю.

– Дык якія ж вы тады бываеце маладыя?!
– шчыра ўсклікваў ён.
– Калі вы дзяўчынкі?! Такія, як Наста? Як Жэневы дочкі?

– Відаць, толькі тады, - смеючыся, пацвярджала яна.

Раніцай Жэня па дарозе на станцыю даганяў Аляксея, глушыў мапед і, клыпаючы побач, вёў яго ў руках.

Ну, прызнавайся. Вы гуляеце - а ёсць толк?

– Які толк, - чырванеў Аляксей.
– Мы проста сябруем - як з табою. Мне ўвогуле здаецца, што яна яшчэ нечапаная дзяўчынка.

– Дык добра. Пашанцавала табе. Нехта ж робіць дзяўчынак жанчынамі.

– Ведаеш, я думаў пра гэта...

– А тут не трэба думаць - рабіць трэба, - параіў Жэня.

– Мне здаецца, ёсць нейкія прафесіяналы, якія толькі гэтым і займаюцца. Гэта іхняя спецыяльнасць. З адпаведным запісам у працоўнай кніжцы. Яны і бываюць заўсёды першыя - па законе, а ўсе астатнія, такія, як я, заўсёды другія.

– Не кажы, чаго не ведаеш. І запомні: хто п... пашкадуе - сам п... стане!

– выдаў Жэня адну са сваіх зэкаўскіх прымавак.

Канчаўся ліпень, Ксю паехала ў горад. А ў выхадныя ў Аляксея адбылася нечаканая размова са Светаю. Яна ўсё ж зрэдку ўспамінала, што павінна апекавацца меншай сястрою. Света пачала здалёк, з рамантыкі, усё з таго ж - “зайздрошчу я вам, маладым, і табе, і Ксю... у вас будучыня, усё наперадзе, можна з’ехаць, уцячы ад гэтых п’янак, хамства, ненавіснага

металургічнага...” Затым перайшла да справы.

– Ты гуляеш з Ксю, я ведаю. Яна ўжо закаханая ў цябе. Ты неўзабаве паедзеш, паступіш. Канечне, у цябе іншыя планы, што табе да нейкай правінцыялкі. Але павер - яна цудоўная. Добрая, разумная, гаспадарлівая. Чыстая, - зрабіла націск Света.
– Табе ўсё роўна трэба будзе жонка, надзейная, памочніца. Калі зрабіць гэта адразу, на пачатку - ажаніцца я маю на ўвазе - ты большага ў жыцці даб’ешся, і хутчэй. Бо інакш ты не столькі будзеш вучыцца, колькі шукаць, і добра, калі пашанцуе, і знойдзеш такую, як Ксю. А калі памылішся?

Аляксею страшэнна няёмка было, упершыню ў жыцці яго так адкрыта сваталі, і хто - дзяўчына, якая яму самому падабаецца! Яна што, не разумее, што яму ўсяго дваццаць, што ён не ведае жыцця, ён не збіраецца планаваць яго матэматычна, хай яно ідзе спантанна, хай будуць памылкі, расчараванні, але гэта будуць яго памылкі, яго расчараванні, яго вопыт. Якія жаніцьбы!

– А ... ты, Света?
– спытаў ён.

– Што я?

– Не перадумала? Памятаеш, тады, на ганку, казала...

Зноў вочы ў яе адразу патухлі. Яна не чакала гэтага.

– Мы ж дамовіліся, - стомлена, абыякава сказала яна. У голасе яе знікла шчырасць.
– Купляй пляшку ды прыязджай. Я ж толькі на такое і годная.

На гэты раз Аляксей прапусціў міма вушэй яе падазронае самапрыніжэнне. З усёй размовы ў памяці ў яго засталося: “Ксю ў цябе закаханая”. Акрылены гэтымі словамі, успамінаючы іх часта, ён кожны раз адчуваў у сабе спакойную, сталую, мужчынскую ўпэўненасць. Во як, дзве адразу! Прыгожыя, даступныя, і абедзве запрашаюць! Заставалася толькі выбрацца ў горад.

VI.

Вечарам Аляксей сядзеў у Жэні на ганку, і размяклы, добры, назіраў, як сонца заходзіць у хмару. Да Жэневай хаты пад’ехаў знаёмы дачнік, пасігналіў - маўляў, еду ў горад, у машыне ёсць месца, ці не трэба падкінуць. Жэня яшчэ раней, у чаканні выхадных, напакаваў пляменніцам гасцінцаў. На агародзе ўжо расла маладая бульба, раннія гуркі, познія цыбуля і часнок. Плюс “прысмакі” (яны з Рэвутам нядаўна растрыбушылі чарговы вагон).

Жэня - знарок, вядома, бо не такія цяжкія былі гасцінцы, каб самому не ўправіцца, прапанаваў Аляксею:

– Збірайся, паможаш, - а калі той пачаў муляцца, сказаў цвёрда, загадным тонам: - За кампанію!

На ўездзе ў горад пацямнела, пайшоў дождж, дачнік уключыў дворнікі. Каля ўніверсама Жэня папрасіў яго спыніцца, сунуў Аляксею грошы: “На, збегай. Адной вам хопіць?” Пад’ехалі да блочнага пяціпавярховіка, дачнік у машыне застаўся чакаць, Аляксей з Жэнем падняліся на трэці паверх. Дзверы адчыніла Ксю, і адразу ж на пляцоўку прашмыгнула Наста. Адна шчака ў яе была тоўстая ад ваты і перакрыжаваная лейкапластырам:

Поделиться:
Популярные книги

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Граф

Первухин Андрей Евгеньевич
8. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Катализ

Скаландис Ант
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Катализ

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Пересмешник

Пехов Алексей Юрьевич
Фантастика:
фэнтези
9.38
рейтинг книги
Пересмешник

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Изгой

Майерс Александр
2. Династия
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Неучтенный элемент. Том 12

NikL
12. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 12

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2