Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Сама зраблю! — не падумала, а голасна i рашуча сказала яна i хутка пачала рыхтавацца.

Калі ўсё было гатова, яна падала дзяўчынку бацьку:

— Трымайце вось так ногі, рукі. Не шкадуйце, калі хочаце, каб яна жыла!

Але калі яна бязлітасна раскрыла дзяўчынцы рот расшыральнікам, Насця зноў кінулася да яе:

— Ой, не трэба!

Наталля Пятроўна адпіхнула яе.

— Не перашкаджайце!

Аперацыя ўдалася. Лёгкія атрымалі паветра цераз трубку, i дзяўчынцы адразу стала лягчэй, яе палажылі на ложак, i яна хутка заснула. Наталля Пятроўна выпрасталася, выцерла касынкай пот, уздыхнула i папрасіла вады. Гэта быў самы цяжкі момант у яе практыцы. Выпіўшы вады, яна села на ўслон каля стала. Сеў i Клім каля грубкі, на нізенькі зэдлік, па-старэчаму згорбіўшыся. Толькі маці больш не адыходзіла

ад ложка. Цяпер дзяўчынка дыхала бясшумна, роўна, але часта ўздрыгвала, расплюшчвала вочкі. Наталля Пятроўна падышла да яе, наклала на рукі шыны, каб яна не сагнула ix i не выцягнула трубку. Дзяўчынка спіць, нітачка ад трубкі, прывязаная да вуха, ляжыць на яе бледнай шчацэ. Гэта ўжо амаль перамога! Наталля Пятроўна зноў села каля стала i… заснула: ішла чацвёртая гадзіна ночы, a ў яе быў цяжкі дзень. І ёй прыснілася… Вясна… Май. Яна ідзе з Лемяшэвічам па знаёмым лузе, што за ракой, па густой i высокай траве, па кветках — такіх яркіх, што ад ix балюча вачам. Міхась да болю прыціскае яе руку i шчасліва смяецца. А ёй страшна. Яны падыходзяць да лесу, які чамусьці моцна шуміць, хоць ветру i няма, i бачаць за дубамі Сяргея. Ён сочыць за імі. Міхась хапае яе на рукі, прыціскае да грудзей i хоча бегчы ўцякаць. Але трава аблытвае яму ногі, i ён… не можа зрушыцца з месца i ўсё мацней прыціскае яе да грудзей. У яе баляць шчака i рука…

Яна прачнулася. Сапраўды, самлела рука, на якой яна ляжала, i баліць шчака, бо прыціскалася да гузіка на рукаве халата. Яна ўспомніла сон i ўся ўздрыгнула. «Што гэта са мной робіцца? Каторы раз ужо сню яго. І так дзіўна!»

Яна прыгадала вечар, як ён не зводзіў з яе вачэй, як сустрэліся ix позіркі. Як ён паглядзеў! «Ён пачуў, як сватала мяне Даша. Даша разумная, а не можа зразумець… Не, Даша праўду кажа, Сяргей — добры, разумны… Што гэта я? Пераконваю сябе, п р ы м у Iii аю паверыць, што ен добры. Пачынаю хітрыць сама з сабой. Што з табой, На талля Пятроўна? Ці табе ў твае гады думаць пра гэта? Мае гады! A ці ведала я ў свае гады сапраўднае шчасце? Ці ведала я шчасце сям'і? Муж, дзеці… Нават гора ў сям'і пераносіцца лягчэй…» Яна схамянулася, падышла да хво рай.

— Спіць, — ледзь чутна прашаптала маці, яна сядзела на табурэце каля ложка i не зводзіла вачэй з дачкі.

— Вы таксама прылеглі б, Насця… Адпачніце.

— Што вы, доктарка! Хіба я засну? А вы ляжце, я на ляжанцы паслала… Дай Бог вам здароўя!

Разбудзіла яе гадзіны праз дзве спалоханая Насця. Ад кашлю вылецела інтубацыйная трубка, i дзяўчынка зноў пачала задыхацца. Прыйшлося паўтарыць гэту цяжкую i складаную аперацыю. І так — тройчы за раніцу. Малую гэта так напалохала, што яна ўся дрыжала, калі Наталля Пятроўна набліжалася да яе, i клікала на дапамогу:

— Мамачка!.. Мама! Ратуй мяне, мамачка!

Наталля Пятроўна сама ледзь трымалася на нагах. Яе раптам пачало раздражняць выццё ветру, ляпанне аканіц i манатонны нудны скрып за акном.

— Што гэта… скрыпіць?

— Бяроза, — адказаў Клім. — На дварэ шалёны вецер.

Яна зморшчылася.

Ён апрануў кажух i ўзяў пад лаўкай сякеру. Яна ўспомніла пра бярозу i спыніла яго:

— Не трэба. Што вы! Не трэба секчы!

— Ды там адна галіна… Упіраецца ў аканіцу… Я даўно хацеў адсекчы яе.

Дзяўчынцы стала лепш. Наталля Пятроўна прылегла i зноў заснула. Калі прачнулася, то ўбачыла, што на дварэ даўно ўжо дзень, хоць завіруха гуляе з ранейшай сілай i ў снежнай каламуці не відаць нават хат на другім баку пасёлка. Нельга было i думаць пра тое, каб вывезці хворую ў раённую бальніцу на кані. Трэба лячыць тут i адначасова змагацца, каб хвароба не перакінулася на іншых дзяцей. Яна сама пайшла па хатах — папярэдзіць дарослых, агледзець малых. Аднаму хлопчыку з падазронымі налётам! ў горле ўвяла сываратку. Потым шукала па хатах брыгадзіра, правальваючыся па калені ў сумёты. Брыгадзір з групай мужчын выпіваў. Прычыну выпіўкі ён растлумачыў проста: «Усё адно на двор нельга носа высунуць». Яна папрасіла каня i паслала аднаго юнака, аматара прыгод, у Крыніцы з запіскай да Анны Ісакаўны, каб тая неадкладна паведаміла ў райздраў, выклікала санітарную машыну, эпідэміёлагаў, прыслала медыкаменты i паглядзела там за Ленай.

Калі яна вярнулася да сваёй хворай, Галька не спалохалася яе, а сустрэла кволай,

сарамлівай усмешкай, быццам прасіла прабачэння за ўсе клопаты. Наталля Пятроўна зразумела, што небяспека мінула, што пачаў дзейнічаць самы надзейны сродак — сываратка. Ад радасці на вейках у яе заблішчалі расінкі.

— Вось мы i перамаглі! — упэўнена паведаміла яна.

— Буду за вас Богу маліцца, родная вы мая! — плакала ад радасці Насця.

Машына з раёна прыйшла толькі на наступную раніцу, калі трохі сціхла завіруха, ды i то дабралася яна толькі да Задуб'я. Два кіламетры захутаную малую неслі на руках — бацька, маці, сястра з райбальніцы.

Наталля Пятроўна засталася працаваць з эпідэміёлагамі. Увечары вярнуўся Клім i з удзячнасцю паведаміў: Галька ў бальніцы адчувае сябе зусім добра. Тады стомленай Наталлі Пятроўне страшна захацелася дадому, да сваёй дачкі. І хоць час быў позні, яна папрасіла Кліма запрэгчы каня i завезці яе ў Крыніцы.

34

Завіруха сціхла, у прасветліны паміж хмарамі выглядаў малады жартаўнік-месячык: гляне — схаваецца, праз хвіліну зноў зірне на заснежаную зямлю. Але з парваных ветрам хмар усё яшчэ сыпаўся снег, лёгкі, іскрысты. Дарогу зусім занясло, ехалі не па шляху, паміж прысадамі, а збоку, па полі, дзе снегу было менш. Конь то правальваўся на ўзмежжы па чэрава, то на ўзгорках трапляў на голую зямлю i спыняўся.

Сядзець у цяжкім кажусе было нязручна — млела спіна, i Наталля Пятроўна лягла. Сняжынкі пяшчотна цалавалі вусны, вейкі… Пахла сена. Цудоўна зімой пахне сена! Ад яго летняга водару робіцца дёпла i пачынае здавацца, што пахне снег. А можа, сапраўды снег убірае ў сябе няўлоўныя пахі адвечна жывой зямлі?

Прыемная стома разлілася па целе — стома чалавека, які сумленна папрацаваў i мае поўнае права адпачыць. Хораша на душы, легка, светла! Здаецца, што ніколі яшчэ яна не адчувала такой радасці, такога шчасця ад таго, што не пусціла гора ў людскую хату, што перамагла бязлітасную i страшную сілу — смерць. «Так, гэта — шчасце, шчасце не толькі Насціна, Клімава, Гальчына, але i мае! Каб заўсёды было так легка, так радасна… Каб не ведаць трывог… неспакою». Яна схамянулася, бо зноў убачыла перад сабой Міхася Кірылавіча з яго позіркам. «Што ты хочаш ад мяне? Навошта так глядзіш на мяне? З любоўю i нянавісцю… Цябе абурае, што мяне так сватаюць?.. Добра, я прызнаюся: я кахаю цябе… Божа мой! Што я кажу!» Яна спалохана ўзняла галаву i глянула на шырокую спіну Кліма — ці не пачуў ён яе думак? Не, ён спакойна цмокаў на каня, тузаў лейцы. Конь фыркаў. Сняжынкі сталі большымі i гусцейшымі. Збоку мільгалі цьмяныя агеньчыкі.

— Дзе гэта мы, Клім Фёдаравіч?

— А мы Задуб'е аб'язджаем па лузе. Па вуліцы нельга праехаць, столькі намяло.

Наталля Пятроўна заплюшчыла вочы. «Як там мая Леначка? — Але дарэмна яна хацела заняць увагу думкам! пра дачку: ён не адступаў, ён стаяў побач. — Так, я кахаю цябе. Але баюся цябе, баюся за Лену… Навошта ты прыехаў? Я жыла спакойна, нішто мяне не трывожыла… Я працавала, гадавала дачку. Зразумей жа ты, — ледзь не са слязамі прасіла яна, — не магу я. Ты ж — педагог, ты павінен гэта зразумець… Я тры гады адмаўляла Сяргею. Тры гады!.. А ён… ён — цудоўны чалавек, спакойны, просты… Я яго ведаю больш, чым цябе. Ён вельмі добры чалавек! I я… — Яна ўсхвалявана ўзрадавалася сваёй думцы. — Так будзе прасцей… Да гэтага ўсе падрыхтаваны, нават Лена… Ніхто мяне не асудзіць, наадварот — вітаць будуць… А ты… ты прыстойны чалавек, ты не станеш дамагацца кахання замужняй жанчыны. І адразу ўсё стане на сваё месца. Сяргей i Ленку ніколі не пакрыўдзіць — я ўпэўнена ў гэтым…»

Яна доўга пераконвала сябе, што Сяргей — найлепшы чалавек i што самае разумнае, каб захаваць свой аўтарытэт, павагу ад людзей, свой спакой i спакой дачкі,— выйсці за яго. Каб больш не вяртадда да гэтых думак, яна пачала размову з Клімам пра паездку ў раён, потым — пра справы ў брыгадзе (гэта была самая адстаючая брыгада, i Валатовіч нядаўна змяніў там брыгадзіра).

Непрыкметна прыехалі ў Крыніцы. Веска спала: не працавала станцыя i людзі, прывыкшы да электрасвятла, рэдка карысталіся лямпамі. Толькі дзе-нідзе свяціліся вокны, галоўным чынам у хатах, у якіх былі вучні старэйшых класаў, ды на кватэрах настаўнікаў.

Поделиться:
Популярные книги

Мы друг друга не выбирали

Кистяева Марина
1. Мы выбираем...
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
прочие любовные романы
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мы друг друга не выбирали

Хозяин Стужи 6

Петров Максим Николаевич
6. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 6

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Бродяга 3

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Бродяга
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бродяга 3

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Здравствуй, Мир!

Француз Михаил
Фантастика:
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Здравствуй, Мир!

Изгой Проклятого Клана. Том 3

Пламенев Владимир
3. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 3

Гладиаторы

Трофимов Ерофей
Фантастика:
постапокалипсис
7.86
рейтинг книги
Гладиаторы

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая